Серада, 12 Студзень 2022 09:02

1 студзеня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Арсенцьевіча Макарука (1947), вучонага ў галіне ветэрынарыі, педагога

Міхаіл Арсенцьевіч Макарук нарадзіўся 1 студзеня 1947 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1969 г. з адзнакай закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Жабінкаўскі» Брэсцкай вобласці.

 

З 1973 г. па 1975 г. Міхаіл Макарук — аспірант кафедры ўнутраных незаразных хвароб Віцебскага ветэрынарнага інстутута, з 1976 г. — асістэнт кафедры. Кандыдацкую дысертацыю «Особенности субклинических нарушений обмена веществ у коров, иммунобиологическая резистентность, состав молозива и заболеваемость телят в неонатальный период» абараніў у 1976 г.

З 1982 г. М. А. Макарук — дацэнт кафедры фізіялогіі. З верасня па чэрвень 1982 г. знаходзіўся на стажыроўцы ў Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі з мэтай вывучэння французскай мовы, пасля чаго быў накіраваны на выкладчыцкую працу ў Гвінейскую Народную Рэвалюцыйную Рэспубліку (з 1984 г. Гвінейкая Рэспубліка), дзе знаходзіўся да кастрычніка 1986 г.

У 1989–1992 гг. — намеснік дэкана факультэта завочнага навучання Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1992–1996 гг. — дацэнт кафедры нармальнай і паталагічнай фізіялогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута (з 1994 г. Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны). У 1996–1999 гг. — намеснік дэкана факультэта ветэрынарнай медыцыны ВДАВМ.

М. А. Макарук з’яўляецца аўтарам шэрагу артыкулаў па паталагічнай фізіялогіі жывёл, уключаных у «Ветеринарную энциклопедию» (1994, 2013), тыпавой праграмы па паталагічнай фізіялогіі для вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў (2001, 2008), навучальнага дапаможніка «Типовые патологические процессы» (2011; у сааўтарстве).

Апублікаваў 76 навуковых і метадычных прац, сярод якіх — навучальна-метадычныя дапаможнікі «Патологические изменения в тканях», «Биологические аспекты опухолей», «Положение об инфекционном процессе», «Лейкограмма и ее диагностическое значение» і інш. Пад кіраўніцтвам Міхаіла Арсенцьевіча выкананы магістарская дысертацыя і шэраг дыпломных работ.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы М. А. Макарука

  1. Типовые патологические процессы : учебное пособие для студентов высших учебных заведений / Н. С. Мотузко, М. А. Макарук [и др.]. – Минск : ИВЦ Минфина, 2011. – 168 с.
  2. Основные положения об инфекционном процессе : учебно-методическое пособие для студентов факультета ветеринарной медицины, слушателей факультета повышения квалификации и переподготовки кадров, ветеринарных специалистов / М. А. Макарук, А. П. Медведев. – Витебск : ВГАВМ, 2008. – 27 с.
  3. Патология терморегуляции : учебно-методическое пособие для студентов факультета ветеринарной медицины и слушателей ФПК / М. А. Макарук, Н. С. Мотузко, А. В. Островский, Л. Л. Руденко, Е. Н. Кудрявцева, С. Е. Шериков. – Витебск, 2005. – 27 с.
  4. Воспаление : учебно-методическое пособие для факультета ветери-нарной медицины и слушателей ФПК / М. А. Макарук, Н. С. Мотузко, Л. Л. Руденко и др. – Витебск : ВГАВМ, 2004. – 22 c.
  5. Руденко, Л. Л. Аллергия : учебно-методическое пособие / Л. Л. Руденко, М. А. Макарук. – Витебск : Витебская государственная академия ветеринарной медицины, 2003. – 27 с.
  6. Общая нозология : учебно-методическое пособие / М. А. Макарук, Н. С. Мотузко, Л. Л. Руденко, А. М. Алексин. – Витебск : УО ВГАВМ, 2003. – 25 с.
  7. Общая реактивность и резистентность организма животных : учебно-методическое пособие / М. А. Макарук, Н. С. Мотузко, Л. П. Руденко, А. М. Алексин. – Витебск : ВГАВМ, 2002. – 14 с
  8. Мотузко, Н. С. Общие этиология и патогенез : учебно-методическое пособие / Н. С. Мотузко, М. А. Макарук. – Витебск : Витебская государственная академия ветеринарной медицины, 2001. – 11 с.
  9. Особенности субклинических нарушений обмена веществ у коров, иммунобиологическая резистентность, состав молозива и заболеваемость телят в неонатальный период : диссертация ... кандидата ветеринарных наук : 16.00.11 / Макарук Николай Арсентьевич ; Витебский ветеринарный институт. – Витебск, 1976. – 15 с.
  10. Ковзов, В. В. Профилактическая эффективность ветеринарного препарата «Лактоком» / В. В. Ковзов, М. А. Макарук // Ученые записки УО «Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины». 2018. Т. 54. Вып. 1. С. 2730.
  11. Лизун, Р. П. Пастереллез птиц. Инфекция зановится извне / Р. П. Лизун, М. А. Макарук // Белорусское сельское хозяйство. 2015. № 9. С. 4446.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. А. Макарука

  1. Макарук Міхаіл Арсенцьевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 437.
  2. Макарук Михаил Арсентьевич // Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины: история и современность : (к 90-летию со дня основания) / ред. А. И. Ятусевич [и др.]. Витебск, 2014. С. 245.
  3. Макарук Михаил Арсентьевич // Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины: история и современность : (к 85-летию со дня основания) / ред. А. И. Ятусевич [и др.]. Витебск, 2009. С. 219.
  4. Макарук Міхаіл Арсенцьевіч// Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020. С. 98–99.
  5. 75 гадоў з дня нараджэння М. А. Макарука (1947) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 53.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 551 разоў