Серада, 02 Жнівень 2023 15:17

9 жніўня 2023 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Паўлавіча Падпалава (1958), вучонага ў галіне клінічнай медыцыны, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка аховы здароўя

Уладзіслаў Паўлавіч Падпалаў нарадзіўся 9 жніўня 1958 г. у в. Імянін Буховіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1975–1981 гг. вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, які скончыў Ленінскім стыпендыятам. З 1981 г. па 1983 г. працягваў вучобу ў клінічнай ардынатуры на кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Віцебскага медінстытута пад кіраўніцтвам аднаго з вядучых кардыёлагаў рэспублікі, выдатнага клініцыста і педагога, прафесара А. Г. Даўгяла.

 З 1983 г. У. П. Падпалаў працаваў урачом у Віцебскім абласным кардыялагічным дыспансеры. У 1985 г. паступіў у вочную аспірантуру па тэрапіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб. З 1986 г. уся творчая і навуковая дзейнасць Уладзіслава Падпалава была звязана з акадэмікам, прафесарам Г. І. Садарэнкам. З 1988 г. працаваў асістэнтам, з 1994 г. — дацэнтам, з 1996 г. па 1997 г. — прафесарам кафедры шпітальнай тэрапіі. За гады працы У. П. Падпалава прарэктарам Віцебскага медыцынскага інстытута (1997–2005) распрацоўваліся і ўкараняліся новыя канцэптуальныя падыходы развіцця аховы здароўя і ўдасканалення медыцынскай адукацыі.

На падставе паглыбленага аналізу стану здароўя насельніцтва і дзейнасці лячэбна-прафілактычных устаноў г. Віцебска і Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам У. П. Падпалава распрацавана «Канцэпцыя ўмацавання здароўя насельніцтва Віцебскай вобласці і праграмныя кірункі яе рэалізацыі да 2015 года».Праект быў настолькі арыгінальны і творчы, што гэта стала падставай для назначэння прафесара У. П. Падпалава намеснікам старшыні рабочай групы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы і рэалізацыі нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі на 2007–2010 гг.

Асабліва вялікі ўплыў на фарміраванне асобы Уладзіслава Падпалава як буйнога вучонага і арганізатара сістэмы медыцынскай адукацыі аказала работа пад непасрэдным кіраўніцтвам рэктара Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (ВДМУ) заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь прафесара А. М. Косінца. У. П. Падпалаў прайшоў курс навучання па тэрапіі і кардыялогіі Карнуэльскага ўніверсітэта (ЗША, 1996), курс прафесійнай перападрыхтоўкі на факультэце сацыяльнай медыцыны, арганізацыі і кіравання аховай здароўя БелМАПА (2000–2002), на факультэце педагогікі і псіхалогіі ВДМУ (2002–2005). Знаёміўся з арганізацыяй аховы здароўя Італіі (2001), Чэхіі (2002), Нідэрландаў (2005), Швецыі (2007).

Уладзіслаў Паўлавіч мае вышэйшыя кваліфікацыйныя катэгорыі ўрача-тэрапеўта і ўрача-арганізатара аховы здароўя. З’яўляецца галоўным пазаштатным кардыёлагам упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама. У 2000 г. арганізаваў і ўзначаліў Беларускае грамадскае аб’яднанне па артэрыяльнай гіпертаніі.

З 1999 г. і па цяперашні час У. П. Падпалаў – загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі і кардыялогіі з курсам ФПК і ПК ВДМУ. Выконвае лячэбна-кансультатыўную работу ў I кардыялагічным аддзяленні, II кардыялагічным аддзяленні (інтэрвенцыйнай кардыялогіі), аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі, кардыялагічным аддзяленні парушэнняў рытму сэрца і праводнасці УАЗ «ВАККЦ». Праводзіць заняткі і чытае лекцыі са слухачамі ФПК і ПК.

Пад яго кіраўніцтвам праведзена восем міжнародных канферэнцый, у якіх прымалі ўдзел навукоўцы больш чым з 20 краін свету: Расіі, ЗША, Канады, Швецыі, Польшчы, Грэцыі, Латвіі, Сірыі і інш. Неаднаразова прымаў удзел з дакладамі на вядучых міжнародных і еўрапейскіх кангрэсах, канферэнцыях і з’ездах, як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў Расіі, Канадзе, Японіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Чэхіі і іншых краінах. Узначаленая прафесарам У. П. Падпалавым кафедра тэрапіі № 1 факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ВДМУ прыняла ўдзел у сумесным беларуска-галандскім праекце МАТРА па ўдасканаленні першаснай медыка-санітарнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь.

Багаты клінічны вопыт, педагагічны талент і выбітныя арганізатарскія здольнасці дазваляюць аднаму з лепшых «сэрцазнаўцаў» краіны плённа спалучаць практычную дзейнасць з глыбокімі навуковымі даследаваннямі. Кіруе фундаментальнымі і прыкладнымі навуковымі даследаваннямі ў вобласці аховы здароўя, дэмаграфіі, прафілактычнай медыцыны і кардыялогіі. Уладзіслаў Паўлавіч мае навуковыя працы па дэмаграфічнай бяспецы ў Рэспубліцы Беларусь і ролі ў ёй сардэчна-сасудзістай паталогіі ў насельніцтва, у прыватнасці, у пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; па распрацоўцы медыкамянтозных і немедыкамянтозных метадаў карэкцыі. Аўтар больш за 350 навуковых і навукова-метадычных прац, 7 вынаходстваў, 6 з якіх абаронены патэнтамі.Ёсць публікацыі ў англамоўных часопісах. Член экспертнай камісіі Навуковага медыцынскага Савета Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, член рэдакцыйных саветаў двух замежных і трох айчынных часопісаў.

За ўклад у практычную дзейнасць па ахове здароўя насельніцтва прафесару У. П. Падпалаву, аднаму з першых у краіне, у 2001 г. была ўсталявана персанальная надбаўкада службовага акладу ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навуковец узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2007), нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя», памятным медалём «За заслугі развіцця ВДМУ», медалём «Сто гадоў прафсаюзам», Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Віцебскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў. 12 сакавіка 2014 г.У. П. Падпалаву прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Кобрынскай цэнтральнай

раённай бiблiятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Асноўныя працы У. П. Падпалава

  1. Прогнозирование развития и прогрессирования артериальной гипертензии : [монография] / В. П. Подпалов, В. П. Сиваков. – Витебск : ВГМУ, 2005. – 133 с.
  2. Корнилова, З. В. Связь заболеваемости инфекцией COVID-19 с избыточной массой тела и ожирением у лиц городской неорганизованной популяции / З. В. Корнилова, О. Н. Журова, В. П. Подпалов // Достижения фундаментальной, клинической медицины и фармации [Электронный ресурс] : материалы 77-й науч. сес. ВГМУ, 26–27 января 2022, г. Витебск. Витебск, 2022.
  3. Гендерные различия факторов риска сердечно-сосудистых заболеваний в городской рандомизированной популяции (по данным 5-ти летнего проспективного исследования) / В. П. Подпалов [и др.] // Достижения фундаментальной, клинической медицины и фармации [Электронный ресурс] : материалы 76-й науч. сес. ВГМУ, 28–29 января 2021 г., Витебск. Витебск, 2021. С. 147–149.
  4. Соболькова, С. Н. Острый коронарный синдром и инфекция COVID-19 / С. Н. Соболькова, В. П. Подпалов // Достижения фундаментальной, клинической медицины и фармации [Электронный ресурс] : материалы 76-й науч. сес. ВГМУ, 28-29 янв. 2021 г., Витебск. Витебск, 2021. С. 159161.
  5. Профилактическая и неотложная кардиология в Республике Беларусь: достижения и нерешенные вопросы / В. П. Подпалов // II Съезд ученых Республики Беларусь, Минск, 12–13 декабря 2017 г. : сборник материалов. Минск, 2018. С. 619–623.
  6. Формирование каротидных бляшек у лиц с артериальной гипертензией I-II степени / В. П. Подпалов, Н. С. Балашенко, О. Н. Журова // Дисфункция эндотелия: экспериментальные и клинические исследования : материалы X Междунар. науч.-практ. конф., Витебск, 1 июня 2018 г. Витебск, 2018. С. 190–193.
  7. Журова, О. Н. Носовое кровотечение в общеврачебной практике : учеб.-метод. пособие / О. Н. Журова, В. С. Куницкий, В. П. Подпалов ; М-во здравоохранения Республики Беларусь, УО «Витебский гос. ордена Дружбы народов мед. ун-т». – Витебск : [ВГМУ], 2016. – 82 с. : ил.
  8. Научно-практическая работа на курсе переподготовки «Общая врачебная практика» : учеб.-метод. пособие для врачей общ. практики на каф. терапии №1 ФПК и ПК / В. П. Подпалов [и др.] ; М-во здравоохранения Республики Беларусь, УО «Витебский гос. ордена Дружбы народов мед. ун-т». – Витебск : [ВГМУ], 2010. – 25 с. : ил.
  9. Артериальная гипертензия в аспекте решения проблемы демографической безопасности : материалы V Междунар. конф., V Респ. науч.-практ. конф. 21–22 мая 2009 г. / [науч. ред. В. П. Подпалов]. – Витебск : ВГМУ, 2009. – 325 с.
  10. Артериальная гипертензия у населения, проживающего в радиационно-неблагоприятных районах, с позиций нарушения адаптации : автореферат диссертации… доктора медицинских наук / Владислав Павлович Подпалов. – Минск, 1994. – 42 с.
  11. Сидоренко, Г. И. Способ определения интенсивности физической тренирующей нагрузки у больных гипертонической болезнью I-II стадии : метод. рекомендации / Г. И. Сидоренко, В. П. Подпалов ; Витебский мед. ин-т, Белорус. науч.-исслед. ин-т кардиологии. Витебск, 1990. 3 с.
  12. Сумма амплитуд зубцов SV1+RV5 - V6 по ЭКГ как фактор риска развития артериальной гипертензии в организованной популяции по данным 10-летнего проспективного исследования / В. П. Подпалов, А. Укла // Евразийский кардиологический журнал. 2019. №S.С. 63.
  13. Возможности терапевтического лечения пациентов с артериальной гипертензией I-II степени в сочетании с каротидным атеросклерозом / В. П. Подпалов, Н. С. Балашенко // Кардиология в Беларуси. 2016. Т. 8, № 6. С. 903.
  14. Прогностическое значение параметров вариабельности ритма сердца как фактора риска развития артериальной гипертензии/ В. П. Подпалов, А. Д Деев, В. П. Сиваков, Л. А. Розум // Кардиология. 2016. Т. 46 (№ 1). С. 3942.
  15. Ремоделирование сердечно-сосудистой системы у пациентов с артериальной гипертензией I и II степени / В. П. Подпалов, Н. С. Балашенко // Вестник Витебского государственного медицинского университета. 2015. Т. 14, № 5. С. 65–72.
  16. Ремоделирование сердечно-сосудистой системы у пациентов с артериальной гипертензией I и II степени / В. П. Подпалов, Н. С. Балашенко // Вестник Витебского государственного медицинского университета. 2015. Т. 14, № 1. С. 58–66.
  17. Способ прогнозирования 5-летнего выживания пациентов с аортальным стенозом тяжелой степени / В. В. Подпалов [и др.] // Вестник Витебского государственного медицинского университета. 2015. Т. 14, № 1. С. 67–74.
  18. Распространенность факторов риска в зависимости от уровней артериального давления в городской неорганизованной популяции (данные одномоментного исследования) / В. П. Подпалов, А. И. Счастливенко, А. Д. Деев, О. Н. Журова, Н. Н. Огризко // Кардиология в Беларуси. 2012. № 8. С. 7688.
  19. Влияние факторов риска на распространенность артериальной гипертензии / В. П. Подпалов, А. Д. Деев, А. И. Счастливенко // Рецепт. 2007. № 1. С. 61–66.

 

Аб жыцці і дзейнасці У. П. Падпалава

  1. Падпалаў Уладзіслаў Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 11. С. 504.
  2. Подпалов Владислав Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 245246.
  3. Подпалов Владислав Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 129.
  4. ПадпалаўУладзіслаў Паўлавіч// Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020. С. 111–113.
  5. 65 гадоў з дня нараджэння Падпалава Уладзіслава Паўлавіча // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 91.
  6. ПадпалаўУладзіслаў Паўлавіч // Летапіс роднай старонкі : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 500-годдзя з часу першага ўпамінання в. Імянін Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Т. М. Баранская. Кобрын, 2019. С. 16.
  7. ПадпалаўУладзіслаў Паўлавіч (1958, Кобр. р-н), вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя – 60 гадоў з дня нараджэння // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. 2017. № 9. С. 8. (дадатак: Беларускі календар).
  8. К юбилею Владислава Павловича Подпалова : 60 лет со дня рождения // Вестник Витебского государственного медицинского университета. 2018. Т. 17, № 5. С. 148–149.
  9. Рыжкова, Н. Кардиология завтрашнего дня сегодня : [доктор медицинских наук и практикующий кардиолог, профессор ВГМУ В. П. Подпалов удостоен звания заслуженного деятеля науки]/ Н. Рыжкова // Витебские вести. 2015. 24 января. С. 1–2.
  10. Подпалов, В. П. «Нас должно быть больше!» : [к работе над проектом Национальной программы демографической безопасности РБ привлекались лучшие специалисты страны, в т. ч. Владислав Подпалов] / В. П. Подпалов ; [беседовала] Елена Бегунова // Рэспублiка. 2007. 17 студзеня. С. 1, 3.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 275 разоў