Тадэвуш Рэйтан атрымаў добрую адукацыю — вучыўся ў піярскай школе і Калегіуме Нобіліум у Варшаве. Служыў у войску. Паводле накаторых звестак, удзельнік Барскай канфедэрацыі — узброенага саюза кансерватыўнай шляхты, клерыкалаў і кіруючых колаў Рэчы Паспалітай для барацьбы супраць уплыву рускага царызму на палітыку каралеўскага ўрада, за захаванне шляхецкіх вольнасцей і прывілеяў каталіцкай царквы.
У 1769 г. памёр бацька, на 29-гадовага Тадэвуша лягла адказнасць за вялікую сям’ю: чатырох братоў і трох сясцёр. Нейкі час ён займаўся справамі ў Грушаўцы.
Быў абраны паслом ад Навагрудскага павета на сойм 1773–1775 гг., дзе планавалася зацвердзіць першы падзел Рэчы паспалітай. Разам з пасламі ад Навагрудскага павета Самуэлем Корсакам і ад Мінскага павета Станіславам Багушэвічам рашуча супрацоўнічаў гэтай анексіі, перашкаджаў утварэнню на сойме канфедэрацыі, якая б зацвердзіла такі падзел. Але большасць паслоў сойма, падкупленыя замежнымі дзяржавамі, не падтрымала яго. Канфедэрацкі суд пагражаў Т. Рэйтану крымінальным пакараннем і канфіскацыяй маёнтка.
1 снежня 1773 г. Т. Рэйтан склаў маніфест, дзе канстатаваў нелігітымнасць канфедэрацыі і трактатаў пра падзел Рэчы Паспалітай. Т. Рэйтан правёў у Варшаве яшчэ два гады, жыў бедна, апісваў у дзённіку парушэнні законаў. У выніку цяжка захварэў, быццам бы страціў розум і ў 1775 г. быў вывезены братамі ў Грушаўку. Загінуў у выніку няшчаснага выпадку 8 жніўня 1780 г., пахаваны ў Ляхавічах.
Яшчэ сучаснікі лічылі Тадэвуша Рэйтана нацыянальным героем. Чатырохгадовы сойм 1788–1792 гг. абвясціў Т. Рэйтана «вартым нацыянальнай жалобы», а яго дзеянні — «узорам для пераймання». Яму прысвечаны шматлікія мастацкія творы, у тым ліку аповесці Генрыка Жавускага, нарыс Юльяна Нямцэвіча «Жыццё Тадэвуша Рэйтана» (1818), карціна Яна Матэйкі «Тадэвуш Рэйтан на варшаўскім сойме 1773 года» («Рэйтан. Заняпад Польшчы»; 1866), услаўлены ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». У Баранавічах у 1921–1939 гг. была вуліца Т. Рэйтана і польская гімназія яго імя. У Грушаўцы ў сярэдзіне ХІХ ст. быў устаноўлены помнік, але пасля паўстання 1863 г. разабраны. У 1993 г. устаноўлены мемарыяльны знак.
З канца ХVII ст. Грушаўка належала Рэйтанам. У другой палове ХVIII ст. тут сфарміраваўся панскі сядзібны комплекс (плошча 14 га). Да канца ХIХ ст. стаяў панскі мураваны дом у стылі класіцызму, пабудаваны ў той час, калі маёнткам валодаў Тадэвуш Рэйтан. Выгляд дома вядомы па акварэлі Напалеона Орды. Побач раскінуты парк рэгулярнай планіроўкі з сажалкай і садам. Новы драўляны сядзібны дом быў узведзены на фундаменце папярэдняга будынка ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. У баку ад сядзібнага комплексу знаходзіцца капліца-пахавальня, пабудаваная ў пачатку ХХ ст. у стылі неаготыкі.
Цяпер Грушаўскі палацава-паркавы ансамбль з’яўляецца помнікам архітэктуры і сядзібна-паркавага мастацтва, прываблівае шматлікіх турыстаў. Тут праводзіцца раённае фальклорнае свята «З крыніц спрадвечных».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Зелянко Таццяна Уладзіміраўна, заг. сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў
- Рэйтан Тадэвуш // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 567.
- Рейтан Тадеуш // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 308.
- Рэйтан Тадэвуш // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : [у 3 т.]. Мінск, 2007. Т. 2. С. 528.
- Рэйтан Тадэвуш // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 169.
- Грушаўка = Gruszowka : буклет-даведнік / [рэд. У.Гілеп ; фота С.Чарановіча]. – Мінск, 2004. – 22с. : іл.
- Губко, М. Тадеуш Рейтан. Белорусский Дон Кихот / Михаил Губко // Государства Центральной и Восточной Европы в исторической перспективе : сб. науч. ст. Пинск : ПолесГУ, 2022. Вып. 6. С. 181–184.
- Юркевіч, З. Праўда пра Тадэвуша Рэйтана / Зміцер Юркевіч // Запісы таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага. Рыга, 2018. Вып. 8. С. 150–154.
- Мешечко, Е. Н. Путешествие по Беларуси / Е. Н. Мешечко. Минск, 2012. С. 64–66.
- Грушаўка // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4. С. 267–268.
- Грушевская усадьба // Туристская энциклопедия Беларуси. Минск, 2007. С. 166.
- Кулагін, А. Нашчадкі часу : [Грушаўка] / Анатоль Кулагін, Анатоль Федарук // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. Мінск, 1989. С. 93–94.
- Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берастейщины / А. Т. Федорук. – Минск, 2004. – 574 с. : ил. – Из содерж.: Грушевка. С. 424, 426–427, 429.
- Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х–ХХ стагоддзяў : (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. – Мінск : БЕЛТА, 2002. – 334 с. : іл. – Са зместу: Грушаўка. С. 219–220.
- Беларусь у малюнках Напалеона Орды : другая палова ХІХ ст./ уклад. А. Калугін, Ул. Герасімовіч. – Мінск : Ураджай, 2001. – 143 с. : іл. – Са зместу: Грушаўка. С. 53.
- Кулагин, А. Н. Усадьба : [Грушевка] / А. Н. Кулагин // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 282–283.
- Юркевіч, З. Прарастаючы праз камень… / Зміцер Юркевіч // Культура. 2022. 14 мая (№ 20). С. 15.
- Юркевіч, З. Нераскіданае гняздо Рэйтанаў / Зміцер Юркевіч // Культура. 2022. 9 красавіка (№ 15). С. 4.
- Юркевіч, З. Артэфакты Тадэвуша Рэйтана / Зміцер Юркевіч // Культура. 2021. 9 кастрычніка (№ 41). С. 14; 23 кастрычніка (№ 43). С. 15.
- Юркевич, Е. Преображение Грушевки / Елена Юркевич // Заря. 2021. 18 декабря. С. 16.
- Юркевіч, З. Сядзіба ў Грушаўцы адраджаецца / Зміцер Юркевіч // Культура. 2020. 19 снежня (№ 51). С. 5.
- Юркевіч, З. Яго імя – сінонім слова «патрыёт» / Зміцер Юркевіч // Культура. 2020. 29 жніўня (№ 35). С. 15.
- Юркевіч, З. Таямніцы роду Рэйтанаў / Зміцер Юркевіч // Культура. 2019. 19 кастрычніка (№ 42). С. 14; 26 кастрычніка (№ 43). С. 14; 2 лістапада (№ 44). С. 14–15.
- Анцэлевіч, А. Учора і заўтра сядзібы Рэйтанаў / Аляксандра Анцэлевіч // Звязда. 2020. 1 верасня. С. 8.
- Завадская, И. Деревня Грушевка меняет формат / Ирина Завадская // СБ. Беларусь сегодня. 2018. № 34. С.13.
- Поплавский, Г. Что ждёт усадьбу в Грушевке?: [проект реставрации усадьбы отобран для финансирования] / Геннадий Поплавский // Заря. 2017. 28 октября. С.4.
- Юркевіч, З. Ці быў Тадэвуш Рэйтан самагубцам? / Зміцер Юркевіч // ARCHE. 2017. № 4. С. 203–216.
- Литвинович, Е. Эпоха ренессанса / Евгений Литвинович // Заря. 2017. 5 января. С.1, 4.
- Цімошык, Л. Творцы і Рэйтан : [у Грушаўцы прайшлі мастацкі фестываль «Дах» і фестываль фальклору «З крыніц спрадвечных»] / Ларыса Цімошык // Звязда. 2016. 27 жніўня. С. 17.
- Юркевіч, З. Калі нарадзіўся Рэйтан / Зміцер Юркевіч // Маладосць. 2016. № 6. С. 128–136.
- Юркевіч, З. Навагрудскі сеймік 2015 года / Зміцер Юркевіч // Краязнаўчая газета. 2015. № 15. С. 2.
- Арлоў, У. Не на сценах, а ў сценах / Уладзімір Арлоў // Культура. 2015. 15 жніўня. С. 7.
- Юркевіч, З. Паходжанне Тадэвуша Рэйтана / Зміцер Юркевіч // Краязнаўчая газета. 2014. № 29. С. 5.
- Поплавский, Г. Грушевка ждёт возрождения, или Кто вдохнёт новую жизнь в усадьбу? / Геннадий Поплавский // Заря. 2014. 16 августа. С. 5.
- Дыдышка, Н. Мроі ў Грушаўцы / Ніна Дыдышка // Народная трыбуна. 2014. 4 студзеня (№ 1). С. 12.
- Юркевіч, З. Герб апошняга з Рэйтанаў / Зміцер Юркевіч // Культура. 2013. 24 жніўня (№ 34). С. 14.
- Жабік, М. Фотаздымак , як сведка гісторыі / М. Жабік // Краязнаўчая газета. 2011. № 43. С. 4.
- Шніп, В. «Не вярнуць нам гады, што мінулі даўно…» / Віктар Шніп // Літаратура і мастацтва.2009. 11 верасня (№ 34). С. 8.
- Лапіч, А. Грушаўскія тайны / Аліна Лапіч, Сяргей Чарановіч // Ляхавіцкі веснік. 2006. 1 ліпеня.
- Сіцька, З. Грушаўка / Здзіслаў Сіцька // Краязнаўчая газета. 2005. № 12. С. 7.
- Малiноўскi, М. Першая рэйтанаўская : [пра мiжнародную навуковую канферэнцыю, прысвечаную Тадэвушу Рэйтану ў Баранавiчах i Ляхавiчах] / Міхась Малiноўскi // Голас Радзiмы. 2003. 26 чэрвеня. С. 7.
- Шыманскі, І. Грушаўка / І. Шыманскі // Ляхавіцкі веснік. 2001. 11 жніўня.
- Верас, І. Грушаўка збірае сяброў / І. Верас // Ляхавіцкі веснік.1998. 26 жніўня.
- Сіцька, З. Створана таварыства «Тадэвуш Рэйтан» / Здзіслаў Сіцька // Культура. 1997. 26 верасня. С. 8.
- Лапіч, А. Памяць, што ўваскрэсла праз стагоддзі / Алена Лапіч // Ляхавіцкі веснік. 1994. 4 лістапада. С. 6.
- Турыянскі, М. Расколіна гісторыі прайшла праз яго сэрца / Міхаіл Турыянскі // Мастацтва. 1993. № 12.
- Емельянчык, У. Пан Тадэвуш з Грушаўкі / Уладзімір Емельянчык // Культура. 1993. 14 верасня. С. 6–7.