Панядзелак, 24 Ліпень 2023 14:51

27 чэрвеня 2023 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Антановіча (1958), гаспадарчага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна Столінскага раёна

Іван Мікалаевіч Антановіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1958 г. у в. Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Ляхавіцкі саўгас-тэхнікум, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1985). Служыў у Савецкай арміі.

Працаваў намеснікам начальніка вытворчага ўчастка па раслінаводству калгаса імя М. В. Фрунзе Лунінецкага раёна, старшым спецыялістам па кормавытворчасці. З 1985 г. на Століншчыне — галоўны эканаміст, сакратар парткама, з 1990 г. — намеснік старшыні, інжынер-будаўнік калгаса «За Радзіму» Столінскага раёна, загадчык аддзела эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Столінскага райвыканкама.

 З 1999 г. — старшыня калгаса «ХVII партз’езд», старшыня СВК «Сямiгосцічы» Столінскага раёна. З 2003 г. да 11 лістапада 2020 г. — старшыня СВК «Новая Прыпяць», дырэктар ААТ «Новая Прыпяць».

Калі І. М. Антановіч прыехаў у гаспадарку «ХVII партз’езд», яна перажывала не лепшы час. Катастрафічна не ставала тэхнікі, а трэба было тэрмінова сеяць. Людзям затрымлівалі зарплату па 3–4 месяцы, ад гэтага быў вялікі недавер да кіраўніцтва. Такая ж сітуацыя назіралася і ў іншых калгасах краіны. Усе памяшканні, пабудаваныя яшчэ ў савецкі час, патрабавалі капітальнага рамонту, а сродкаў на гэта не было.

І. М. Антановіч вырашыў найпер набыць у лізінг неабходную тэхніку, якой пачалі абрабляць зямлю. Павялічыліся ўраджаі, у сувязі з гэтым павялічылася кольскасць і якасць кармоў. Жывёлаводства стала падымацца. Малако стала лепшай якасці і выраслі надоі. Калгас быў рэарганізаваны ў СВК «Сямігосцічы». Справы пайшлі лепш.

У 2002 г. далучылі СВК «Альшанскі», на той час убытковае прадпрыемства. І зноў неабходна было ўмацоўваць матэрыяльную базу, купляць тэхніку. Праз некалькі гадоў цяжкой працы ААТ «Новая Прыпяць» стала адным з вядучых прадпрыемстваў раёна.

І. М. Антановіч з’яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання (2016–2019), уваходзіў у Пастаянную камісію па эканоміцы, бюджэту і фінансах. Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2015), Ганаровай граматай Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Рэшэннем Столінскага раённага Савета дэпутатаў у снежні 2019 г. за шматгадовыя працоўныя заслугі і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна І. М. Антановіч удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя

М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела

краязнаўства

 

1.Мельник, А. Руководитель с большой буквы : [об уходе И. Н. Антоновича з должности директора ОАО «Новая Припять»] / Анна Мельник // Навіны Палесся. Столін, 2020. 13 лістапада. С. 4.

2.Субат, У. У Сямігосцічах званыя госці : [у Столінскім раёне прайшлі першыя сёлетнія «Дажынкі» – у ААТ «Новая Прыпяць»] / Уладзімір Субат // Сельская газета. 2019. 13 августа. С. 4.

3.Антонович, И. Н. Третья сессия завершила работу / Иван Антонович // Навіны Палесся. Столін, 2018. 5 студзеня. С. 2.

4.Антонович, И. Н. Третья сессия парламента / Иван Антонович // Навіны Палесся. Столін, 2017. 10 кастрычніка. С. 2.

5.Курец, А. Высокие намолоты двигают прогресс : [о работе ОАО «Новая Припять» Столинского района] / Александр Курец // Сельская газета. 2017. 31 августа. С. 9.

6.Антановіч, І. М. У аснове даброт – праца : [гутарка з дырэктарам СВК «Новая Прыпяць», членам Савета Рэспублікі Беларусь] / Іван Мікалаевіч Антановіч ; [гутарыў] Фёдар Шумко // Навіны Палесся. Столін, 2017. 31 студзеня. С. 3.

7.Муха, Ф. Феномен «Новой Припяти», или О том, как соседствуют теплицы и фермы в Ольшанах : [Столінскі раён] / Федор Муха // Заря. 2015. 22 октября. С. 18.

8.Шумко, Ф. За тонамі і гектарамі – эканоміка : [вынікі вытворчасці ў СВК «Новая Прыпяць» за 2014 г.] / Фёдар Шумко // Навіны Палесся. Столін, 2015. 17 лютага. С. 4.

9.Михович, С. СПК «Новая Припять»: работать с душой / Светлана Михович // Знамя юности. 2012. 15 июня. С. 13.

10.Протасевич, Р. Второй прорыв в флагманы : [о состоянии СПК «Новая Припять» после объединения хозяйств «Ольшанский» и «Семигостичи» Столинского района] / Р. Протасевич // Белорусская нива. 2006. 19 декабря. С. 3.

 

Чытаць 364 разоў Апошняя змена Панядзелак, 24 Ліпень 2023 14:54