Чацвер, 19 Май 2022 11:34

15 мая 2022 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Іосіфавіча Галубка (1882–1937), беларускага тэатральнага дзеяча, драматурга, рэжысёра, народнага артыста БССР (1928)

Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (сапраўднае Голуб) нарадзіўся 15 мая 1882 г. на станцыі Лясная пад Баранавічамі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Мінску, дзе бацька працаваў слесарам дэпо. Бацька, Іосіф Тамашавіч Голуб, адрозніваўся свабодалюбівымі поглядамі, рана загінуў, засталіся шасцёра дзяцей. Уладзіславу, які быў старшым, давялося рана пачаць працаваць: з трынаццаці гадоў працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам ў краме, слесарам у дэпо. У 1906 г. здаў экстэрнам экзамены за курс гарадскога вучылішча.

 

У чатырнаццаць гадоў У. Галубок упершыню трапіў на тэатральнае прадстаўленне і вырашыў стаць акцёрам. Уладаючы нястомнай энергіяй, ён вучыўся ўсяму, што толькі можна. Іграў на розных музычных інструментах у добраахвотным пажарным таварыстве, браў урокі жывапісу ў мінскіх мастакоў. У 1906 г. у газеце «Наша Ніва» былі апублікаваны яго першыя паэтычныя радкі і апавяданне «Апошняя сустрэча». Вялізны ўплыў аказала на яго творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багданавіча.

Апавяданні, якія публікаваліся, ён стаў падпісваць пяшчотным імем «Галубак», так яно за ім і засталося. Стварыў чатыры дзесяткі п’ес з жыцця беларускага народа, сярод якіх меладрамы, камедыі, фарсы, вадэвілі. У 1913 г. у пецярбургскім выдавецтве А. Грыневіча выйшаў зборнік «Апавяданні» Уладзіслава Галубка.

Але маладога чалавека нястрымна вабіў тэатр. Восенню 1917 г. у Мінску ствараецца «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі», куды У. І. Галубак і з’яўляецца з усёй сваёй сям’ёй і некалькімі сябрамі. Ён актыўна ўключаецца ў дзейнасць тэатра. Піша першыя тры п’есы і ставіць іх, пры гэтым яшчэ і па-мастацку афармляе.

У 1920 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр. У яго ўвайшла і ўся трупа У. І. Галубка, якая славілася пастаноўкамі вадэвіляў з музыкай і танцамі. У трупе рабіла свае першыя крокі на сцэне адна з славутых беларускіх актрыс С. Станюта; музычнай часткай кіраваў Н. Сакалоўскі — аўтар музыкi Дзяржаўнага гімна БССР; на скрыпцы іграў М. Лучанок, бацька кампазітара І. Лучанка.

У гэты час У. І. Галубку прапанавалі стварыць і ўзначаліць асобную трупу вандроўнага тэатра. Трупа была невялікая — некалькі сяброў, жонка Ядзвіга і тры дачкі, для якіх пісаліся дзіцячыя ролі. У. Іосіфавіч быў яркім выканаўцам драматычных і характарных роляў: Авечка («Суд»), Сурынта («Пан Сурынта»), Гусак («Дыктатура» Микитенко), Андрон («Мой сябар» Пагодзіна) і інш. Драматургічная, рэжысёрская і акцёрская творчасць У. І. Галубка з’яўляецца сувязным звяном паміж дарэвалюцыйным і савецкім беларускім тэатрам. Тэатр У. І. Галубка аб’ездзіў усю Беларусь, яго ведалі і любілі за зыркасць і самабытнасць, гумар і музыку, за сапраўды народны каларыт.

20 снежня 1928 г. У. Галубку было прысвоена званне народнага артыста Беларускай ССР. Ён стаў трэцім народным дзеячам, пасля народных паэтаў Я. Купалы і Я. Коласа, першым народным артыстам Беларусі.

У пачатку 1930-х у вышэйшых эшалонах улады ўзнікла адчуванне «галавакружэння ад поспехаў», што дыялектычна непазбежна прыводзіла да «узмацнення класавай барацьбы», а мастакі, як «адказныя палітработнікі», павінны былі быць на пярэднім краі. У 1933 г. Беларускі драматычны тэатр-3, які ў 1932 г. зрабілі аседлым і перадыслацыравалі ў Гомель, ставіць п’есу «Белая зброя», якая расказвала аб шкодніцкай дзейнасці «ворага народа» на адным з заводаў. У 1935 г. выходзіць апошняя п’еса У. І. Галубка «Рыкашэт».

У 1937 г. БДТ-3 быў расфарміраваны. У жніўня 1937 г. У. І. Галубок быў абвінавачаны ў нацыяналізме і арыштаваны. Пры вобыску забралі ўсе рукапісы, тэатральны рэквізіт, дэкарацыі, малюнкі. Пацярпела ўся яго сям’я. Дачку Багуславу адправілі ў калгас «перавыхоўвацца», малодшых сыноў выключылі з камсамола як дзяцей «ворага народа».

У. І. Галубок быў расстраляны 28 верасня 1937 г. Вярхоўным судом БССР пасмяротна рэабілітаваны 26 жніўня 1957 г.

Імем дзеяча названы вуліцы ў Мінску i Баранавічах. У Слуцкім Доме культуры працуе народны тэатр імя У. Галубка. На радзіме ў в. Лясная 26 жніўня 1990 г. адкрыты памятны знак, у мясцовай сярэдняй школе створаны музейны куток У. І. Галубка. У Мінску ў Траецкім прадмесці ў 1990 г. адкрыта «Гасцёўня Уладзіслава Галубка», філіял Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. 8–10 снежня 1995 г. у Баранавічах праводзіўся рэспубліканскі фестываль аматарскіх тэатраў «Гасціны ў Галубка».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

Творы У. І. Галубка

  1. Выбраныя творы / Уладзіслаў Галубок ; [укл. і камент. К. Цвіркі ; прадмова А. Марціновіча ; навук. рэд. І. Саверчанка]. Мінск : Беларуская навука, 2021. 699 с., [4 л.] іл. (Беларускі кнігазбор).
  2. Маримоновы собаки ; Гроза ; Отвага ; Вода помогла ; Чужое вкуснее ; Ошибка ученого ; Образованная кобыла ; Дорогие лекарства : [потешные истории и анекдотические происшествия] / Владислав Голубок // Ладья сокровищ : произведения белорусских писателей XIX – начала XX века / [пер., сост., предисл., коммент. И. В. Саверченко]. Минск, 2015. С. 240–252.
  3. Что с плеч, то в печь : [потешные истории и анекдотические происшествия. Содерж.: Маримоновы собаки; Вода помогла; Чужое вкусней; Образованная кобыла] / Владислав Голубок ; [вступ. ст. и пер. Ивана Саверченко] // Нёман. 2013. № 7. С. 100–105.
  4. Расстраляная літаратура : творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады / уклад. : Л. Савік і інш.; прадм. А. Сідарэвіча ; камент. М. Скоблы, К. Цвіркі. – Мiнск : Кнiгазбор, 2008. – 692 с. – (Беларускi кнiгазбор). – Са зместу: У. Галубок. Сярмяжнік; Сын вёскі : апавяданне; Усё аб тым жа. С. 45–51.
  5. Апошняе спатканне : вершы, апавяданні, п’есы : для сярэд. і ст. шк. узросту / Уладзiслаў Галубок. – Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 2007. – 270 с. – (Бiблiятэка школьнiка).
  6. Язэпавы сыны : апавяданне / Уладзіслаў Галубок // Спадчына. 2002. № 1. С. 137–140.
  7. Пісаравы імяніны : [п’еса] / Уладзіслаў Галубок // Беларуская камедыя : [зборнiк]. Мiнск, 2000. С. 45–51.
  8. Сярмяжнік ; Будучыня ; Беларуская марсельеза ; «Хачу мець зямельку і мру без работы...» : [вершы] / Уладзіслаў Галубок // Бібліятэка прапануе. 2000. № 1. С. 6.
  9. Журавінка : [апавяданне] / Уладзіслаў Галубок // Голас Радзімы. 2000. 23 жніўня. С. 5.
  10. П’есы XIX – пачатку XX ст. : для сярэд. і ст. шк. ўзросту / склад. Я. Саламевич. – Мiнск : БелЭн, 1998. – (Школьная бiблiятэка). – Са зместу: У. Галубок. На Купалле.
  11. Уражэнні : (аб падарожжы ў «Социалистическую, Федеративную...») : [нататкі-успаміны пісьменніка, апублікаваныя ў газеце «Беларускі шлях» № 41–43, 1918] / Уладзіслаў Галубок // Першацвет. 1994. № 1. С. 100–107.
  12. Навальніца ; Вясковыя астраномы ; Гонар ; Абмылка вучонага ; Сын вёскі ; Парабкі : [апавяданні] ; Чакайце, браце!.. : [вершы] / Уладзіслаў Галубок // На ўсходзе сонца : творы беларускіх пісьменнікаў пачатку ХХ ст. Мінск, 1989. С. 199–221.
  13. Чакай, браце!.. ; Сярмяжнік ; Будучыня ; «Хачу мець зямельку і мру без работы…» ; Беларуская марсельеза : [вершы] / Уладзіслаў Галубок // Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 480–484.
  14. Творы : драматургiя, паэзiя, проза, публiцыстыка / Уладзiслаў Галубок ; уклад., падрыхт. тэкстаў, уступ. арт. i камент. С. С. Лаўшука. – Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 1983. – 607 с.
  15. Пісаравы імяніны : [п’еса] / Уладзіслаў Галубок // Беларуская дакастрычніцкая драматургія. Мінск, 1978. С. 515–530.
  16. П’есы : [Суд; Пісаравы імяніны; Ганка] / Уладзіслаў Галубок ; [пасляслоўе А. Атрошчанкі]. – Мінск : Беларусь, 1968. – 152 с.: іл. – (Б-ка беларускай драматургіі).

 

Аб жыцці і творчасці У. І. Галубка

  1. Галубок (сапр. Голуб) Уладзіслаў Іосіфавіч / А. В. Сабалеўскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 472–473.
  2. Галубок (сапр. Голуб) Уладзіслаў Іосіфавіч / А. В. Сабалеўскі // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 488–489.
  3. Галубок (сапр. Голуб) Уладзіслаў Іосіфавіч / А. В. Сабалеўскі // Тэатральная Беларусь : энціклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. Т. 1. С. 240–243.
  4. Галубок Уладзіслаў / А. А. Майсейчык // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 2. С. 97–100.
  5. Галубок (сапр. Голуб) Уладзіслаў Іосіфавіч / А. В. Сабалеўскі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 20–21.
  6. Валахановіч, А. І. Уладзіслаў Галубок: першы народны артыст БССР / Анатоль Валахановіч. – Мінск : Харвест, 2013. – 64 с. – (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры).
  7. Атрошчанка, А. Уладзiслаў Галубок / Аляксей Атрошчанка. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1969. – 146 с. : іл.
  8. Адхiнуўшы заслону часу... : успамiны пра Уладзiслава Галубка / пад рэд. Л. Александроўскай, А. Звонака, У. Няфёда i iнш. ; склад. Г. Марук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – 128 с., іл.
  9. Петухова, М. В. Інтэрмедыяльная прастора творчасці Уладзіслава Галубка / М. В. Петухова // Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур. Мінск : Беларуская навука, 2018. С. 455–465.
  10. Шніп, В. А. Балада Уладзіслава Галубка : балада / В. А. Шніп // Проза і паэзія агню : вершы, аповесць, эсэ / В. А. Шніп. Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. С. 70.
  11. Курков, И. Н. Театр белорусского Шекспира ; Забытая пьеса классика : [о пьесе В. Голубка «Пинская мадонна» (1927)] / И. Н. Курков // Брестчина: легенды, события, люди / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 213–219.
  12. Марціновіч, А. Зерне ад зерня : гісторыя ў асобах : эсэ, нарысы : [узгадваецца У. Галубок] / А. Марцiновiч. – Мiнск : Юнацтва, 1996. – 366 с., іл.
  13. Карабанава, Л. В. Драматургiя Уладзiслава Галубка / Любоў Васільеўна Карабанава ; рэд. В. В. Барысенка. – Мiнск : Навука i тэхнiка, 1982. – 127 с.
  14. Сяродка, В. Праца на будучыню : [рецензия: Галубок, У. Выбраныя творы] / Виктар Сяродка // Полымя. 2021. № 6. С. 133–134.
  15. Дранько-Майсюк, В. «...Душагуб беларускай сцэны» : Уладзіслаў Галубок і яго Муму / Васіль Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2019. № 1. С. 205211.
  16. Шубіч, М. Па родных сцежках нашага Галубка / Міхаіл Шубіч // Заря. 2017. 1 июня. С. 18. (Дадатак: Народная трыбуна).
  17. Міхаленя, І. У сваім часе і не толькі ў ім : [пра творчую спадчыну У. Галубка] / Ігар Міхаленя // Полымя. 2017. № 5. С. 106125.
  18. Бутовіч, Н. Ізноў на сцэне песы Галубка : [у аг. Лясная Баранавіцкага раёна ўшанавалі памяць Уладзіслава Галубка] / Надзея Бутовіч // Рэспубліка. 2017. 13 мая. С. 4.
  19. Дубоўская, К. Прастора ілюзій : «Сцэнаграфія ў маштабах 1:25» / Ксенія Дубоўская // Мастацтва. 2014. № 3. С. 32–35.
  20. Гарадніцкі, Я. Паэзія драматурга : [У. Галубка] / Яўген Гарадніцкі // Маладосць. 2012. № 7. С. 74–78.
  21. Берасцень, С. Незабытны Галубок / Святлана Берасцень // Літаратура і мастацтва. 2012. 18 мая (№ 20). С. 1.
  22. Врублеўская, Н. Яркі талент Уладзіслава Галубка / Н. Врублеўская // Наш край. Барановичи, 2012. 15 мая (№ 52). С. 1, 4.
  23. Антановіч, К. Дом Галубка : штрыхі да партрэта / Кастусь Антановіч // Культура. 2012. 12 мая (№ 19). С. 14.
  24. Рагаўцоў, В. Каламбуры ў п’есах Уладзіслава Галубка / В. Рагаўцоў // Роднае слова. 2012. № 5. С. 38–42.
  25. Шумская, К. Быў такі Артыст / К. Шумская // Літаратура і мастацтва. 2011. 4 лістапада (№ 44). С. 19.
  26. Глазов, В. Владислав Голубок из Барановичей был первым Народным артистом БССР / Владимир Глазов // Брестский курьер. 2011. № 3. С. 32.
  27. Лаўшук, С. Паплечнік волатаў беларускай культуры / С. Лаўшук // Літаратура і мастацтва. 2007. 28 снежня (№ 52). С. 14.
  28. Сабалеўскі, А. Тэатр Уладзіслава Галубка : [творчы лёс У. Галубка] / Анатоль Сабалеўскі // Роднае слова. 2007. № 5. С. 76–80.
  29. Вабішчэвіч, В. Беларускі «Шэкспір» : [драматург У. Галубок] / В. Вабішчэвіч // Настаўнiцкая газета. 2007. 24 мая.
  30. Макарцоў, М. Наш першы народны артыст : да 125-годдзя з дня нараджэння У. Галубка / Мiкалай Макарцоў // Культура. 2007. 19–25 мая. С. 14.
  31. Зарэцкая, В. З кагорты першых : да 125-годдзя Уладзіслава Галубка / Вера Зарэцкая // Народная трыбуна. 2007. 12 мая. С. 10.
  32. Вабішчэвіч, В. Сасна – наш верны спадарожнік : апавяданне «Як млынар спілаваў «Святую Ядвігу» У. Галубка / В. Вабішчэвіч // Роднае слова. 2004. № 1. С. 106.
  33. Варэнiк, Ж. Часу не сцерцi фарбаў : [пра ўрачыстасць да 120-годдзя з дня нараджэння У. Галубка ў Баранавіцкай раённай бiблiятэцы] / Ж. Варэнiк // Наш край. Барановичи, 2002. 15 июня. С. 5.
  34. Бур’ян, Б. Агністы шлейф чароўнага святла / Барыс Бур’ян // Літаратура і мастацтва. 2002. 14 чэрвеня (№ 23–24). С. 15.
  35. Завадская, І. Яму не было замены… / Ірына Завадская // Роднае слова. 2002. № 5. С. 7276.
  36. Ціхановіч, В. Уладзіслаў Галубок – мастак / Вольга Ціхановіч // Беларуская мова і літаратура ў школе. 2002. № 5. С. 76–86.
  37. Чыгір, Г. Вялікі перасмешнік : да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіслава Галубка / Г. Чыгрын // Народная газета. 2002. 17 мая (№ 105–106). С. 14.
  38. Яскевич, С. Отыскать свою «папараць-кветку» не успел первый народный артист нашей республики : к 120-летию со дня рождения Владислава Голубка / Светлана Яскевич // Заря. 2002. 16 мая. С. 4.
  39. Каткова, Л. Невядомыя дакументы сям’і Голуба / Л. Каткова // Культура. 2002. 11–17 мая (№ 18). С. 14.
  40. Грынчанка, А.«Напісанае засталося, зробленае не забыта…» : [пра У. Галубка] / Аксана Грынчанка // Intex-press. Барановичи, 2002. 16 мая.C. 4.
  41. Сакалова, І. Уладзіслаў Галубок : гадзіна беларускага мастацтва (для старэйшага школьнага ўзросту) / І. Сакалова // Бібліятэка прапануе. 2000. № 1. С. 4–6.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 531 разоў