Аўторак, 11 Ліпень 2023 10:35

7 мая 2023 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Ірыны Барысаўны Морых (1948), музыказнаўца, музычнага педагога, пісьменніцы

Ірына Барысаўна Морых нарадзілася 7 мая 1948 г. у г. Брэсце. Яе бацькі — Барыс Альфонсавіч Морых і Марыя Сяргееўна (Гірыловіч) — франтавікі, прайшлі ўсю Вялікую Айчынную вайну да Берліна. Ірына вучылася ў сярэдняй школе № 5 (1955–1966). Закончыла дзіцячую музычную школу, аддзяленне тэорыі музыкі Брэсцкага музычнага вучылішча (1969), факультэт музыказнаўства Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага (1974).

Выкладала музычна-тэарэтычныя дысцыпліны ў Брэсцкім музычным каледжы імя Р. Шырмы і дзіцячай музычнай школе. Аўтар уласнай методыкі развіцця навучэнцаў. Пад яе кіраўніцтвам на сцэне каледжа былі пастаўлены музычныя спектаклі, да якіх лібрэта стварала сама, а музычную частку – сумесна з навучэнцамі. Сярод пастаўленых спектакляў: опера «Пастушка и Трубочист», музычны спектакль «Алиса в стране чудес», літаратурна-музычныя кампазіцыі «Басни И. А. Крылова», «Красная Шапочка в ХХI веке», балет «Золотой Апельсин» і інш.

Навучэнцы І. Б. Морых удзельнічалі ў многіх конкурсах і фестывалях, сталі лаўрэатамі і дыпламантамі. Сярод яе вучняў у 1977–1978 гг. быў будучы эстрадны спявак, кампазітар Ігар Карнялюк, якому яна параіла ехаць вучыцца ў Ленінград, дзе была самая моцная кампазітарская школа.

Педагог выступала на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, праводзіла практычныя заняткі і майстар-класы ў Беларусі, Расіі, Германіі, Польшчы. Атрымала званне «Рэспубліканскі метадыст». Апублікавала ў зборніках, часопісах і газетах артыкулы па праблемах творчага развіцця і фарміравання мыслення музыканта. Тройчы ўзнагароджана дыпломам пераможцы на рэспубліканскіх конкурсах метадычных і творчых работ. Аўтар дапаможніка «Творческие задания по музыкально-теоретическим дисциплинам» (Брэст, 2005; Санкт-Пецярбург, 2011).

Аўтар артыкулаў на тэмы музычнага мастацтва, культуры, адукацыі, якія публікаваліся ў газетах «Заря», «Народная трыбуна», «Вечерний Брест», «Брестский курьер», «Советская Белоруссия», «Культура», часопісе «Мастацтва» і інш.

Музычная і педагагічная дзейнасць Ірыны Морых цесна звязаны з літаратурнай творчасцю, якой займаецца ўсё жыццё, але найбольш актыўна ў апошнія гады. Піша вершы, апавяданні, аповесцi. Натхняючыся музычнымі і мастацкімі сусветнымі шэдэўрамі, тонка адчуваючы шматграннасць быцця, яна стварае асаблівы свет паміж ілюзіяй і рэальнасцю. І гэты свет дзівосны, хісткі, зменлівы, як прырода ў сваім харастве, бурлівы, як імклівая рака часу. У светапоглядным пасланні паэтэсы, філасофскіх разважаннях адчуваюцца ноткі трывогі за будучыню, якая можа знікнуць у цемры бездухоўнасці.

Творы публікаваліся ў газетах, часопісах, зборніках і альманахах. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і міжнароднай паэтычнай групы «Новый Ковчег».

Аўтар кніг паэзіі «Сады тайных птиц» (2002), «Мир, достойный удивленья» (2020), «Спутнік Время» (2022), кніг для дзяцей — зборніка вершаў «Есть у котика секрет» (2020) і кніг прозы ў жанры фэнтэзі «Марго и Волшебный экран» (2019). «Тайна магазина игрушек» (2019; 2021). У 2021 г. І. Б. Морых атрымала літаратурную прэмію імя У. А. Калесніка ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» за аповесць «Марго и Волшебный экран».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

Творы, артыкулы І. Б. Морых

  1. Спутник Время : стихи / Ирина Морих. Минск : Медисонт, 2022. 114 с.
  2. Тайна магазина игрушек : Кн. 2 : Замок Фаунтлей и дом Шаркуньи : фэнтези : [для млад. и сред. шк. возраста] / Ирина Морих. Брест : Альтернатива, 2021. 297 с. : ил.
  3. Мир, достойный удивленья : стихи / Ирина Морих. Минск : Колорград, 2020. 209 с. : ил.
  4. Есть у котика секрет : стихи для детей [дошк. и млад. шк. возраста]  / Ирина Морих. Минск : Колорград, 2020. 39 с. : ил.
  5. Тайна магазина игрушек : фэнтези : [для млад. и сред. шк. возраста] / Ирина Морих. Минск : Колорград, 2019. – 273 с. : ил.
  6. Марго и Волшебный экран : фэнтези : [повесть для детей] / Ирина Морих. Брест : Альтернатива, 2019. 171 с. : ил.
  7. Творческие задания по музыкально-теоретическим дисциплинам : учебное пособие / И. Б. Морих ; [с предисловием автора]. Санкт–Петербург : Композитор, 2011. 226 с.
  8. Творческие задания по музыкально-теоретическим дисциплинам / [авт.-сост. И.Б.Морих]. Брест : Академия, 2005. 203с.
  9. Сады тайных птиц / Ирина Морих ; [вступ. ст. З. Дудюк]. Брест : [б. и.], 2002. 151 с.
  10. Развитие творческих способностей на уроках сольфеджио / М-во культуры БССР, Респ. метод. каб. по учеб. заведениям искусств ; [сост. И. Б. Морих]. – Минск : [Б. и.], 1980. – 19 с.
  11. О, времена...; Режиссеры; Эксперимент ; Фотомиг; На выход!: [стихи] / Ирина Морих // Берасцейская скарбніца : альманах. Брэст, 2021. Вып. 4. С. 27–29, 306–307.
  12. Греза ; «Будьте в мире с собой...» ; «Вещь относительная – счастье...» ; «Ноты в черных колпачках...» ; «Под шепот тысячи теней...» ; «Что-то сказал я не то...» : [стихи] / Ирина Морих // Берасцейская скарбніца : альманах. Брэст, 2020. Вып. 3. С. 94–98.
  13. «Что такое искусство?...»; «Как часто мы не замечаем...» ; «Мы не то, что с нами случилось...» ; Ноябрь : [стихи] / Ирина Морих // Брест Барнаул : международный литературный альманах. Брест, 2020. Вып. 2. С. 31–34.
  14. Цикл «Времена года (4 сезона)» / [стихи] / Ирина Морих // Берасцейская скарбніца : альманах. Брэст : Альтернатива, 2018. Вып. 1. С. 64–74.
  15. Развитие творческого мышления как основы современной методики музыкального образования / И. Б. Морих // Методологические, организационные новации и проблемы музыкального образования и воспитания в современных условиях : материалы междунар. науч.-практ. конф. (22–24 мая 2000 г.). Брест, 2000. С. 121–122.
  16. «Через сомненья и года...» : [стихотворение] / Ирина Морих // Заря. 2021. 5 июня. С. 17.
  17. Веселые лягушки : [стихотворение] / Ирина Морих // Заря. 2021. 13 мая. С. 13.
  18. Самый лучший Новый год : [стихотворение] / Ирина Морих // Заря. 2021. 6 января. С. 12.
  19. Прогулка ; Добрый гном ; Пожарная машина : [стихи] / Ирина Морих // Заря. 2020. 17 октября. С. 13.
  20. Есть у котика секрет : [стихотворение] / Ирина Морих // Заря. 2020. 23 мая. С. 12.
  21. Мы тоже там были!: [о музыкальном фестивале Юрия Башмета, о его инициаторе и директоре, пианисте Ростиславе Кримере из Бреста] / Ирина Морих // Заря. 2008. 18 октября. С. 4.
  22. У свеце высокай гармоніі : [пра дасягненні ДМШ 1 г.Брэста] / Ірына Морых // Мастацтва. 2008. № 6. С. 26.
  23. Традиция жива в учениках: [о вечере к 75-летию со дня рождения музыканта и педагога К. Л. Манучарова в ДМШ № 1 г. Бреста] / Ирина Морих // Брестский курьер. 2008. 13 марта (№ 11). С. 9.
  24. Маэстро и его Альт : [о творчестве российского музыканта Юрия Башмета] / Ирина Морих // Советская Белоруссия. 2007. 15 сентября. С. 19.
  25. Кремер, Г. Вчерашний успех не в счет : [беседа с музыкантом Гидоном Кремером / записала Ирина Морих] // Советская Белоруссия. 2007. 6 сентября. С. 9.
  26. Лобанов, В. «Башмета хочется слушать всю жизнь» : [беседа с композитором Василием Лобановым ; записала Ирина Морих] // Советская Белоруссия. 2007. 11 июля. С. 12.
  27. Корнелюк, Т. «Вновь игру свою начните...» : [об участниках предстоящего концерта в Брестском театре драмы и музыки, народных артистах России Ю. Башмете, В. Третьякове и В. Лобанове] / Татьяна Корнелюк, Ирина Морих // Вечерний Брест. 2005. 8 июля. С. 5.
  28. Чары Манучарава : [пра жыццё і дзейнасць дырэктара Брэсцкай ДМШ № 1 К. Л. Манучарава да 70-годдзя з дня нараджэння] / Ірына Морых // Культура. 2003. 10–16 мая (№ 19). С. 7.
  29. «Люби, люби, пока дано любить...» : [к 70-летию со дня рождения К. Л. Манучарова (19331983), бывшего директора ДМШ № 1] / Ирина Морих // Брестский курьер. 2003. № 6. С. 20.
  30. Браво, альма-матер! : [о детской музыкальной школе № 1 г. Бреста к её 60-летию] / Ирина Морих // Брестский курьер. 2000. № 2. С. 3.
  31. Конкурс Багдановічабез Багдановіча : [пра міжнародны конкурс юных кампазітараў імя М. Багдановіча «Надзея-96» у Гродне] / Ірына Морых // Мастацтва. 1997. № 2. С. 9–10.
  32. Радасць знаёмства : [пра канцэрт харавой капэлы хлопчыкаў Рэспубліканскага ліцэя пры Беларускай акадэміі музыкі і камернага аркестра Беларускай акадэміі музыкі] / Ірына Морых // Народная трыбуна. 1996. 30 сакавіка.
  33. Зорка сусветнага мастацтва : [пра канцэрт польскага піяніста Т. Я. Кернера ў Брэсцкім музычным вучылішчы] / Ірына Морых // Народная трыбуна. 1995. 11 лістапада.
  34. Выдатны падручнік для музыкантаў : [пра вучэбны дапаможнік «Гісторыя музычнай культуры Беларусі ад старажытнасці да ХХ стагоддзя»] / Ірына Морых // Народная трыбуна. 1995. 19 жніўня.
  35. Гадаваць таленты : [пра ўдзел брэсцкіх музыкантаў у міжнародным юнацкім конкурсе кампазітараў «Надзея-94»] / Ірына Морых // Народная трыбуна. 1995. 6 студзеня.

 

Аб жыцці і творчасці І. Б. Морых

  1. Демидович, Т. «Но будет чудо – снимем маски» : поэзия пандемии : [литературная критика поэтов Брестской области, в т. ч. И. Морих] / Татьяна Демидович // Нёман. 2023. № 2. С. 129–131.
  2. Сучаснае і мінулае – у люстэрку творчасці : [агляд кніжных навінак, у якім прадстаўлена кніга паэзіі Ірыны Морых «Свет, які варты здзіўлення» / Яўгенія Шыцька [і інш.] // Літаратура і мастацтва. 2022. 18 сакавіка (№ 11). С. 6–7.
  3. Дземідовіч, Т. Восень. Лунін. Прэмія Калесніка : [у Лунінскай сярэдняй школе Лунінецкага раёна адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў літаратурнай прэміі аблвыканкама імя У. А. Калесніка; у т. л. І. Морых] / Таццяна Дземідовіч // Заря. 2021. 15 декабря. С. 8.
  4. Дземідовіч, Т. Будзьце ў міры з сабой : [рэцэнзія на кнігу паэзіі І. Морых «Мир, достойный удивленья»] / Таццяна Дземідовіч // Літаратура і мастацтва. 2021. 30 красавіка (№ 17). С. 11.
  5. Дземідовіч, Т. Будзьце ў міры з сабой : [рэцэнзія на кнігу паэзіі І. Морых «Мир, достойный удивленья»] / Таццяна Дземідовіч // Заря. 2021. 30 января. С. 19.
  6. Шляжко, Н. Голос далекого счастья : [о творческом вечере музыкального педагога, писателя И. Б. Морих в музее «Спасённые художественные ценности»] / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2019. 31 октября (№ 44). С. 14.
  7. Синявская, Е. Мир, который вдохновляет : [бывшие выпускники ДМШ № 1, в т. ч. И. Морих, вспоминают о своей учёбе] / Елена Синявская // Брестский вестник. 2018. 24 мая (№ 21). С. 19.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 365 разоў