Пятніца, 19 Жнівень 2022 09:32

14 кастрычніка 2022 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Андрэя Цімафеевіча Макарава (1912–2001), генерал-лейтэнанта, Героя Савецкага Саюза (1945)

Андрэй Цімафеевіч Макараў нарадзіўся 14 кастрычніка 1912 г. у в. Хвалінская Лёкшмозерскай воласці Аланецкай губерні (цяпер сяло Арлова Каргапольскага раёна Архангельскай вобласці) у сям’і селяніна. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Пасля школы быў на камсамольскай рабоце: кіраваў аддзелам прапаганды і агітацыі райкама камсамола ў г. Каргопалі, з’яўляўся сакратаром райкама камсамола ў г. Няндома.

 

З лютага 1934 па 1936 гг. Андрэй Макараў праходзіў тэрміновую службу ў Чырвонай арміі. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на камсамольскую работу. З 1939 г. зноў у арміі, скончыў курсы ўдасканалення камсаставу камандзіраў запасу. Удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне. Удзельнік гераічнага 113-кіламетровага рэйду ў глыбокі тыл праціўніка ў раёне Куола-Ярві. Каля 20 сутак у саракаградусныя марозы невялікае падраздзяленне савецкіх воінаў прайшло па варожай тэрыторыі, паспяхова справілася з заданнем.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны А. Ц. Макараў знаходзіўся са жніўня 1941 г. Вайну сустрэў камандзірам узвода ў 88-й стралковай дывізіі, якая абараняла ўзбярэжжа Белага мора. З кастрычніка 1942 г. па студзень 1943 г.камандаваў 68-м гвардзейскім стралковым палком той жа дывізіі, перакінутай на Паўночна-Заходні фронт. Летам 1943 г. падпалкоўнік А. Ц. Макараў ваяваў на Бранскім фронце, удзельнічаў у баях па вызваленні гАрла.

У 1944 г.у складзе 397-й стралковай дывізіі 61-й арміі447-ы полк пад камандаваннем падпалкоўніка А. Ц. Макарава ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі. Пінск акупанты рыхтавалі да кругавой абароны, акружылі яго дзвюма лініямі суцэльных траншэяў, узмоцненных жалезабетоннымі дотамі. Усе падыходы да горада, маставыя, дамбы і дарогі былі замініраваны. Горад абараняла варожая групоўка амаль у 50 тысяч чалавек. Авалоданне Пінскам у гэтых умовах было вельмі складанай задачай для наступаючых савецкіх войск.

У ноч на 12 ліпеня 1944 г. высадзіўся дэсант маракоў-дняпроўцаў і салдат. 397-я стралковая дывізія наступала з раёна вёсак Купяцічы і Астравічы. Сур’ёзнай перашкодай пры руху наперад нашых войскаў стала лясіста-балоцістая мясцовасць. Імклівы рух савецкіх войскаў гітлераўцы не вытрымалі і пачалі адступаць. У 7 гадзін раніцы 14 ліпеня горад быў вызвалены. За ўдзел у баях за гПінск сямнаццаці вайсковым падраздзяленням прысвоена ганаровае найменне «Пінскіх», у тым ліку 447-му стралковаму палку.

Далей былі баі ў Прыбалтыцы ў складзе 3-га Прыбалтыйскага фронту, вызваленне сталіцы Латвійскай ССР г. Рыгі. 447-ы стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка А. Ц. Макарава вызначыўся ў ходзе Вісла-Одэрскай аперацыі, паспяхова прарваў абарону праціўніка на левым беразе ракі Вісла і 18 студзеня 1945 г. авалодаў г. Сахачаў (Польшча). Полк А. Ц. Макарава фарсіраваў раку Нетцэ і захапіў плацдарм на заходнім беразе пад г. Шнеймюль. 447-ы полк адным з першых увайшоў на тэрыторыю Германіі, у ноч на 25 студзеня авалодаў населеным пунктам Дзембава.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. за ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі палкоўніку А. Ц. Макараву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Золотая Звезда» (№ 5683).

Пасля Перамогі палкоўнік А. Ц. Макараў працягваў службу ў Савецкай арміі. У 1947 г. скончыў курсы ўдасканалення камандзіраў стралковых палкоў пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. Са студзеня 1947 г. —зноў камандзір стралковага палка. Удзельнік вайны ў Карэі (1950–1951). З лютага 1952 г.намеснік камандзіра стралковай дывізіі.

У 1955 г. скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава. Са снежня 1955 г.камандзір стралковай дывізіі. Са студзеня 1957 г.намеснік начальніка 1-га ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны СССР. З сакавіка 1961 г.знаходзіўсяў Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння (РВСП), начальнік упраўлення кадраў РВСП. Званне генера-маёра прысвоена 18 лютага 1958 г., генерал-лейтэнанта — 7 мая 1966 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1945, 1945), двума ордэнамі Чырвонага Сцяга (1941, 1943), ордэнамі Суворава ІІІ ступені (1944), Кутузава ІІІ ступені (1944), Аляксандра Неўскага (1944), Айчыннай вайны І ступені (1985), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1969), двума ордэнамі Чырвонай Зоркі (1948, 1953), медалямі, замежнымі ордэнамі.

З 1973 г. генерал-лейтэнант А. Ц. Макараў у адстаўцы, жыў у Маскве. Працаваў начальнікам штаба грамадзянскай абароны ўІнстытуце тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі. У сакавіку 1975 г. Андрэю Цімафеевічу было прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Пінска. Таксама Ганаровы грамадзянін г. Дубровіна Ровенскай вобласці (Украіна).

А. Ц. Макараў памёр 14 ліпеня 2001 г., пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве (участак 4). На доме, дзе ён жыў у 1987–2001 гг. (Харашэўская шаша, 46), устаноўлена мемарыяльная дошка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Літвінчык, В. К., бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Макаров Андрей Тимофеевич // Долготович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. Минск : Беларусь, 2008. С. 43–44.
  2. Макаров Андрей Тимофеевич // Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : в 2 т. Москва, 1988. Т. 2. С. 14.
  3. Макараў Андрэй Цімафеевіч // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 1998. С. 496.
  4. Курсаў, В. Вызваленне / В. Курсаў // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 1998. С. 296–299.
  5. Камінскі, М. І. Пінскія вайсковыя злучэнні і часці / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 496–497.
  6. Почетные граждане Пинска : Макаров Андрей Тимофеевич // Варяг-пресс. Пинск, 2015. 20 февраля (№ 8). С. 4.
  7. Пчелка, Е. Боевой путь : [Макаров Андрей Тимофеевич] / Е. Пчелка // Полесская правда. Пинск, 1975. 4 апреля.
Чытаць 484 разоў