Пасля семігодкі скончыў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча імя Я. Коласа (1955), Мінскі педагагічны інстытут замежных моў (1960). Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Проблема ценности в американской буржуазной философии и социологии» (1964).
З 1967 г.І. І. Антановіч загадваў рэдакцыяй філасофіі і права ў галоўнай рэдакцыі «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1969–1974 гг. з’яўляўся супрацоўнікам Сакратарыята ААН у Нью-Йорку (ЗША), рэдактарам часопіса «Международное обозрение криминальной политики». Атрымаў навуковую ступень доктара філасофскіх навук (1973). Жыццёвы шлях звёў яго з выдатнай асобай – Пятром Міронавічам Машэравым. З 1974 г. — лектар ЦК КПБ, адначасова выкладчык, прафесар (1977) БДУ імя У. І. Леніна. Затым — пастаянны прадстаўнік БССР пры ЮНЕСКА, сакратар Мінскага гаркама КПБ. У 1979 г. прызначаны загадчыкам аддзела культуры ЦК КПБ.
Доўгі час І. І. Антановіч працаваў у бюро перакладаў пры ААН БССР (дасканала валодае трымя замежнымі мовамі: англійскай, нямецкай і французскай). З’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980–1985). Кандыдат у члены ЦК КПБ (1981–1986), член ЦК КПБ з 1986 г.
З 1987 г. І. І. Антановіч працаваў у Маскве — прарэктар грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Гэта быў час перабудовы, калі вёўся напружаны пошук развіцця краіны. У 1990–1991 гг. — сактатар ЦК КП РСФСР па сувязях з грамадскімі арганізацыямі. Шмат ездзіў па Савецкім Саюзе, выступаў, пераконваў, змагаўся за захаванне савецкай сістэмы. Здрадніцтва КПСС і распад СССР сталі яго асабістай трагедыяй.
У жніўні 1992 г. І. І. Антановіч вярнуўся ў Мінск. Першыя гады суверынітэту рэспублікі былі вельмі цяжкімі. З 1993 г. — дырэктар Беларускага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прагнозу. З 18 верасня 1995 г. — намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 13 студзеня 1997 г. па 4 снежня 1998 г. – міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Пасля адстаўкі перайшоў на выкладчыцкую працу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, па-беларуску чытаў курс «Правы чалавека».
Кола навуковых інтарэсаў: праблемы гісторыі сацыяльнай філасофіі, гісторыі зарубежнай сацыялогіі, тэорыя палітыкі, філасофская антрапалогія, сацыяльнае прагназаванне, сацыяльныя праблемы мадэрнізацыі, дэмакратызацыі, перабудовы. Аўтар больш за 300 навуковых публікацый: «Современная философская антропология» (1970), «Социальная потология капитализма» (1974), «Социология США: проблемы и поиски решений» (1976), «Социальное развитие и проблема прогресса» (1977), «Капитализм и социальный контроль» (1978), «Буржуазная социологическая теория» (1980–1981), «Современный капитализм: социология кризиса» (1987), «Социодинамика идеологии» (1994) і інш.
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996). Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны (1997).
З 2000 г. Іван Іванавіч пражывае ў Маскве. З’яўляўся правадзейным членам Расійскай акадэміі сацыяльных навук, членам Калегіі ваенных экспертаў, прафесарам Расійскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта. Кожны год ён наведвае родную Беларусь, сваю невялікую вёсачку Дамашы, дзе яго гасцінна сустракаюць родныя людзі.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай
бібліятэкай імя Я. Купалы. Зелянко Таццяна Уладзіміраўна, загадчык сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў
Працы І. І. Антановіча
- США: «очевидная судьба» в неочевидном мире / И. И. Антонович. – Минск : Вышэйшая школа, 2020. – 303 с.
- Геополитика в эпоху нестабильности / Иван Антонович, Александр Данилов. – Минск : Беларуская навука, 2018. – 383 с.
- Союзное государство Беларуси и России: история и современность / И. И. Антонович, С. М. Зайцев, С. В. Кузьмин. – Москва : Вече, 2014. – 287 с., [16] л. ил.
- Свободное время и культура / И. И. Антонович, В. П. Скороходов. – Минск : Ковчег, 2008. – 230 с.
- После современности: очерк цивилизации модернизма и постмодернизма / И. И. Антонович. – Минск : Беларуская навука, 1997. – 445 с.
- Социодинамика идеологий / И. И. Антонович ; под. ред. Э. Н. Короливецкого. – Минск : Наука и техника, 1995. – 373 с.
- Декларации и реальность / [Антонович И. И. и др.] ; научный редактор Семенков В. И. – Минск : Беларусь, 1987. – 334 с.
- Современный капитализм : социология кризиса : производство / И. И. Антонович. – Минск : Вышэйшая школа, 1987. – 246 с.
- Буржуазная социологическая теория : критический очерк основных направлений, концепций, категорий : в 2 ч. / И. И. Антонович. – Минск : Вышэйшая школа, 1980. – Ч. 1. – 254 с.
- Буржуазная социологическая теория : критический очерк основных направлений, концепций, категорий : в 2 ч. / И. И. Антонович. – Минск : Вышэйшая школа, 1981. – Ч. 2. – 318 с.
- Антимонополистическая борьба в странах капиталла на современном этапе / Г. М. Пашковский, А. М. Байчоров, В. Н. Уханов, М. А. Ермолицкий ; науч. ред. И. И. Антонович. – Минск : БГУ, 1979. – 207 с.
- Капитализм и социальный контроль : критика теории и практики социального контроля в буржуазной социологии / И. И. Антонович. – Москва : Мысль, 1978. – 184 с.
- Социальное развитие и проблемы прогресса : критика новейших буржуазных концепций / И. И. Антонович. – Минск : Беларусь, 1977. – 286 с.
- Социология США : проблемы и поиски решений / И. И. Антонович. – Минск : БГУ, 1976. – 320 с.
- Социальное кредо буржуазного гуманизма / И. И. Антонович. – Минск : Вышэйшая школа, 1976. – 215 с.
- «Общество изобилия»: иллюзии и действительность : империализм США как общественно-экономическая система / Иван Антонович. – Москва : Знание, 1975. – 63 с.
- Общий кризис капитализма и буржуазный гуманизм / Иван Антонович. – Москва : Знание, 1975. – 63 с.
- По диктанту монополий / Иван Антонович. – Минск : Беларусь, 1973. – 142 с.
- Американская буржуазная аксиология на службе империализма / И. И. Антонович. – Минск : Наука и техника, 1967. – 131 с.
- Историческая традиция внешнеполитической стратегии Соединенных Штатов Америки как условие глобального неравновесия / И. И. Антонович // Журнал Белорусского государственного университета. Социология. 2018. № 4. С. 39–47.
- Внешняя политика Республики Беларусь: вчера, сегодня, завтра / И. И. Антонович // Журнал Белорусского государственного университета. Социология. 2017. № 3. С. 48–58.
- Столетие русских революций 1917 г. / И. И. Антонович // Журнал Белорусского государственного университета. Социология. 2017. № 1. С. 38–47 ; № 2. С. 41–51.
- Уверенно идти своим курсом : [о деятельности белорусского МИД] / Иван Антонович // Беларуская думка. 2017. № 1. С. 32–39.
- «Конец истории» и проблема глобального лидерства / И. И. Антонович // Социология. 2016. № 2. С. 26–33.
- Радикальный джихадизм – геополитическая угроза цивилизованным основаниям современного миропорядка / И. И. Антонович // Социология. 2015. № 4. С. 30–37.
- Международный терроризм как геополитическая угроза европейской интеграции / И. И. Антонович // Социология. 2015. № 2. С. 58–69.
- Беларусь в мире модерна и постмодерна / Иван Антонович // Белая Вежа. 2014. № 6. С. 95–107.
- Американо-росийское противостояние в перспективе глобального равновесия / И. И. Антонович // Социология. 2014. № 4. С 19-29.
- К 100-летию со дня рождения К. П. Буслова / И. И. Антонович // Социология. 2014. № 3.С. 140–142.
- Украинская трагедия : [«цветная революция» на Украине в 2014 г.] / И. И. Антонович // Социология. 2014. № 1. С. 7–16.
- Глобальное управление и сетевые войны / И. И. Антонович // Социология. 2013. № 4. С. 65–73.
- Национальные империи и испытание национализмом / И. И. Антонович // Социология. 2013. № 1. С. 66–80.
- Глобальный кризис и перестройка системы геополитического равновесия / И. И. Антонович // Социология. 2012. № 2. С. 21–34.
- Новая биополярность мира : взаимозависимость вместо противостояния / И. И. Антонович // Социология. 2012. № 1. С. 49–63.
- Ближний Восток: социометрия перемен / И. И. Антонович // Социология. 2011. № 2. С. 59–68.
- Коррупция и демократия : [в российском обществе] / И. И. Антонович // Социология. 2010. № 4. С. 9–19.
- Польско-российский диалог как условие евроинтеграции / И. И. Антонович // Социология. 2010. № 2. С. 25–34.
- США в миропорядке ХХ в.: перезагрузка социально-политической матрицы / И. И. Антонович // Социология. 2009. № 1. С. 20–27.
- От Февраля к Октябрю и дальше : (к 90-летию Февральской революции в России) / И. И. Антонович // Социология. 2007. № 2. С. 3–7.
- «Троянская лошадка» Вашингтона / Иван Антонович // Беларуская думка. 2007. № 1. С. 142–150.
Аб жыцці і дзейнасці І. І. Антановіча
- Антановіч Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 1. С. 381.
- Антановіч Іван Іванавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2010. Т. 1. С. 171.
- Антонович Иван Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, Кн. 1. С. 21–22.
- Антонович Иван Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 122.
- Антонович Иван Иванович // Социология : энциклопедия. Минск : Книжный дом, 2003. С. 57.
- Іван Іванавіч Антановіч // Ёсць край такі… : гісторыка-літаратурная хроніка. Баранавічы : Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня, 2003. С. 372.
- Антонович Иван Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. Минск : Энциклопедикс, 1999. С. 43–44.
- Антонович Иван Иванович // Белорусская ССР : энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 28.
- Антановіч Іван Іванавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 31.
- Данилов, А. Н. Слово об И. И. Антоновиче / А. Н. Данилов ; Антонович И. И. И. И. Антонович: «...Я родом из СССР. Меня сформировала система, которая объявила и искренне хотела сделать всех людей счастливыми» / И. И. Антонович ; записал А. Н. Данилов // Социология. 2012. № 1. С. 37–49.