У 1937 г.Абрам Мацкоўскі быў прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Дзейнічаў на Сталінградскім, Карэльскім, Паўночным франтах у пражэктарных падраздзяленнях. Камандзір пражэктарнага ўзвода 17-го асобнага пражэктарнага батальёна. У 1944 г. прыняты ў ВКП(б). Узнагароджаны медалямі «За оборону Сталинграда» і інш. Вайну скончыў у званні лейтэнанта. З 1947 г. настаўнік Чэрніхаўскай сярэдняй школы, дырэктар Гарадзішчанскай электрастанцыі Баранавіцкага раёна.
У 1957 г.А. А. Мацкоўскі быў абраны старшынёй калгаса «Перамога» Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Гаспадарка новаму старшыні выпала не лепшая. Старшыні давялося прыкласці шмат усілкаў для наладжвання работы і павышэння рэзультатыўнасці працы. Калгас меў мяса-малочны кірунак з развітым ільнаводствам. У распараджэнні калгаса было 4364 гектары сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 2810 гектары ворнай зямлі. Аб’ядноўваў вёскі Крошын (цэнтр), Прыдаткі, Стары Двор, Залюбічы, Альсевічы, Скарчава, Дуброўна, Уласы.
Пад кіраўніцтвам А. А. Мацкоўскага калгас «Перамога» у 1963 г. сабраў самы высокі ў Брэсцкай вобласці ўраджай збожжа — па 11 цэнтнераў з гектара. У 1973 г. на 100 гектараў угоддзяў атрымана 675 цэнтнераў малака і 120 цэнтнераў мяса, надой малака ад каровы 3222 кг. У калгасе мелася 44 трактары, 30 камбайнаў, 33 аўтамашыны.
За высокія паказчыкі ў сельскагаспадарчай вытворчасці калгас «Перамога» быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967). Калгас стаў пастаянным удзельнікам ВДНГ СССР. Шэраг калгаснікаў атрымалі ордэны і медалі. Брыгадзір паляводчай брыгады Аляксандр Мітрафанавіч Бабко ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы (1972). У 1973 г. Героем Сацыялістычнай Працы стала Лілія Сямёнаўна Кучук, звенневая льнаводчага звяна.
У калгасе будаваліся фермы, майстэрні, добраўпарадкаваліся вёскі. У 1965 г. пабудавалі Крошынскі Дом культуры, у якім развівалася мастацкая самадзейнасць. Паляпшаўся дабрабыт калгаснікаў. З дапамогай калгаса вялося будаўніцтва жылых дамоў — па 20–30 дамоў штогод.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 снежня 1976 г. за поспехі ў выкананні планаў і сацыялістычных абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве сельскагаспадарчых прадуктаў А. А. Мацкоўскаму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп и Молот».
За сваю працоўную дзейнасць узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), «Знак Почёта», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1967, 1977). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР (1973).
Абрам Аронавіч скончыў толькі 9 класаў, але пастаянна займаўся самаадукацыяй. Чытаў шмат літаратуры па сельскай гаспадарцы, штудзіраваў падручнікі па агранаміі, жывёлагадоўлі, эканоміцы. Аўтар кнігі пра свой калгас «Кузнецы своего счастья» (1968), пісаў артыкулы пра вопыт работы ў газеты і часопісы. Вёў вялікую грамадскую дзейнасць. Выбіраўся членам Брэсцкага абкама і Баранавіцкага райкама КПБ, депутатам мясцовых Саветаў народных дэпутатаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971–1975).
А. А. Мацкоўскі заўчасна памёр 12 лістапада 1978 г., пахаваны на могілках в. Крошын. Імем героя названы вуліцы ў аг. Крошын і п. Жамчужным.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф
- Мацковский Абрам Аронович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. Минск, 2014. С 152–153.
- Мацковский Абрам Аронович // Регионы Беларуси : энциклопедия. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 82.
- Мацкоўскі Абрам Аронавіч // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 597.
- Мацковский Абрам Аронович // Их именами названы... : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 411–412.
- Мацковский Абрам Аронович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 415.
- Мацкоўскі Абрам Аронавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 415.
- Мацковский, А. А. Кузнецы своего счастья / А. А. Мацковский ; [лит. запись А. Ф. Жихарева]. – Минск : Урожай, 1968. – 64 с.
- Мацковский, А. А. Перспективы социально-экономического развития колхоза «Победа» Барановичского района / А. А. Мацковский, В. Ф. Тарасевич ; М-во сельск. хоз-ва БССР. Белорус. науч.-исслед. ин-т экономики и организации сельск. хоз-ва. – Минск : Ураджай, 1976. – 25 с.
- Мацкоўскі, А. А. «Перамога» / А. А. Мацкоўскі // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1975. Т. 8. С. 385.
- «Победа» : [колхоз Барановичского района] // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 512.
- Дулебо, А. И. Могила Мацковского Абрама Ароновича : [д. Крошин] / А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 98–99.
- Дулеба, Г. І. Магіла Мацкоўскага Абрама Аронавіча : [в. Крошын] / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобалсць. Мінск, 1984. С. 85.
- Бутько, И. Университет жизни : [о А. А. Мацковском] / И. Бутько // Земные звезды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск : Беларусь, 1978. С. 207–212.
- Туча, М. Голас памяці : [верш прысвечаны А. А. Мацкоўскаму] / М. Туча // Наш край. Барановичи, 2004. 15 мая. С. 2.
- Яськевич, Л. Преданность земле : [о А. А. Мацковском] / Л. Яськевич // Знамя коммунизма. Барановичи, 1987. 21 октября.
- Мацковский Абрам Аронович : [некролог] // Заря. 1978. 14 ноября.
- Мацковский Абрам Аронович : [некролог] / П. М. Машеров, И. Е. Поляков, Т. Я. Киселев [и др.] // Знамя коммунизма. Барановичи, 1978. 14 ноября.
- Мацковский, А. Фермы работают на урожай / А. Мацковский // Сельская газета. 1978. 27 сентября.
- Бутько, И. Университеты жизни : [о А. А. Мацковском] / И. Бутько // Знамя коммунизма. Барановичи, 1978. 22 августа.
- Мацковский, А. Тонна волокна с гектара / А. Мацковский // Заря. 1978. 12 апреля.
- Бутько, И. Двадцатая страда : [о А. А. Мацковском, который 20 лет возглавляет колхоз «Победа»] / И. Бутько // Заря. 1977. 11 февраля.
- Мацковский, А. Социальные и культурные преобразования на селе / А. Мацковский // Коммунист Белоруссии. 1977. № 1. С. 28–30.
- Мацковский, А. На первом плане – эффективность производства / А. Мацковский // Сельская газета. 1977. 14 января.
- Мацковский, А. Хозяйствовать умело, эффективно / А. Мацковский // Сельское хозяйство Белоруссии. 1976. № 9. С. 12–13.
- Мацкоўскі, А. Крыніца эфектыўнасці / А. Мацкоўскі // Звязда. 1976. 3 верасня.
- Мацковский, А. Источник эффективности / А. Мацковский // Заря. 1976. 22 июля.
- Мацковский, А. В содружестве с наукой / А. Мацковский // Советская Белоруссия. 1976. 27 января.
- Мацковский, А. Тонна волокна с гектара / А. Мацковский, И. Юршис // Сельское хозяйство Белоруссии. 1975. № 6. С. 6.
- Мацковский, А. Тонна волокна с гектара / А. Мацковский, И. Юршис // Заря. 1975. 11 марта.
- Лебедев, Е. В гостях у Мацковского : [в колхозе «Победа» Барановичского района] / Е. Лебедев // Полесская правда. Пинск, 1975. 10 декабря.
- Мацковский, А. Гектар зерновых / А. Мацковский // Знамя коммунизма. Барановичи, 1972. 19 августа.
- Мацковский, А. Боремся за качество и эффективность / А. Мацковский, И. Юршис // Лен и конопля. 1975. № 6. С. 12–14.
- Мацковский, А. Продадим 120 тонн волокна / А. Мацковский // Сельская газета. 1971. 17 августа.
- Малашук, И. Строительство в колхозе : [«Победа» Барановичского района] / И. Малашук // Заря. 1970. 5 октября.
- Гаевский, В. Лен выращивают звенья : [в колхозе «Победа» Барановичского района] / В. Гаевский // Сельская газета. 1970. 14 мая.
- Мацковский, А. Конкретные подступы к резервам / А. Мацковский // Знамя коммунизма. Барановичи, 1970. 21 марта.
- Мацковский, А. Прошлогодние уроки учат / А. Мацковский // Знамя коммунизма. Барановичи, 1970. 10 марта.
- Гаевский, В. Культура земледелия : [в колхозе «Победа» Барановичского района] / В. Гаевский // Заря. 1968. 18 декабря.
- Мацковский, А. Награда обязывает / А. Мацковский, А. Харитонович // Заря. 1967. 30 мая.
- Василевская, М. Наш орденоносец : [колхоз «Победа» Барановичского района] / М. Василевская // Заря. 1967. 30 мая.