Чацвер, 18 Май 2023 13:37

2023 г. — 80 гадоў з часу стварэння Баранавіцкага партызанскага злучэння (1943) у гады Вялікай Айчыннай вайны

 

           З лета 1941 г. на тэрыторыі акупіраванай Баранавіцкай вобласці (скасавана ў 1954 г., большасць тэрыторыі ўключана ў Брэсцкую вобласць) дзейнічалі падпольныя і партызанскія групы. У сувязі з масавым прытокам у рады партызан мясцовага насельніцтва, асабліва з мая 1942 г., групы колькасна выраслі. У другой палове 1942 г. у вобласці дзейнічалі 32 партызанскія атрады.

Адначасова ішоў працэс цэнтралізацыі кіравання баявымі дзеяннямі партызан у маштабах раёна, зоны. Ствараліся часовыя каардынацыйныя цэнтры: у маі 1942 г. — Баранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыя, якая аб'яднала 35 падпольных і партызанскіх груп, летам 1942 г. — група аб’яднаных атрадаў пад агульным кіраўніцтвам камандзіра атрада «Грозны» Б. А. Мічурына, якія дзейнічалі ў Карэліцкім, Гарадзішчанскім і Навамышскім раёнах, у жніўні 1942 г. — Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў. З лістапада 1942 г. большасць атрадаў зводзіліся ў брыгады. Гэтыя аб’яднанні, створаныя паводле ініцыятывы іх камандзіраў у ходзе сумесных баявых дзеянняў асобных атрадаў і груп, былі нетрывалыя, распадаліся і зноў складваліся для выканання чарговых баявых задач.

У верасні 1942 г. ЦК КП(б)Б пастанавіў аднавіць работу Баранавіцкага абкама КП(б)Б у савецкім тыле, 2 кастрычніка 1942 г. прызначыў сакратара абкама Васіля Яўхімавіча Чарнышова ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б па Баранавіцкай вобласці, на тэрыторыю якой у гэты час накіраваў 10 арганізатарскіх груп.

У сакавіку 1943 г. былі накіраваны ў Налібоцкую пушчу партыйныя групы на чале з В. Я. Чарнышовым (партызанская мянушка - генерал Платон), Р. А. Сідарокам, Я. Д. Гапеевым, С. П. Шупеняй. Пачалі дзейнічаць Баранавіцкі падпольны абкам КП(б)Б, Івянецкі, Шчучынскі, Лідскі міжрайцэнтры, пазней былі створаны Слонімскі, Стаўбцоўскі міжрайпартцэнтры, Быценскі міжрайкам КП(б)Б. Былі аб’яднаны 143 пярвічныя партарганізацыі, 2 314 камуністаў. Падпольныя партарганізацыі да канца красавіка 1943 г. устанавілі сувязь з партызанскімі атрадамі.

Вялікая арганізатарская і палітыка-масавая работа, якая праводзілася падпольнымі партыйнымі органамі сярод насельніцтва, ператварыла партызанскі рух вобласці ў 1943 г. ва ўсенароднае.

Падпольны абкам КП(б)Б аб’яднаў брыгады імя Сталіна, імя Чкалава, Ленінскую, імя Жукава (усяго 20 атрадаў) і 15 асобна дзейных атрадаў — усяго больш за 5 тыс. партызан. На іх базе ў красавіку 1943 г. абкам стварыў Баранавіцкае партызанскае злучэнне. Яно дзейнічала на поўнач ад чыгункі Мінск – Брэст на тэрыторыі паўночных раёнаў Баранавіцкай вобласці, Дзяржынскага, Мінскага, Заслаўскага раёнаў Мінскай вобласці. У складзе абласнога злучэння былі створаны міжраённыя партызанскія злучэнні: Івянецкае, Лідскае, Стаўбцоўскае, Шчучынскае, Слонімскае. Акрамя таго, на тэрыторыі вобласці дзейнічалі брыгада «Няўлоўныя» і атрады «Слаўны», імя Калініна, «Наватары». Месца базіравання абкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, штаба партызанскага злучэння знаходзілася каля пасёлка Першамайскі Валожынскага раёна.

У сувязі з цяжкасцямі кіраўніцтва з адзінага абласнога цэнтра партызанскім рухам на тэрыторыі ўсёй вобласці на поўдні было створана і дзейнічала Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўднёвай зоны. Яно дзейнічала на тэрыторыі Быценскага, Ляхавіцкага, Нясвіжскага, Клецкага і Ганцавіцкага (Пінская вобласць) раёнаў. Камандзіры: Ф. А. Баранаў (кастрычнік 1943 г. – сакавік 1944 г.), П. А. Бягун (в. а., красавік – май 1944 г.), Р. Д. Румянцаў (май – ліпень 1944 г.); начальнік штаба М. К. Зайцаў. Аб’ядноўвала 3 партызанскія брыгады, 4 асобныя атрады. З сакавіка 1944 г. злучэнне называлася «Група № 26».

Ужо ў першым паўгоддзі 1943 г. у многіх раёнах Баранавіцкай вобласці стварыўся вызвалены партызанскі край. У сярэдзіне 1943 г. партызаны падарвалі і захапілі 8 варожых эшэлонаў са зброяй, што дало магчымасць узброіць 12 тыс. чалавек. У ліпені больш месяца змагаліся з франтавымі і карацельнымі войскамі СС, якія былі кінуты на іх знішчэнне ў Налібоцкай пушчы. У верасні ў ходзе аперацыі «Канцэрт» партызаны падарвалі 9 тыс. рэек, 4 вялікія чыгуначныя масты, разбілі 7 станцый, разграмілі 12 нямецкіх гарнізонаў.

За час сваёй дзейнасці байцы Баранавіцкага партызанскага злучэння падарвалі сотні цягнікоў, 25 тыс. рэек, 145 чыгуначных і шашэйных мастоў, сотні аўтамашын і танкаў, збілі 9 самалётаў, знічшылі каля 75 тыс. фашыстаў.

На час злучэння з часцямі Чырвонай арміі (4–15 ліпеня 1944 г.) паўночная групоўка ўключала: 4 міжраённыя злучэнні, якія аб’ядноўвалі 22 брыгады, 4 асобна дзеючыя атрады, агульнай колькасцю больш за 17,5 тыс. партызан. У паўднёвай групоўцы на час злучэння (3–12 ліпеня 1944 г.) налічвалася 2,4 тыс. партызан.

За гераізм і мужнасць, праяўленыя ў баях, больш за 2500 партызан узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Ганаровае званне Героя Савецкага Саюза прысвоена В. Я. Чарнышову, Б. А. Булату, Ф. М. Сінічкіну, І. З. Царуку.

У Баранавіцкім краязнаўчым музеі захоўваюцца дакументы, карты-схемы дзеянняў партызанскіх атрадаў, зброя, амуніцыя партызан, падпольныя газеты, фотаздымкі і інш. У гонар Баранавіцкага партызанскага злучэння ў 1953 г. у в. Явідаўшчына Валожынскага раёна пастаўлены помнік.

8 ліпеня 2003 г. у скверы па вул. Чкалава г. Баранавічы быў адкрыты «Помнік партызанам Баранавіцкага партызанскага злучэння».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай

бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

  1. Барановичское партизанское соединение. Барановичское партизанское соединение южной зоны // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 293.
  2. Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўднёвай зоны ; Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўночнай зоны / А. Л. Манаенкаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 296–297.
  3. Баранавіцкае партызанскае злучэнне ; Баранавіцкае паўднёвай зоны партызанскае злучэнне / А. Л. Манаенкаў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 58–59.
  4. Баранавіцкае партызанскае злучэнне / В. Я. Чарнышоў // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 135–136.
  5. Баранавіцкі падпольны абком КП(б)Б / Г. В. Будай. Баранавіцкі падпольны абком ЛКСМБ / Р. М. Шавяла // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 299–300.
  6. Баранавіцкі падпольны абком КП(б)Б / Г. В. Будай. Баранавіцкі падпольны абком ЛКСМБ / Р. М. Шавяла // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 60.
  7. Баранавіцкая вобласць // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 293.
  8. Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў / А. Л. Манаенкаў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 46.
  9. Івянецка-Налібоцкая партызанская зона / У. С. Пасэ // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 227.
  10. «Герман» / У. С. Пасэ, І. П. Хаўратовіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 160.
  11. Налібоцкія баі, 1942, 1943 // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 376.
  12. Месца базіравання Баранавіцкіх падпольных абкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, штаба партызанскага злучэння : [п. Першамайскі Валожынскага раёна] / М. Б. Батвіннік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць : у 2 кн. Мінск, 1987. Кн. 1. С. 126–127.
  13. Помнік у гонар партызан злучэння Баранавіцкай вобласці : [в. Явідаўшчына Валожынскага раёна] / М. Б. Батвіннік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць : у 2 кн. Мінск, 1987. Кн. 1. С. 132.
  14. Помнік у гонар Баранавіцкага абкома КП(б)Б : [в. Кляцішча Стаўбцоўскага раёна] / У. У. Бянько // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць : у 2 кн. Мінск, 1987. Кн. 2. С. 239.
  15. Помнік у гонар Лідскага міжраённага падпольнага партцэнтра КП(б)Б і партызанскіх брыгад : [в. Бакшты Іўеўскага раёна] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. Мінск, 1986. С. 198–199.
  16. Крыварот, А. А. Узаемадзеянне партызанскіх фарміраванняў Беларусі і Расіі ў гады Вялікай Айчыннай вайны / А. А. Крыварот. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 239 с.
  17. Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944) : документы и материалы : в 3-х т. Т. 1. Зарождение и развитие всенародного партизанского движения в первый период войны. Книга первая (июнь 1941 – ноябрь 1942). – Минск : Беларусь, 1967. – 820 с.
  18. Баранаў Фёдар Аляксеевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 61.
  19. Булат Барыс Адамавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 104.
  20. Бягун Пётр Андрэевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 108.
  21. Гапееў Яфім Данілавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С.  152.
  22. Сідарук Рыгор Аляксандравіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 560.
  23. Сінічкін Фёдар Міхайлавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 561.
  24. Царук Уладзімір Зянонавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 617.
  25. Чарнышоў Васіль Яўхімавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 626627.
  26. Чарнышоў Васіль Яфімавіч. З успамінаў В. Я. Чарнышова // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 322–325.
  27. Очерки истории Брестской областной партийной организации. – Минск : Беларусь, 1989. 448 с., [12] л. ил. Из содерж.: Партийное руководство всенародной борьбой против фашистских захватчиков. С. 134–158.
  28. За край родной : воспоминания партизан и подпольщиков Барановичской области / [сост.: А. И. Залесский, А. Ф. Хацкевич, С. И. Партасенок и др.]. – Минск : Беларусь, 1978. – 286 с. : ил.
  29. Чернышев, В. Е. Во главе народных масс против фашистских захватчиков / В. Е. Чернышев // Непокоренная Белоруссия : воспоминания и статьи о всенародном партизанском движении в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944 гг.) / Москва : Воениздат, 1963. С. 181–186.
  30. Лычковский, И. И. А память жива : 100-летию со дня рождения И. М. Ионочкина посвящается / И. И. Лычковский // Голос ветерана. 2020. Декабрь (№ 75). С. 9.
  31. Бычко, А. «Платон» в борьбе с «Германом» / Алёна Бычко // Голос ветерана. 2020. Апрель (№ 73). С. 8–9.
  32. Кузьмич, М. «Предан Родине, исключительный патриот…» / Марина Кузьмич // СБ. Беларусь сегодня. 2020. 9 июля.
  33. Ракитный, Н. Партизанская юность Володи Белькевича / Николай Ракитный // Наш край. Барановичи, 2020. 22 апреля.
  34. Скипор, М. Шла война народная : [к 60-летию начала партизанского движения в районе] / М. Скипор, И. Ионочкин // Наш край. Барановичи, 2002. 8 мая. С. 3. ; 16 мая. С. 3. ; 5 июля. С. 2.
  35. Пустовитовский, А. Экспонаты музея рассказывают… : [о партизанском движении на территории Барановичского района] / А. Пустовитовский // Наш край. Барановичи, 1995. 13 апреля. С. 2. ; 20 апреля. С. 2.
  36. Демин, Н. Застаринская трагедия : [о сети концлагерей в годы Великой Отечественной войны] / Н. Демин // Наш край. Барановичи, 1994. 30 июня. С. 2.
  37. Пустовитовский, А. Память «рельсовой войны» / А. Пустовитовский // Наш край. Барановичи, 1994. 7 апреля.
  38. Монцік, І. Тытунёвая аперацыя : [аб вызваленнi Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў] / І. Монцік // Наш край. Барановичи, 1994. 26 февраля. С. 2.
  39. Пустовитовский, А. Не склонили голову : [о Барановичском партизанском соединении] / А. Пустовитовский // Наш край. Барановичи, 1993. 18 марта. С. 2. ; 24 марта. С. 2. ; 31 марта. С. 2.

 

 

Чытаць 332 разоў Апошняя змена Панядзелак, 17 Ліпень 2023 09:33