Чацвер, 24 Сакавік 2022 13:56

25 лютага 2022 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Балеслававіча Нордмана (1922–2006), аднага з арганізатараў партызанскага руху на Піншчыне, генерал-маёра, Ганаровага грамадзяніна г. Пінска

Эдуард Балеслававіч Нордман нарадзіўся 25 лютага 1922 г. у г. Рэчыцы Гомельскай губерні (цяпер Гомельскай вобласці). Пасля смерці бацькі, камандзіра Чырвонай арміі,у 1930 г. выхоўваўся ў дзіцячым доме, затым у сямі калгасніка. З 1937 г. вучыўся ў тэхнікуме, з 1939 г. – старшы піянерважаты ў школе.

 

У восень 1939 г. Эдуард Нордман быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь, толькі што далучаную да БССР, на камсамольскую работу. З 1940 г.інструктар, загадчык аддзела райкама ЛКСМБ у Пінску і Целяханах Пінскай вобласці.

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у партызанскі атрад В. З. Каржа. Удзельнік першага бою партызан з нямецка-фашыскімі захопнікамі ў гісторыі вайны – 28 чэрвеня. Быў камандзірам аддзялення разведкі, памочнікам камісара атрада, памочнікам камісара брыгады імя Молатава па камсамолу. Адначасова з ліпеня 1941 г. – сакратар і член Пінскага падпольнага абкама і гаркама камсамола. Удзельнічаў у падрыве бронецягніка і 9 нямецкіх воінскіх эшэлонаў. Ваяваў у Брэсцкай, Пінскай, Палескай, Мінскай абласцях Беларусі, Валынскай і Ровенскай абласцях Украіны.

Пасля вайны Эдуард Нордман – накамсамольскай і партыйнай рабоце на Піншчыне. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1948), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1958).

У 1958 г. быў накіраваны на службу ў органы дзяржбяспекі. Працаваў начальнікам Мінскага абласнога, Стаўрапольскага краявога ўпраўленняў КДБ (1968–1974), старшынёй КДБ пры Савеце міністраў Узбекскай ССР (1974–1978), служыў у цэнтральным апараце КДБ СССР. Званне генерал-маёра прысвоена ў 1969 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1974–1979). Працяглы час Э. Б. Нордман жыў у Маскве. У 1983–1991 гг. – намеснік старшыні Дзяржкамітэта СССР па замежнаму турызму.

З выхадам на заслужаны адпачынак у 1992 г. шмат часу і сіл прысвяціў грамадскай рабоце. Выбіраўся членам Савецкага камітэта ветэранаў вайны, членам Усесаюзнага савета ветэранаў вайны і працы, ганаровым старшынёй Пінскага гарадскога савета ветэранаў. Пры яго непасрэдным удзеле, у Пінску зявіліся мемарыял «Партызанам Палесся» (2002), «Паляна Партызанскай славы». Аўтар кніг успамінаў аб вайне і працы ў КДБ, а таксама шматлікіх публікацый, прысвечаных гісторыі партызанскага руху ў Беларусі.

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1977), двума ордэнамі Чырвонага Сцяга (1942), двума ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені (1947, 1985), многімі медалямі, знакам «Почётный сотрудник госбезопасности». Урадам Польскай Народнай Рэспублікі ўзнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам «Virtuti Militari» ІV класа.

Званне «Ганаровы грамадзянін горада Пінска» прысвоена ў 1980 г. за актыўнае ўцягванне камсамольцаў і моладзі ў барацьбу з нямецкімі захопнікамі на тэрыторыі Пінскай вобласці, асабісты гераізм і вялікі ўклад у справу аднаўлення горада, разбуранага ў гады вайны. Чалавек адметнага лёсу і аголенага сумлення. Вечны часавы доўгу. Ён ведаў, як павінна быць, жыў, як трэба быць. Баявым у яго было не толькі юнацтва, а практычна ўсё жыццё.

Э. Б. Нордман памёр 13 чэрвеня 2006 г. у Маскве, пахаваны на Траекураўскіх могілках. Імя Э. Б. Нордмана носіць вуліца ў мікрараёне «Лугі» г. Пінска. На будынку № 2 вуліцы генерала Нордмана ў верасні 2008 г. адкрыта мемарыяльная дошка герою.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Гарачова А. Н., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы Э. Б. Нордмана

  1. Не стреляйте в партизан… / Э. Б. Нордман. Минск : Беларусь, 2007. 200 с.
  2. Штрихи к портретам : генерал КГБ рассказывает… / Э. Б. Нордман. Минск : БЕЛТА, 2004. 168 с.
  3. 1119 дней в тылу врага : мемориал партизанской славы в Пинске / [авторы текста Нордман Э. Б., Черноглазова Р. А. ; редактор Киселев Г. К. ; художник Лапин А. В.]. Минск : БЕЛТА, 2002. 24 с. : ил.
  4. «1119 дней в тылу врага» : [отрывок из одноименной рукописи генерала КГБ в отставке] / Эдуцард Нордман // Советская Белоруссия. 2007. 21 июня. С. III (приложение: Союз Беларусь – Россия).
  5. Генерал КГБ рассказывает... : из книги «Штрихи к портретам» : [из содерж.: В. Корж, К. Мазуров, П. Машеров, С. Притыцкий] / Эдуард Нордман // Роман-журнал ХХI век. 2004. № 4. С. 80–92.
  6. 1119 дзён у тыле ворага : [успаміны пра Героя Савецкага Саюза В. З. Каржа ў час Вялікай Айчыннай вайны] / Эдуард Нордман // Народная трыбуна. 2004. 14 лютага.
  7. Пётр Машеров штрихи к портрету : рассказ генерала КГБ / Э. Б. Нордман ; подготовил А. Юдчиц // Народная газета. 2001. 5 мая. С. 6–7.

 

Аб жыцці і дзейнасці Э. Б. Нордмана

  1. Нордман Эдуард Баляслававіч / Э. Р. Самусенка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 11. С. 377.
  2. Нордман Эдуард Болеславович / Л. П. Коновалова // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2013. Т. 3, кн. 2. С. 136.
  3. Нордман Эдуард Баляслававіч = Нордман Эдуард Болеславович / Б. Дз. Далгатовіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси. Мінск, 2010. С. 698.
  4. Нордман Эдуард Болеславович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 146.
  5. Нордман Эдуард Болеславович / Д. А. Лагун // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 5. С. 481.
  6. Нордман Эдуард Баляслававіч / Вадзім Сяховіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 335336.
  7. Нордман Эдуард Баляслававіч / В. С. Лабезнікаў, У. С. Пасэ // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 385.
  8. Нордман Эдуард Болеславович // Долготович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 44.
  9. Нордман Эдуард Болеславович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 459.
  10. Нордман Эдуард Баляслававіч : партызанскія камандзіры // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 2003. С. 264.
  11. Слова пра камандзіра : з успамінаў Э. Б. Нордмана, аднаго з першых партызан атрада В. З. Каржа, генерала дзяржбяспекі ў адстаўцы // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 259261.
  12. Богович, Т. Мужество останется в веках : [в секторе краеведения Пинской городской центральной библиотеки состоялись мероприятия, посвященные памяти Э. Б. Нордмана] / Татьяна Богович // Пінскі веснік. 2022. 25 лютага (№ 8). С. 10.
  13. Лобко, М. Верность и честность : [к 80-летию образования Пинского района ; упоминается Э. Б. Нордман] / Михаил Лобко // Полесская правда. Пинск, 2020. 11 января. С. 6.
  14. Быченя, В. Неподкупного белоруса спас Юрий Андропов / Владимир Быченя // Народная газета. 2016. 26 августа (№ 37). С. 7. (приложение: Союзное вече).
  15. Улица имени Э. Нордмана // Пінскі веснік. 2015. 14 красавіка. С. 2.
  16. Нордман Эдуард Болеславович : почетные граждане Пинска // Варяг-пресс. Пинск, 2015. 16 января (№ 3). С. 4.
  17. Юферова, Я. Не стреляйте в партизан : [об одном из организаторов партизанского движения на Пинщине Э. Б. Нордмане]/ Я. Юферова // Советская Белоруссия. 2011. 30 июня. С. 7. (приложение: Союз Беларусь – Россия).
  18. Ильенков, В. Пинск, год 1945 / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2010. 30 красавіка. С. 12.
  19. Рисник, С. Первый партизанский бой : [отряд В. З. Коржа под Пинском] / С. Рисник // Рэспубліка. 2009. 9 красавіка. С. 6.
  20. Ильенков, В. Мундир генерала Нордмана / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2008. 16 верасня. С. 2.
  21. Побединская, С. Над «Солнечным» – отличная погода : [об открытии мемориальной доски в честь Почетного гражданина г. Пинска Э. Б. Нордмана на ул. Генерала Нордмана, 2.] / Светлана Побединская // Пiнскi веснiк. 2008. 16 верасня. С. 1.
  22. Гришковец, В. Вечный часовой долга : [об Э. Б. Нордмане] / Валерий Гришковец // Заря. 2008. 8 мая. С. 7.
  23. Алексейчик, Я. «Не стреляйте в партизан…» / Я. Алексейчик // Пінскі веснік. 2008. 1 лютага. С. 3.
  24. Нордман, Э. Б. 1119 дней и ночей рядом с легендарным партизанским командиром Василием Коржем сражался против фашистов будущий генерал КГБ Эдуард Нордман / Э. Б. Нордман ; беседовал Ф. Сытин // Заря. 2005. 3 мая. С. 3.
  25. Нордман, Э. Б. Война «не по правилам» / Э. Б. Нордман ; беседу вел Сергей Турченко // Звязда. 2005. 28 красавіка. С. 4. (Союзное вече ; № 11).
  26. Нордман, Э. Б. Друзей моих прекрасные черты... / Э. Б. Нордман ; [беседовала] С. Лицкевич // Советская Белоруссия. 2004. 16 июля. С. 7.
  27. Сергеев, Ю. О времени и о себе : [о книге Э. Б. Нордмана «Штрихи к портретам. Генерал КГБ рассказывает...»] / Ю. Сергеев // Полесская правда. Пинск, 2003. 2 июля. С. 4.
  28. Нордман, Э. Б. 1119 дней и ночей в тылу врага / Э. Б. Нордман : беседу вел В. Заворошкин // Армия. 2002. № 4. С. 44–45.
Чытаць 570 разоў