Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі (1974–1975) Валерый Грудавік працаваў старшым інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва Іванаўскага райвыканкама (1975–1978), з 1978 г. — галоўным інжынерам упраўлення. У 1983–1998 гг. узначальваў будаўнічыя арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі Іванаўскага раёна. За час працы інжынерам і кіраўніком арганізацый будаўнічай галіны зарэкамендаваў сябе граматным і ініцыятыўным арганізатарам сельскагаспадарчага і грамадскага будаўніцтва. На пасадзе дырэктара ўпраўлення капітальнага будаўніцтва працуе з красавіка 2002 г. (з улікам рэарганізацыі прадпрыемства ў 2014 г.).
За перыяд работы з 1976 па 1978 гг. пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера ўпраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама В. Р. Грудовіка выраблялася праектна-каштарысная дакументацыя і забяспечвалася вядзенне тэхнічнага нагляду за будаўніцтвам: сярэдніх школ у вёсках Мохро, Дружылавічы, Гнеўчыцы, Рудск, Крытышын, а таксама сярэдняй школы № 3 г. Іванава; сельскіх дамоў культуры ў вёсках Бродніца і Моталь.
За перыяд работы з 1999 па 2018 гг. пад кіраўніцтвам В. Р. Грудовіка, дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Іванаўскае раённае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» (УП «УКБ «Іванаўскага раёна»), забяспечаны выраб праектна-каштарыснай дакументацыі і выкананне функцый заказчыка і тэхнічнага нагляду па аб'ектах: добраўпарадкаванне плошчы Кастрычніка ў г. Іванава; будаўніцтва мікрараёна «Усходні», жылых шматкватэрных дамоў па вуліцах Леніна, Савецкай, Паўночнай, 50 гадоў Кастрычніка ў г. Іванава і інжынерных сетак; добраўпарадкавання вуліц Чырвоных партызан, Карла Маркса, Леніна; добраўпарадкавання вуліцы 17 Верасня і рэканструкцыя гарадскога парку ў рамках падрыхтоўкі і святкавання XXV Дня беларускага пісьменства (2018).
Валерый Раманавіч валодае якасцямі аператыўнага і сістэмнага рэагавання з улікам змяненняў сацыяльна-эканамічнай сітуацыі. Яго вопыт і веды дазваляюць дасканала планаваць, пісьменна арганізоўваць будаўнічы працэс і ажыццяўляць тэхнагляд, своечасова ўносіць карэктывы. Высокі прафесіяналізм і глыбокамаральныя асабістыя якасці дазваляюць яму карыстацца заслужаным аўтарытэтам у калектыве, сярод кіраўнікоў і грамадскасці раёна.
В. Р. Грудавік узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1986), Ганаровай граматай Брэсцкага абкама КПБ іабласнога Савета народных дэпутатаў (1984), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1985), падзячным лістом Брэсцкага аблвыканкама (2001), Граматай Брэсцкага аблвыканкама (2002, 2008, 2015), Ганаровай граматай Іванаўскага райвыканкама (2010, 2018), Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў (2015).
За значыня поспехі ў вытворчай дзейнасці і заслугі ў развіцці будаўнічага комплексу раёна рашэннем Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2018 г. В. Р. Грудавік удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Іванаўскага раёна». Уручэнне дыплома, нагруднага знака і пасведчання адбылося 25 студзеня 2019 г. на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 79-й гадавіне стварэння Іванаўскага раёна.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панферава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Грудовик Валерий Романович// Время и судьбы / Ивановский районный совет ветеранов ; автор идеи и составитель Л. А. Добродей. Иваново : Ивановская районная типография, 2022. С. 203–216.
- Почетные граждане // Ивановский район. Будущее создается сегодня / [гл. ред. А. М. Суворов ; фото: В. В. Байковский и др.]. Брест : Полиграфика, 2019. С. 14–15.
- Грудавік Валерый Раманавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 502.
- Валерий Романович Грудовик : [биография] // Янаўскі край. Іванава, 2019. 19ліпеня (№ 51). С. 14–15.
- Грудовик, В. Р. На благо города : [о том, как идет подготовка ко Дню белорусской письменности в г. Иваново] / В. Р. Грудовик ; [беседовала] Анастасия Самченко // Янаўскі край. Іванава, 2018. 29 мая. С. 5.
- Романюк, Я. Строить быстро и качественно / Янина Романюк // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 26 февраля. С. 4.
- Горупа, М. В. Р. Грудовик: «Новоселье круглый год» / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2005. 14 жніўня.