Панядзелак, 06 Люты 2023 11:23

28 студзеня 2023 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Пташука (1943–2002), кiнарэжысёра, народнага артыста Беларусi, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР

Міхаіл Мікалаевіч Пташук нарадзіўся 28 студзеня 1943 г. у в. Федзюкі Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Гэта былі вельмі цяжкія часы нямецка-фашысцкай акупацыі. Маладая сям’я жыла ў зямлянцы, бацька цяжка хварэў і праз тры гады яго не стала. Выхаванне сына лягло на плечы маці Марыі Сямёнаўны і бабулі Лізаветы Раманаўны.

У пасляваенны час сяляне шмат працавалі, але вёска была вельмi тэатральнай, часта ставiлi «Паўлiнку» на Сёмуху, а потым на 7 лiстапада, на 1 мая. З дзяцінства хлопчык хадзіў у драматычны гурток. У летні перыяд у вёску прывозілі кіно, на кінасеансы збіралася шмат гледачоў. Сярод іх быў і Міша Пташук. З ранняга дзяцінства кінематограф крануў яго душу і тым самым азначыў будучы шлях.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Баранавiчах (1961) Міхаіл Пташук паступіў на рэжысёрскі факультэт Маскоўскага тэатральнага вучылішча імя Б. Шчукіна. Па заканчэнні вучобы працаваў рэжысёрам у тэатрах Масквы, Казанi, Сiмферопаля (1967–1970). У 1973 г. скончыў Вышэйшыя рэжысёрскія курсы Дзяржкіно СССР (майстэрня Г. Данелiя). Яго дыпломная работа – лiрычны фiльм «Пра Вiцю, пра Машу i пра марскую пяхоту» (1973) – атрымала Гран-пры мiжнароднага кiнафестывалю ў Барселоне (Iспанiя).

З 1974 г. Міхаіл Пташук працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Асноўныя карцiны рэжысёра спалучаюць асабiстую яркую эмацыянальную памяць дзяцiнства пра родныя мясцiны i глыбокi роздум пра падзеi айчыннай гiсторыi ХХ ст. Пра падзеi Вялiкай Айчыннай вайны ў вострадраматычнай форме расказаў фiльм «Час абраў нас» (1978). Істотную вядомасць набылі экранізацыі літаратурных твораў класікаў беларускай літаратуры «Вазьму твой боль» (паводле твора І. Шамякіна, 1980), «Чорны замак Альшанскі» (паводле твора У. Караткевіча, 1984), «Знак бяды» (паводле твора В. Быкава, 1986). Фiльм «Знак бяды» атрымаў прыз «Статуя Свабоды» на мiжнародным кiнафестывалi ў Югаславii, Гран-пры Бi-бi-сi – у Вялiкабрытанii.

Сярод фільмаў канца 1980-х – пачатку 1990-х – гісторыка-палітычныя кінастужкі пра сталiнскую эпоху, час рэпрэсiй, пра ўспрыняцце гiстарычнай мiнуўшчыны сучаснымi людзьмi: «Наш браняпоезд» (1988), «Кааператыў «Палітбюро», або Будзе доўгім развітанне» (1992). Гэтыя стужкi атрымалi прэмii i Гран-пры на некалькiх мiжнародных кiнафестывалях (Польшча, 1992; Стакгольм, 1993; Цiраспаль, 1994; Чэхiя, 1995).

Адна з асноўных тэм у творчасці рэжысёра – ваенная («Знак бяды», «У жніўні 44-га», «Час выбраў нас», «У чэрвені 41-га»). Неаднаразова сваімі фільмамі Міхаіл Пташук акрэсліваў пытанне адказнасці асобы за гістарычнае мінулае краіны і людзей («Кааператыў «Палітбюро», або Будзе доўгім развітанне», «Наш браняпоезд», «Вазьму твой боль»).Апошнiм буйным творам Мiхаiла Пташука стаў фiльм «У жнiўнi 44-га…» (2000) паводле рамана У. Багамолава «Момент истины».

У 1989 г. Міхаіл Пташук арганiзаваў незалежную студыю «НС» (з В. Рыбаравым), з 1991 па 2001 гг. быў яе дырэктарам i мастацкiм кiраўнiком. У 1999 г. набраў рэжысёрскi курс у сваю майстэрню ў Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, але не паспеў зрабiць iх выпуск. У Галівудзе (ЗША) удзельнічаў у здымках фiльма «Песня Розы» (2001).

Творы Міхаіла Пташука неаднаразова былі пераможцамі прэстыжных кінафестываляў. Рэжысёр атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР за экранізацыю рамана І. Шамякіна «Вазьму твой боль» (1982), прэмію Ленінскага камсамола Беларусi за кінафільм «Час выбраў нас» (1980). Удастоены званняў заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1982), народнага артыста БССР (1990).

26 красавіка 2002 г. М. М. Пташук загiнуў у вынiку аўтамабiльнай аварыi ў Маскве па дарозе на цырымонiю ўручэння кiнематаграфiчнай прэмii«Нiка». Пахаваны ў Мiнску на Усходнiх могiлках.

У памяць аб дзеячы беларускай культуры на будынку кiнастудыi «Беларусьфiльм» замацавана мемарыяльная дошка (2003). У 2004 г. знята дакументальная стужка «Незакончаная песня. Мiхаiл Пташук» (рэжысёр В. Аслюк). У Федзюкахна бацькоўскай хаце адкрыты памятны знак (2010), у Ляхавiчах адна з вулiц названа яго iмянем. Да 80-годдзя з дня нараджэння ў Ляхавiцкай цэнтральнай бібліятэцы імя Я. Купалы і ГДК праведзены: літаратурная кампазіцыія «Михаил Пташук. Прерванный полёт», вечар памяцi «Міхаіл Пташук. Чалавек-эпоха», мітынг-рэквіем «Чалавек, які хацеў жыць і тварыць». У кiнатэатры «Октябрь» адбылiся паказы яго фiльмаў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Зелянко Таццяна Уладзіміраўна, загадчык сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў

 

  1. Пташук Мiхаiл Мiкалаевiч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 109.
  2. Пташук Мiхаiл Мiкалаевiч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2015. Т. 6. С. 235.
  3. Пташук Михаил Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 290.
  4. Пташук Михаил Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 321–322.
  5. Пташук Мiхаiл Мiкалаевiч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 589.
  6. Пташук Мiхаiл Мiкалаевiч (28.1.1943 г. – 26.4.2002 г.) // 250 асоб з Беларусi ў дыялогах культур. Мiнск, 2008. С. 339–340.
  7. Михаил Пташук:исповедь кинорежиссера : сценарий художественного фильма. Публикации. Воспоминания / [ред.-сост. Л. М. Пташук ; худ. В. П. Свентаховский]. Минск : Мастацкая літаратура, 2004. – 366 с. : ил.
  8. Марчук, Г.В.Михаил Пташук / Георгий Марчук // Мои знаменитые современники : этюды творческих портретов / Георгий Марчук ; [пер. с бел. И. Кочетковой]. Минск, 2018. С. 27–30.
  9. Гісторыякінамастацтва Беларусі : у 4 т. / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. Мінск : Беларуская навука, 2004. Т. 4. 335 с. : іл. Са зместу: [Пра творчасць М. Пташука]. С. 62–67, 174–175, 185–197.
  10. Мяснiкоў, А.Міхаіл Пташук (1943–2002): «Зоркі» патухаюць… ноччу / Анатоль Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікоў. Мінск, 2008. С. 321–324.
  11. Паўлючык, Л.Сцяжынка да свайго дому : [творчасць М. Пташука] / Леанід Паўлючык // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. Мінск, 1989. С. 432–436.
  12. Праграма мерапрыемстваў, прысвечаных памяці кінарэжысёра Міхаіла Пташука, ураджэнца в. Федзюкі Ляхавіцкага раёна // Ляхавіцкі веснік. 2023. 25 студзеня. С. 2.
  13. Канько, Г. Міхаіл-Пташук. Чалавек-эпоха /Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. 2023. 1 лютага. С. 4.
  14. Варанько, К. Несуцішная песня / Кацярына Варанько // Літаратура і мастацтва. 2023. 27 студзеня (№ 4). С. 5.
  15. Затылкін, Б. Эпоха ў гісторыі кіно / Бернард Затылкін // Літаратура і мастацтва. 2023. 27 студзеня (№ 4). С. 1, 5.
  16. Овсепьян, И. Притяжение Родины / Ирина Овсепьян // СБ. Беларусь сегодня. 2023. 28 января. С. 12–13.
  17. Юркевич, Е. Путь режисёра / Елена Юркевич // Заря. 2023. 28 января. С. 10.
  18. Поплавский, Г. Эпизод снимали в председательском кабинете / Геннадий Поплавский // Сельская газета. 2023. 28 января. С. 14.
  19. 28 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння М. М. Пташука (1943–2002), кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. 2022. № 12. С. 9–10. (дадатак: Даты беларускага календара).
  20. Канько, Г. Наступны прыпынак – імя Міхаіла Пташука : [аўтобусны прыпынак аформлены ў памяць кінарэжысёра] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. 2022. 10 снежня. С. 3.
  21. Каваленка, І. Знак нашай памяці / Іван Каваленка // Ляхавіцкі веснік. 2022. 2 лютага. С. 5.
  22. Юркевич, Е. Памятная няделя / Елена Юркевич // Заря. 2022. 26 января. С. 19.
  23. Кінастужка, натхнёная Радзімай // Ляхавіцкі веснік. 2022. 22 студзеня. С. 9.
  24. Шыцька, Я. Пракладваць сумесную дарогу / Яўгенія Шыцька // Літаратура і мастацтва. 2021. 26 лістапада (№ 47). С. 5.
  25. Пташук, М. Н. Михаил Пташук: «Мои последние фильмы – это своеобразный реквием прошлому» / Михаил Пташук ; [беседовал] Валерий Пинчук // Белорусская военная газета. 2021. 13 марта. С. 15.
  26. Кудрэйка, Н. Крок да моманту ісціны / Надзея Кудрэйка // Культура. 2021. 6 лютага (№ 6). С. 11.
  27. Поплавский, Г. В память об известном режиссере / Геннадий Поплавский // Заря. 2021. 30 января. С. 22.
  28. Канько, Г. У студзені 2021-га / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. 2021. 3 лютага. С. 4.
  29. Канько, Г. Вялікае сэрца і кіно для ўсіх / Галіна Канько. // Ляхавіцкі веснік. 2021. 23 студзеня. С. 4.
  30. Перапечка, Н. Рэжысёр з вялікай літары / Наталля Перапечка // Ляхавіцкі веснік. 2020. 30 студзеня. С. 2, 9.
  31. Пепеляев, В. К звёздам /Валентин Пепеляев // Народная газета. 2019. 12 красавіка (№ 15). С. 31.
  32. Амяльковіч, Д. Рэжысёр з жалезнай хваткай / Дар’я Амяльковіч // Культура. 2018. 27 студзеня (№ 4). С. 14–15.
  33. Степуро, Н. Время выбрало его / Наталья Степуро // Рэспубліка. 2018. 26 студзеня. С. 15.
  34. Строцкая, Г. Большой. Рыжий. И очень талантливый. / Галина Строцкая // Беларускі час. 2017. 27 января – 2 февраля (№ 4). С. 4.
  35. Антановіч, К. Быць рэжысёрам ва ўсім / Кастусь Антановіч // Культура. 2015. 26 снежня (№ 52). С. 13.
  36. Кацяловіч, І. Любы канец для нечага становіцца пачаткам / Ірэна Кацяловіч // Звязда. 2015. 19 снежня. С. 6.
  37. Завадская, И. Знак судьбы / Ирина Завадская // СБ. Беларусь сегодня. 2014. 19 июля. С. 14.
  38. Минкевич, Л. «Талант извергался из него словно фонтан» / Людмила Минкевич //Народная газета. 2013. 29 студзеня (№17). С.8.
  39. Мальчэўская, А. Маналог пра чалавека, які згроб у ахапку / Алена Мальчэўская // Літаратура і мастацтва. 2013. 8 лютага (№ 6). С. 15.
  40. Канько, Г. Ад Федзюкоў да Галівуда / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. 2013. 30 студзеня. С. 2.
  41. Гнилозуб В. Пташуки и Федюки / Владимир Гнилозуб // Белорусская Нива. 2013.17 декабря. С. 6.
  42. Бунеева, Л. «Я горжусь 41-ой!..» : [да 70-годдзя з дня нараджэння М. Пташука] / Людмiла Бунеева // Вечерний Брест. 2013. 1 февраля. С. 3.
  43. Канько, Г. «У кожным фiльме… ёсць часцiнка мяне» / Галiна Канько // Ляхавiцкi веснiк. 2013. 30 студзеня.
  44. Ажаль, Г. 10 гадоў без Пташука / Генадзій Ажаль // Ляхавіцкі веснік. 2012. 5 мая. С. 3.
  45. Галькевіч, А. Наш Міхаіл Пташук / Аляксандр Галькевіч // Маладосць. 2010. № 7. С. 125–127.
  46. Пташук, Л. «С годами его не хватает все больше...» / Лилия Пташук ; [интервью вела] Оксана Мытько // Культура. 2010. 29 апреля (№ 17). С. 28.
  47. Шнитко, Н.На карте Беларуси появится Пташуковка? : первый шаг к этому уже сделан: в Ляховичах появилась улица имени народного артиста Беларуси, кинорежиссера Михаила Пташука / Наталья Шнитко // Народная газета. 2010. 20 красавіка. С. 8.
  48. Сідарэнка, А.Каб такія вогнішчы не палалі... : [у базавай школе вёскі Ніжняе Чарніхава створаны музей М. Пташука] / Антон Сідарэнка // Культура. 2009. 23 мая (№ 21). С. 13.
  49. Нальшанскі, А. Малы музей вялікага кіно : [у школе в. Ніжняе Чарніхава Баранавіцкага раёна пачаў дзейнічаць музей М. Пташука] / Алесь Нальшанскі // Звязда. 2009. 23 мая. С. 4.
  50. Завадская, И. Частная коллекция : друзья и земляки Михаила Пташука создадут его музей / И. Завадская // СБ. Беларусь сегодня. 2009. 19 мая. С. 11.
  51. Цвяткоў, Ю.Момант ісціны Багамолава – Пташука / Ю. Цвяткоў // Літаратура і мастацтва. 2008. 9 мая (№ 19). С. 16.
  52. Пташук, Л. Человек земли белорусской / Лилия Пташук ; [беседовала] Александра Анцелевич // Народная газета. 2008. 31 января. С. 1, 8.
  53. Пташук, Л. Міхаiл Пташук невыпадкова нарадзiўся ў 43-м... / Лілія Пташуке ; [гутарыла] Таццяна Падаляк // Звязда. 2008. 26 студзеня.
  54. Пташук, Л. Вдова режиссера Лилия Пташук: «Миша ворвался в мою жизнь принцем датским…» / Лилия Пташук ; интервью вела Наталия Кривец // Комсомольская правда в Белоруссии. 2008. 24 января.
  55. Падаляк, Т. Міхаіл Пташук / Т. Падаляк // Звязда. 2008. 26 студзеня. С. 4.
  56. Левчук, Н. Михаил Пташук: «Дочь – это лучший из моих фильмов» / Николай Левчук // Во славу Родины. 2008. 9 февраля. С. 8.
  57. Команава, Т.Часвыбраў яго : 28 студзеня споўнілася 65 гадоў з дня нараджэння нашага выдатнага кінарэжысёра Міхаіла Пташука... / Таццяна Команава // Культура. 2008. 2 лютага (№ 5). С. 19.
  58. Анцелевич, А. Человек земли белорусской : [М. Пташук] / А. Анцелевич // Народная газета. 2008. 31 января. С. 1, 8.
  59. Пташук, Л.Лiлiя Пташук: «Нашым сумесным праектам было наша жыццё» / Лілія Пташук ; гутарыла Кацярына Тамковіч // Звязда. 2006. 2 лютага.
  60. Крупнік, Я. Фільмы – працяг жыцця : [пра М. Пташука] / Яўген Крупнік // Беларуская думка. 2005. № 8. С. 168–170.
  61. Бондарава, Е. Здзейсненае і няйздзейсненае : [пра М. Пташука] / Ефрасіння Бондарава // Роднае слова. 2003. № 9. С. 94–98.
  62. Боровикова, Р. Он ушел в свое небо… : [пра М. Пташука] / Раиса Боровикова // Знамя юности. 2003. 25 апреля. С. 18.
  63. Шамякiн, I. Рэжысёр з вялiкай лiтары : да 60-годдзя з дня нараджэння М. Пташука / Iван Шамякiн // Маладосць. 2003. № 1. С. 148–150.
  64. Пташук, М. Каб было айчыннае кіно : [вытрымкі з інтэрв’ю М. Пташука 1988 г.] / Міхаіл Пташук ; падрыхтаваў Мікалай Манохін // Культура. 2003. 18 студзеня (№ 3). С. 15.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 531 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Люты 2023 11:28