Адразу ў Мошкі наляцелі немцы і паліцаі. Партызаны паспелі сысці. Немцы жорстка расправіліся з мірным насельніцтвам. Некаторыя жыхары хаваліся ў скляпах, спрабавалі хоць дзетак зберагчы, але карнікі не шкадавалі нікога. Было знішчана 39 чалавек, у тым ліку 18 дзяцей і 11 жанчын. Забілі ўсіх, хто ў гэты час знаходзіўся ў вёсцы. 2 снежня ў вёску вярнуліся паліцаі і спалілі ўсе дамы.
Выпадкова застаўся жывым Рыгор Сыраватка, які ў той дзень дапамагаў мужу сястры вывозіць сена з балота. Удалося выратавацца Антону і Пелагеі Эйсмант, якія пасля вайны пабудавалі ў Мошках невялікую хаціну і пражылі там да смерці, выгадаваўшы траіх дзяцей.
Загінулыя пахаваны ў пяці брацкіх магілах, на адной з якіх у 1974 г. усталяваны помнік. Ён складаецца з трох узроўняў на бетонным падмурку. Трэці ўзровень – гэта мармуровая пліта з імёнамі загінуўшых. Над спісам змешчаны надпіс: «1 декабря 1942 года немецкими фашистами расстреляно 39 мирных жителей Снитова, из них 18 детей, 11 женщин».
Вёска Мошкі не адрадзілася – яе назва занесена на пліты «Могілак вёсак» у мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Памятник жертвам фашизма Мошки // Памятники Ивановщины рассказывают… / сост.: И. С. Шпак, Л. А. Добродей. Иваново, 2018. С. 122–123.
- Могила жертв фашизма : [д. Снитово] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 198–199.
- Магіла ахвяр фашызму : [в. Снітава] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 172.
- Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др. ; под общей редакцией А. А. Горбацкого] ; Ивановский районный исполнительный комитет. – Брест : Брестская типография, 2017. – 839 с., [24] л. ил.
- О подвигах, о доблести, о славе... / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; сост. М. П. Горупа. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с.
- Мошкі// Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мiнск, 2000. С. 579.
- Саломка, І. Была такая вёска : [Мошкі] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2022. 25 лістапада (№ 47). С. 22.
- Саломка, І. Мошкі – сястра Хатыні : [верш-прысвячэнне] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2022. 25 лістапада (№ 47). С. 22.
- Козлович, В. Тяжелый крест приграничья : [о трагедии деревень Одрижин, Мошки, Застружье Ивановского района во время немецко-фашистской оккупации] / Валентина Козлович ; фото Павла Богуша // Рэспубліка. 2022. 9 ліпеня. С. 13.
- Подвительская, И. Мошки... Овзичи... Хатынь – наша трагедия и боль / Ирина Подвительская // Янаўскі край. Іванава, 2022. 25 сакавіка (№ 12). С. 14–15.
- Кресс, Д. Ивановская Хатынь : [история д. Мошки] /Диана Кресс // Янаўскі край. Іванава, 2021. 19 сакавіка (№ 11). С. 5.
- Горупа, М. Мошки – сестра Хатыни / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 15 ліпеня. С. 4.
- Котковец, А. Сестра Хатыни : [о сожженной деревне Мошки Ивановского района] / Алла Котковец // Заря. 2014. 24 апреля. С. 7.