У 1952 г. Сямён Шаш з’ехаў у Херсон (Украінская ССР) на працу. У 1955 г. вярнуўся на радзіму, у Брэсце ўладкаваўся працаваць слесарам на чыгунцы. Праз год быў прызваны ў Савецкую армію, праслужыў чатыры гады. Пасля звальнення з войска ў 1959 г. атрымаў ад камсамола накіраванне на будаўніцтва Днепрапятроўскага шыннага завода (Украінская ССР). Адначасова займаўся самаадукацыяй, імкнуўся атрымаць вышэйшую адукацыю.
У 1961 г. Сямён Шаш паступіў на завочнае навучанне філасофскага аддзялення гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Прыродныя здольнасці, выключная працавітасць, мэтанакіраванасць рэалізаваліся найлепшым чынам. З 1964 г. працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе г. Днепрапятроўска. Спалучаючы вучобу ва ўніверсітэце з працай, ён становіцца адным з лепшых студэнтаў і ў 1967 г. бліскуча скончыў вучобу. Адначасова быў залічаны ў аспірантуру пры кафедры гісторыі філасофіі. Пасля вучобы ў аспірантуры з 1969 г. па 1970 г. працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі філасофіі.
З 1 жніўня 1970 г. Сямён Дзмітрыевіч па сямейных абставінах пераехаў у г. Брэст. Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна на пасадзе старшага выкладчыка кафедры філасофіі і палітэканоміі да 1975 г.
На сваім шляху станаўлення як вучонага С. Д. Шаш меў шчасце сустрэць вядомага вучонага, члена-карэспандэнта АН БССР, прафесара Івана Мікалаевіча Лушчыцкага, які стаў навуковым кіраўніком маладога філосафа. Абарона кандыдацкай дысертацыі на тэму «Генезис развития раннегреческой диалектики» адбылася ў 1974 г.
З 1975 г. па 1978 г. С. Д. Шаш быў дацэнтам кафедры філасофіі і палітэканоміі, з 1992 г. па 2004 г. — прафесарам кафедры філасофіі. З 1976 г. па 1980 г. — дэкан географа-біялагічнага факультэта. У 1995 г. С. Д. Шашу было прысвоена званне прафесара, у 1999 г. быў абраны акадэмікам Беларускай акадэміі сацыяльных навук. Яго лекцыі і семінарскія заняткі заўсёды адрозніваліся глыбінёй навуковага аналізу, педагагічным майстэрствам, разнастайнасцю метадычных прыёмаў і метадаў, творчым падыходам. Не выпадкова Сямёна Дзмітрыевіча неаднаразова запрашалі для чытання спецкурсаў у БДУ імя У. І. Леніна.
Як вучоны-даследчык ён быў вядомы і за межамі Беларусі. З 1995 г. пачалося супрацоўніцтва прафесара з Вышэйшай сельскагаспадарча-педагагічнай школай, а затым з Акадэміяй Падляскай на кафедры грамадскіх навук (цяпер Інстытут сацыяльных навук) у якасці прафесара філасофіі і логікі. Дыдактычныя заняткі прафесара С. Д. Шаша высока ацэнены студэнтамі.
Сярод многіх навуковых публікацый Сямёна Дзмітрыевіча можна вылучыць манаграфіі «Человек и этнос. Философский аспект» (Брэст, 1995), «Генезис античной диалектики» (1980), цыклы работ пра будучыню філасофіі «Лекции по логике». У сааўтарстве з калегамі па кафедры філасофіі былі выдадзеныя тры дапаможнікі для студэнтаў «Истории философии в избранных фрагментах с комментариями» (2002, 2003, 2004). Аўтар філасофска-гістарычнай аповесці «Элевтерия» (2007).
Яшчэ ў Днепрапятроўску Сямён Дзмитрыевич пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Людмілай, у шлюбе з якой пражыў 45 гадоў. У шлюбе нарадзіўся сын Аляксандр, з’явіліся двое ўнукаў — Дзмітрый і Аляксандр. Шмат часу Сямён Дзмітрыевіч праводзіў на дачы пад Брэстам. Ён любіў і тонка адчуваў прыроду, захапляўся пчалярствам, любіў рыбалку, мог гадзінамі назіраць за з’явамі прыроды.
Займаўся літаратурнай дзейнасцю. Вершы Сямёна Дзмітрыевіча незвычайна насычаны эмацыйна, і сам ён паўстае ў іх як думаючы даследчык, як чалавек, які любіць, пакутуе, шкадуе, але нязменна верыць ў магчымасці чалавечага розуму. Мастацкая творчасць таксама выяўлялася ў сачыненні казак для сваіх унукаў.
С. Л. Шаш памёр 28 ліпеня 2011 г.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага. Табольчык Ларыса Мікалаеўна, бібліёграф 1 кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Працы С. Д. Шаша
- Разум и духовность / С. Д. Шаш // Философские проблемы образования и воспитания студенческой молодежи : сб. материалов респ. науч.-практ. конф., Брест, 22–23 апреля 2009 г. / М-во образования Респ. Беларусь, Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина, каф. философии. Брест : Альтернатива, 2009. С. 23–27.
- Элевтерия : философско-историческая повесть / С. Д. Шаш. – Брест : Альтернатива, 2007. – 158 с.
- История философии в избранных фрагментах с комментариями : пособие для студ. вузов : Ч. 3 : От Николая Кузанского до философии французского Просвещения / под ред. В. А. Степановича, С. Д. Шаша. – Брест : БрГУ, 2004. – 92 с.
- Степанович, В. А. История философии в избранных фрагментах с комментариями : пособие для студ. вузов / В. А. Степанович, С. Д. Шаш : Ч. 2 : От Эриугены до Экхарта. – Брест : БрГУ, 2003. – 290 с.
- Лепешко, Б. М. Логика в правовой практике / Б. М. Лепешко ; науч. ред. С. Д. Шаш. – Брест : Изд-во БрГУ, 2002. – 126 с.
- Степанович, В. А. История философии в избранных фрагментах с комментариями : Пособие для студ. вузов / В. А. Степанович, С. Д. Шаш ; БрГУ : Ч. 1 : От Фалеса до Августина Блаженного. – Брест, 2002. – 255 с.
- Этнос: проблемы и решения / В. В. Коклюхин, В. М. Крюков, М. В. Омельянчук, С. Д. Шаш. – Брест : Изд-во С. Лаврова, 2000. – 156 с.
- Человек и этнос (философский аспект) : учебно-методические пособие для студентов исторических факультетов высших педагогических учебных заведений / С. Д. Шаш. – Брест : БрГПИ – частное издательство С. Лаврова, 1995. – 184 с.
- Ля вытокаў фiласофскiх ведаў / С. Д. Шаш, В. М. Крукаў : Ч. 1 : Уводзiны ў агульную логiку развiцця гiсторыка-фiласофскага працэсу. – Брэст, 1994. – 29 с.
- Кожух, И. Г. Лекции по логике / И. Г. Кожух, В. М. Крюков, С. Д. Шаш ; под общ. ред. С. Д. Шаша. – Минск : Вышэйшая школа, 1993. – 92 с.
Аб жыцці і дзейнасці С. Д. Шаша
- Шаш Сямён Дзмітрыевіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945–2014 : біябібліяграфічны даведнік. Брэст, 2015. С. 51.
- Философия разума и духовности : к 75-летию со дня рождения С. Д. Шаша : сб. статей / Брест. гос.ун-т им. А. С. Пушкина. – Брест: БрГУ, 2012.
- Королевич, С. А. Он был философ и поэт / Станислава Антоновна Королевич // Прикосновение к будущему. Брест, 2015. С. 179–189.
- Литвинович, Е. Когда философия – жизнь : [о профессоре философии БрГУ имени А. С. Пушкина С. Д. Шаше] / Евгений Литвинович // Заря. 2017. 26 августа. С. 6.
- Алексеев, В. Человек мысли : к 70-летию профессора Семена Шаша / В. Алексеев // Вечерний Брест. 2007. 24 августа. С. 6.