Серада, 02 Сакавік 2022 15:09

10 сакавіка 2022 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Ніны Васільеўны Дыдышка (1947), педагога, работніка культуры, паэтэсы

Ніна Васільеўна Дыдышка нарадзілася 10 сакавіка 1947 г. у в. Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі яе былі духоўна багатымі людзьмі, імкнуліся даць сваім чатыром дочкам добрую адукацыю. Дочкі былі выхаваны працавітымі, нават касіць і хадзіць за плугам умелі, мелі кожная сабе які-небудзь талент: вышыванне крыжыкам і гладдзю, малюнак крэйдамі, дзіўны на ўсё сяло голас. Пасля заканчэння сямігодкі Ніна Дыдышка паступіла ў Брэсцкае музычнае вучылішча, бо мела ад маці добры голас, але на вучобу не паехала.

 

Закончыла сярэднюю школу (1965) і паступіла ў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. Пасля яго заканчэння ў 1969 г. настаўнічала ў Ляхавіцкім раёне. Затым былі пераезды па месцы працы мужа. На Пружаншчыне з 1976 г. Працавала ў Чахецкай школе, потым у Пружанскай вячэрняй, у Доме піянераў і школьнікаў. У 1978 г. прыйшла на працу ў дзіцячую бібліятэку г. Пружаны на пасаду бібліятэкара чытальнай залы, дзе працавала шэсць гадоў. З 1984 г. выкладалабеларускую мову і літаратуру ў СШ № 3. З 1990 г. і да выхаду на пенсію ў 2004 г. – настаўніца ў СШ № 5. Мае шматлікія падзякі за працу на ніве адраджэння беларускай мовы.

У 2014 г. Н. В. Дыдышка вярнулася да педагагічнай справы, да напрамка, які яна любіць, да якога ляжыць душа. Перадавала літаратурны вопыт і навучала дзяцей паэтычнаму слову ў аб’яднанні «Магія слова» пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны.

Пісаць вершы Ніна Дыдышка пачала ў студэнцкія гады, калі вучылася на філалагічным факультэце. У сэрцы Ніны Васільеўны заўседы жыве паэзія, жаданне тварыць, любіць жыццё. І вершы ў яе светлыя, а мова, якой яны напісаны жывая, яскравая, вобразная. Чытаючы вершы пружанскай паэтэсы, разумееш, што яна рамантычная натура, чулая і надае глыбокі сэнс унутранаму свету жанчыны, стану яе душы.

Яе творы можна пачытаць у газетах «Раённыя будні», «Заря», «Лiтаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», «Краязнаўчая газета», у часопісах «Родная прырода», «Алеся». Брэсцкая газета «Народная трыбуна» друкавала паэтычны цыкл «На крылах кахання». Выдала аўтарскія зборнікі: «Думкі з дарогі» (2007), «Любви дарующей крыло» (2010), «Жаночы след» (2012), «Нітка караляў» (2014), «Лістота» (2017).

У 2010 г. свет пабачыла кніга «Вспомним всех поименно…», у стварэнні якой прымала ўдзел і Ніна Васільеўна. Кніга прысвечана ветэранам Вялікай Айчыннай вайны з Пружаншчыны. У 2014 г. Ніна Васільеўна стала адной з аўтараў літаратурна-мастацкага праекта «Тэксты», большасць твораў у якім былі прысвечаны выбітнаму беларускаму дзеячу Тадэвушу Рэйтану.

Н. В. Дыдышка цікавіцца лёсам жанчын, якія былі музамі вялікіх людзей і выбітных постацяў гісторыі. У 2017 г. выдала кнігу «Музы», у якой распавядае пра любімых жанчын Янкі Купалы, Міхася Забэйды-Суміцкага, Станіслава Жукоўскага, Тадэвуша Касцюшкі і інш.

Чалавек, які не любіць доўга сядзець на месцы.У сваіх дарожных нататках Ніна Васільеўна дзеліцца ўражаннямі ад падарожжаў па свеце: Францыя, Германія, Аўстрыя, Іспанія, Бельгія.

Ніна Васільеўна – вельмі прыемны чалавек, у яе шмат сяброў і аднадумцаў, актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці горада. Неаднаразова станавілася ганаровай госцяй творчых сустрэч, якія праходзілі ва ўстановах культуры і адукацыі горада, у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». Праяўляе сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. На працягу дзесяці гадоў была старшынёй ветэранскай арганізацыі настаўнікаў СШ № 5, доўгі час была членам прэзідыўма раённага Савета ветэранаў і актыўным членам раённага Савета ветэранаў. Мае падзякі ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Казлоўская Надзея Анатольеўна, бібліёграф ААІ

 

Творы і артыкулы Н. В. Дыдышка

  1. Лістота : 115 вершаў / Ніна Дыдышка ; [прадмова: І. Пашкевіч]. – Брэст : Альтернатива, 2017. – 75 с.
  2. Нітка караляў : вершаваныя творы, падарожжы, жыццёвыя гісторыі, музы вялікіх людзей / Ніна Дыдышка. – Брэст : Альтернатива, 2014. – 107 с.
  3. Жаночы след : зборнік твораў / Ніна Дыдышка. – Пружаны, 2012. – 44 с.
  4. Радасць і смутак кахання Тадэвуша Касцюшкі : літаратурна-краязнаўчае выданне / Ніна Дыдышка. – Пружаны, 2010. – 16 с.
  5. Вспомним всех поименно... : солдаты Победы – наши земляки : ветеранам Пружанского района посвящается / [авт. текста: Н. Я. Дулько и др.]. – Брест : Вечерний Брест, 2010. – 111 с.
  6. Думкі з дарогі : зборнік твораў / Ніна Дыдышка. – Пружаны, 2007. – 59 с.
  7. Мама читает молитву : [стихи] / Нина Дыдышко // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 7 сакавіка. С. 6.
  8. Мечты ; «Отзвенели годы, как звоночки...» ; Мама читает молитву : [стихи] ; Мая споведзь ; Знайдзі сябе : [вершы] / Нина Дыдышко // Вместе!. 2018. 12 октября (№ 41). С. 6.
  9. Мая Бацькаўшчына : [верш] / Ніна Дыдышка // Раённыя будні. Пружаны, 2018. 1 верасня. С. 11.
  10. Маёй маці : [верш] / Ніна Дыдышка // Заря. 2018. 22 февраля. С. 19.
  11. Каміла Марцінкевіч: музыка і патрыётка : [пра дачку пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча] / Ніна Дыдышка // Краязнаўчая газета. 2016. № 44. С. 5.
  12. Маёй маці ; «Маці ў стракатай хусціне...» : [вершы] / Ніна Дыдышка // Краязнаўчая газета. 2016. № 41. С. 8 ; Вместе! 2016. 21 октября (№ 43). С. 6.
  13. Крыўда ; Лебядзіная вернасць : [былі] / Ніна Дыдышка // Народная трыбуна. 2016. 15 студзеня (№ 3). С. 12.
  14. Самотнасць і душэўны ўздым Міхаіла Клеафаса Агінскага / Ніна Дыдышка // Народная трыбуна. 2014. 3 кастрычніка (№ 40). С. 11.
  15. Ружы для Ксеніі, або Першая муза Аляксандра Блока : [пра Кснію Міхайлаўну Садоўскую] / Ніна Дыдышка // Народная трыбуна. 2014. 12 верасня (№ 37). С. 4.
  16. Сіла жыцця ; Вясельны каравай : [апавяданні] / Ніна Дыдышка // Народная трыбуна. 2014. 1 жніўня (№ 31). С. 12.
  17. Якуб Колас: «Табой я жыў, табой жыву...» : [жанчыны ў жыцці і творчасці паэта] / Ніна Дыдшка // Народная трыбуна. 2014. 18 ліпеня (№ 29). С. 11.
  18. «Муза» Мікалая Рубцова : [пра Людмілу Дзербіну] / Ніна Дыдышка // Народная трыбуна. 2014. 30 мая (№ 22). С. 4.
  19. Жменька зямлі : [пра спевака Міхася Забэйду-Суміцкага] / Ніна Дыдышка // Народная трыбуна. 2014. 11 красавіка (№ 15). С. 11.
  20. Галоўная жанчына : [пра мастака Станіслава Жукоўскага] / Ніна Дыдышка // Народная трыбуна. 2014. 14 сакавіка (№ 11). С. 9.
  21. Радасць і смутак Тадэвуша Касцюшкі / Ніна Дыдышка // Народная трыбуна. 2014. 7 лютага (№ 6). С. 11.
  22. Жанчыны ў жыцці Янкі Купалы / Ніна Дыдышка // Народная трыбуна. 2014. 17 студзеня (№ 3). С. 9.
  23. Жнівеньскі фестываль у Грушаўцы : [пра фестываль у гонар Т. Рэйтана] / Ніна Дыдышка // Краязнаўчая газета. 2013. № 32. С. 2.
  24. Сіла крыніцы : [верш] / Ніна Дыдышка // Краязнаўчая газета. 2012. № 43. С. 8.
  25. Прызнанне ; Просьба : [вершы] / Ніна Дыдышка // Раённыя буднi. Пружаны, 2012. 10 сакавіка. C. 2.
  26. Прызнанне : [верш] / Ніна Дыдышка // Родная прырода. 2010. № 10. С. 34.

 

Аб жыцці і творчасці Н. В. Дыдышка

  1. Дыдышка Ніна Васільеўна// Здановіч, І. Ю. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння : грамадска-літаратурны даведнік / Іван Здановіч. Пружаны, 2007. С. 36–37.
  2. Сядова, І. У. З вершаваным радком па жыцці : [у Пружанскай ЦРБ імя М. Засіма адбылася сустрэча з паэткай Н. В. Дыдышка] / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2017. 29 ліпеня. С. 6.
  3. Марэннікаў, У. Незабыўная сустрэча : [у Пружанскім аграрна-тэхнічным каледжы адбылася сустрэча з паэтэсай Н. В. Дыдышка] / Уладзімір Марэннікаў // Раённыя будні. Пружаны, 2017. 17 чэрвеня. С. 11.
  4. Дыдышка, Н. В. Гартаю працоўную кніжку : [аб сваім працоўным шляху расказвае Н. В. Дыдышка з Пружан] / Ніна Дыдышка // Краязнаўчая газета. 2016. № 40. С. 2.
  5. Дзімітруковіч, В. Сустрэча з паэзіяй : [у Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы прайшла сустрэча з мясцовай паэтэсай Нінай Дыдышка] / Вольга Дзімітруковіч // Раённыя будні. Пружаны, 2016. 27 студзеня. С. 6.
  6. Нідзелька, В. «Жывыя чытанні» : пад такой назвай у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» стартаваў новы праект : [праект пачаўся творчай сустрэчай з паэтэсай Нінай Дыдышка] / Валянціна Нідзелька // Народная трыбуна. 2016. 8 студзеня (№ 2). С. 11.
  7. Нідзелька, В. Новы праект Пружанскага палацыка «Жывыя чытанні» : [у якасці ганаровай госці была запрошана аўтар зборнікаў паэзіі і прозы Н. В. Дыдышка] / Валянціна Нідзелька // Раённыя будні. Пружаны, 2016. 2 студзеня. С. 5.
  8. Вакульская, М. Вершы на мосце : [літаратурнае аб’яднанне «Магія слова» дзейнічае пры цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў г. Пружаны. Кіраўнік Н. В. Дыдышка] / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2014. 15 кастрычніка. С. 5.
  9. Шабуня, Н. К. На свет глядзіць спакойна і ўпэўнена: [у літаратурнай гасцёўні «Сустрэча» цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася бенефіс-імпрэза Н. В. Дыдышка «Люблю жыццё і ўсе яго праявы»] / Ніна Шабуня // Раённыя будні. Пружаны, 2014. 14 чэрвеня. С. 15.
  10. Пракаповiч, Н. Крылы любові над Пружанскім палацыкам : [прэзентацыя зборніка вершаў і прозы Н. В. Дыдышка «Любові даруючай крыло» адбылася ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»] / Н. Пракаповіч // Лiтаратура і мастацтва. 2011. 14 студзеня. C. 16.
  11. Шабуня, Н. Прыцягальная сiла слова : [пра творчы вечар паэтэсы Н. В. Дыдышка ў музеi-сядзібе «Пружанскi палацык»] / Нiна Шабуня // Раённыя буднi. Пружаны, 2010. 24 лiстапада. С. 8.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 602 разоў