Агульны працоўны стаж Л. Г. Дрычыц складае больш за 50 гадоў, з якіх 33 гады аддадзены навучанню дзяцей у школах Іванаўскага раёна, больш за 17 гадоў — у аддзеле культуры райвыканкама. Са жніўня 1980 г. па красавік 1983 г. — на пасадзе загадчыка аддзела культуры райвыканкама. З 2005 г. — галоўны захавальнік, затым старшы навуковы супрацоўнікраённага музейнага комплексу Н. Орды ў в. Варацэвічы.
Працоўная дзейнасць і грамадзянская пазіцыя Ларысы Георгіеўны — гэта яркі прыклад для пераймання калегам, маладому пакаленню. Прафесіяналізм, высокая інтэлігентнасць, інтэлект, кампетэнтнасць і глыбокія веды дасведчанага настаўніка заўсёды падкрэслівалі неардынарнасць натуры Л. Г. Дрычыц, яе выключнае працавітасць і найвелізарнае імкненне быць карысным для грамадства чалавекам. Да вырашэння кожнага рабочага пытання знаходзіць творчы падыход, за любую справу заўсёды бярэцца з душой і натхненнем. Ёй можна даверыць рашэнне самых сур'ёзных пытанняў і быць упэўненым, што вынік будзе паспяховым.
За гады работы ў раённым музейным комплексе Н. Орды Л. Г. Дрычыц унесла важкі асабісты ўклад у захаванне і папулярызацыю творчай спадчыны знакамітага земляка — Напалеона Орды. Крапатлівая праца па зборы навуковых матэрыялаў пра жыццё і творчасць геніяльнага чалавека мела вялікі поспех у стварэнні экспазіцый карціннай галерэі, у распрацоўцы навуковай канцэпцыі па аднаўленні радавога маёнтка Ордаў ва ўрочышчы Чырвоны Двор і, у цэлым, у прасоўванні культурнага каларыту Іванаўскага раёна і развіцці турызму ў рэгіёне.
Адрознівае Л. Г. Дрычыц высокі ўзровень грамадскай актыўнасці. Яна з'яўляецца пастаянным удзельнікам усіх значных грамадска-палітычных і культурна-масавых мерапрыемстваў раёна і вобласці. Двойчы абіралася дэпутатам Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў. Ларыса Георгіеўна была ўдзельнікам І Усебеларускага народнага сходу (1996). На працягубольш за 15 гадоў Л. Г. Дрычыц — нязменны старшыня ўчастковай выбарчай камісіі. Яе талент шмат гадоў быў запатрабаваны грамадствам і ў ролі кіраўніка народнага жаночага клуба «Прадслава».
З’яўлялася пераможцам раённага конкурсу «Жанчына года – 2009» і рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года – 2013». У 2022 г. на абласным этапе конкурсу «Жанчына года – 2021» узнагароджана Ганаровай граматай за І месца ў намінацыі «Духоўнасць і культура». У кастрычніку 2014 г. Ларысе Георгіеўне ўручана падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь «за асабісты ўклад у захаванне нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны».
За асаблівыя заслугі па адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Іванаўскага раёна і патрыятычнае выхаванне моладзі, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне, рашэннем раённага Савета дэпутатаў № 27 ад 29 снежня 2014 г. Л. Г. Дрычыц прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Іванава і Іванаўскага раёна». Уручэнне дыплома, пасведчання і памятнай імянной стужкі адбылося 16 студзеня 2015 г. на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 75-годдзю Іванаўскага раёна.
Ларыса Георгіеўна за добрасумленную працу, асаблівыя заслугі па адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны і ў сувязі з 70-годдзем узнагароджана Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў (2017).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Дричиц Л. Г.// Время и судьбы / Ивановский районный совет ветеранов; автор идеи и составите Л. А. Добродей. Иваново : Ивановская районная типография, 2022. С. 157–178.
- Почетные граждане: Дричиц Лариса Георгиевна // Ивановский район. Будущее создается сегодня / [гл. ред. А. М. Суворов ; фото: В. В. Байковский и др.]. Брест : Полиграфика, 2019. С. 14–15.
- О подвигах, о доблести, о славе... : [из истории ветеранских организаций Ивановского района] / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; [сост. М. П. Горупа]. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с., [16] л.
- Кривецкая, Н. От школы к гимназии / Наталья Кривецкая // Заря. 2022. 8 октября. С. 8.
- Михальчук, В. О достойных людях Ивановской земли / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 6 мая (№ 18). С. 7.
- Богданова, К. У мира женское лицо : [восемь жительниц Брестчины получили титул «Женщины года»] / Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2022. 22 апреля (№ 16). С. 3.
- Кривецкая, Н. Талантливое трио / Наталья Кривецкая // Янаўскі край. Іванава, 2022. 22 красавіка (№ 16). С. 7.
- Орлова, И. Самые обаятельные, привлекательные и целеустремленные : [в Бресте чествовали победительниц областного этапа 14-го Республиканского конкурса ОО «Белорусский союз женщин» – «Женщина года-2021»] / Ирина Орлова// Заря. 2022. 16 апреля. С. 5.
- Добродей, Л. У истоков рода Наполеона Орды : [о поездке членов клуба «Предислава» и ветеранского актива на родину известного земляка Наполеона Орды] / Любовь Добродей // Янаўскі край. Іванава, 2021. 24 снежня (№ 51). С. 4.
- Соломка, И. Ещё одно признание в любви : [об очередном заседании народного женского клуба «Предислава»] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2019. 15 лютага (№ 12). С. 10.
- Соломка, И. Осенняя мелодия души : [Лариса Георгиевна Дричиц отметила юбилей] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 29 верасня. С. 7.
- Целюк, А. К 210-летию Н. Орды : [воспоминания людей, которые были причастны к созданию музейного комплекса, картинной галереи, памятника, экспозиции литографий и о том, как произошло их знакомство с именем Наполеона Орды] / опрос провели Анастасия Целюк и Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2017. 10 лютага. С. 5.
- Федорук, М. Этот праздник ивановцы заслужили : [празднование 75-летия Ивановского района, в т. ч. о присвоении звания «Почетный гражданин Ивановского района» Ларисе Дричиц и Василию Куницкому] / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 23 студзеня. С. 1, 3.
- Котковец, А. Общественница : [о Л. Г. Дричиц] / А. Котковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 16 студзеня (№ 1). С. 5.
- Коваль, Р. Её удел – совершенствование души/ Раиса Коваль // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 21 верасня (№ 76). С. 6.
- Кiркевiч, У. Натхніў Напалеон Орда : [аўтар выказвае падзяку У. Шаляговічу і Л. Дрычыц за вялікі артыкул пра Н. Орду] / У. Кіркевіч // Голас Радзiмы. 2005. 12 мая. С. 13.
- Шэляговiч, У. Памяць пра Напалеона Орду вяртаецца ў Іванава : [аб тым, што робіцца ў раёне па ўвекавечанні памяці Н. Орды] / Уладзімір Шэляговіч, Ларыса Дрычыц // Голас Радзiмы. 2005. 10 лютага. С. 10.
- Горупа, М. Души прекрасные порывы…: [о Ларисе Георгиевне Дричиц] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2002. 4 кастрычніка.