Юрый Чэрнеў працаваў ў тэхніках акварэлі і алейных фарбаў, але работа з дрэвам натхняла больш за ўсё. З дванаццаці гадоў самастойна асвойваў работу з дрэвам, спрабаваў ствараць скульптуры.
Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на чыгунцы памочнікам машыніста. Закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Вёў заняткі гуртка разьбы па дрэву ў гарадскім Доме піянераў і школьнікаў.
Работы майстра дэманстраваліся на розных міжнародных выставах. У 1970-я гг. на ВДНГ СССР у рамках Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці была прадстаўлена кампазіцыя «У Лукоморья» паводле паэмы А. С. Пушкіна «Руслан и Людмила», над якой майстар працаваў тры з паловай гады. З чырвонага дрэва махагонi выразаў усіх персанажаў паэмы, нават сляды «невиданных» звяроў.
Маштабная батальная кампазіцыя «Абарона Брэсцкай крэпасці» была перададзена ў фонды музея абароны крэпасці. Выканана гэта работа з чырвонага дрэва, неверагодна дынамічная і насычаная дэталямі, паказвае савецкіх салдат у баю ля Холмскіх варот у першыя гадзіны вайны. Выгляд сцен і руін выкананы па нямецкай фатаграфіі, а фігуры чырвонаармейцаў – фантазія аўтара.
Унікальная тэхніка разьбы з цэльнага кавалка дрэва і стварэння аб’ёмных кампазіцый Юрыя Чэрнева нязменна прываблівае гледача, які разглядае кожную аб’ёмную дэталь, вырабленую ў рэалістычным стылі. Шэраг работ майстра захоўваюцца ў фондах абласнога краязнаўчага музея. Майстру паступалі заказы на выраб кампазіцый ад уплывовых людзей. Па заказу з Масквы ў 1981 г. выканаў кампазіцыю «Воспоминание» для падарунка Генеральнаму сакратару ЦК КПСС Л. І. Брэжневу. У 1999 г. па сваёй ініцыятыве працаваў над падарункам для Патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Алексiя II.
Казачная тэма ў творчасці Юрыя Чэрнева адна з любімых. Найперш натхняюць майстра рускія народныя казкі, казкі А. С. Пушкіна. Марыў стварыць свой музей казачных персанажаў «Лясная казка». У 2004 г. экспазіцыя твораў майстра «Пакой казак» была аформлена ў асобным памяшканні дзіцячага аддзялення Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. У сувязі с пачаткам рамонту бібліятэкі экспазіцыю перанеслі ў СШ № 11 г. Брэста, дзе яна была адкрыта 6 мая 1921 г. За два гады музей скульптур i карцiн «Пакой казак» наведалі тысячы чалавек.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства
- Ерофеев, В. Сказочные миры Юрия Чернева / Виктор Ерофеев // Заря. 2023. 13 мая. С. 12.
- Строцкая, Г. Лукоморье Юрия Чернева / Галина Строцкая // Беларускі час. 2022. 3 июня (№ 21). С. 21.
- Попов, А. Когда руки – золотые : [резчик по дереву Юрий Чернев более 40 лет создает картины в формате 3D] / Антон Попов // Брестский вестник. 2022. 30 июня (№ 26). С. 13.
- Сацута, А. Как в сказке : [в СШ № 11 г. Бреста открыта «Комната сказок» – музей картин и скульптур резчика по дереву Юрия Чернева / Алена Сацута // Заря. 2021. 5 июня. С. 12.
- Сацута, А. Волшебный 3D-мир художника Чернева / Алена Сацута // Заря. 2021. 17 апреля. С. 12.
- Потолков, Ю. Творец сказочной деревянной Вселенной : [о брестском художнике, резчике по дереву Ю. Ф. Черневе] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2009. 8 января. С. 16.
- Капачова, А. Драўляныя карункі Чэрнева : [о творчестве разьбяра па дрэву Юрыя Чэрнева] / Алена Капачова // Культура. 2005. 20–26 жнiўня. С. 12.
- Капачова, А. Натхнёны паэзiяй дрэва : [пра экспазiцыю рэзьбяра па дрэву Юрыя Чэрнева ў дзiцячым аддзяленнiабласной бібліятэкі iмя М. Горкага] / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2004. 22 мая.
- Власюк, А. Даёшь живое полено – получаешь Буратино! : [об экспозиции работ резчика по дереву Ю. Ф. Чернева в детском отделении областной библиотеки им. М. Горького] / Александра Власюк // Брестский курьер. 2004. № 19. С. 10.
- Чернев, Ю. Ф. Подарок патриарху / Юрий Федорович Чернев ; беседовал Геннадий Левчук // Брестский курьер. 1999. 1 апреля (№ 14). С. 8.
- Чернев, Ю. Ф. «Лесная сказка» – мечта или осуществимая реальность? / Юрий Федорович Чернев ; беседовал Геннадий Левчук // Брестский курьер. 1998. 2 июля (№ 27). С. 18.