Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны Дацкевічы прыехалі ў родныя мясціны, але жыць было няма дзе. Родная хата маці ў Сцяброва згарэла, хата бацькі ў Падомшы зруйнавана. Сям’я знаходзіць прытулак у в. Сады, у доме цёткі Трафіма.Жылі бедна і цяжка. Урэшце Трафіму Пятровічу ўдалося сабраць трохі грошай, купіць зямлю і збудаваць дом. Тут і нарадзіўся будучы паэт. Іван быў шостым дзіцем, пазней з’явіўся яшчэ Іосіф.
Вялікая Айчынная вайна прынеслабяду. Старэйшага брата Віктара і сястру Насцю захопнікі забралі на прымусовую працу ў Германію, адкуль яны ўсё ж вярнуліся ў канцы вайны. 4 сакавіка 1944 г., калі бацька па гападарскіх справах пайшоў у лес, немцы застрэлілі яго, западозрыўшы ў сувязі з партызанамі.
Пасля вызвалення Беласточчыныгэтыя землі адышлі да Польшчы. У Садах застаўся старэйшы сын Трафіма, якіажаніўся к таму часу, а маці Івана вырашыла вярнуцца на родную Жабінкаўшчыну. Доўга прыйшлося шукаць сабе жыллё, пакуль не апынулася на хутары Палубачкі, што знаходзіўся побач з в. Шчэглікі. Домік быў стары, але мясціны побач цудоўныя. У той час на хутары налічвалася шэсць хат, цяпер яны бясследна зніклі. Ганна Антонаўна ўладкавалася на працу ў мясцовы калгас «Чырвоны бераг».
Каб дапамагчы маці, Іван рана стаў пастушком. Школу наведваў толькі зімой, але выдатная памяць дазваляла добра вучыцца.Менавіта маці прывіла цікавасць да паэзіі, калі знаёміла сына з творчасцю Пушкіна, Лермантава, яна вучыла любіць літаратуру і цаніць паэтычнае слова. Жыццёвыя нягоды і нялёгкая праца падарвалі здароўеГанны Антонаўны, і ў 1954 г. яе не стала. Найменшага Юзіка забралі ў дзіцячы дом. Іван некаторы час жыў пры адным з братоў, у 1955 г. скончыў 7 класаў Жабінкаўскай сярэдняй школы і па набору разам з аднагодкамі паехаў на Урал, у г. Молатаў (зараз Перм), у рачное рамеснае вучылішча. Праз два гады атрымаў пасведчанне рулявога рачнога і азёрнага плавання, пачаў працаваць рулявым на пасажырскім параходзе «Софья Перовская».
У канцы 1950-х гг. Іван Дацкевіч адпраўляецца ў Казахстан на цаліну, дзе ўжо працавалі яго тры браты:Пётр, Уладзімір і Іосіф. Праз год вярнуўся ў Молатаў і ўладкаваўся ў «Камлесасплаў» на цеплаход памочнікам капітана. У 1960-я г. паступіў на завочнае аддзялене Горкаўскага інстытута воднага транспарту, які давялося пакінуць з-за жыццёвых абставін. Пазней скончыў Новаільінскую лесатэхнічную школу. У 1968 г. атрымаў дыплом капітана-механіка маламернага флоту.
Трыццаць чатыры гады Іван Трафімавіч пражыў на Урале, працаваў у рачным суднаходстве на рацэ Кама, ажаніўся, нарадзілася дачка Галіна. У красавіку 1989 г. вярнуўся ў Беларусь. Звярнуўся у Пінскі Днепра-Бужскі тэхнічны ўчастак, уладкаваўся акумулятаршчыкам на гідравузел № 9 «Навасады» ў Жабінкаўскім раёне. З 1993 г.да пенсіі працаваў яго начальнікам, затым яшчэ пэўны час – суднапрапускніком.
Здольнасць складаць рыфму перадалася Івану Дацкевічу ад дзядулі па матчынай лініі Антона Сямёнавіча Іванюка, які пісаў вершы. Аднойчы лёс падорыць Івану Дацкевічу сустрэчу з расійскімі паэтамі, якія, падарожнічаючы па Каме і паслухаўшы яго вершы, параілі развіваць сваю творчасць. Першая падборка вершаў з’явілася ў пермскай газеце «Большая Кама», потым у абласной «Звезде». Актыўна паэт стаў друкавацца пасля вяртання на радзіму: у раённай газеце «Сельская праўда», абласных – «Заря» і «Народная трыбуна», рэспубліканскіх выданнях, у калектыўных зборніках «Фантазии серебряного облака», «Дазволь прычасціцца», «Літаўра», «Своя Стихия».
Пісаў у асноўным па-руску, але некаторымі творамі паэт засведчыў добрае валоданне мовай сваёй зямлі. Акрамя лірычных твораў, якія падпісваў уласным прозвішчам, аўтар складаў і гумарыстычныя пад псеўданімам Трафім Вясёлы. У маі 2001 г. Іван Дацкевіч быў прыняты ў Беларускі літаратурны саюз «Полоцкая ветвь». Прымаў удзел у міжнародным літаратурным фестывалі «Славянская ліра» ў Полацку. З аўтарскай кнігай вершаў «Небесный Океан» намінаваўся на міжнародную літаратурную прэмію імя Сімяона Полацкага. Іван Трафімавіч быў частым госцемна літаратурных вечарах і прэзентацыях новых кніг у бібліятэках і школах.
Аўтар зборнікаў паэзіі «Возвращение» (2011), «Принимаю жизнь, как чудо» (2011),«Небесный Океан» (2014),«Жизни нет предела» (2018), «Душа всегда стремится к свету» (2021). У 2016 г. Іван Трафімавіч выдаў кнігу разважанняў аб сутнасці чалавечага жыцця – «Постижение земных и вселенских реалий». У ягонай творчасці ёсць усё, што перажыў і чым жыве чалавек: любоў да роднай вёскі, сваёй зямлі, матулі, каханай, творы на ваенную тэму, роздум пра ўласную чалавечую годнасць, лірычныя эцюды, гумар і сатыра. Аднак найбольш вершаў у аўтара на духоўную тэматыку. Мовай паэзіі аўтар пераконвае нас у неабходнасці насычаць сваю душу хрысціянскімі каштоўнасцямі: любоўю, міласэрнасцю і дабрынёй.
10 студзеня 2022 г. перастала біцца сэрца Івана Трафімавіча Дацкевіча. Пахаваны на Булькоўскіх могілках, побач з дачкой Галінай.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф
Творы І. Т. Дацкевча
- Душа всегда стремится к свету : стихи, поэмы / Иван Дацкевич ; [предисловие А. Нарейко]. – Брест : Альтернатива, 2021. – 107, [1] с.
- Жизни нет предела : духовная поэзия / Иван Дацкевич ; [предисловие Н. Парчук]. – Брест : Брестская типография, 2018. – 87, [1] с.
- Постижение земных и вселенских реалий : размышления о сущности человеческой жизни / Иван Дацкевич ; [предисловие Н. Парчук] . – Брест : Альтернатива, 2016. – 79, [1] с.
- Небесный Океан : духовная поэзия / Иван Дацкевич ; [вступительная статья Н. Парчук]. – Брест : Альтернатива, 2014. – 203, [1] с.
- Принимаю жизнь как чудо! : духовная поэзия / Иван Дацкевич ; [предисловие Н. Парчук ; художник обложки Г. И. Дацкевич]. – Брест : Альтернатива, 2011. – 88, [3] с.
- Возвращение : стихи / Иван Дацкевич ; [предисловие Н. Парчук]. – Брест : Альтернатива, 2011. – 200, [6] с.
- Возвращаются аисты : [стихи] / Иван Дацкевич // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : Ураджай, 1999. С. 474.
- Высший дар ; Основа веры ; Песочница ; Глиняные кони : [стихи] / Иван Дацкевич // Читающий бульвар : поэтический марафон / [сост. Н.П. Ефтифеева]. Кобрин : Ефтифеева Н.П., 2022. С. 51–54.
- Баллада о Вольтере ; Вечный зов ; Заветное : [стихи] / Иван Дацкевич // Берасцейская скарбніца : альманах. Брэст :Альтернатива, 2020. – Вып. 3. С. 49–54.
- Курильщик ; Пауки в банке ; Учёный червь : басня ; Синица и журавль : басня-притча / Иван Дацкевич // Берасцейская скарбніца : літаратурна-мастацкі альманах. – Брест, 2019. Вып. 2. С. 60–65.
- Картинки детства ; Память детства ; На берегу ; Я вернусь ; Исток любви ; Весенняя ноченька ; Пойду в луга ; Синяя птица ; Закат ; Коричневая ночь : Р. С. : [стихи] / Иван Дацкевич // Берасцейская скарбніца : альманах. Брест : Альтернатива, 2018. Вып. 1. С. 44–53.
- Никто стихов мне с неба не диктует : [стихи] / Иван Дацкевич // Гоман : літаратурны альманах. Смаленск, 2015. Вып. 2. С. 61–62.
- Ответ на письмо : Наташе Стариковой ; Ночная гроза ; Ни красный, ни белый : [стихи] ; Судьба соловья : [сказка] // ЛітАўра : зборнік паэзіі і прозы. Брэст : Альтернатива, 2015. С. 84, 108–109, 236–240.
- В Сиянии Святом : [стихи] / Иван Дацкевич // Паэзія 2012 : штогодны дадатак да літаратурнага альманаха «Гоман». Смаленск, 2013. С. 64–67.
- Сустрэчы з Васілём Сахарчуком : [успаміны] ; Развітальнае : Васілю Сахарчуку : [верш] / Іван Дацкевіч // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Брэст, 2013. № 5. С. 14–17.
- Кара : отклик на притчу поэта и писателя Баснерука : [стихи] / Иван Дацкевич // Жырандоля-2 : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2009. С. 258–259.
- Здравствуй, мой край белорусский ; Небесная река : Марии Колесник ; «Триста лет не проживёшь…» ; «Я пойду той дорогой…» : Войтюк Вере Ивановне ; На Мухавецких заливах : [стихи] / Иван Дацкевич // Своя Стихия : альманах. Брест : Альтернатива, 2009. С. 14–17.
- Джоконда ; Сказка о заблудившемся ангеле : Василю Годулько ; Синяя птица ; Память детства ; Вечный зов ; Осенний мотив : [стихи] / Иван Дацкевич // Своя Стихия = Свая Стыхія : альманах. Брест, 2008. С. 58–65.
- Планета Земля : [стихи] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. Жабінка, 2022. 16 лютага. С. 8.
- «Люблю свободный пир ума…» : [стихи] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 19 жніўня. С. 5.
- «Ясным днём и тёмной, мрачной ночью…» : [стихи] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 16 студзеня. С. 5.
- Сяброўства з «ціхім» паэтам : [успамины пра паэта В. Гадульку] / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 2 жніўня. С. 4.
- Грозны пасажыр : з цыкла «Тайговыя гісторыі» / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 28 верасня. С. 5.
- Паляванне на рабчыка : з цыкла «Тайговыя гісторыі» / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 18 верасня. С. 5.
- Ночная гроза ; Затворник : [стихи] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 9 верасня. С. 5.
- Цішка : апявяданне / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 12 жніўня. С. 5.
- «Когда ушёл он из земного мира…» ;«Им не открылась таинства завеса…» : [стихи] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 22 ліпеня. С. 5.
- Поэт : памяти Василя Гадульки : [стихи] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. Жабінка, 2014. 26 лістапада. С. 4.
- Зялёны веласіпед : быль / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. Жабінка, 2014. 19 лютага. С. 5.
- Першае паляванне на зайца : апавяданне / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. Жабінка, 2013. 23 кастрычніка. С. 4.
- Крылата артыстка : з тайговых замалёвак / Іван Дацкевіч // Сельская праўда. Жабінка, 2013. 12 чэрвеня. С. 5.
- Память детства ; На берегу ; Исток любви ; Я вернусь : [стихи] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. Жабінка, 2013. 13 сакавіка. С. 4.
- Знания мира ; Небесный суд ; Мудрец : [стихи] / Иван Дацкевич // Сельская праўда. Жабінка, 2011. 5 лістапада. С. 8.
- Гумар з любоўю : светлай памяці Васіля Гадулькі : [верш] / Іван Дацкевіч // Народная трыбуна. 2011. 6 жніўня. С. 10.
- Жанчына з мары : Валянцне Ліпскай : [верш] / Іван Дацкевіч // Народная трыбуна. Брэст, 2011. 30 сакавіка. С. 11.
- Мой путь ; На солнечном ветру : [стихи] / Иван Дацкевич // Акно : літаратурна-мастацкі і публ. часопіс. 2011. № 1. С. 9.
- Птичья песня ; Осенний мотив ; Девчонке из моего детства : [стихи] / Иван Дацкевич // Вестник культуры. 2005. № 7. С. 6.
- Трав отцветающих мёд ; Простые слова ; В осеннем бору ; Синяя птица ; Картинки детства ; Собаке Тузику ; Джоконда ; Осенний мотив ; Птичья песня : [стихи] / Иван Дацкевич // Западная Двина. 2005. № 2. С. 64–66.
Аб жыцці і творчасці І. Т. Дацкевіча
- Іван Дацкевіч : [кароткая біяграфія] // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : Ураджай, 1999. С. 473–474.
- Дацкевіч Іван // Жырандоля-2 : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск : Кнігазбор, 2009. С. 267.
- Парчук, Н. Вернасць прызванню : да 75-годдзя паэта Івана Дацкевіча / Надзея Парчук // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2013. № 5. С. 131–133.
- Ладаражанка, Н. Свята духоўнай кнігі : [прэзентацыя кнігі І. Дацкевіча «Нябесны Акіян» у Брэсцкай спецыяльнай бібліятэцы-філіяле № 12] / Надзея Ладаражанка // Гоман : літаратурны альманах. Смаленск, 2015. Вып. 2. С. 91–94.
- Парчук, Н. Вернасць прызванню : да 75-годдзя паэта Івана Дацкевіча / Надзея Парчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2013. № 5. С. 131–133.
- Бензярук, Р. Душа імкнецца да святла : [пра новы зборнік вершаў І. Дацкевіча «Душа всегда стремится к свету»] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2022. 12 студзеня. С. 5.
- Ніканчук, Д. Давайце завітаем у бібліятэку – тут шмат навін! : [І. Дацкевіч падараваў Жабінкаўскай раёнай бібліятэцы свой новы зборнік «Душа всегда стремится к свету»] / Дар'я Ніканчук // Сельская праўда.Жабінка, 2021. 4 снежня. С. 8.
- Ростаў, А. «Жніво» на творчай ніве : [пра калектыўны зборнік «Берасцейская скарбніца», у які ўвашлі творы І. Дацкевіча] / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 1 лютага. С. 8.
- Парчук, Н. Мовай паэзіі пра самае сакральнае : [пра зборнік духоўных вершаў І. Дацкевіча «Жизни нет предела»] / Надзея Парчук // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 16 студзеня. С. 5.
- Кніжка светапогляду паэта : [пра новую кнігу І. Дацкевіча «Постижение земных и вселенских реалий»] // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 23 сакавіка. С. 5.
- Бяляк, С. Сустрэча праводзілася ў сяброўскай атмасферы : [у Жабінкаўскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў І. Дацкевіча «Небесный Океан»] / Cвятлана Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 20 студзеня. С. 4.
- Ладаражанка, Н. Святло духоўнай кнігі : [прэзентацыя кнігі І. Дацкевіча «Небесный Океан» у Брэсцкай спецыяльнай бібліятэцы-філіяле № 12] / Надзея Ладаражанка // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 8 красавіка. С. 8.
- Павлова, Л. «Небесный океан» и его автор-мечтатель Иван Дацкевич : [о встрече с поэтом И. Дацкевичем в Брестской городской библиотеке-филиале № 12] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 26 марта. С. 22.
- Божуль, А. У акіяне святла і любові : [пра зборнік вершаў І. Дацкевіча «Небесный Океан»] / Андрэй Божуль // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 25 сакавіка. С. 5.
- Паэтычны куток : [пра кнігу І. Дацкевіча «Небесный Океан»] //Сельская праўда. Жабінка, 2014. 3 снежня. С. 8.
- «Судьбу свою не сам я выбирал…» : 7 сакавіка Івану Дацкевічу споўнілася 75 // Сельская праўда. Жабінка, 2013. 13 сакавіка. С. 4.
- Парчук, Н. Вернасць прызванню : да 75-годдзя паэта Івана Дацкевіча / Надзея Парчук // Брестский курьер. 2013. 7 марта. С. 10.
- Парчук, Н. У светлай душы не можа быць цёмнай паэзіі : [да 75-годдзя І. Дацкевіча] / Надзея Парчук // Брестский вестник. 2013. 7 марта. С. 23.
- Парчук, Н. Творчая зорка паэта : [пра зборнік вершаў І. Дацкевіча «Возвращение»] / Надзея Парчук // Брестский вестник. 2013. 10 января. С. 11.
- Бензярук, Р. Дзе лунае птушка надзеі? / Расціслаў Бензярук // Народная трыбуна. 2011. 30 красавіка. С. 3.
- Бензярук, Р. Дзе крыляе птушка надзеі? : нарыс / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2008. 12 сакавіка. С. 2.
- Васілюк, С. Ко дню рождения Ивана Дацкевича : [стихи] / Светламіра Васілюк //Сельская праўда. Жабінка, 2002. 7 сакавіка.
- Зіноўева, Г. Прымаю жыццё, як цуд… : [у Жабінкаўскай раённай бібліятэцы адбылась сустрэча аб’яднання «Суразмоўнік» з паэтам І. Дацкевічам] / Г. Зіноўева //Сельская праўда. Жабінка, 2000. 30 снежня.