У 1967 г. Сяргей Чаранкевіч закончыў аспірантуру пры БДУ. У 1969 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Даследаванне люміністэнцыі ДНК і ДНП», атрымаў ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук, працаваў на кафедрах ядзернай фізікі і біяфізікі. Званне дацэнта атрымаў у 1970 г. З 1980 г. узначальвае кафедру біяфізікі БДУ. У 1989 г. абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «біяфізіка», атрымаў ступень доктара біялагічных навук. Прафесар (1990). Сяргей Мікалаевіч стажыраваўся ў Іллінойскам тэхналагічным інстытуце, Пенсільванскім і Каліфарнійскім універсітэтах, Галандскім інстытуце рака.
С. М. Чаранкевіч з’яўляецца аўтарам 550 навуковых работ (у т. л. 5 манаграфій) і 48 патэнтаў. Апісаў шэраг з’яў у клетках крыві, імуннай сістэме, пухлінных клетках, выявіў сігнальныя функцыі актыўных форм кіслароду, у прыватнасці пераксіду вадароду. Распрацаваў прынцыпы функцыянавання вылічальных сістэм на аснове нейронных сетак, устанавіў новы закон для іх навучання. Раскрыў шэраг прыкладных дыягнастычных метадаў і спосабаў праверкі эфектыўнасці медыцынскіх прэпаратаў.
Навуковыя работы С. М. Чаранкевіча зроблены ў сферах клетачнай біяфізікі, клетачнай інжынерыі, біяінфарматыкі. Апісаў люмінесцэнтныя ўласцівасці азоцістых падстаў і нуклеінавых кіслот (1969). Вывучаў паводзіны клетак, якія мяняюцца (у т. л. экстрэмальных) умовах. Абгрунтаваў ідэю аб удзеле ўнутрыклеткавых редокс-фактараў у падтрыманні гамеастазу клеткі, сфармуляваў спосаб апісання стану клеткі пры дапамозе паняццяў аб эфектыўным редокс-патэнцыяле і буфернай ёмістасці.
Пад кіраўніцтвам С. М. Чаранкевіча абаронена 30 кандыдацкіх і тры доктарскія дысертацыі. Ён з’яўляецца аўтарам шэрагу курсаў і спецкурсаў, якія чытаюцца на фізічным факультэце БДУ: «Фізіка біясістэм», «Біяфізіка клеткі», «Фізіка мембранавых сістэм», «Біяфізіка складаных сістэм» і інш. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004), акадэмік НАН Беларусі (2009).
Сяргею Мікалаевічу ў 1999 г. прысвоена званне «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». У 2002 г. С. М. Чаранкевіч стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за цыкл работ «Біяфізічныя механізмы функцыянальнага водгуку клетак». Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2011), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2016).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф
Працы С. М. Чаранкевіча
- Биологические мембраны : пособие для студентов высших учебных заведений физических, биологических, биохимических, биотехнологических специальностей / С. Н. Черенкевич, Г. Г. Мартинович, А. И. Хмельницкий. – Минск : БГУ, 2009. – 184 c. : ил.
- Мартинович, Г. Г. Окислительные и восстановительные процессы в клетках / Г. Г. Мартинович, С. Н. Черенкевич. – Минск : БГУ, 2008. – 158 с. : ил.
- Физический факультет / Белорусский государственный универсмитет ; [ред.: С. Н. Черенкевич и др.]. – Минск : БГУ, 2008. – 208 с. : ил.
- Транспорт веществ через биологические мембраны : учебное пособие для студентов биологического, физического, химического факультетов БГУ / С. Н. Черенкевич, А. И. Хмельницкий. – Минск, 2007. – 144 с. : ил., табл.
- Хмельницкий, А. И. Структура и свойства ионных каналов биологических мембран : учебное пособие для биологического, физического, химического факультетов БГУ / А. И. Хмельницкий, Н. В. Василевская, С. Н. Черенкевич. – Минск : БГУ, 2004. – 167 с.
- Спектроскопия и люминесценция молекулярных систем : [монография] / Д. С. Умрейко, С. Н. Черенкевич [и др.]. – Минск : БГУ, 2002. – 399 с.
- Фотобиология и мембранная биофизика : [монография] / Н. Г. Аверина, С. Н. Черенкевич [и др.]. – Минск : Технопринт, 1999. – 352 с.
- Очерки истории науки и культуры Беларуси IХ – начала ХХ в. / П. Т. Петриков, С. Н. Черенкевич [и др.]. – Минск : Навука i тэхнiка, 1996. – 527 с.
- Физико-химические реакции клеток на стимулирующие и экстремальные воздействия : диссертация ... доктора биологических наук : 03.00.02 / С. Н. Черенкевич ; АН БССР. Ин-т фотобиологии. – Минск, 1989. – 356 с. : ил.
- Исследование люминесценции ДНК и ДНП : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук / С. Н. Черенкевич ; БГУ им. В. И. Ленина. – Минск, 1969. – 15 с.
- Волотовский, И. Белорусское общественное объединение фитобиологов и биофизиков / Игорь Волотовский, Сергей Черенкевич, Екатерина Слобожанина // Наука и инновации. 2020. № 1. С. 28–30.
- Денисов, А. А. Когнитивные процессы и биологические нейронные сети / А. А. Денисов, П. М. Булай, Т. Питлик, С. Н. Черенкевич // Наука и инновации. 2015. № 12. С. 29–32.
- Основные тенденции развития клеточной биофизики ; медицинские аспекты клеточных биотехнологий / С. Н. Черенкевич // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук. 2007. Свец. вып. С. 58–63.
- Биологические технологии начала ХХI столетия / С. Н. Черенкевич // Фокус. 2007. № 2. С. 3–11.
Аб жыцці і дзейнасці С. М. Чаранкевіча
- Чаранкевіч Сяргей Мікалаевіч// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 220–221.
- Черенкевич Сергей Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 455.
- Черенкевич Сергей Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 514–515.
- Чаранкевіч Сяргей Мікалаевіч // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 2000. С. 613.
- Черенкевич Сергей Николаевич // Национальная академия наук Беларуси : энцикл. справочник. Минск, 2017. С. 574.
- Черенкевич Сергей Николаевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2015 / [сост.: Т. С. Буденкова и др.]. 2-е изд., испр. Минск, 2016. С. 265–266.