Пасля прыняцця «Уставы на валокі» 1557 г. сяло лічылася княжацкім. Тут пражывалі сяляне, якія плацілі падатак непасрэдна вялікаму князю, быў створаны фальварак. У канцы XVI ст. – у Пінскім павеце Трокскага ваяводства ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Уладальнік Бродніцы князь Альбрыхт Станіслаў Радзівіл у 1658 г. (ці раней) падараваў сяло езуітам. Паводле інвентару 1774 г. фальварак уваходзіў у маёнтак Дубай Пінскага павета і належаў пінскім езуітам. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. – складзе Расійскай імперыі. З 1801 г. у складзе Пінскага павета Мінскай губерні.
У 1865 г. адкрыта народнае вучылішча. На 1882 г. у вучылішчы было 110 вучняў. У 1870 г. сяло Бродніца ў маёнтку Дубай. На 1885 г. – сяло ў Дубайскай воласці, 27 двароў, 233 жыхары, валасное праўленне, праваслаўная царква, школа. Побач з вёскай – аднайменны фальварак, уласнасць памешчыка Пятра Даманоўскага. У 1890 г. у Дубаўскай воласці налічвалася 114 несялянскіх двароў, 15 344 дзесяцін сялянскай зямлі, 30 паселішчаў, у якіх 752 двары і 9678 душ.
14 снежня 1905 г. сяляне Бродніцы і суседняй в. Рылавічы аб’явілі забастоўку, спалілі паравы млын і малатарню, потым у лесе маёнтка Дубай учынілі самавольную рубку леса. У 1906 г. у маёнтку Бродніца таксама адбылася забастоўка. У 1909 г. у маёнтку 1 двор, 64 жыхары, у сяле 53 двары, 467 жыхароў, на хутары той жа назвы 2 двары, 6 жыхароў.
У 1915–1918 гг. Бродніца акупіравана нямецкімі, з 1919 г. польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы. На 1924 г. вёска – цэнтр Бродніцкай гміны Пінскага павета Палескага ваяводства, 60 будынкаў, 327 жыхароў, у фальварку 3 будынкі, 41 жыхар. Пазней населеныя пункты зліліся ў адзін. У 1935 г. ў вёсцы 334 жыхары, у маёнтку – 42. У 1938 г. 96 двароў, 530 жыхароў.
З 1939 г. у БССР. На 1940 г. сяло, цэнтр Бродніцкага сельсавета Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці, 124 двары, 604 жыхары, спіртзавод (70 рабочых), медпункт. У склад сельсавета ўваходзілі 7 паселішчаў з насельніцтвам 3567 жыхароў (па іншых звестках – 3798), дзейнічаў клуб. У 1941–1944 гг. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 3 жыхары вёскі, на франтах – 11 воінаў-землякоў. На ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў у 1968 г. пастаўлены абеліск.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 701 жыхар (у сельсавеце тады былі 23 населеныя пункты з насельніцтвам 5888 жыхароў). Паводле перапісу 1979 г. ў вёсцы 630 жыхароў. У чэрвені 1945 г. створаны калгас імя Чапаева, які ў 1950 г. увайшоў у склад калгаса імя Маленкова, Бродніца стала цэнтрам аб’яднанай гаспадаркі, у 1957 г. перайменаванай у «Запаветы Ільіча». У 1965 г. калгас быў рэарганізаваны ў саўгас «Бродніцкі». У 2003 г. на базе саўгаса створана СВП «Бродніца».
У 1960-я гг. на базе фельчарска-акушэрскага пункта адкрыта ўчастковая бальніца, дзейнічала пачатковая школа (у 1961 г. – 54 вучні). Крухмальны завод (заснаваны ў 1907 г. як спіртзавод), лясніцтва, пачатковая школа, дзіцячы сад, амбулаторыя, аптэка, Дом культуры, бібліятэка, аддзел сувязі, сталовая, магазіны, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання. У цэнтры вёскі – Крыжаўзвіжанская царква, пабудаваная ў 1865 г., – помнік драўлянага дойлідства з элементамі позняга класіцызму і рэтраспектыўна рускага стылю. На 2019 г. у аграгарадку 428 жыхароў.
У Бродніцы нарадзіўся жывапісец Францішак Бруздовіч (1861–1912), творчая дзейнасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Польшчы. Вучыўся ў Варшаве і Кракаве, працаваў у галіне манументальна-дэкаратыўнага і станковага жывапісу. У 1898 г. ўдзельнічаў у размалёўцы касцёла ў Кельцах (Польшча). Выканаў шэраг насценных замалёвак у касцёлах Нясвіжа і в. Цімкавічы (Капыльскі раён, 1906–1908), Мінска (1911).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацы
- Бродница // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др. ; под общей редакцией А. А. Горбацкого] ; Ивановский районный исполнительный комитет. – Брест : Брестская типография, 2017. С. 759–760.
- Бродніца // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 41.
- Бродніца // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 3, кн. 1. С. 371–372.
- Бродніца // Памяць. Iванаўскi раён : гiст.-дакумент. хронiка. Мінск : БЕЛТА, 2000. С. 567.
- Бродніца // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 400.
- Бродніца // Вандроўкі па Палессі : фотаздымкі 1923–1939 гадоў са збору Музея Беларускага Палесся ў Пінску / [складальнік, аўтар уступнага артыкула, тэксту і каментарыяў В. А. Лабачэўская ; фота: Д. Георгіеўскі і інш.]. Мінск, 2021. С. 148.
- Бродницкийсельсовет. Бродница // Памятники Ивановщины рассказывают / [сост. И. С. Шпак, Л. А. Добродей]. Иваново : Ивановская районная типография, 2018. С. 164–207.
- Мароз, В. В. Драўляныя і сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз. – Мінск, 2018. – 512 с. : іл. – Са зместу: Бродніца. С. 7, 133, 179.
- Бродницкий сельсовет // О подвигах, о доблести, о славе... : 75-летию образования Ивановского района и 70-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне посвящается / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; сост. М. П. Горупа. Иваново : Ивановская районная типография, 2015. С. 25–44.
- Раманюк, М. Ф. Бруздовіч Францішак / М. Ф. Раманюк, М. М. Яніцкая // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 472–473.
- Кулагин, А. Н. Крестовоздвиженская церковь / А. Н. Кулагин. Памятник землякам : [д. Бродница] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 191.
- Воронина, Е. Едины историей, богаты людьми и традициями : [аг. Бродница отпраздновал 515-летний юбилей.] / Елена Воронина // Янаўскі край. Іванава, 2022. 9 верасня (№ 36). С. 7.
- Кривецкая, Н. Музей в лесу : [о работе Бродницкого лесничества, в котором находится музей] / Наталья Кривецкая // Янаўскі край. Іванава, 2022. 6 студзеня (№ 1). С. 10.
- Оскирко, И. Экспонаты рассказывают : [о музее, созданном в Бродницком лесничестве Пинского лесхоза] / Иван Оскирко // Белорусская лесная газета. 2022. 6 января (№ 1). С. 11.
- Целюк, А. ...Закрыть нельзя оставить : [о Бродницкой начальной школе, в которой мало учеников] / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2020. 27 сакавіка (№ 13). С. 7.
- Мишковец, А. Новый остановочный пункт в Броднице / Анастасия Мишковец // Янаўскі край. Іванава, 2019. 6 верасня. С. 2.
- Цвирко, В. 150 золотых маршрутов моей Беларуси : авторский проект художника, реставратора, путешественника Владимира Цвирко / Владимир Цвирко // 7 дней. 2016. 29 декабря (№ 5).С.24–25.
- Целюк, А. Бродница – в «Прямом эфире» : [акция «Прямой эфир представляет...», приуроченая к Году культуры, прошла в сельском клубе] / Анастасия Целюк // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 25 кастрычніка. С. 3.
- Алексейчик, Я. Иван да Марья : [биография ветерана Великой Отечественной войны Ивана Макаровича Евенко, после войны жил в д. Бродница Ивановского района] / Яков Алексейчик // Сельская газета. 2016. 3 мая. С. 7.
- Горупа, М. Куточак гэты родны Бродніцай завецца : [свята вёскі] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2007. 9 кастрычніка. С. 1.
- Дулеба, Г. З гісторыі праваслаўных храмаў : [у в. Бродніца – Крыжаўздзвіжанская царква (1865)] / Г. Дулеба // Чырвоная звязда. Iванава, 2007. 12 студзеня. С. 4.
- Аляксееў, В. Эстафета рушыла ў дарогу : [эстафета «Мой родны край» прайшла ў Бродніцкім сельсавеце] / В. Аляксееў // Чырвоная звязда. Іванава, 2000. 15 лютага.
- Кухарчук, В. Бродніца: ёсць такая вёсачка / В. Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 1994. 28 студзеня. С. 2.