Чацвер, 14 Сакавік 2013 11:55

6 лютага 2013 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Гапеева (1963), пісьменніка

Валерый Мікалаевіч Гапееў нарадзіўся 6 лютага 1963 года ў вясковай сям’і на Гомельшчыне, ў пасёлку Восава Рагачоўскага раёна.

{gcontent}Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер Мінскі каледж сувязі). Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у арміі. Пасля была работа на мінскім заводзе “Інтэграл”.

У 1992 годзе Гапееў пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы Брэсцкай вобласцi. Тут ён працаваў на прыборабудаўнічым заводзе рабочым, інжэнерам-тэхнолагам.

У гэты ж час Валерый Гапееў пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне “Абсалютнае жаданне” было надрукавана ў часопiсе “Маладосць”. Затым часопіс ”Крыніца” надрукаваў дэтэктыў на рускай мове “…И два в остатке”. Таксама невялікія творы маладога аўтара друкаваліся ў газетах. Валерый Мікалаевіч стаў супрацоўнічаць з раённай газетай “Iвацэвiцкi веснiк” як пазаштатны карэспандэнт.

У 1995 годзе пісьменнік быў запрошаны на працу карэспандэнтам ў “Газету Уладзіміра Кудзінава” (цяпер “Газета для вас”). У 1997 годзе перайшоў на працу ў раённую газету “Івацэвіцкі веснік” карэспандэнтам, стаў загадчыкам аддзела, адказным сакратаром.

У 2001 годзе Гапееў падрыхтаваў кнігу апавяданняў для дзяцей і падлеткаў “Пастка на рыцара”, якая праз год выйшла ў выдавецтве “Юнацтва”. Частка апавяданняў з гэтай кнігі пабачыла свет раней у часопісах “Першацвет” i “Бярозка”. Друкаваўся ў часопiсах “Маладосць” i “Полымя”. У 2010 годзе выйшла другая кнiга прозы В. Гапеева “Урокі першага кахання”, якая выклiкала шмат палемiчных водгукаў.

На пытанне, чаму пачаў пісаць для дзяцей і падлеткаў, В. Гапееў аднойчы адказаў: “Можа і таму, што не надта для іх хочуць пісаць. Крыўдна бачыць праз чвэрць стагоддзя ў бібліятэках тыя ж творы беларускай літаратуры для дзяцей і юнацтва. І ў планах на пазашкольнае чытанне – усё тыя ж аўтары. Як быццам час спыніўся. Ці літаратура спынілася. Тая ж ідэалогія, тыя ж прынцыпы і тая ж вера…”

Яшчэ Валерый Мікалаевіч цвёрда перакананы, што нельга казаць пра адсутнасць дзіцячых праблем: “Ёсць праблемы ў нашых дзяцей. І яны перажываюцца імі настолькі ж балюча, як і мы перажываем свае. Гэта і хачу данесці да чытача: і юнага, і сталага”.

Валерый Гапееў лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка за кнігу “Пастка на рыцара” (2007). У гэтым жа годзе ў часопісе “Маладосць” убачыла свет аповесць Гапеева “Ведзьміна тоня”, якую крытыкі адразу ж далучылі да ліку лепшых празаічных твораў апошніх гадоў.

В. М. Гапееў з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў.

Валерый Мікалаевіч жанаты, мае сына і дачку (1989 i 1998 г. н.).

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Лось Вікторыя Анатольеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent}

Творы В. М. Гапеева

1. Пастка на рыцара : аповесць, апавяданнi : для дзяцей сярэд. i стар. шк. узросту / Валерый Гапееў ; маст. А. Г. Званароў. Мінск : Юнацтва, 2002. 191 с.: iл.
2. Урокі першага кахання : аповесцi [Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання ; Лёшкава каханне, або Вiртуальнае дрэва рэальнасцi ; Першы боль, або Доказ закона прыгажосці] : для стар. шк. узросту / В. Гапееў. Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. 189 с. (Пераходны ўзрост).
3. Армейскi блакнот : аўтабiяграфiчнае / В. Гапееў // Дзеяслоў. 2012. № 6. С. 259–283.
4. Пунсовая кветка ў пацiне : [аповесць] / В. Гапееў // Самотная зорка Венера : аповесцi, апавяданнi / уклад. А. Лесавiк. Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 2012. С. 51–63. (Вера. Надзея. Любоў).
5. Адна нага тут, другая – там… : [апавяданне] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 30 сак. С. 13.
6. Вартаўнік : апавяданне / В. Гапееў // Маладосць. 2010. № 9. С. 21–27.
7. Развітальная вячэра / В. Гапееў // Полымя. 2009. № 10. С. 69–88. (Проза).
8. Апавяданні : [Знойдзенысэнс ; Баравiкi ; Памнажаючы веды... ; Казка-версія пра голую праўду] / В. Гапееў // Маладосць. 2007. № 6. С. 32–40.
9. Доказ закона прыгажосці : аповесць / В. Гапееў // Маладосць. 2009. № 11. С. 16–65.

10.Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання : [аповесць] / В. Гапееў // Маладосць. 2008. № 11. С. 9–44.

11.Доказ закона прыгажосці : аповесць / В. Гапееў // Маладосць. 2009. № 11. С. 16–65.

12.Ведзьміна тоня : аповесць / В. Гапееў // Маладосць. 2007. № 11. С. 8–45; № 12. С. 6–57.

13.Кропка на карце : апавяданне / В. Гапееў // Полымя. 2007. № 9. С. 47–57.

14.Восеньскія ружы ; Верабей і ластаўка ; Жук і лямпачка ; Магазін згубленых рэчаў ; Пра каня ; Старая казка ; Сядай са мной побач : (зварот да жонкi) : [апавяданнi] / В. Гапееў // Там, дзе Грыўда і Шчара… : літаратурны альманах Івацэвіччыны. Брэст : Альтэрнатыва, 2010. С. 34–48.

15.Профіль фартуны : апавяданне / В. Гапееў // ЛіМ. 2007. 6 крас. С. 9, 15.

16.Качаняты ; Галка ; На кляновых прысадах ; Туман : апавяданнi / В. Гапееў // Закаханы ў Снягурку : апавяданнi, казкi, мiнiяцюры / уклад. А. С. Масла. Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. С. 91–110. (Маладзік).

17.Пра Дзятла : [апавяданне] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 30 сак. С. 4. (Творчасць).

18.Пара грыбная настае : [верш] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 31 жн. С. 3.

19.Зацішак : [апавяданне] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. С. 9.

20.Словы ад мамы : [“Пападзеш на гадзіну…” ; “У мяне ж вы малыя…”] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2011. 1 лют. С. 6. (Асабістае).

21.Пра дзіка / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2011. 19 крас. С. 6. (Творчасць).

22.Мэты, якія мы выбіраем… : [гісторыі з жыцця] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2011. 11 студз. С. 6. (Асабісты погляд).

23.Пра Пісьменніка і Чорта : казка для дарослых / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2010. 26 сак. С. 4. (Творчасць).

24.Маміна мудрасць : [Мама і дапамога ; Мама і выбар ; Мама і нож ; Мама і кветкі : проза] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2010. 22 чэрв. С. 5. (Слова пісьменніка).

25.Словы ад мамы / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2009. 31 ліп. С. 9. (Асабістае).

26.Пра Бога і дапамогу / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2009. 14 жн. С. 4. (Творчасць).

27.Жалуды / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2009. 30 кастр. С. 12.

28.Беларуская сучасная літаратура : проза для дзяцей і падлеткаў / Валерый Гапееў // Беларуская электронная кніга : сучасная беларуская проза ў сучасным фармаце. – Рэжым доступу: http://gapeev.info/.

 

Аб жыццi i творчасцi В. М. Гапеева

1. Крэйдзiч, А. Рыцар сучаснага берасцейцскага пiсьменства : [да 50-годдзя В. Гапеева] / Анатоль Крэйдзiч // Заря. 2013. 7 февр. С. 18.
2. “Няма дзiцячых праблем…” : нашаму земляку, беларускаму пiсьменнiку Валерыю Гапееву споўнiлася 50 гадоў // Народная трыбуна. 2013. 8 лют. С. 3.
3. Гапееў Валерый Мікалаевіч : [біяграфія] // Там, дзе Грыўда і Шчара… : літаратурны альманах Івацэвіччыны / уклад. В. М. Гапееў. Брэст : Альтернатива, 2010. С. 33.
4. Валерый Гапееў // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 274–275.
5. Застацца ў літаратуры? Там цесна і без мяне... : [развагi пра сваю творчасць] / Валерый Гапееў // ЛіМ. 2010. 19 лют. (№ 6). С. 6.
6. “Мая мама – цёця Таня” : [аб прыёмнай маці Таццяне Рыгораўне Аўчыннікавай] / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2002. 12 кастр.
7. Джэжора, А. “Уроки першага кахання” : [дыялог з В. Гапеевым аб яго кнізе “Урокі першага кахання”] / Аляксандра Джэжора // Івацэвіцкі веснік. 2010. 26 кастр. С. 5.
8. Жуковіч, М. Дзеці чытаюць Гапеева : Бярозаўскія школьнікі аддаюць перавагу літаратурным творам землякоў / Мікола Жуковіч // Народная трыбуна. 2010. № 21. С. 10.
9. Алейнік, Л. Літаратура для падлеткаў : аповесць В. Гапеева “Першы боль, або Доказ законаў прыгажосці” / Лада Алейнік // ЛіМ. 2009. 18 снеж. С. 6–7. (Абмеркаванне).

10.Бязлепкіна, А. Кніга без мантажу : [пра кнiгу В. Гапеева “Урокі першага кахання”] / Аксана Бязлепкіна // Івацэвіцкі веснік. 2012. С. 4. (Чытачы аб кнігах).

11.Грышкевіч, С. Проза ўчарашняга дня, альбо Каму патрэбна цнатлівае чытво пра сучасных школьнікаў? : [пра аповесць В. Гапеева “Доказ закона прыгажосці”] / Сяргей Грышкевіч // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. № 4. С. 238–244.

12.Мароз, В. Новы твор Валерыя Гапеева : [пра аповесць “Развітальная вячэра”] / В. Мароз // Івацэвіцкі веснік. 2010. 19 лют. С. 9.

13.Лiтаратура для падлеткаў: аповесць В. Гапеева “Першы боль, або Доказ законаў прыгажосцi” : [абмеркаванне; удзельнiчалi Лада Алейнiк, Цiхан Чарнякевiч, Алесь Паплаўскi, Жанна Капуста] // ЛiМ. 2009. 18 снеж. (№ 48). С. 6–7.

14.Сяргей Грышкевiч… Алесь Паплаўскi… Хто наступны? : [палемiка наконт аповесцi В. Гапеева “Урок бяспечнага сексу”] / Валерый Гапееў // ЛiМ. 2009. 19 чэрв. С. 14.

15.Грышкевiч, С. Урок, якога не было, альбо Правiльных дзяцей не iснуе : [пра аповесць В. Гапеева “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу”] / Сяргей Грышкевiч // ЛiМ. 2009. 27 лют. С. 6.

16.Капуста, Ж. Шчыра дык шчыра : [пра аповесць В. Гапеева “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання”] / Жанна Капуста // ЛіМ. 2009. 27 лют. С. 6.

17.Наздрын-Платніцкая, А. Урокі для дарослых : [пра аповесць В. Гапеева “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання”] / Анастасія Наздрын-Платніцкая // Жырандоля : лiтаратурны альманах. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. № 4. С. 232–235.

18.Сяргеева, М. Адчуць сваю прысутнасць у творы : [пра кнiгу В. Гапеева “Урокі першага кахання”] / Маргарыта Сяргеева // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. № 4. С. 236–237.

19.Алейнік, Л. З увагай да чалавека : [пра аповесць В. Гапеева “Ведзьміна тоня”] / Лада Алейнік // Полымя. 2008. № 12. С. 174–179.

20.Дыплом III ступені – у Валерыя Гапеева : [літаратурную прэмію імя У. Калесніка атрымаў наш зямляк – Валерый Гапееў] // Івацэвіцкі веснік. 2007. 23 студз. С. 1.

21.Несцяровіч, Л. Запрашэнне да роздуму : [прапануецца абмеркаванне аповесці В. Гапеева “Пастка на рыцара”] / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. 2005. № 5. С. 26–28. (Сямейнае чытанне, альбо Святло душы).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3779 разоў Апошняя змена Чацвер, 28 Май 2020 10:43