З 1958 г. — на партыйнай рабоце: другі, першы сакратар Пружанскага райкама КПБ (1958–1962), парторг Брэсцкага абкама КПБ (1963–1965, 1967–1970), першы сакратар Іванаўскага райкама КПБ (1966–1967), першы сакратар Брэсцкага гаркама КПБ (1971–1985), загадчык аддзела абкама КПБ (1985–1988).
У 1957 г. У. П. Самовіч завочна закончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Займаўся вывучэннем гісторыі Беларусі. Навуковыя інтарэсы: палітычная гісторыя Беларусі, дзейнасць КПБ, гісторыя Вялікай Айчыннай вайны. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Деятельность Компартии Белоруссии по улучшению качественного состава своих рядов и воспитанию молодых коммунистов (1966–1970 гг.)» (1975). Кандыдат гістарычных навук. Аўтар кніг: «Решающий фактор» (1979), «С позиций требовательности» (у сааўтарстве; 1988), «Расстреляны, замучены, повешены» (1994).
Арганізатарскі талент У. П. Самовіча асабліва праявіўся ў перыяд кіраўніцтва Брэстам, калі з’яўляўся першым сакратаром гаркама КПБ з 1971 г. па 1985 г. Далейшы ўздым матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця гараджан быў пастаянным клопатам Уладзіміра Пятровіча. З яго непасрэдным удзелам і настойлівасцю былі вырашаны вострыя надзённыя праблемы горада. Надавалася вялікая ўвага эканамічнаму і культурна-бытавому развіццю. Адчынялі дзверы новыя кінатэатры, дамы культуры, шырокае развіццё атрымала сетка камунальных паслуг.
У 1976 г. Брэсту быў прысуджаны пераходзячы Чырвоны Сцяг Савета Міністраў БССР і Беларускапга рэспубліканскага савета прафсаюзаў за лепшую пастаноўку культурна-масавай работы. У сярэдзіне 1970-х гг. сетка культурна-асветніцкіх устаноў горада налічвала 22 клубы на 8100 месцаў, 7 кінатэатраў, абласны драматычны тэатр, тэатр лялек, музычнае вучылішча, дзіцячую музычную школу, парк культуры і адпачынку, абласны краязнаўчы музей. За 10-ю пяцігодку (1975–1980) у Брэсце было адкрыта 8 клубных устаноў на 3163 пасадачныя месцы, працавалі 5 універсітэтаў культуры, у якіх займаліся 1557 чалавек. У 1978 г. адкрыты гарадскі Дом культуры, у 1981 г. — Палац культуры прафсаюзаў.
Уладзімір Пятровіч адрозніваўся вялікай эрудыцыяй, шырокім кругаглядам, імкненнем разабрацца ў дэталях любой справы, уменнем працаваць з людзьмі, арганізаванасцю, сістэмнасцю, прынцыповасцю і высокай асабістай сціпласцю. Пастаянна цікавіўся перадавым вопытам партыйнай і савецкай работы. Уважліва вывучаў, фільтраваў, укараняў у практыку гаркама і патрабаваў таго ж ад падначаленых.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 7–10-га скліканняў (1967–1985), дэпутат Брэсцкага гарадскога Савета народных дэпутатаў. Дэлегат ХХV і ХХVI з’ездаў КПСС.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Почёта», медалямі. У 1997 г. удастоены звання «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».
У. П. Самовіч памёр 14 мая 2009 г. На доме, дзе жыў з 1967 г. (вул. Пушкінская, 6), устаноўлена мемарыяльная дошка.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя
М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела
краязнаўства
Працы В. П. Самовіча
1.Купцова, В. Г. Я иду по городу, по знакомой улице... : путешествия по улицам довоенного и современного Бреста / Валентина Купцова ; [вступительное слово В. Самовича]. – Брест : Альтернатива, 2007. – 247 с., [1] л. цв. ил.
2.В аллеях парка дремлет память... : фотоальбом / [автор текста В. П. Самович]. – Брест : Академия, 2006. – 103 с. : фот.
3.Расстреляны, замучены, повешены : о фашистском геноциде в Бресте / В. П. Самович. – Минск : БелНИЦДААД, 1994. – 35 с. : ил.
4.Прысуд адменены : [зборнік нарысаў аб рэпрэсіях у БССР] / Брэсцкае абласное аддзяленне Беларускага фонду культуры ; [рэдактар У. П. Самовіч ; намесник рэдактара У. У. Мелішкевіч]. – Брэст : [б. в.], 1993. – Ч. 1. – 241 с.
5.Прысуд адменены : [зборнік нарысаў аб рэпрэсіях у БССР] / Брэсцкае абласное аддзяленне Беларускага фонду культуры ; [рэдактар У. П. Самовіч ; намеснік рэдактара У. У. Мелішкевіч]. – Брэст : [б. в.], 1994. – Ч. 2. – 405 с.
6.Очерки истории Брестской областной парторганизации [авторский коллектив: Я. Я. Алексейчик, Б. И. Камейша, В. П. Самович и др. ; под ред. В. А. Бобкова]. – Минск : Беларусь, 1989. – 448 с., [12] л. ил.
7.С позиций требовательности : [о работе парткомов и первичных парторганизаций Брестской области] / В. П. Самович, В. И. Никитенков ; редактор В. А. Бобков. – Минск : Беларусь, 1988. – 35 с. – (Библиотечка партийного активиста).
8.Решающий фактор : из опыта работы Компартии Белоруссии по улучшению качественного состава своих рядов и воспитанию молодых коммунистов (1966–1970 гг.) / В. П. Самович. – Минск : Беларусь, 1979. – 111 с.
9.С позиций требовательности : [о работе партийных комитетов и первичных парторганизаций Брестской области] / В. П. Самович, В. И. Никитенков ; научный редактор В. А. Бобков. – Минск : Беларусь, 1988. – 33 с. – (Библиотечка партийного активиста).
10.Деятельность Компартии Белоруссии по улучшению качественного состава своих рядов и воспитанию молодых коммунистов (1966–1970 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук : 07.00.01 / Самович Владимир Петрович. – Минск, 1975. – 22 с.
Аб жыцці і дзейнасці В. П. Самовіча
1.Самович Владимир Петрович // Брэст = Брест = Brest : 1000 : энциклопедия. Минск, 2019. С. 78.
2.Самович Владимир Петрович / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 331.
3.Самович Владимир Петрович // Долготович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 12–13.
4.Самовіч Уладзімір Пятровіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 643.
5.Светлой памяти достойного Человека и Гражданина : [некролог В. П. Самовичу] // Брестский вестник. 2009. 21 мая.
6.Владимир Петрович Самович : [некролог] // Вечерний Брест. 2009. 20 мая.
7.Крэйдзіч, М. Чалавек без прывілей : 22 студзеня споўнілася 80 гадоў Ганароваму грамадзяніну Брэста У. П. Самовічу / Марыя Крэйдзіч // Народная трыбуна. 2008. 26 студзеня. С. 1, 3.
8.Миневич, В. Заслуженный берестеец : [В. П. Самович] / Владимир Миневич // Брестский вестник. 2008. 24 января.
9.Васильев, С. Дело превыше амбиций : [к 80-летию Почетного Гражданина Бреста В. П. Самовича] / Сергей Васильев // Вечерний Брест. 2008. 23 января. С. 5.
10.Наш Машеров : [воспоминания] / В. П. Самович, М. А. Клундук, Е. В. Харичкова ; [записал] Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2008. 13 февраля. С. 1, 5.
11.Гурин, А. Живая легенда Бреста : Почетному гражданину города над Бугом Владимиру Петровичу Самовичу – 75 / Анатолий Гурин // Вечерний Брест. 2003. 24 января. С. 4.
12.Самович, В. П. «Добрый дядя не придет» : [беседа с Почетным гражданином города по поводу нынешней жизни Бреста] / В. П. Самович ; [записала] Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2002. 8 февраля. С. 1.
13.Крейдич, М. «Лучше» – еще не значит «хорошо» : [о выступлении Почетного гражданина г. Бреста В. П. Самовича на 34-й сессии горсовета XXI созыва] / Мария Крейдич // Вечерний Брест. 1998. 28 января. С. 1–2.