Аўторак, 04 Красавік 2023 17:24

19 сакавіка 2023 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Таццяны Мікалаеўны Яцук (1963), настаўніцы, паэтэсы

Таццяна Мікалаеўна Яцук нарадзілася 19 сакавіка 1963 г. у в. Радагошча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1980 г. закончыла Валеўскую сярэднюю школу, паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які закончыла ў 1985 г.

 Працавала настаўніцай на Барысаўшчыне. З 1988 г. Таццяна Яцук жыве ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці, працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 4.

Першы верш Таццяны Яцук быў надрукаваны ў газете «Піянер Беларусі» ў 1977 г. У часы вучобы ва ўніверсітэце ўваходзіла ў студэнцкае літаратурнае аб’яднанне «Узлёт», якім кіраваў Алег Антонавіч Лойка. У той час вершы маладой паэтэсы часта з’яўляліся на старонках газет «Мінская праўда», «Беларускі ўніверсітэт», часопіса «Бярозка».

Пазней друкавалася ў розных перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках «Вусны», «Ліра», «Барановичская лира», «Крыніца дабрыні», «Купальския зоры», «Память храним», «Пока звонят колокола», «Сила слова», альманахах «Жырандоля», «Новы замак», «Созвездие», «Ступени», «Бессмертный взвод», у газетах «Настаўніцкая газета», «Літаратура і мастацтва», «Заря», «Наш край» і інш.

Аўтар кніг вершаў «Груша над абрывам» (2017), «Валошкавыя сны» (2018), «Споведзь чыстаму лісту» (2020), «Адам Міцкевіч», зборнікаў «Бліскавіцы над Свіцяззю» (2019) і «Паэма блукання і веры» (2019), зборніка вершаў і ўспамінаў «Маладосць на выданні» (2017), «Алфавітная музыка слоў» (2020), «За сіняй птушкай» (2020), «Случайный дождь» (2021), «Зоркі ў прыполе» (2022), кніг для дзяцей «Прыгоды лесавічка Імшарыка і яго сяброў” (2021), «З паклонам да сонейка» (2021).

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2018 г., Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў (МАПП) з 2019 г., Саюза пісьменнікаў Беларусі з 18 лістапада 2021 г. Цесна супрацоўнічае з літаратарамі Гродзенскай вобласці. У 2022 г. паэтэса стала лаўрэатам IV Гродзенскага абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч) у намінацыі «Паэзія».

Лірыка Таццяны Яцук – гэта паэзія жаночага сэрца. У ёй – філасофскі роздум над каштоўнасцямі жыцця, клопат аб сваёй зямлі і яе людзях, захапленне гістарычнымі мясцінамі Беларусі. На словы Таццяны Яцук напісаны 17 песень, запісаны дыск. Узнагароджана дыпломам лаўрэата VII Міжнароднага конкурсу лірыка-патрыятычнай паэзіі «Поверю в весеннюю Русь…» (Санкт-Пецярбург, 2021), прысвечанага 25-годдзю памяці паэта і воіна Ігара Грыгор’ева.

Характэрныя рысы пісьменніцы – пачуццё калетывізму, энергічнасць, актыўнасць. Таццяна Мікалаеўна кіруе літаратурна-творчым аб’яднаннем «Купальскія зоры» пры Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая. Актыўна ўдзельнічае ў літаратурных сустрэчах з навучэнцамі школ, гімназій і каледжаў, чытачамі бібліятэк.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая

 

 

Творы Т. М. Яцук

  1. Случайный дождь : сборник поэзии / Татьяна Яцук. Гродно : ЮрСаПринт, 2021. 119, [4] с.
  2. Прыгоды лесавічка Імшарыка і яго сяброў : вершаваная казка для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / Таццяна Яцук. – Гродна : ЮрСаПрынт, 2021. – 35 с.
  3. З паклонам да сонейка : [вершы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту] / Таццяна Яцук. Гродна : ЮрСаПрынт, 2021. 31 с.
  4. Споведзь чыстаму лісту : [вершы] / Таццяна Яцук ; [прадмова А. Бельскага]. – Гродна : ЮрСаПрынт, 2020. – 96 с.
  5. За сіняй птушкай : вершы / Таццяна Яцук ; [прадмова З. Капусты (Кулік)]. – Мінск : Кнігазбор, 2020. – 179 с.
  6. Алфавітная музыка слоў : [зборнік вершаў] / Таццяна Яцук ; [прадмова С. Чыгрына]. – Мінск : Кнігазбор, 2020. – 99 с.
  7. Паэма блукання і веры / Таццяна Яцук. – Баранавічы : А. Г. Хахол, 2019. – 34 с. – (Кнігі нашых землякоў. Баранавічы).
  8. Бліскавіцы над Свіцяззю : вершы / Таццяна Яцук. – Баранавічы : А. Г. Хахол, 2019. – 125, [1] с.
  9. Адам Міцкевіч : вершы / Таццяна Яцук. – Баранавічы : А. Г. Хахол, 2019. – 15 с.
  10. Маладосць на выданні : вершы ; успаміны / Таццяна Яцук ; [прадмова С. Чыгрына]. – Мінск : Каўчэг, 2018. – 98 с.
  11. Валошкавыя сны : вершы / Таццяна Яцук ; [прадмова Р. Раманчук]. – Мінск : Каўчэг, 2018. – 119 с.
  12. Груша над абрывам : вершы / Таццяна Яцук; [прадмова С. Чыгрына]. – Мінск : Каўчэг, 2017. – 123 с.
  13. Прысвячаецца сястры Валі ; «Адплываюць светлыя міры…» ; «Мне б забыцца, спыніцца і ціха адчаіцца…» ; Дзеясловы ; Баравікі ; Восеньскае ; Адзінокая жанчына ; «Наступае вясна, не раіцца…» ; «Новы год шчыраваў па падворках…» ; Матулі ; Зіма ; Марозы ; Півоні ; Памяці суседкі Курдун Соф’і: [вершы] / Таццяна Яцук // Крыніца дабрыні : зборнік паэзіі і прозы. Мінск, 2016. С. 115–124.
  14. «Новы год шчыраваў па падворках…» ; Матулі ; «Зледзянелі дрэвы сэрца зледзянела…» ; «Сцены горада анямелыя…» ; Півоні ; Памяці суседкі Курдун Соф’і: [вершы] / Таццяна Яцук // Барановичская Лира : сборник стихов. Барановичи, 2016. С. 47–50.
  15. Урочышча «Гай» ; Мой горад ; Купальская ноч ; 31 сакавіка ; Прагрэсы ; Дзелавая жанчына: [вершы] / Таццяна Яцук // Барановичская лира : сборник произведений. Барановичи, 2017. С. 135–139.
  16. Урочышча «Гай» ; Да нескароннай вышыні ; Бессмяротны полк : [вершы]/ Таццяна Яцук // Память храним : стихи, проза. Мінск : Колорград, 2019. С. 72–75.
  17. У промнях мудрасці ; Пошум ліставея ; Пытанні… Адказы… ; Зіма ; Паратунак ; У споведзі вачэй : [вершы] / Таццяна Яцук // Созвездие : поэзия, проза, публицистика / Николай Герасимов. Минск : Колоград, 2021. С. 227–232.
  18. Да юбілею горада Баранавічы ; Лясная ; Лётчыкам Андрэю Нічыпарчуку і Мікіту Куканенку прысвячаецца ; Лікі святых ; Паратунак ; Ода сям’і ;Пялёсткі мяцеліцы : [вершы] / Таццяна Яцук // Купальскія зоры : зборнік паэзіі і прозы / укладанне Таццяны Яцук. Гродна : ЮрСаПрынт, 2021. С. 121–130.
  19. На крылах натхнення : па матэрыялах літаратурна-музычнай гасцёўні «Ветразь» / галоўны рэдактар, [аўтар прадмовы]: Клаўдзія Трысцень ; літаратурныя рэдактары: Марыя Філіпава і Таццяна Яцук ; музычны рэдактар: Алена Аўдзей. – Баранавічы : А. Г. Хахол, 2020. – 298 с. – (Кнігі нашых землякоў. Баранавічы).
  20. «Страпянулася на небе зорка…» ; Ноч, альтанка і споведзь вачэй ; Размова з буслам ; Ты мяне пакліч ; Ля выйсця трох дарог ; Прыход дня ; «Па-над веліччу вежаў-святынь …” : [вершы] / Таццяна Яцук // Созвездие : поэзия, проза, публицистика. Минск : Колоград, 2019. С. 66–73.
  21. Балада пра весніцы ; «Я разумею шэпты мудрых дрэў» : [вершы] / Таццяна Яцук // Заря. 2023. 25 февраля. С. 16.
  22. На чыгуначных шляхах : [верш] / Таццяна Яцук // Заря. 2022. 24 декабря. С. 17.
  23. У гасцях у восені ; Спадзяванні ; Дакор ; Разбежнасць дзён ; Галінкі памяці : [вершы] / Таццяна Яцук // Заря. 2022. 22 октября. С. 16.
  24. Як не нашкодзіць : [верш] / Таццяна Яцук // Заря. 2022. 26 марта. С. 15.
  25. Па законах жыцця : [верш] / Таццяна Яцук // Друг пенсионера. 2022. 28 января (№ 4). С. 16.
  26. Край дзяцінства : [верш] / Таццяна Яцук // Друг пенсионера. 2022. 21 января (№ 3). С. 16.
  27. Імгненне васільковай светласці : [верш] / Таццяна Яцук // Друг пенсионера. 2022. 14 января (№ 2). С. 16.
  28. Бабка Ніна – дзед Фядос : [верш] / Таццяна Яцук // Друг пенсионера. 2021. 24 декабря (№ 51). С. 16.
  29. «Бабка Наста пячэ бліны…» : [верш] / Таццяна Яцук // Друг пенсионера. 2021. 15 октября (№ 41). С. 16.
  30. «Настаўнік, часу ты свайму належыш…» ; «Калі жыццё ахутвае адчай…» : [вершы] / Таццяна Яцук // Настаўніцкая газета. 2021. 2 кастрычніка. С. 16.
  31. Малю ; У затоках дзён : [вершы] / Таццяна Яцук // Заря. 2021. 18 сентября. С. 16.
  32. «Выбіваем клін...» ; «У куфары бабуля пазбірала...» : [вершы] / Таццяна Яцук // Настаўніцкая газета. 2021. 6 сакавіка. С. 16.Пытанні : [верш] / Таццяна Яцук // Заря. 2021. 27 февраля. С. 16.
  33. «Каплічкі, курганы, грудок магільны...» ; «Цябе я на каханне асудзіла...» ; «Сіратліва стаіўся падворак...» : [вершы] / Таццяна Яцук // Настаўніцкая газета. 2020. 31 снежня. С. 16.
  34. «Сягоння ёсць цудоўная прычына...» : [верш] / Таццяна Яцук // Наш край. Барановичи, 2020. 2 декабря. С. 24.
  35. «Жанчына дакранулася да слова...» ; «Пагавары са мной, сяброўка-восень...» ; «Радзіма неабдымная ўмясціла...» : [вершы] / Таццяна Яцук // Настаўніцкая газета. 2020. 3 кастрычніка. С. 14.
  36. Бессмяротны полк : [верш] / Таццяна Яцук // Наш край. Барановичи, 2019. 4 мая (№ 20). С. 6.
  37. Валашковыя сны ; На раздарожжы ; На кругі свае … ; Непрыгожая жанчына : [вершы] / Таццяна Яцук // Суперово. 2018. 13 июня (№ 20). С. 12.
  38. Вуснаў не наталіцца : [верш] / Таццяна Яцук // Суперово. 2018. 14 февраля (№ 5). С. 12.
  39. «Адплываюць светлыя міры...» : [верш] / Таццяна Яцук // Суперово. 2017. 20 декабря (№ 56–57). С. 12.
  40. «Летуценні вясновыя…»: [верш] / Таццяна Яцук // Наш край. Барановичи, 2015. 21 августа. С. 5.

 

Аб жыцці і творчасці Т. М. Яцук

  1. Таццяна Яцук // Крыніца дабрыні : зборнік паэзіі і прозы / укладальнік: Раіса Раманчук. Мінск, 2016. С. 115–124.
  2. Радзівончык, Дз. Касмічная штодзённасць : [аб новым паэтычным зборніку Таццяны Яцук «Зоркі ў прыполе»] / Дзмітрый Радзівончык // Літаратура і мастацтва. 2022. 7 кастрычніка (№ 40). С. 6.
  3. Рачэўскі, С. Паэтычная споведзь: [аб новым паэтычным зборніку Таццяны Яцук «Споведзь чыстаму лісту»] / Станіслаў Рачэўскі // Настаўніцкая газета. 2021. 28 верасня (№ 107). С. 16.
  4. Чыгрын, С. «Расквеціць радасцю радок» : [аб кнізе вершаў Таццяны Яцук «Алфавітная музыка слоў»] / Сяргей Чыгрын // Літаратура і мастацтва. 2020. 24 красавіка (№ 16). С. 7.
  5. Раманчук, Р. Жыццё – імгненне васільковай светласці : [аб творчасці баранавіцкай паэтэсы Таццяны Яцук] / Раіса Раманчук // Суперово. 2018. 21 марта (№ 10). С. 12.
  6. Раманчук, Р. Валошкавыя сны Таццяны Яцук / Раіса Раманчук // Суперово. 2018. 13 июня(№ 20). С. 12.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2090 разоў