На аснове загада Міністра харчовай прамысловасці СССР № 208 ад 5 лістапада 1984 г. «Аб перайменаванні завода» і загада па прадпрыемству № 3П ад 7 студзеня 1985 г. Ляхавіцкі вопытны завод металічнай тары быў перайменаваны ў Ляхавіцкі завод «Металапластмас». Гэта назва і па сённяшні час з’яўляецца брэндам на рынку па продажы накрыўкі.
Аб’ём выпускаемай прадукцыі ў 1989 г. дасягнуў 4 129 млн. рублёў. Калектыў стаў неаднаразовым пераможцам спаборніцтваў у маштабах СССР. Тады ў заводскую Кнігу народнай славы былі занесены: Надзея Іванаўна Шкут, Сцяпан Аляксеевіч Касцюк, Алена Пятроўна Кудзіна, Сяргей Мікалаевіч Стрэльнікаў, Генадзь Леанідавіч Крываруцкі, Аляксандр Мікалаевіч Туцін, Уладзімір Мікалаевіч Сліва.
Аднак ва ўмовах перабудовы стала ясна, што трэба развіваць форму ўласнасці. 1 лістапада 1990 г. калектыў завода на агульным сходзе прыняў рашэнне ўзяць маёмасць у арэнду. Рашэннем Ляхавіцкага райвыканкама ад 20 лістапада 1990 г. № 273 завод быў ператвораны ў Арэнднае прадпрыемства «Ляхавіцкі завод «Металапластмас».
У 1993 г. пачалася прыватызацыя прадпрыемства, АП «Ляхавіцкі завод «Металапласмас» быў пераўтвораны ў Калектыўнае прадпрыемства Ляхавіцкі завод «Металапластмас» на аснове рашэння Ляхавіцкага райвыканкама ад 27 снежня 1993 г. № 301. У 1995 г. завод поўнасцю разлічыўся з дзяржавай за асноўныя і абаротныя фонды. Члены калектыву сталі ўласнікамі маёмасці калектыўнага прадпрыемства.
У сувязі з прыняццем новага Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь і на аснове рашэння Брэсцкага аблвыканкама ад 21 чэрвеня 2000 г. № 363 калектыўнае прадпрыемства пераўтворана ў закрытае акцыянернае таварыства «Ляхавіцкі завод «Металапластмас».
Завод «Металапластмас» мае добрую матэрыяльную базу: газавую кацельню, ачышчальныя збудаванні, аўтаномны водазабор, цэнтралізавана забяспечаны электраэнергіяй, для падачы якой маюцца рэзервовыя кабельныя лініі, якія дазваляюць павялічыць колькасць спажыўцоў. Збудаваны сучасныя вытворчыя корпусы плошчай 3000 і 4000 кв. м, якія забяспечаны неабходнымі камунікацыямі. Устаноўлена сучаснае абсталяванне замежнай вытворчасці.
Выпускаецца больш за 20 відаў прадукцыі. Асноўны від прадукцыі, што выходзіць з канвеера — металічная і поліэтыленавая накрыўка, якая не страчвае папулярнасці. Яшчэ адзін хіт, які прайшоў дзесяцігадовую праверку — вырабы з пластыку, якія завод выпускае па асабістых чарцяжах заказчыка.
Дзякуючы дырэктару Г. М. Секачу, які стаяў у руля завода больш за чвэрць стагоддзя ў самыя няпростыя эканамічныя ўмовы жыцця краіны, завод «Метлапласмас» развіваўся, мацнеў, а калектыў гуртаваўся. На цяперашні час на розных участках прадпрыемства працуюць 80 чалавек. Завод удзельнічае ў добраўпарадкаванні гарадской тэрыторыі, у раённых мерапрыемствах. Пераемнасць пакаленняў, павага да ветэранаў працы — таксама адметнасць працоўнага калектыву завода. Ветэранаў завода запрашаюць на ўрачыстасці, па магчымасці аказваюць матэрыяльную падтрымку.
На працягу часу прадпрыемствам кіравалі: Міхаіл Васільевіч Хацімка (1977–1978), Віктар Самойлавіч Бухвальд (з мая 1978 г. да чэрвеня 1981 г.), Генадзь Міхайлавіч Секач (з чэрвеня 1981 г. да сакавіка 2008 г.), Генадзь Герасімавіч Маліхтаровіч (з верасня 2008 г.).
Гэта адно з нямногіх прадпрыемстваў раёна, якое на працягу чатырох з паловай дзесяцігоддзяў трымае марку якасці. Прадукцыя адпраўляецца не толькі па Беларусі, але і ў Расію, Туркменістан, Малдову, куды ідзе прыкладна 40 % выпускаемага тавару. Дырэктар завода «Металапластмас» Г. Г. Маліхтаровіч азначае, што каб упэўнена трымацца на рынку, трэба ісці ў ногу з часам. Таму прадпрыемства стараецца ўкараняць новыя тэхналогіі ў вытворчасць.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай
бібліятэкай імя Я. Купалы. Зелянко Таццяна Уладзіміраўна, заг. сектара
аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў
1.Ляхавіцкі завод «Металапластмас» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 58.
2.ЗАО «Ляховичский «Металлопластмасс» : [брошюра]. – Ляховичи. 2018.
3.Канько, Г. Знак якасці ад завода-юбіляра : [Ляхавіцкаму заводу заводу «Металапластмас» спаўняецца 45 гадоў] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. 2023. 1 ліпеня. С. 13.
4.Каваленка, І. Адкрыты урок на закрытым таварыстве : [жнівеньскі «пленум» кіраўнікоў і галоўныхэканамістаў прамысловых прадпрыемстваў раёна на заводзе «Металапластмас»] / Іван Каваленка // Ляхавіцкі веснік. 2014. 23 жніўня. С. 2.
5.Лапіч, А. Покрыўка – рэч прыбытковая : [Ляхавіцкі завод «Металапластмас» – пераможца абласнога спаборніцтва «Лепшы прадпрымальік 2010 года»] / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. 2011. 27 красавіка.
6.Лапіч, А. Канкурэнцыя толькі на карысць : СТАА «Інтэрлак» і ЗАТ «Ляхавіцкі завод «Металапластмас» выпускаюць аднатыпную прадукцыю, аднак гэта не перашкаджае ім супрацоўнічаць / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. 2010. 24 красавіка. С. 2.
7.Митюков, А. Когда качество – традиция : [о реконструкции на Ляховичском заводе «Металлопластмасс»] / Александр Митюков // Вечерний Брест. 2007. 5 января. С. 4.
8.Лапіч, А. Брытанскія інвестыцыі ў Ляхавічах : [завод «Металапластмас»] / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. 2001. 20 кастрычніка. С. 5.
9.У будучыню глядзець упэўнена : [пра калектыў Ляхавіцкага завода «Металапластмас»] // Чырвоная змена. 2000. 18 лістапада. С. 6.
10.Секач, Г. М. «Мы создаем запас прочности, чтобы идти дальше, жить лучше» / Геннадий Секач ; беседовал М. Кукса // Заря. 1999. 2 февраля.
11.Скворчевская, Г. Кредит – под производство крышек : [Ляховичскому заводу «Металлопластмасс»] / Г. Скворчевская // 7 дней. 1999. 6 января. С. 2.
12.Калектыўнаму прадпрыемству завода «Металапластмас» – 20 / Ляхавіцкі веснік. 1998. 11 ліпеня.
13.Секач, Г. М. Працаваць – каб жыць дастойна / Генадзь Секач ; гутарыла А. Лапіч // Ляхавіцкі веснік. 1998. 11 ліпеня.
14.Свістуновіч, С. Не адстаць ад часу : [пра Ляхавіцкі завод «Металапластмас»] / Сымон Свістуновіч // Звязда. 1998. 29 мая. С. 3.