Працоўную дзейнасць Міхаіл Дубінка пачаў у 16 гадоў калгаснікам-паляводам у калгасе «Зара» Кобрынскага раёна (цяпер СВК «Узыходзячая зара»). Затым была тэрміновая служба ў Савецкай арміі (1956–1959) у г. Выборг Ленінградскай вобласці. Пасля службы вярнуўся ў родную гаспадарку, дзе працягваў працаваць. У 1960 г. прыняты ў КПСС.
З 1960 г. Міхаіл Дубінка стаў брыгадзірам паляводчай брыгады ў калгасе «Зара». Тады многія палявыя работы выконваліся ўручную, дабіцца высокіх вынікаў без тэхнікі было складана. У 1970–1990 гг. працаваў начальнікам вытворчага ўчастка калгаса. Любоў да зямлі, старанне, працавітасць прынеслі першыя поспехі маладому паляводу. За доўгі час работы брыгадзірам ён добра ведаў магчымасці кожнага поля, дзе якую культуру лепш пасеяць, каб атрымаць больш высокі ўраджай.
Надзейным саратнікам у працоўных дасягненнях Міхаіла Дубінкі быў галоўны аграном Уладзімір Фёдаравіч Гутавец. У 1976 г. у брыгадзе Міхаіла Дубінкі было сабрана па 44 цэнтнеры збожжа з гектара, 260 – бульбы, 350 — цукровых буракоў, 520 — кармовых карнеплодаў. Гэта быў адзін з лепшых паказчыкаў у рэспубліцы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 снежня 1976 г. за выдатныя поспехі, праяўленую працоўную доблесць ў выкананні планаў і сацыялістычных абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі М. К. Дабінку прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна (№ 426021) і залатога медаля «Серп і Молат» (№ 18648).
Міхаіл Дубінка шмат увагі ўдзяляў культуры земляробства. У сваёй кнізе «Внедряем новое, передовое» (1980), якая выйшла ў выдавецтве «Ураджай», расказвае пра тое, як выконваючы рэкамендацыі навукоўцаў і выкарыстоўваючы перадавы вопыт іншых гаспадарак рэспублікі, працаўнікі брыгады навучыліся атрымліваць высокія ўраджаі культур.
Засушлівым летам 1980 г. на яго вытворчым участку было сабрана па 35,4 цэнтнеры збожжа, што на 13,3 больш, чым у сярэднім па раёне. У няпростым 1982 г. паляводы пад кіраўніцтвам М. К. Дубінкі атрымалі больш за 30 цэнтнераў пры сярэдняй ураджайнасці па калгасу 25 цэнтнераў.
Некалькі пяцігодак запар яго комплексная брыгада, а пасля вытворчы ўчастак дабіваўся высокіх паказчыкаў: атрымліваў звыш 50 цэнтнераў збожжавых з гектара, па 300 цэнтнераў бульбы, 700 кармавых і 350 цукровых буракоў. Брыгада, якую ўзначальваў Міхаіл Дубінка, славілася ў раёне і вобласці высокімі ўраджаямі збожжавых, бульбы і агароднінных культур. Рэалізацыя высакаякаснай раслінаводчай прадукцыі, атрыманай у брыгадзе, прыносіла вялікія даходы ў калгасную касу.
У Міхаіла Калістратавіча было шмат разнастайных грамадскіх даручэнняў: член партбюро калгаса, дэпутат Хідрынскага сельскага Савета дэпутатаў працоўных, член бюро гаркама КПБ, старшыня селькама. У 1980–1985 гг. М. К. Дубінка — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10 склікання, член Камісіі па ахове здароўя і сацыяльным забяспячэнні. Меў актыўную жыццёвую пазіцыю, і людзі аказвалі яму давер’е. У 1989 г. па стане здароўя пайшоў на пенсію.
У арсенале дзяржаўных узнагарод М. К. Дубінкі — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1965), ордэн Леніна (1967), медаль «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина», Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны двума залатымі і бронзавым медалямі ВДНГ СССР. Такія высокія ўзнагароды Радзімы Міхаіл Калістратавіч заслужыў, працуючы на зямлі, у калектыўнай гаспадарцы, кіруючы нізавым падраздзяленнем. Праявіў сябе як наватар, перадавік, умелы арганізатар калектыву. Ён унёс неацэнны ўклад у развіццё і станаўленне СВК «Узыходзячая зара» сваёй карпатлівай працай і адданасцю роднай зямлі.
Міхаіл Калістратавіч Дубінка памёр 5 верасня 2011 г.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Дубинка Михаил Каллистратович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 355.
- Дубинка Михаил Калистратович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. Минск, 2014. С. 90.
- Героі Сацыялістычнай Працы : Дубінка Міхаіл Калістратавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 426.
- Дубинка Михаил Калистратович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. Минск, 1981. С. 208.
- Дубінка Міхаіл Калістратавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 212.
- Героі Сацыялістычнай Працы : 1976. М. К. Дубінка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 199.
- Адамович, А. Полюшко-поле / А. Адамович // Земные звезды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск, 1978. С. 87–91.
- Их подвиг и труд награждены звездой Героя :Михаил Калистратович Дубинка // Они награждены орденом Ленина : альбом. Кобрин, 1981.
- Героі Сацыялістычнай Працы : Дубінка Міхаіл Калістратавіч// Па працы – пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 9–11. (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).
- Герои Социалистического Труда : Дубинка Михаил Калистратович // Хидры – первый агрогородок на Кобринщине : информационно-аналитический очерк / Кобринская центральная районная библиотека, отдел обслуживания и информации ; сост. С. Курачук. Кобрин, 2007. С. 39. (Наша гордость, наша слава).
- Дубинка, М. К. Внедряем новое, передовое / М. К. Дубинка. – Мінск : Ураджай, 1980. – 32 с. – (Герои пятилетки).
- Елизарова, Ж. Эра открытий, достижений, развития : [из истории колхоза «Заря»; о трудовой деятельности бригадира, начальника участка Михаила Калистратовича Дубинки] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2018. 12 снежня. С. 5.
- Дубинка Михаил Калистратович : [некролог] // Кобрынскі веснік. 2011. 10 верасня. С. 4.
- Владимиров, Д. Их победы трудовые : [Герой Социалистического Труда М. Дубинко всю жизнь проработал в родном хозяйстве – колхозе «Заря»] / Дмитрий Владимиров // Кобрынскі веснік. 2008. 14 мая. С. 2.
- Петров, П. Из одного металла льют медаль за бой, медаль за труд / Петр Петров // Заря. 2004. 24 февраля.
- Сацук, А. Ёсць у «Зары» свае героі / А. Сацук // Кобрынскі веснік. 2000. 12 студзеня. С. 2.
- Александров, П. Трудными были первые годы : [за свой труд, помимо иных наград, Т. А. Соколюк и М. К. Дубинко получили высокое звание Героя Социалистического Труда] / Петр Александров // Заря. 1999. 14 декабря. С. 3.
- Дубінка, М. «Быць гаспадаром на зямлі» / Міхаіл Дубінка ; [гутарыў] І. Дабрагост // Камуністычная праца. Кобрын, 1987. 25 ліпеня.
- Дубинка, М. Мы родом из революции / Михаил Дубинка // Коммунист Белоруссии. 1987. № 11. С. 13–17.
- Дземідовіч, Т. Будні селькома : [у характары Міхаіла Дубінкі – прыносіць вялікую карысць справе, за якую ён бярэцца] / Т. Дземідовіч // Камуністычная праца. Кобрын, 1986. 26 жніўня.
- Дубінка, М. Возьмем новыя рубяжы : [дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Герой Сацыялістычнай Працы М. Дубінка – аб удзеле ў рабоце XVII з’езда прафсаюзаў СССР] / М. Дубінка // Камуністычная праца. Кобрын, 1982. 25 сакавіка. С. 3.
- Дубінка, М. Ураджай – у нашых руках / М. Дубінка // Камуністычная праца. Кобрын, 1982. 1 студзеня.
- Дубінка, М. К. Шчодрая ніва брыгады / Міхаіл Калістратавіч Дубінка ; [гутарыла] М. Хільчук // Камуністычная праца. Кобрын, 1981. 10 кастрычніка.
- Дубінка, М. Справа ўсіх і кожнага / М. Дубінка // Камуністычная праца. Кобрын, 1980. 30 верасня.
- Дубінка, М. За колькасць і якасць / М. Дубінка // Камуністычная праца. Кобрын, 1980. 18 верасня.
- Дубінка, М. Памножым поспехі / М. Дубінка // Камуністычная праца. Кобрын, 1978. 28 студзеня.