Пятніца, 04 Сакавік 2022 14:20

1 сакавіка 2022 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Шкута (1937–2002), вучонага ў галіне інфарматыкі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1982)

Мікалай Васільевіч Шкут нарадзіўся 1 сакавіка 1937 г. у в. Сялявічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, у якім у 1957 г. была адкрыта кафедра вылічальнай матэматыкі, а ў 1958 г. створаны матэматычны факультэт.

 

У 1956 г. была прынята пастанова ЦК КПСС i Савета Міністраў СССР аб мерах па расшырэнню вытворчасці ЭВМ, прадугледжвалася будаўніцтва Мінскага і Казанскага заводаў ЭВМ, стварэнне праграмнага забяспячэння ЭВМ. Менавіта з праграмаваннем ЭВМ звязаў свой лёс малады матэматык Мікалай Шкут.

Спачатку М. В. Шкут загадваў лабараторыяй ў БДУ, затым перайшоў у Інстытут матэматыкі і вылічальнай тэхнікі (з 1965 г. – Інстытут матэматыкі) Акадэміі навук БССР, які быў створаны ў 1959 г. на базе матэматычных лабараторый і лабараторыі электронных вылічальных машын Інстытута фізікі і матэматыкі. У інстытуце развіваліся лічбавыя метады ў прыкладной матэматыцы, матэматычная кібернетыка і матэматычнае забяспячэнне ЭВМ.

На пачатку 1960-х гг. М. В. Шкут прайшоў стажыроўку ў Аддзеле праграмавання Вылічальнага цэнтра Сібірскага аддзялення АН СССР, пасля гэтага ў Інстытуце пачаліся даследаванні ў вобласці транслятарнай матэматыкі. Пры яго ўдзеле былі распрацаваны і рэалізаваны транслятары з падмноства мовы праграмавання АЛГОЛ-60 для ЭВМ «Мінск-2» і «Мінск-22». З 1965 г. М. В. Шкут загадваў лабараторыяй аўтаматызацыі праграмавання.

З 1966 г. М. В. Шкут – аспірант аднаго з піянераў тэарэтычнага і сістэмнага праграмавання Андрэя Пятровіча Яршова, які працаваў у Навасібірску. Падрыхтаваў і паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю «Схемы трансляции с языка типа АЛГОЛ-60 для вычислительных машин среднего класса» (1971), атрымаў вучоную ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук (1972).

У 1982–1984 гг. М. В. Шкут з’яўляўся намеснікам дырэктара Інстытута матэматыкі (дырэктарам тады быў акадэмік Уладзімір Пятровіч Платонаў). Дацэнт (1990). З 1998 г. – у БДУ. Навуковыя працы па аўтаматызацыі праграмавання і праграмным забеспячэнні ЭВМ. Выканаў параўнальны аналіз моў праграмавання, распрацаваў серыю транслятараў з алгарытмічных моў тыпу АЛГОЛ для ЭВМ «Мінск» і інш.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1970) за ўдзел у стварэнні ЭВМ тыпу «Мінск» і Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тэхнікі (1982) за распрацоўку і ўкараненне матэматычнага забеспячэння ЕС ЭВМ.

М. В. Шкут памёр 21снежня 2002 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

Працы М. В. Шкута

  1. Язык программирования Модула-2 : изобразительные средства / Н. В. Шкут. Минск, 1990. – 59 с. – (Препринт ; № 36 (436)).
  2. Колесник, А. М. Базовая модель объектной программы в системе трансляции, отладки и оптимизации Алгол-программ для ЕС ЭВМ / А. М. Колесник, Н. В. Шут. – Минск : Ин-т математики, 1988. – 31 с. – (Препринт ; № 14 (324)).
  3. Программное обеспечение ЭВМ / Акад. наук Белор. ССР, Ин-т математики. Вып. 83 : Система программирования ПАСКАЛЬ / под ред. Н. В. Шкута. – [Минск], 1988. – 223 с.
  4. Язык программирования ПАСКАЛЬ : типы данных / Н. В. Шкут. Минск : ИМ АН БССР, 1987. 39 с. – (Препринт ; № 29 (299)).
  5. Язык программирования ПАСКАЛЬ : операторы / Н. В. Шкут. Минск : ИМ АН БССР, 1987. 36 с. – (Препринт ; № 30 (300)).
  6. Институт математики АН БССР / [сост.: Г. П. Жаврид, Н. В. Шкут]. – Минск : Наука и техника, 1984. – 27 с. : ил.
  7. Язык отладки и анализа программ : программирование отладки / Н. В. Шкут [и др.]. – Минск : Институт математики АН БССР, 1983. – 40 с.
  8. Об эффективности использования языков программирования и мобильности системы эффективного программирования / Н. В. Шкут. Минск : ИМ АН БССР, 1980. 7 с. – (Препринт ; № 20 (100)).
  9. О системе эффективности программирования / Н. В. Шкут. Минск : ИМ АН БССР, 1980. 12 с. – (Препринт ; № 8 (88)).
  10. О модификации АЛГОЛа-60 (АЛГОЛ-60М) / Н. В. Шкут, Л. Б. Куракина. Минск : Институт математики, 1979. 11 с. – (Препринт ; № 24 (80)).
  11. АЛГОЛ-60, ФОРТРАН-IV : описание, ориентированное на изучение и сопоставление / Н. В. Шкут. Минск : ИМ АН БССР, 1978. 53 с. : табл. – (Препринт ; № 17 (49)).
  12. Шинкевич, Г. С. О системах отладки АЛГОЛ-программ / Г. С. Шинкевич, Н. В. Шкут. – Минск, 1977. – 26 с.
  13. Математическое обеспечения ЭВМ «Минск-32» / Ин-т математики АН БССР, НИИ ЭВМ ; отв. за вып.: Э. В. Ковалевич, Н. В. Шкут. – Минск, 1973. – 211 с. : табл.
  14. АЛГАМС в системе программирования вычислительной машины «Минск-32» / Н. В. Шкут ; Ин-т математики АН БССР. – Минск : ИМ АН БССР, 1971. – 172 с. : табл.
  15. Схемы трансляции с языка типа АЛГОЛ-60 для вычислительных машин среднего класса : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 01.009 Теоретическая кибернетика / Н. В. Шкут ; Акад. наук Белорус. ССР, Отд-ние физ.-мат. наук. Минск, 1971. 9 с.
  16. Схемы трансляции с языка типа АЛГОЛ-60 для вычислительных машин среднего класса : диссертация .... кандидата физико-математических наук / Акад. наук Белорус. ССР, Отд-ние физ.-мат. наук. – Минск, 1971. – 164 с.
  17. Реализация АЛГАМСа на вычислительной машине «Минск-22» в режиме Т / Шкут Н. В. ; Ин-т математики АН БССР, Минское проектное бюро завода им. Г. К. Орджоникидзе. – Минск : ИМ АН БССР, 1969. – 113 с. : табл.
  18. Демидович, НВ. Трансляторы ТАМ-2 и ТАМ-22 : руководство по эксплуатации / Н. В. Демидович, Г. С. Шинкевич, Н. В. Шкут ; Ин-т математики АН БССР. – Минск, 1967. – 56 с.
  19. Автоматизация программирования для вычислительной машины «Минск-2 (22)» / Н. В. Шкут. – Минск : Наука и техника, 1967. – 6с. : табл.
  20. Колесник, А. М. Трансляция АЛГОЛ-программ в параллельные программы / А. М. Колесник, Н. В. Шкут // Кибернетика. 1985. № 3. С. 112–113.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. В. Шкута

  1. Шкут Мікалай Васільевіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 435.
  2. Шкут Николай Васильевич / Н. П. Савик // Регионы Беларуси : энциклпедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 471.
  3. Шкут Николай Васильевич / Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 606.
  4. Крайнева, И. А. Из истории программирования в Беларуси (1959–1990) / И. А. Крайнева, Л. В. Городняя // Сборник трудов SoRuCom-2017 : Четвертая Международная конференция «Развитие вычислительной техники в России и странах бывшего СССР: история и перспективы». Зеленоград, 3–5 октября 2017 г. Москва : ФГБОУ ВО «РЭУ им. Г. В. Плеханова», 2017. С. 139–149.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 790 разоў