{gcontent}Згодна з Рыжскай мірнай дамовай 1921 года Косаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус места і зрабіўся цэнтрам павета. Тут мелiся міравы суд, паліцэйская камендатура, шпiталь.
У 1923 годзе ў Косаве адкрыўся лесапільны завод “Тартак”. Са слоў адной са старэйшых жыхарак горада Вікторыі Іосіфаўны Савосцінай (1930 г. н.), гаспадарамі гэтага завода былі яўрэі Берман і Гофман. Спачатку тут працавалі ад 4 да 6 чалавек.
У 1939 годзе, пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, на базе завода быў створаны райпрамкамбінат. Падчас размовы з былой работніцай Косаўскага мэблевага прадпрыемства Алай Ільінічнай Гурыновіч мы даведаліся, што ў вытоках камбіната стаяў Іван Антонавіч Краўцэвіч, ганаровы грамадзянін г. Косава, які з 1947 года па 1967 год працаваў тут галоўным інжынерам. Падчас вайны завод быў часткова разбураны, а з ліпеня 1944 года пачалося ўзнаўленне яго работы.
У 1950-х гадах асноўным відам дзейнасці камбіната стала вытворчасць мэблі. У 1963 годзе райпрамкамбінат быў перайменаваны ў Косаўскі дрэваапрацоўчы камбінат, на якім працавалi 662 работнікi. У 1971 годзе на яго базе было створана Косаўскае мэблевае вытворчае аб’яднанне, у склад якога ўвайшлі Косаўскі дрэваапрацоўчы камбінат, Кобрынская мэблевая фабрыка (218 рабочых) і мэблевы цэх “Бронная гара” (127 рабочых). У цяперашні час гэта адкрытае акцыянернае таварыства “Косаўскае мэблева-вытворчае аб’яднанне”, на якім працуюць 192 чалавекi.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Бахур Галіна Іосіфаўна, бібліятэкар І кат. аддзела бібліятэчнага маркетынга
{/gcontent}
- Эканамічнае развіццё павета : Косава // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Івацэвіцкага раёна. Мiнск : БЕЛТА, 1997. С. 88–90.
- Асаблівасці эканамічнага развіцця зямель Івацэвіцкага раёна ў савецкі перыяд (1939–1991). 3.2 Прыярытэты развіцця прамысловасці // Гарады і раёны Берасцейшчыны : гісторыя і сучаснасць. Івацэвіцкі раён / У. В. Здановіч, С. П. Жлоба, А. І. Пашковіч і інш.; пад. аг. рэд. А. А. Гарбацкага. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2009. С. 178–180.
- Банасевіч, М. Тэрытарыяльнае размежаванне Косаўскага павета / М. Банасевіч, В. Мароз // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Івацэвіцкага раёна. Мiнск : БЕЛТА, 1997. С. 131–133.
- Косава // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць / рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. Мiнск : БелЭн, 2006. Кн. 1. С. 483–487.
- Косава // Гарады і раёны Берасцейшчыны: гісторыя і сучаснасць. Івацэвіцкі раён / У. В. Здановіч, С. П. Жлоба, А. І. Пашковіч і інш.; пад. аг. рэд. А. А. Гарбацкага. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2009. С. 413–419.
- Зайка А. Косава. // Зайка, А. Населенныя пункты Івацэвіччыны / Алесь Зайка. Пінск : Пінская рэгіянальная друкарня, 2012. С. 179–189.
- www.gants-region.info
- be-x-old.wikipedia.org
- be-x-old.wikipedia.org/wiki/Косава_(горад)
- www.gants-region.info/
- www.lib.grsu.by/cgi.../get.cgi?K
- kalendar' znamenal'nix i pamyatnix dat na 2013 god
- nashaucheba.ru/v39243/?
- pawet.net/.../№_08
- kamunikat.org/download.php?item=21703-1.pdf&pubref...