У час нямецка-фашысцкай акупацыі немцы двойчы спрабавалі вывезці Аляксея ў Германію ў рабства, але ён, рызыкуючы жыццём, двойчы ўцякаў па дарозе. У снежні 1944 г. быў прызваны ў Чырвоную армію. Лёс так распарадзіўся, што ён не трапіў на фронт, дзе шмат яго равеснікаў загінула. Службу праходзіў у вучэбным палку ў Варашылаўградзе, адслужыў сем гадоў. Затым закончыў афіцэрскія курсы ў Прыкарпацкай ваеннай акрузе і быў накіраваны ў Хабараўскі край. У 1957–1977 гг. служыў у Брэсце. У адстаўку выйшаў у званні падпалкоўніка.
У час службы завочна закончыў Львоўскi паліграфічны інстытут імя І. Фёдарава (1967), атрымаў дыплом па спецыяльнасці «афармленне і ілюстрацыя кнігі». Выканаў шмат графічных работ (лінагравюры, афорт, пяро) на тэму салдацкай службы. Брэсцкая абласная газета «Заря» на працягу некалькiх месяцаў друкавала яго графічны цыкл «Между двумя мостами» – малюнкі ракі Мухавец у Брэсце.
Па заканчэнні вайсковай службы застаўся жыць у Брэсце, стаў займацца любімай справай – пісаць карціны і вершы. Уладкаваўся на Брэсцкую фабрыку сувеніраў, дзе адпрацаваў мастаком 14 гадоў, з іх чатыры – галоўным. Распісваў брэсцкую матрошку ў традыцыях агоўскага роспісу. Стварыў пры аддзеле галоўнага мастака участак унікальных вырабаў – першы ў сістэме мастацкай прамысловасці рэспублікі. Тут распрацоўвалі і выраблялі незвычайныя ўзоры матрошак, напрыклад, па матывах адзення маларыцкага строю, кампазіцыі «Ряженые медведи», «Охотники», «Дед Мороз», «Космонавт».
Асноўная прадукцыя фабрыкі на пачатак 1980-х – сувеніры з дрэва: точаныя з размалёўкай і лакіроўкай (матрошкі, разнастайныя фігуркі людзей і жывёл), разныя і аздобленыя саломкай шкатулкі, пано. Вырабы экспартаваліся ў Польшчу, Югаславію, Чэхаславакію, Партугалію, Францыю, Іспанію, Італію, ЗША, Канаду і інш.
Мастак і паэт Аляксей Бакуменка пільна ўглядаўся ў белы свет, бачыў яго такім, якім ён быў на самай справе. Выношваў у душы ўбачанае, пачутае, перажытае і занатоўваў то пяром на паперы, то пэндзлем на палатне. Вершы паэта маладыя, цёплыя, якія саграваюць, абуджаюць пачуцці добрыя, натхняюць тварыць новае, патрэбнае людзям. Творца праз усё жыццё пранёс любоў да паэзіі Тараса Шаўчэнкі, але не ўкінуўся ва ўрапатрыятызм, не здрадзіў рускаму слову.
Вершы Аляксея Бакуменкі публікаваліся ў розных выданнях у Брэсце, Мінску і Маскве. Палітра яго паэзіі вельмі багатая, а тэма вайны знайшла ў ёй асаблівае месца: шмат вершаў пра салдат Вялікай Айчыннай вайны: «Всю жизнь идут погибшие ровесники со мной, / Чтобы казнить и миловать меня». Пісаў і апавяданні на тэмы салдацкага жыцця.
У Брэсцкім доме афіцэраў больш за 15 гадоў кіраваў літаратурным аб’яднаннем «Цитадель», ставіў «на крыло» маладых літаратараў. Літаб’яднанне праводзіла ў гарнізоне значную работу па выхаванні ваеннаслужачых. Напісаў цыкл вершаў «Сем гарнизонов», прысвечаны салдатам.
Яго сябрамі былі літаратуразнаўца У. А. Калеснік, якому прысвяціў паэму «Здравствуй, речка Лесная», і паэт М. М. Рудкоўскі, якому прысвяціў верш «Берегите поэтов». Уладзімір Андрэевіч любіў слухаць Аляксея Бакуменку, які апавядаў заўсёды ад шчырага хахляцкага сэрца і з нязменным гумарком.
Выдаў зборнік вершаў «Мой белый свет» (2000), у якім змясцілася цэлае жыццё: вайна, сем гарнізонаў, край палескі – і біяграфія душы, тонкай і чуйнай, добрай і міласэрнай.
А. П. Бакуменка памёр 11 снежня 2011 г.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства
Творы А. П. Бакуменкі
- Мой белый свет : стихи / Алексей Бакуменко ; [вступ. ст. З. Дудюк]. – Брест : Изд-во С. Лаврова, 2000. – 120 с. : ил.
- Снег войны ; Память ; Ровесникам ; Ночь ; Бресту ; Семь гарнизонов : [стихи] / Алексей Бакуменко // Поэзия русского слова : антология современной русскоязычной поэзии : в 2 т. Минск : Беларуская навука, 2019. Т. 1. С. 167–175.
- «Василёк» : [Зинаида Дудюк в литобъединении «Цитадель» как начинающая поэтэсса] / А. Бакуменка // «...І спее слова дабрынёй» : творчы партрэт Зінаіды Дудзюк. Брэст, 2001. С. 22–25.
- Берегите поэтов : памяти Михася Рудковского : [стихи] / Алексей Бакуменко // Мой белый свет : стихи / Алексей Бакуменко. Брест, 2000. С. 91.
- Здравствуй, речка Лесная : памяти В. А. Колесника : стихи / Алексей Бакуменко // Мой белый свет : стихи / Алексей Бакуменко. Брест, 2000. С. 29–35.
- «Помню я холодок осенний...» ; Снег войны ; Ровесникам ; Однополчане ; «Всё правда, правда, да не вся...» : [стихи] / Аляксей Бакуменка // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2010. № 3. С. 34–38.
- Прощание ; Снег войны : [стихи] / Алексей Бакуменко // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск : Кнігазбор, 2009. № 2. С. 144–145.
- «Когда в предвечерье сменяется зной...» ; «Благодарю тебя, благодарю...» : [стихи] / Алексей Бакуменко // Берасцейскія карані : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1993. С. 141.
- Снег войны : [стихи из сборника «Мой белый свет»; краткая биография] / Алексей Бакуменко // Заря. 2009. 26 марта. С. 17.
- Предзимье ; Бабье лето ; Лесу поклонюсь : [стихи] / Алексей Бакуменко // Народная трыбуна. 2007. 27 кастрычнiка (№ 43). С. 11.
- «В вересковом цветенье...» : [стихи] / Алексей Бакуменко // Народная трыбуна. 2007. 29 верасня (№ 39). С. 11.
- «По иголке сорву...» ; «Время – доктор...» ; «Я и жду и боюсь...» ; «Вспоминаем теперь...» ; «Эта встреча тогда...» ; «Еще немного...» ; «В холодных дня...» : [стихи] / Алексей Бакуменко // Народная трыбуна. 2007. 18 жніўня.
- «О самом близком...» ; «Всё ярче...» : [стихи] / Алексей Бакуменко // Народная трыбуна. 2007. 21 лiпеня (№ 29). С. 11.
- Четверостишия ; Двустишия : [стихи] / Алексей Бакуменко // Заря. 2007. 6 января.
- «Исчезают с земли хутора...» : [стихи] / Алексей Бакуменко // Заря. 2005. 22 февраля.
- Второй фронт ; «Забывается многое, но и помнится тоже...» : [стихи] / Алексей Бакуменко // Заря. 2005. 7 мая.
- «Умеют же черти...» : [воспоминания о случае на рыбалке с В. А. Колесником] / Алексей Бакуменко // Заря. 2003. 2 августа.
- «В зеленом храме я...» ; «Ты, чужое мне лето...» : [стихи] / Алексей Бакуменко // Заря. 2002. 8 июня.
- Мои звезды ; «Сквозь прозрачные шторы...» ; «В жизни счастья большого достойная...» : [стихи] / Алексей Бакуменко // Заря. 2002. 12 марта.
- Морозный день : [стихи] / Алексей Бакуменко // Заря. 2002. 15 января.
- В День Победы : [стихи] / Алексей Бакуменко // Брестский курьер. 2001. № 20.
- Слова пра мастака : [пра У. Калесніка як самадзейнага жывапісца і разьбяра па дрэве] / Аляксей Бакуменка // Заря. 1995. 24 января.
- «Прощание славянки» : рассказ / Алексей Бакуменко // Заря. 1985. 24 февраля.
- Последняя ночь : рассказ / Алексей Бакуменко // Во славу Родины. 1972. 27 августа.
- Встреча с сыном : рассказ / Алексей Бакуменко // Заря. 1972. 11 марта.
- «Кобзарь» : [стихи] / Алексей Бакуменко // Заря. 1964. 8 марта.
- Октябрь ; «Пока встречаю зори и рассветы...» : [стихи] / Алексей Бакуменко // Заря. 1963. 9 октября.
Аб жыцці і творчасці А. П. Бакуменкі
- Філатаў, А. Негасимый свет : [о творчестве поэта Алексея Бакуменко] / Аляксей Філатаў // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2012. № 4. С. 37–43.
- Філатаў, А. Аляксей Бакуменка / Аляксей Філатаў // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2010. № 3. С. 34–35.
- Дудюк, З. «Прихожу к тебе на свиданье, мой единственный, белый мой свет...» / Зинаида Дудюк // Бакуменко, А. Мой белый свет : стихи / Алексей Бакуменко. Брест, 2000. С. 3–7.
- Бурдыка, В. Белы свет Аляксея Бакуменкi : [пра мастака i паэта А. П. Бакуменку да яго 80-годдзя] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2007. 10 сакавіка (№ 10). С. 4.
- Павлова, Л. Быть весне! И в душе, и в стихах, и в картинах : [80 лет исполнилось поэту и художнику А. П. Бакуменко] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2007. 8 марта (№ 10). С. 28.
- Юдицкий, А. «Здравствуй, речка Лесная» : [о художнике и поэте Алексее Бакуменко; репродукция: А. Бакуменко «Здравствуй, речка Лесная»] / Александр Юдицкий // Заря. 2005. 29 декабря. С. 7.
- Буслёнак, Д. Яго свет і святло : [пра творчасць паэта А. Бакуменкі] / Дзяніс Буслёнак // Народная трыбуна. 2003. 1 лютага.
- Каско, А. Свет белый, свет единственный : [поэту Алексею Бакуменко – 75 лет]/ Алесь Каско // Заря. 2002. 12 марта.
- Филатов, А. Негасимый свет Алексея Бакуменко : [о творчестве поэта] / Алексей Филатов // Заря над Бугом. Брест, 2002. 16 марта.