Васіль Дранько-Майсюк да 1991 г. вучыўся ў беларускай сярэдняй школе № 20 г. Мінска. Закончыў Беларускі ліцэй мастацтваў імя І. Ахрэмчыка па аддзяленні жывапісу (1999), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Культуралогія» (2003), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура (драма)» (2009). Працаваў рэжысёрам у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, у часопісе «Вясёлка» (2016–2018), у дзіцячай студыі танца «Encanto».
У якасці музыканта і саліста Васіль Дранько-Майсюк удзельнічаў у музычным гурце «Жаба ў каляіне». Гэты праект рабіў разам з кампазітарам Максімам Іўкіным, але гурт пратрымаўся нядоўга. Выдатны культарганізатар — праводзіць святы для дзяцей: класічныя, тэатралізаваныя, паўнавартасныя спектаклі, квэсты, інтэрактыўныя дзействы рознага кшталту па арыгінальных сцэнарыях, а таксама для дарослых: вяселлі, канцэрты, карпаратывы.
Выкарыстоўвае псеўданім Мюр Фарыдовіч. Аўтар п’ес «Мара Жанчыны, альбо Сапраўднае спакушэнне» (2011), «Цуда-малпа» (2013), «Сатурніянка» (2015) і інш. На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя А. М. Горкага паставілі яго п’есу «Пясняр», галоўны герой якой — Уладзімір Мулявін. Імкнецца да незвычайнага аб’яднання музыкі і літаратуры ў тэатральнай форме. Удзельнік аматарскага тэатра «Цуд!», аўтар і пастаноўшчык, а таксама выканаўца п’ес і музычна-тэатральных дзействаў.
У выдавецтве «Мастацкая літаратура» В. Л. Дранько-Майсюк выдаў сваю першую кнігу «Таямніцы нашага садка» (2018), цікавую для выхаванцаў дзіцячых садоў і малодшых школьнікаў, а таксама выхавацеляў. У садку жывуць шакаладныя русалкі і вясёлыя пчолкі-стаматолагі, мудрыя ракі і крыўдлівыя іншапланецяне. Як не пераўтварыцца ў страшных Чах-чахаў, чаму лепей не есці дзядулеў шакаладны торт і не дражніць маленькіх шахматыстаў, чаму не варта пад Новы год залаўліваць Дзеда Мароза — пра гэта чытайце ў кніжцы.
Адзін з укладальнікаў зборніка «Вясёлка» (2017). Аўтар артыкулаў пра творчасць беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў Уладзіміра Караткевіча, Максіма Гарэцкага, Эдзі Агняцвет, Рыгора Крушыны, Ніны Мацяш, Арлена Кашкурэвіча, Заіра Азгура, Юдаля Пэна і інш. Артыкулы друкаваліся ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Дзеяслоў» і іншых выданнях, у зборніку «Не расстраляныя» (2021).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
Працы В. Л. Дранько-Майсюка
- Таямніцы нашага садка : казачныя гісторыі / Васіль Дранько-Майсюк ; мастак Аксана Аракчэева. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 101, [2] с. : іл.
- Вясёлка : вершы, апавяданні, казкі, п’есы, песні, смяшынкі, загадкі / [укладанне: У. Ліпскі, В. Дранько-Майсюк, А. Зэкаў]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 254 с. : іл.
- Пятрусь Броўка і яго пошук страчанага спакою / Васіль Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2020. № 3. С. 263–274.
- Карціны Юдаля Пэна, якія ратуюць ад вар’яцтва / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2019. 21 чэрвеня. С. 12.
- У фантасмагарычным сне : смерць Паўлюка Труса як выратаванне для Бэндэ і К / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2019. 17 мая (№ 19). С. 5.
- Поле трывогі і роспачы : Вялікая Айчынная вайна і любоў да Кафкі : [ваенная тэма ў творчасці беларускіх пісьменнікаў] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2019. 3 мая (№ 18). С. 4.
- Адзінокі і горды : [пра жыццёвы і творчы шлях Платона Галавача] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2019. 3 мая (№ 18). С. 6.
- Балючая непрыкаянасць Валерыя Маракова / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2019. 19 красавіка (№ 16). С. 5.
- Адчай Клішэвіча, які забівае : [аб творчасці пісьменніка-эмігранта Уладзіміра Клішэвіча] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2019. 5 красавіка (№ 14). С. 5
- Без разгубленасці і мітусні/ Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2019. 7 сакавіка (№ 10). С. 7. Рэц. на кн: Ніці лёсу / Генадзь Бураўкін. Мінск : Мастацкая літаратура, 2018.
- Ці варта баяцца беларускіх жанчын? : [вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2019. 7 сакавіка (№ 10). С. 4.
- «...Душагуб беларускай сцены» : Уладзіслаў Галубок і яго Муму / Васіль Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2019. № 1. С. 205–211.
- «Золата», пра якое хочацца забыць. Ці мог Уладзімір Караткевіч любіць Ядвігіна Ш.? / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2019. 4 студзеня (№ 1). С. 11.
- Рыцары Міцкевіча, або Як перамагчы Мефістофеля? : [аб «беларускасці» Адама Міцкевіча і ўплыве яго творчасці на беларускіх пісьменнікаў] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 28 снежня (№ 51). С. 5.
- Паэт, які раздражняў панурых : [пра творчасць Рыгора Крушыны] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 7 снежня (№ 48). С. 10.
- Бесклапотныя каралі беларускай літаратуры : [95 гадоў з часу заснавання літаратурнага аб’яднання «Маладняк»] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 23 лістапада (№ 46). С. 4.
- Маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 2 лістапада (№ 43). С. 5.
- Іранічная пачуццёвасць Эдзі Агняцвет / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 12 кастрычніка (№ 40). С. 5.
- Згвалчаная рэчаіснасць А. Мрыя / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 5 кастрычніка (№ 39). С. 5.
- Ружа, якая ведае свой лёс : эсэ пра Ніну Мацяш / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 28 верасня (№ 38). С. 5.
- Эксперыменты Кашкурэвіча : [творчасць кніжнага графіка Арлена Кашкурэвіча] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 7 верасня (№ 35). С. 10.
- Зорны арлекін Еўсцігней Міровіч / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 24 жніўня (№ 33). С. 14.
- Юрка Лявонны і «час Шэкспіраў, Гётэ і Мальераў» / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 10 жніўня (№ 31). С. 10.
- Востры тэмперамент Бярозкіна : [да 100-годдзя Рыгора Бярозкіна, беларускага крытыка і літаратуразнаўца] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 13 ліпеня (№ 27). С. 5.
- Цнатлівае фэнтэзі спадарыні Станіславы : [пра кнігу Станіславы Умец «Сэрца Сакры»] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 29 чэрвеня (№ 25). С. 7.
- Аблокі гневу : [аб творчасці мастака Гаўрылы Вашчанкі] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 29 чэрвеня (№ 25). С. 4.
- Як прыручыць снежную каралеву? : [пра кнігу Міколы Маляўкі «Сланечнік»] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 8 чэрвеня (№ 22). С. 7.
- Зміцер Жылуновіч і яго крыўда : ці варта верыць Максіму Гарэцкаму і Уладзіміру Дубоўку? / Васіль Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2018. № 5. С. 264–272.
- Алегорыі за межамі рэальнасці : [аб творчасці Янкі Маўра] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 25 мая (№ 20). С. 6.
- Трагічная бясконцасць беларускага паркана : [пра творчасць мастака Рыгора Сітніцы і яго кнігу «Простыя рэчы» (Мінск, 2017)] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 18 мая (№ 19). С. 4.
- Духоўны сябар Рэнэ Магрыта / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 11 мая (№ 18). С. 10.
- Казачнік Дубоўка паводле летуценніка Давідоўскага / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 6 красавіка (№ 13). С. 5.
- Маруднае кананне ад запозненага інфантылізму : [аб літаратурнай творчасці пісьменніка, тэатральнага дзеяча Францішка Аляхновіча] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 30 сакавіка (№ 12). С. 13.
- Паэзія, якая ратуе ад кулі і лагераў : [аб творчасці паэта-франтавіка Паўлюка Пранузы] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 16 сакавіка (№ 10). С. 5.
- Брама скарбаў Максіма Гарэцкага: адчыняем і узбагачаемся / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 2 сакавіка (№ 9). С. 10.
- Уцякач ад пратакольнай праўды : [драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 9 лютага (№ 6). С. 5.
- Таемны каханак Канстанцыі Буйло / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 19 студзеня (№ 3). С. 7.
- Гіпнатычны Заір Азгур / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 12 студзеня (№ 2). С. 4.
- Вучань Жуля Верна і антычных трагікаў : [пра неадназначныя вобразы ў творчасці Васіля Быкава] / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2017. 1 снежня.С. 11.
- Зоська Верас і яе верныя рыцары / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2017. 13 кастрычніка (№ 41).С. 7.
- Постаць Максіма Танка за лініяй небасхілу / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2017. 29 верасня (№ 39).С. 7.
- Алесь Адамовіч: чалавек, які вышэй за ўсё цаніў свабоду / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. 2017. 15 верасня (№ 37). С. 5.
- Сем колераў кахання : тэатральная фантазія пра Марка Шагала / Васіль Дранько-Майсюк // Верасень. 2017. № 2. С. 133–139.
- Пякельная рэчаіснасць Барыса Сачанкі : эсэ / Васіль Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2016. № 6. С. 289–293.
- Караткевіч-казачнік : да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (1930–1984) / Васіль Дранько-Майсюк // Пачатковая школа. 2015. № 11. С. 44–47.
- Сатурніянка : меладраматычная містэрыя ў 2 дзеях з пралогам і эпілогам / Васіль Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2015. № 3. С. 164–197.
- «Цуда-малпа» : казка ў 2 дзеях з пралогам ды эпілогам / Мюр Фарыдовіч // Верасень. 2013. № 2. С. 119–151.
- «Мара Жанчыны, альбо Сапраўднае спакушэнне!» : [п’еса] / Мюр Фарыдовіч // Верасень. 2011. № 2. С. 130–146.
- «Жывая казка пад Новы год» : [п’еса] / Мюр Фарыдовіч // Верасень. 2009. № 1. С. 90–115.
- Мархель, Т. «Жыць і працаваць нідзе, акрамя Беларусі, не магу...» : аўтапартрэт народнай артысткі... / Тацьцяна Мархель ; запісаў Мюр Фарыдовіч // Дзеяслоў. 2009. № 1. С. 295–303.
Аб жыцці і творчасці В. Л. Дранько-Майсюка
- Дрындрожык, Н. Як Дзед Мароз забыў бараду : [з навагодніх прыгод Дзеда Мароза, адна з іх пра Васіля Дранько-Майсюка] / Надзея Дрындрожык // Звязда. 2021. 16 снежня. С. 5.
- Смірнова, Д. Рэпартаж з чытацкай галавы : [пра спектакль Васіля Дранько-Майсюка і Валерыі Куставай «Наш Караткевіч», які пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі] / Дар’я Смірнова // Літаратура і мастацтва. 2020. 18 снежня. С. 14.
- Дранько-Майсюк, В. Васіль Дранько-Майсюк: «Варта любіць сваё»/ Васіль Дранько-Майсюк ; [гутарку з драматургам запісала Вераніка Пуставіт] // Звязда. 2015. 30 кастрычніка. С. 8.
- Пунтус, А. Шчаслівы муж : [пра камедыю Ф. Аляхновіча «Шчаслівы муж» у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі; рэжысёр Мюр Фарыдовіч] / Альжбета Пунтус // Настаўніцкяа газета. 2011. 9 ліпеня. С. 12.
- Арцюх, З. Пакутуйце, калі вам больш няма чаго рабіць... : [Мюр Фарыдовіч — саліст гурта «Жаба ў каляіне»] / З. Арцюх // Лiтаратура і мастацтва. 2005. 16 верасня. С. 11.
- Лободенко, Г. Поэт Леонид Дранько-Мойсюк подплывал к окну любимой на лодке / Г. Лободенко // Комсомольская правда в Белоруссии. 2005. 21–27 июля. С. 16.