Баранавіцкая вобласць утворана ў снежні 1939 г. на тэрыторыі былога Навагрудскага ваяводства. У студзені 1940 г. у вобласці 2 гарады абласнога падпарадкавання (Баранавічы і Ліда), 7 гарадоў раённага падпарадкавання (Слонім, Навагрудак і інш.), 26 раёнаў. У Вялікую Айчынную вайну вобласць акупіравана нямецка-фашыцскімі захопнікамі 27 чэрвеня 1941 г.
Баранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыя дзейнічала з мая 1942 г. да снежня 1943 г. Яе ўзначальваў Акруговы беларускі антыфашысцкі камітэт Баранавіцкай вобласці. Утворана па ініцыятыве былых членаў КПЗБ, трапіўшых у акружэнне ваеннаслужачых на базе антыфашысцкіх груп Васілішкаўскага, Радунскага, Шчучынскага, Зэльвенскага раёнаў Баранавіцкай і Скідзельскага раёна Беластоцкай абласцей. Арганізацыйна аформлена 5 мая 1942 г. на міжраённай канферэнцыі кіраўнікоў шэрагу антыфашысцкіх груп. Выбраны Акруговы камітэт з 6 чалавек: Г. М. Картухін (старшыня), А. Ф. Манкевіч (намеснік старшыні, абодва да ліпеня 1942 г.), А. А. Патапаў (сакратар), Б. І. Гардзейчык, П. В. Жукоўскі, А. І. Іваноў.
Камітэт аб’ядноўваў разрозненыя партызанскія і падпольныя групы, якія дзейнічалі ў рэгіёне, садзейнічаў стварэнню новых груп і арганізацый. Да чэрвеня 1942 г. створаны: 5 дыверсійных груп (125 чалавек); Васілішкаўскі, Скідельскі і Шчучынскі раённыя камітэты, якія ўзначальвалі 35 падпольных груп (150 чалавек).
Да восені 1942 г. пад кіраўніцтвам камітэта барацьбу з акупантамі вялі больш за 260 падпольшчыкаў. Антафашысцкія арганізацыі праводзілі палітычную работу сярод насельніцтва і партызанаў, выпускалі лістоўкі. Далейшы рост партызанскага руху ў рэгіёне праходзіў у цеснай сувязі з антыфашысцкімі арганізацыямі.
У ліпені 1942 г. па распрацаваным камітэтам плане разгромлены варожы гарнізон у в. Азёры Скідзельскага раёна. У выніку аперацыі захоплены дакументы, грошы, медыкаменты і інш. Сумесныя баявыя аперацыі партызан і падпольшчыкаў праведзены і ў іншых населеных пунктах.
Важным вынікам дзейнасці антыфашысцкіх камітэтаў з’явіўся хуткі рост партызанскіх сіл. Пры актыўным удзеле Баранавіцкага акруговага камітэта ў сакавіку 1943 г. сфарміраваны партызанскі атрад імя Ленінскага камсамола, які разгарнуўся ў партызанскую брыгаду імя Ленінскага камсамола. Дзейнічала брыгада на тэрыторыі Васілішкаўскага, Радунскага, Шчучынскага раёнаў. Камандзіры: А. В. Станкевіч (загінуў 15 лютага 1944 г.), А. А. Патапаў. Камісары: А. А. Патапаў, Б. І. Гардзейчык. Начальнікі штаба: Д. Ц. Іёнка, Н. Л. Нагорны, І. П. Анапрыенка.
Далейшы рост партызанскага руху ў рэгіёне праходзіў у цеснай сувязі з развіццём антыфашысцкіх арганізацый. Са стварэннем на тэрыторыі вобласці ў сакавіку 1943 г. Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б дзейнасць антыфашысцкай арганізацыі ажыццяўлялася пад яго кіраўніцтвам. Размяшчаўся абкам у Налібоцкай пушчы (Валожынскі раён). За час дзейнасці абкам стварыў 6 падпольных міжрайкамаў, падпольныя Баранавіцкі гаркам, Лідскі гаррайкам і 23 райкамы КП(б)Б, якія аб’ядноўвалі 143 пярвічныя партарганізацыі, 2314 камунстаў, з іх 1432 прыняты ў партыю ва ўмовах падполля.
Дакументы аб дзейнасці Баранавіцкай акруговай антыфашысцкай арганізацыі захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (фонд «Подпольные антифашистские организации Барановичской, Белостокской и Брестской областей в годы Великой Отечественной войны»).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф
- Баранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыя// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Минск, 1996. Т. 2. С. 293.
- Аржаева, Л. В. Баранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыя / Л. В. Аржаева, П. П. Ліпіла // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 297.
- Аржаева, Л. В. Баранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыя / Л. В. Аржаева, П. П. Ліпіла // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 59.
- Факторович, А. А. Барановичская округовая антифашистская организация / А. А. Факторович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 1. С. 61–62.
- Фактаровіч, А. А. Баранавіцкі акруговы антыфашысцкі камітэт / А. А. Фактаровіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 137.
- Аржаева, Л. В. Скідзельская раённая антыфашысцкая арганізацыя / Л. В. Аржаева, П. П. Ліпіла // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 562–563.
- Аржаева, Л. В. Антыфашысцкія арганізацыі / Л. В. Аржаева, П. П. Ліпіла // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 39–40.
- Манаенкаў, А. Л.Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўднёвай зоны ; Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўночнай зоны / А. Л. Манаенкаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 296–297.
- Манаенкаў, А. Л.Баранавіцкае партызанскае злучэнне ; Баранавіцкае паўднёвай зоны партызанскае злучэнне / А. Л. Манаенкаў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 58–59.
- Будай, Г. В.Баранавіцкі падпольны абком КП(б)Б / Г. В. Будай. Баранавіцкі падпольны абком ЛКСМБ / Р. М. Шавяла // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 299–300.
- Партызанская брыгада імя Ленінскага камсамола // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 436.
- Баранавіцкая вобласць // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 293.
- Манаенкаў, А. Л.Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў / А. Л. Манаенкаў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 46.
- Батвіннік, М. Б.Месца базіравання Баранавіцкіх падпольных абкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, штаба партызанскага злучэння : [п. Першамайскі Валожынскага раёна] / М. Б. Батвіннік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць : у 2 кн. Мінск, 1987. Кн. 1. С. 126–127.
- Батвіннік, М. Б.Помнік у гонар партызан злучэння Баранавіцкай вобласці : [в. Явідаўшчына Валожынскага раёна] / М. Б. Батвіннік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць : у 2 кн. Мінск, 1987. Кн. 1. С. 132.
- Бянько, У. У.Помнік у гонар Баранавіцкага абкома КП(б)Б : [в. Кляцішча Стаўбцоўскага раёна] / У. У. Бянько // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць : у 2 кн. Мінск, 1987. Кн. 2. С. 239.
- Помнік у гонар Лідскага міжраённага падпольнага партцэнтра КП(б)Б і партызанскіх брыгад : [в. Бакшты Іўеўскага раёна] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. Мінск, 1986. С. 198–199.
- Гардзейчык Барыс Іванавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 155.
- Патапаў Аляксей Аляксеевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 489.
- Станкевіч Антон Васілевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 576.
- Очерки истории Брестской областной партийной организации. – Минск : Беларусь, 1989. – 448 с., [12] л. ил. – Из содерж.: Партийное руководство всенародной борьбой против фашистских захватчиков. С. 134–158.
- За край родной : воспоминания партизан и подпольщиков Барановичской области / [сост.: А. И. Залесский, А. Ф. Хацкевич, С. И. Партасенок и др.]. – Минск : Беларусь, 1978. – 286 с. : ил.
- Чернышев, В. Е. Во главе народных масс против фашистских захватчиков / В. Е. Чернышев // Непокоренная Белоруссия : воспоминания и статьи о всенародном партизанском движении в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944 гг.) / Москва : Воениздат, 1963. С. 181–186.