Служыў у Савецкай арміі, давялося служыць на тэрыторыі Чэхаславакіі. Пасля дэмабілізацыі прыехаў у г. Брэст. Працаваў у розных рэкламных прадпрыемствах горада. З 1970 па 1976 гг. працаваў мастаком у вытворча-мастацкім аб'яднанні «Белторгреклама», займаўся распрацоўкай светлавой рэкламы, быў абраны старшынёй прафсаюзнай арганізацыі. Некаторы час працаваў метадыстам па выяўленчаму мастацтву ў Брэсцкім абласным Доме народнай творчасці. У 1976 г. распрацаваў праграму 10-месячных курсаў мастакоў-афарміцеляў, выкладаў на гэтых курсах да 1982 г.
У 1977–1989 гг. Іван Крусь служыў галоўным мастаком у Брэсцкім абласным тэатры лялек. Працаваў з галоўнымі рэжысёрамі А. А. Шкілёнкам (да 1981 г.), В. С. Казловай (1983–1986), С. Ф. Юркевічам (1986–1989). Дапамагаў фарміраваць творчы рэпертуар. Непасрэдна займаўся афармленнем фае тэатра і яго тэрыторыі, афішамі.
Афармляў спектаклі «Заячья школа» (1977), «Иван, крестьянский сын» (1978), «Поросёнок Чок» (1979), «Белоснежка и семь гномов» (1979), «Тайна трёх “не”» (1980), «Аленький цветочек» (1981), «Ещё раз о Красной Шапочке» (1981), «Людвиг и Тута (1982), «Говорящий кувшин» (1982), «Бука» (1983), «Золотое зёрнышко» (1983), «Василиса Прекрасная» (1984), «Мальчик из легенды» (1984), «Кто в сапогах» (1986), пастаноўкi для дарослых «Ловите миг удачи!» (1978), «Иностранец в Риме» (1985).
З 1989 г. І. А. Крусь працаваў дэкаратарам, дызайнерам у рэкламным камбінаце аблспажыўсаюза. Адначасова пісаў афішы ў кінатэатры «Маяк». Да 2015 г. быў аформлены як індывідуальны прадпрымальнік. Выканаў дызайн інтэр’ера прадуктовага магазіна «Купеческий» (вул. Пушкінская, 56). Рапрацаваў лагатып Брэсцкага лікёра-гарэлачнага завода (2000). І гэтыя гады самастойнай творчасці лічыць аднымі з лепшых у сваёй працоўнай дзейнасці.
Іван Аляксеевіч займаецца станковым жывапісам і графікай. Прымаў удзел у абласных, усесаюзных і міжнародных выставах. Найчасцей працуе ў тэхніцы пастэлі, любімы жанр – нацюрморт. Эксперыментуе з фарбамі, з пастэллю. Любіць маляваць каляровымі алоўкамі, менавіта гэты матэрыял больш адпавядае яго стану душы. У яго атрымліваюцца выдатныя нацюрморты з кветкамі. Не пакідае свайго захаплення і сёння, а натхненне не пакідае яго.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат.аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Валасюк, Л. Зямляк з Лягатаў : [пра І. Круся] / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 122, 268.
- Брэсцкі абласны тэатр лялек : [І. А. Крусь – галоўны мастак у 1977–1989 гг.] / М. А. Каладзінскі, С. Ф. Юркевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск. 2002. Т. 1. С. 166–169.
- Брэсцкі абласны тэатр лялек : [узгадваецца І. Крусь] / М. А. Каладзінскі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 494.
- Александр Алонцев. Акварель : [альбом-каталог / оформл.: И. Крусь]. – Брест, 2010.
- Каталог выставки работ самодеятельных художников и мастеров декоративно-прикладного искусства : 2-й тур Всесоюз. фестив. самодеят. худож. творч. трудящихся / Брест. обл. дом народ. творчества ; сост. и оформл. И. А. Крусь. – Брест, 1976. – 8 с.
- 17 лютага – 75 гадоў з дня нараджэння Івана Аляксеевіча Круся (1948, Кобрынскі р-н), мастака тэатра // Каляндар знамянальных і памятных дат на 2023 год / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Аддзел бібліятэказнаўства ; [склад. А. В. Пастыка]. Брэст, 2022. С. 15.
- 75 гадоў з дня нараджэння І. А. Круся (1948) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 88.
- Каримова, И. Где живет сказка? : [о главном художнике Брестского областного театра кукол И. А. Крусе] / И. Каримова // Заря. 1985. 16 августа.
- Крусь, И. Слово народных умельцев : [об областной выставке работ самодеятельных художников и мастеров народного творчества] / И. Крусь // Заря. 1975. 20 марта.