Серада, 20 Люты 2013 15:25

2013 г. – 370 гадоў з часу атрымання (1643) г.п. Лагішын (Пінскі р-н) Магдэбургскага права

Лагішын – гарадскі пасёлак у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Першая пісьмовая згадка пра Лагішын адносіцца да 1552 года, калі паселішча згадваецца ў «Пісцовай кнізе Пінскага княства», як «востраў на Лагішыншчыне» Берасцейскага ваяводства ў ВКЛ.

{gcontent}Але існуе дакумент, які вылучае Лагішын сярод усіх іншых паселішчаў Піншчыны.

У 1643 годзе польскі кароль Уладзіслаў IV па просьбе пінскага старасты Альбрэхта Радзівіла, выконваючы старажытныя намеры, падарыў “мястэчку нашаму Лагішынскаму ў Вялікім княстве Літоўскім ... права Магдэбургскае з усімі прывілеямі, вольнасцямі на вечныя часы...”. Акрамя гэтага, Уладзіслаў IV заснаваў тут ратушу, зацвердзіў герб.

Тэкст дакумента напісаны на тонка вырабленым пергаменце па-польску з невялікімі ўстаўкамі па-лацінску. Усяго – тры старонкі, першая і другая складаюць адзіны тэкст.

Лагішынцам дазвалялася пабудаваць ратушу і побач “мець гандаль і шынкі”. Войт, які ўзначальваў самакіраванне, павінен быў выносіць на суд справы аб падпалах, пабоях, злачынствах, сямейных здрадах і чараўніцтвах. Для мястэчка ўстанаўліваліся штогадовыя двухтыднёвыя кірмашы: зімні — на Каляды, і летні — пачынаючы са свята апосталаў Пятра і Паўла.

У дакуменце таксама адзначана цікавае каралеўскае прадпісанне наконт мядовых напояў. Лагішынцы маглі гатаваць іх чатыры разы на год. А ў выпадку продажу павінны былі набываць (як падатак) свячны воск для касцёла і царквы: “каб за грэшнай справай не забывацца на святое...”.

Дакумент за подпісам Уладзіслава IV складзены пісарам-рэферэнтам Марцінам Трызнам і "дадзены ў Кракаве на сейме ўсеагульным, каронным нашым дня 25 лютага 16...". У гэтым месцы пергамент пашкоджаны цёмна-карычневай плямай, і апошнія лічбы года не чытаюцца. Але пры ўдакладненні даты, высветлілася, што хутчэй за ўсё, грамата з’явілася ў 1643 годзе.

Герб гарадка вызначаны ў выглядзе адлюстравання ваўка з ласінымі нагамі, змешчанага на блакітным фоне. У некаторых старадаўніх крыніцах гаворыцца, што з самага пачатку ногі ў гэтага ваўка былі жураўліныя.

У 1776 годзе пастановай Варшаўскага сойма "мелкія" гарады і мястэчкі пазбавіліся Магдэбурскага права, у тым ліку і Лагішын. Такія меры аргументаваліся тым, што жыхары гарадоў, якія не атрымалі Магдэбурскага права, “не цікавячыся купецкім заняткам, гандлем і рамяством, няўмела займаюцца земляробствам, судовыя справы няправільна вырашаюць нявопытнымі радцамі”.

Грамата на Магдэбургскае права зараз захоўваецца ў архіве каталіцкай семінарыі ў Драгічыне. Захавальнік архіва – генеральны вікарый Драгічынскай епархіі Яўген Бароўскі.

Цікава ведаць, як Лагішынскі прывілей мог апынуцца ў архіве рэлігійнай установы. Па словах ксяндза-доктара Бароўскага, яму дакладна вядома толькі тое, што Грамата была сярод матэрыялаў курыі Пінскай епархіі, якая размяшчалася з 1945 па 1950-я гады ў Бельску-Падляшскім. Ён лічыць, што верагодна, яе нейкім чынам знайшоў і перадаў ва ўпраўленне епіскапа ксёндз Ян Зея, які ў 1930-ых гадах служыў настаяцелем лагішынскага касцёла, а потым працаваў ва ўстановах Пінскай епархіі. Прывілей захаваўся ў арыгінале.

Паводле еўрапейскай традыцыі, гарады і мястэчкі, якія некалі атрымалі Магдэбургскае права, Лагішын адзначае сваё свята менавіта ў гонар гэтай падзеі. Стары герб Лагішына выкарыстоўваецца як афіцыйны сімвал мясцовага самакіравання і ў цяперашні час.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Казлова Людміла Яўгенаўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent}

  1. Ільянкоў, В. Лагішынскі Прывілей : (Грамата на Магдэбургскае права) / Вячаслаў Ільянкоў // Культура. 2002. № 39. С. 14.
  2. Лагішын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск,1997. Т. 4. С. 326.
  3. Лагішын // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 9. С. 90.
  4. Лагішын // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 3 т. Мінск, 2005. Т. 2. С. 177.
  5. Логишин // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 529.
  6. Лагішын // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць . С. 423.
  7. Логишин // Туристическая энциклопедия Беларуси. Минск, 2007. С. 295.
  8. Логишин // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора, Белорус. Сов. Энцикл. ; редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) [и др. ]. Минск, 1990. С. 338.
  9. Вёскі і вёсачкі : гарадок Лагішын : (Ён [Лагішын] з 1643 г. меў ужо магдэбургскае права) // Лабынцаў Ю. Старая казка Палесся : (Турава-Пінская зямля) / Ю. Лабынцаў. Мінск, 1993. С. 135.
  10. Лагішын // Князева, В. М. Падарожжа па Беларусі : гарады і гарадскія пасёлкі / Вольга Князева. Мінск, 2005. С. 34–35.
  11. Логишин // Жемчужина Полесья. Пинский район : справочник туриста / текст Т. А. Хвагиной. Минск, 2006. С. 35.
  12. Логишин // Туристические регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. Минск, 2008. С. 75.
  13. 13. Ельскі, А. Лагішын : (Кароль Уладзіслаў IV у 1643 г. надаў Лагішыну гарадское права і юрысдыкцыю) / Аляксандр Ельскі // Чырвоная змена. 2000. 8 чэрв.
  14. Из глубины веков : Логишину – 450 лет : краткая историческая справка : (При короле Владиславе IV логишинцы получили Магдебургское право и юрисдики) // Полесская правда (Пинск). 2002. 17 авг.
  15. Урбанович, И. Логишину – 450! : (в 1643 г. Логишин получает магдебургское право ( право на самоуправление)) / Инна Урбанович // Полесская правда (Пинск). 2002. 13 окт.
  16. Ильенков, В. «Логишинская вера» / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2002. 18 кастр.
  17. Тиборовская, Т. Лицо Логишина в зеркале истории : (о получении Логишиным Магдебургского права) / Тамара Тиборовская // Рэспубліка. 2002. 19 кастр.
  18. Шушко, А. Столетнае, стошанаванае : З 450-мі ўгодкамі, Магдэбургскім права, з сягоняшнім Днём, лагішынцы! : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда (Пинск). 2002. 19 окт.
  19. Дружынін, П. Нялёгкія стагоддзі Лагішына : (Лагішыну было нададзена Магдэбургскае права з вольнасцямі) / Пётр Дружынін // Народная газета. 2002. 23 кастр.
  20. Сытин, Ф. Логишин – местечко под Пинском : (в 1643 г. Грамотой короля Владислава IV Логишину дается Магдебургское право с вольностями) / Ф. Сытин // Заря. 2002. 26 окт.
  21. Куницкий, П. Логишину – 450 : (в 1643 г. Логишин получил Магдебургское право на самоуправление и герб) / Павел Куницкий // Местное время (Пинск). 2002. 1 нояб.
  22. Марчук, Н. Зямельны бунт : Да 135-годдзя “Лагішынскай справы” / Ніна Марчук // Краязнаўчая газета. 2010. № 35 (340), верасень.
  23. Логишину – 460 : (в 1643 г. Логишин получает магдебургское право) // Полесская правда (Пинск). 2012. 13 окт.
  24. Логишину – 460. Чем сегодня живет поселок, в котором были Суворов и Гумилев? : (В 1643 г. Логишин получает магдебургское право) // http://www.pinsknews.by/
  25. селение получает Магдебургское право) // http://www.travellers.ru/city-logishin
  26. 26.                       Магдебургское право : ( Магдебургское право в Логишине. Описание
    официального геральдического символа – герба Логишин) // http://gerb.
  27. brestobl. com/gerb.htm

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3053 разоў Апошняя змена Панядзелак, 16 Лістапад 2020 14:58