Аўторак, 15 Сакавік 2022 11:48

2022 г. – 110 гадоў з часу першага згадвання аб школе ў в. Астромічы Кобрынскага раёна (ДУА «Астроміцкая сярэдняя школа»; 1912)

Першае згадванне пра школу ў в. Астромічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці адносіцца да 1912 г. Школа размяшчалася ў хаце Антона Еўдасюка. Да гэтага часу на ўсё наваколле існавала толькі адна школа, якая знаходзілася ў в. Яромічы. Да 1939 г. выкладанне ўсіх прадметаў у школе вялося на польскай мове.

 

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у вёсцы быў пабудаваны новы будынак школы, у якім вучыліся дзеці з найбліжэйшых вёсак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак школы быў спалены.

Пасля заканчэння вайны вёска паступова адраджалася, наладжвалася мірнае жыццё. У 1946 г.у Астромічах адкрылася пачатковая школа, якая размяшчалася ў прыватнай хаце і складалася з двух класных пакояў і настаўніцкай. Першымі настаўнікамі школы былі Сцепаніда Сцяпанаўна Шокун і Данііл Іосіфавіч Барысюк.

З верасня 1965 г. дырэктарам школы стаў Сямён Данілавіч Барысюк, які на гэтай пасадзе працаваў да 1973 г. У 1973 г. пад памяшканне школы быў аддадзены новы будынак, і з гэтага часу школа атрымлівае статус васьмігадовай. Дырэктарам прызначаны Уладзімір Пятровіч Авіцюк.

У лістападзе 1984 г. пачалося будаўніцтва новай сярэдняй школы. 30 жніўня 1985 г. школа расчыніла свае дзверы перад 306 вучнямі. Такую школу, светлую, прасторную, вялікую, з надзеяй і радасцю чакалі і настаўнікі, і вучні, і іх бацькі. Самая вялікая колькасць вучняў прыйшлася на сярэдзіну 1990-х гг.

Сёння школа – адзін з найважнейшых сацыяльных аб’ектаў аграгарадка Астромічы, дзе атрымліваюць адукацыю 224 вучні ў 13 класах-камплектах. У распараджэнні вучняў: 15 вучэбных кабінетаў,бібліятэка, кабінет сацыяльна-псіхалагічнай службы, вытворчыя майстэрні, спартыўная зала, трэнажорная зала. Развіта сетка дадатковых адукацыйных паслуг на аснове пазабюджэтнай дзейнасці. Працуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

Разнастайныя напрамкі дзейнасці і атрыманыя вынікі сведчаць аб творчай працы калектыву. У настаўніцкім калектыве зладжана і аднадушна ўжо шмат гадоў працуюць прафесійныя, вопытныя настаўнікі.У школе 33 педагогі, з іх вышэйшую катэгорыю маюць 15. Дырэктар школы Галіна Уладзіміраўна Свянцецкая з энтузіязмам і адказнасцю імкнецца падтрымаць набытае, выпрацаванае гадамі, і ўнесці нешта новае, што паспрыяла б паляпшэнню адукацыйнага працэсу.

Высокі ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў забяспечваецца пастаяннай працай педагагічнага калектыву ў пошуках найбольш аптымальных умоў для іх паспяховага навучання і выхавання. Вынікам такой працы з’яўляюцца перамогі вучняў школы на розных раённых і абласных конкурсах, у рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, на навукова-практычных канферэнцыях. Так, у 2019/2020 навучальным годзе за ўдзел у алімпіядах Астроміцкая школа атрымала 13 дыпломаў, 2 пахвальных водзываў.

У верасні 2019 г. Астроміцкая сярэдняя школа стала першай установай адукацыі на Брэстчыне, якая атрымала ганаровы статус «Школа міру».Ідэя стварэння сеткі «Школ міру» належыць грамадскаму аб’яднанню «Беларускі фонд міру» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а галоўная мэта – умацаванне міру праз выхаванне і адукацыю дзяцей. У Астроміцкай школе шмат увагі надаецца грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню: вучні разам з педагогамі дапамагаюць ветэранам, удзельнічаюць у добраўпарадкаванні, рэканструкцыі помнікаў і воінскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, вядуць пошукавую працу, захапляюцца краязнаўствам, прапагандуюць здаровы лад жыцця, чым і апраўдалі прысваенне такога высокага статусу.

Школа з’яўляецца дыпламантам I ступені абласнога агляду-конкурсу па навядзенні парадку і азеляненні школьных тэрыторый.Тэрыторыя навучальнай установы вылучаецца арыгінальным і непаўторным знешнім выглядам, цікавымі ландшафтнымі формамі. Па-гаспадарску старанна і творча аформленая прышкольная тэрыторыя неаднаразова прызнавалася ўзорнай у конкурсах рознага ўзроўню.

Сапраўдным цэнтрам краязнаўства і патрыятызму з’яўляецца школьны гісторыка-краязнаўчы музей «Спадчына», актыў якога з’яўляецца пастаянным удзельнікам раённага парада музеяў устаноў адукацыі. Сёння школьны музей – гэта адна з формаў дадатковай адукацыі. Дзейнасць па фарміраванні каштоўнасных адносін навучэнцаў да гістарычнага мінулага малой радзімы, сваіх продкаў, культурнай спадчыны роднага краю ператварае музей у сапраўдны цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў.

Дзяржаўная ўстанова адукацыя «Астроміцкая сярэдняя школа» ідзе ў нагу з часам, адпавядае сучасным запатрабаванням як у вучэбнай, так і ў выхаваўчай дзейнасці.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Першая «Школа міру» на Брэстчыне : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу першага згадвання аб школе ў в. Астромічы (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Астроміцкая сярэдняя школа») / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук. – Кобрын, 2022. – 48 с. – (Серыя «Адукацыя на Кобрыншчыне»).
  2. Дзяржаўнай установе адукацыі «Астроміцкая сярэдняя школа» (1912) – 110 гадоў // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 66.
  3. Бакун, А. Беларусамі звацца : [пра настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Астроміцкай сярэдняй школы Рыту Канапацкую] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 16 лютага. С. 1, 4.
  4. Бакун, Е. С наградами – к покорению новых вершин : [учащиеся Остромичской СШ – в числе победителей II этапа республиканской олимпиады по учебным предметам] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 12 студзеня. С. 5.
  5. Бакун, Е. Посеешь знания – пожнешь признание : [по итогам работы за 2020 г. учитель белорусского языка и литературы Остромичской СШ Р. М. Конопацкая занесена на Доску почета Кобринского района] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 1 верасня. С. 1, 4.
  6. Белов, Д. Выходят в жизнь выпускники : [в Остромичской СШ прошел выпускной вечер] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2021. 16 чэрвеня. С. 5.
  7. Пашкович, Л. В. Аммониты под ногами : [в Остромичской средней школе Кобринского района собрана большая палеонтологическая экспозиция] / Л. В. Пашкович // Заря. 2021. 24 февраля. С. 13 ; Кобрынскі веснік. 2021. 27 лютага. С. 10.
  8. Елизарова, Ж. Школьные музеи – хранители истории : [в номинации «Музейный образовательный проект» дипломом II степени главного управления по образованию Брестского облисполкома награждён творческий коллектив педагогов и учащихся Остромичской СШ] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2020. 27 мая. С. 8.
  9. Игнатюк, В. А. Их подвиг мы в сердце храним! : [в номинации «Музейно-образовательный проект» районного этапа респуб-ликанского конкурса «Их подвиг мы в сердце храним» дипломом I степени награждена Остромичская СШ] / В. А. Игнатюк // Кобрин-информ. 2020. 16 апреля (№ 16). С. 20.
  10. Елизарова, Ж. Новые победы кобринских школьников : [в числе лидеров республиканского конкурса «Мясціны майго дзяцінства» – учащиеся ГУО «Остромичская средняя школа»] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2020. 5 лютага. С. 5.
  11. Петрукович, Т. Виват, победители! : [в числе победителей республиканской олимпиады по учебным предметам – учащиеся Остромичской СШ] / Татьяна Петрукович // Кобрин-информ. 2020. 30 января (№ 5). С. 2.
  12. Пашкович, Л. Новогодний подарок... трактор : [Остромичская СШ получила в подарок от подшефной организации НПС «Кобрин» ОАО «Гомель-транснефть «Дружба» трактор «Беларус-211»] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2019. 31 снежня. С. 4.
  13. Пашковіч, Л. «Школа міру» гучыць годна : [аб творчай працы калектыву Астроміцкай школы] / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2019. 18 снежня. С. 4 : фот.
  14. Грышкевіч, С. Першая «Школа міру» на Брэстчыне : [Астроміцкая сярэдняя школа Кобрынскага раёна атрымала ганаровы статус «Школа міру»] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2019. 6 кастрычніка. С. 4.
  15. Елизарова, Ж. Школа мира – школа добра : [Остромичской средней школе присвоен почетный статус «Школа мира»] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 5 кастрычніка. С. 1.
  16. Муха, Ф. «Школа мира» в Остромичах : [Остромичская средняя школа получила почетный статус «Школа мира» первой на Брестчине] / Федор Муха // Заря. 2019. 2 октября. С. 19.
  17. Пашкович, Л. «Букет добра» : [учащиеся Остромичской СШ приняли участие в акции Международного благотво-рительного фонда помощи детям] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2019. 25 верасня. С. 5.
  18. Елізарава, Ж. З любоўю да роднага краю : [вучаніца Астроміцкай СШ В. Бура стала пераможцам конкурсу юных чытальнікаў сярод вучняў 7–8 класаў] / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. 2019. 8 чэрвеня. С. 12.
  19. Определены победители районного смотра-конкурса на лучшее учреждение образования : [среди сельских средних школ первое место завоевала Остромичская СШ] // Кобрынскі веснік. 2019. 23 лютага. С. 4.
  20. Бакун, А. Перамога ўсміхаецца лепшым : [паспяхова выступілі вучні Астроміцкай СШ на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2019. 23 студзеня. С. 3.
  21. Грышкевіч, С. Фітнес для педагогаў : [адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці Астроміцкай сярэдняй школы ― работа па захаванні фізічнага і псіхалагічнага здароўя вучняў] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2018. 6 студзеня. С. 7.
  22. Пашкович, Л. Деревянный городок для малышей : [Остромичская СШ продолжает облагораживать свою территорию] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2018. 23 мая. С. 3.
  23. Грэчка, І. Дарогамі памяці : [тэме спаленых вёсак Кобрыншчыны прысвечана работа вучаніцы Астроміцкай сярэдняй школы В. Аўсяйчук] / Ігар Грэчка // Настаўніцкая газета. 2018. 19 мая. С. 10.
  24. Пашковіч, Л. Свята шчаслівай жанчыны : [дырэктар Астроміцкай сярэдняй школы Галіна Свянцецкая – чалавек справядлівы і адказны] / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2018. 19 мая. С. 3.
  25. Пашкович, Л. Фестиваль музеев покорился Остромичам : [музей «Спадчына» Остромичской СШ признан победителем фестиваля «Парад музеев учреждений образования Кобринского района»] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2018. 4 красавіка. С. 3.
  26. Бакун, Е. Люблю свой край : [на областном краеведческом фестивале творчески представила свою работу юный экскурсовод, учащаяся Остромичской средней школы А. Абрамчук] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2017. 24 мая. С. 8.
  27. Пашкович, Л. Во имя памяти ушедших ... : [ко дню Великой Победы учащиеся Остромичской СШ приводят в порядок памятники воинам, павшим в годы Великой Отечественной войны] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2017. 6 мая. С. 14.
  28. Пашкович, Л. Лучшие школы района : [по итогам смотра-конкурса на лучшее учреждение образования за 2016 г. среди учреждений образования сельской местности первого места удостоена Остромичская СШ] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2017. 8 лютага. С. 4.
  29. Школьны двор як крыніца натхнення : [другі год запар Астроміцкая СШ перамагае ў абласным аглядзе-конкурсе «Цудоўней стане Брэстчына мая»] // Настаўніцкая газета. 2016. 13 снежня. С. 5.
  30. Литвинович, Е. Готовь цветник зимой : [по итогам областного смотра-конкурса «Прекрасней станет Брестчина моя» Остромичская СШ признана лучшей в двух номинациях] / Евгений Литвинович // Заря. 2016. 10 декабря. С. 6.
  31. Пашкович, Л. Краше территория ― выше награда! : [Остромичская средняя школа стала дипломантом первой степени областного смотра-конкурса по наведению порядка и озеленению школьных территорий] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2016. 9 лістапада. С. 7.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 410 разоў