Серада, 09 Сакавік 2022 10:21

26 лютага 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Васіля Васільевіча Бушчыка (1952), вучонага-палітолага, філосафа і сацыёлага

Васіль Васільевіч Бушчык нарадзіўся 26 лютага 1952 г. у в. Вяршок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць Васіль Бушчык пачаў у сямнаццаць гадоў: настаўнічаў у васьмігадовай школе, быў прызначаны дырэктарам Ляскоўскай пачатковай школы Баранавіцкага раёна.

 

 

Адслужыў у Савецкай арміі, закончыў філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1977). Працаваў у сектары прыкладной сацыялогіі БДУ, быў інжынерам-сацыёлагам будтрэста № 5 Мінпрамбуду БССР, старшым навуковым супрацоўнікам Беларускага філіяла Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута работы ў будаўніцтве Дзяржбуда СССР. Аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР. З 1985 г. – аспірант, навуковы супрацоўнік у Інстытуце філасофіі і права. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Социологический анализ выдвижения руководящих хозяйственных кадров в условиях перестройки» (1988).

 

В. В. Бушчык з 1990 г. працаваў у Інстытуце сацыялогіі: вучоны сакратар, з 1993 г. – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1998–2000 гг. – дырэктар (в. а. дырэктара). Абараніўдоктарскую дысертацыю «Социальные и политические преобразования в Беларуси в постсоветский период : социолого-политологический. анализ» (2000). З 2002 г. – у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка: з 2002 г. – прафесар кафедры паліталогіі і права, з 2003 г. – загадчык кафедры філасофіі, з 2005 г. – прарэктар па навуковай рабоце.

 

Навуковыя інтарэсы В. В. Бушчыка: сацыяльная філасофія, палітычныя навукі, сацыялогія палітыкі. Распрацоўвае канцэптуальныя мадэлі аналізу сацыяльна-палітычных пераўтварэнняў у таварыствах пераходнага тыпа, тэарэтычныя рэканструкцыі сацыяльна-эканамічных і палітычных пераўтварэнняў, якія цякуць у Беларусі ў апошняе дзесяцігоддзе. Даследуе праблемы жыццядзейнасці індывіда ў радыкальна змяняемых эканамічных, палітычных і сацыякультурных умовах пераходнага перыяду.

 

Вучоным створаны больш за 100 навуковых артыкулаў, каля 10 навучальна-метадычных дапаможнікаў, шэраг манаграфій, у т. л. «Человек и общество в условиях социально-политических преобразований» (1999), «Социальное государство в условиях глобализации: специфика формирования (сравнительный анализ на материалах России и Беларуси)» (2003, у сааўт.) і інш. Адзін з аўтараў выдання «Я – гражданин Республики Беларусь» (2008). З’яўляецца членам рэдкалегій навуковых выданняў, у т. л. часопіса «Сацыялогія. Социология», член рэдсавета часопіса «Беларускі гістарычны часопіс».

 

Васіль Васільевіч нясе вялікую і адказную грамадскую нагрузку – з’яўляецца намеснікам старшыні Камісіі па апытаннях грамадскага меркавання пры НАН Беларусі, старшынёй экспертнага савета Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па адзнацы праектаў НДР, старшынёй экспертнага савета па сацыялагічных і палітычных навуках ВАК Рэспублікі Беларусь. У 2011 г. прызначаны членам Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

 

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2010).

 

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

 

 

Працы В. В. Бушчыка

 

  1. Философия и методология науки : учеб.-метод. пособие для студентов магистратуры, аспирантов и соискателей БГПУ / [В. В. Бущик и др.]. – Минск : БГПУ, 2011. – 211 с.
  2. Трансформация образования и мировоззрения в современном мире : междунар. науч. конф., Минск, 22 октября 2010 г. / [редкол.: В. В. Бущик (отв. ред.) и др.]. – Минск : Четыре четверти, 2011. – 583 с. : ил.
  3. Студенческая наука как фактор личностного и профессионального развития будущего специалиста : материалы VII студенческой науч.-практич. конф. (г. Минск, 29 апреля 2011 г.) / [редкол.: В. В. Бущик и др.]. Минск : БГПУ, 2011. 219 с. : ил., табл.
  4. Социокультурное развитие белорусского общества в условиях кризиса техногенной цивилизации : монография / [В. В. Бущик и др. ; под ред. В. В. Бущика]. – Минск : БГПУ, 2011. – 173 с.
  5. Образование и наука в Беларуси: актуальные проблемы и перспективы развития в XXI веке : сборник научных статей : [материалы докладов IV науч.-практич. конф. молодых ученых БГПУ (20 мая 2011 г.) / редкол.: В. В. Бущик (отв. ред.) и др.]. – Минск : БГПУ, 2011. – 307 с. : ил., табл.
  6. Актуальные вопросы современной науки : сб. науч. работ / [редкол. : В. В. Бущик (отв. ред.) и др.]. Минск : БГПУ, 2011. 183 с. : ил., табл.
  7. Кризис современной техногенной цивилизации и перспективы развития человечества в XXI веке : сб. статей / [под ред. В. В. Бущика]. – Минск : БГПУ, 2010. – 205 с.
  8. Я гражданин Республики Беларусь = Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь / [Г. А. Василевич, В. В. Бущик и др. ; ред. совет: Т. Н. Ковалева (предс.) и др. ; автор стихов Н. Я. Гальперович ; фотоматериалы П. В. Костромы и др.]. – 3-е изд., перераб. и доп. — Минск : Пачатковая школа, 2009. – 287, [24] с. + 2 компакт-диска.
  9. Философские дисциплины : авторские учебные программы / [А. В. Кузнецов и др. ; под ред. В. В. Бущика]. – Минск : БГПУ, 2009. – 250 с. : табл.
  10. Трансформация мировоззрения в современном транзитивном обществе : материалы республ. науч. конф., г. Минск, 23 ноября 2007 г. / [редкол.: В. В. Бущик и др.]. – Минск : БГПУ, 2007. – 334 с. : ил., табл.
  11. Актуальные проблемы философии как методологии научного познания : монография / [В. В. Бущик и др. ; под ред. В. В. Бущика]. – Минск : БГПУ, 2006. – 147 с.
  12. Основы идеологии белорусского государства : курс лекций / [С. Н. Князев, В. В. Бущик и др. ; под общ. ред. С. Н. Князева, С. В. Решетникова]. – 2-е изд., стереотип. – Минск : Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2005.
  13. Идеология и молодежь Беларуси : пособие для студентов / [Аверин Л. С., Бущик В. В. и др. ; под ред. Л. Е. Землякова, С. Д. Лаптенка]. Минск : Академия управления при Президенте Беларуси, 2005. 386 с.
  14. Молодежь Беларуси на современном этапе: состояние, проблемы и пути их решения / [Л. С. Аверин, В. В. Бущик, Л. Е. Земляков и др.]. – Минск : ИСПИ, 2004. – 292 с.
  15. Социальные и политические преобразования в Беларуси в постсоветский период : социол.-политол. анализ : автореферат диссертации … доктора политических наук : 23.00.02 / Бущик Василий Васильевич ; БГУ. Минск, 2000. 34 с.
  16. Человек и общество в условиях социально-политических преобразований / В. В. Бущик ; [науч. ред. С. А. Шавель] ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин -т социологии. – Минск : [б. и.], 1999. – 261 с. : ил., табл.
  17. Человек и общество в условиях социально-политических преобразований : монография / В. В. Бущик. – Минск : [б. и.], 1999. – 263 с. – (Приложение к журналу «Право и экономика»).
  18. Трудовой коллектив и рынок : опыт социологического анализа / Бущик В. В., Шавель С. А. ; НАН Беларуси. Ин -т социологии. – Минск, 1999. – 104 с.
  19. Социальные и политические преобразования в Беларуси в постсоветский период : социол.-политол. анализ : диссертация… доктора политических наук : 23.00.02 : 21.06.2000 : 13.06.2001 / Бущик Василий Васильевич ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т социологии. – Минск, 1999. – 218 с.
  20. Социологический анализ выдвижения руководящих хозяйственных кадров в условиях перестройки : автореферат диссертации… кандидата философских наук : (09.00.09) / Бущик Василий Васильевич ; АН БССР, Ин -т философии и права. – Минск, 1988. – 21 с.
  21. Социально-политические преобразования в Беларуси в постсоветский период / В. В. Бущик // Вышэйшая школа. 2017. № 5. С. 3133.
  22. Особенности политических партий в Беларуси и России / В. В. Бущик // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. 2017. № 3. С. 1923.
  23. Построение социально ориентированной рыночной экономики в Беларуси / В. В. Бущик // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. 2016. № 4. С. 104–108.
  24. Переход от традиционного к рыночному типу поведения: межпоколенческий срез / В. В. Бущик // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. 2015. № 1. С. 33–36.
  25. Теоретико-методологические подходы к исследованию социальных изменений в обществе / В. В. Бущик // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. 2014. № 4. С. 8084.
  26. Социализация личности в условиях преобразования социетальной системы / В. В. Бущик // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. 2014. № 3. С. 3034.
  27. Социокультурные детерминанты формирования и развития личности в трансформирующемся обществе / В. В. Бущик // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. 2013. № 4. С. 6165.
  28. Философия как источник разума и духовного здоровья нации / В. В. Бущик // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. 2012. № 4. С. 108–109.

 

 

 

Аб жыцці і дзейнасці В. В. Бушчыка

 

  1. Бушчык Васіль Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 357.
  2. Бушчык Васіль Васільевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 127.
  3. Бущик Василий Васильевич // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 221.
  4. Бущик Василий Васильевич // Республика Беларусь : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 1. С. 567.
  5. Бущик Василий Васильевич // Социологическая энциклопедия / под общ. ред. А. Н. Данилова. Минск, 2003. С. 38.
  6. Василий Васильевич Бущик : [к 60-летию социолога и политолога, доктора политических наук] // Социология. 2012. № 1. С. 142.
  7. Бушчык, В. В. Сярод прыярытэтаў – кадравы патэнцыял навукі : [гутарка з прарэктарам па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка] / В. В. Бушчык ; падрыхтавала Іна Нікіценка // Настаўнійкая газета. 2007. 7 кастрычніка.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 782 разоў