Серада, 09 Жнівень 2023 16:27

5 лютага 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Цурканава (1943–2022), работніка культуры, мастацкага кіраўніка, Ганаровага грамадзяніна г. Пінска

Міхаіл Васільевіч Цурканаў нарадзіўся 5 лютага 1943 г. у в. Сухадол Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, машыніст цеплавоза, быў расстраляны немцамі за сувязь з партызанамі. Маці адна падымала дзяцей. Міша з маленства цягнуўся да музыкі, спяваў. Заўсёды быў вельмі актыўным у справах сваёй камсамольскай арганізацыі. За першую палучку купіў сабе гармонік, іграў на вясковых вечарынках. Яго нават для раённай газеты здымалі як перадавога пастуха, актывіста і музыку.

Каб умацаваць калгасную самадзейнасць, юнака накіравалі ў Мінск на курсы харэографаў. Вярнуўся Міхаіл Цурканаў у сваю вёску ўжо як спецыяліст, прыняў новы клуб. Арганізаваў самадзейнасць, ездзілі з канцэртамі па ўсёй акрузе.

Аднойчы, падчас выступлення ў Брэсце, яго заўважыў кіраўнік нядаўна створанага ў абласным цэнтры ансамбля танца «Радасць» Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў, прапанаваў перайсці ў свой калектыў. У праслаўленым калектыве Міхаіл Цурканаў адтанцаваў дзесяць гадоў. Потым стварыў свой калектыў — ансамбль песні і танца «Брастаўчанка». Неўзабаве яго зноў накіравалі на вучобу. На гэты раз курсы былі ў Маскве пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва. Пасля заканчэння вучобы паступіла некалькі прапаноў. Малады харэограф наведаў Баранавічы, Столін, яшчэ некалькі гарадоў, але выбраў Пінск.

У 1976 г. Міхаіл Цурканаў стварыў ансамбль песні і танца «Палескія зоры» пры будаўнічым трэсце № 2 (з 1991 г. ансамбль стаў працаваць пры Пінскім гарадскім Доме культуры). Ужо ў наступным годзе ансамбль быў удастоены ганаровага наймення «народны калектыў».

Ансамбль «Палескія зоры» мае мноства ўзнагарод, неаднаразова з’яўляўся пераможцам і лаўрэатам усесаюзных, міжнародных, рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў. З канцэртамі аб’ездзілі 20 краін свету. Міжнародная арганізацыя па народнай творчасці ўключыла «Палескія зоры» ў лік лепшых калектываў Еўропы. У 2006 г. за дасягненне высокага ўзроўню выканальніцкага майстэрства, актыўную гастрольна-канцэртную дзейнасць, прапаганду і развіццё самабытнай мастацкай культуры Беларусі «Палескія зоры» ўдастоены звання заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь.

Міхаіл Васільевіч займаўся песеннай творчасцю, выдаў тры зборнікі песень: «Палескія зоры» (2000), «Эх, Палясяначка!» (2015), «Мы з табой палешукі» (2015).

За шматгадовую творчую дзейнасць па прапагандзе і развіццю беларускага народнага вакальна-харэаграфічнага мастацтва М. В. Цурканаў быў узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». Яго работа і творчыя заслугі адзначаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, граматамі Міністэрства культуры БССР і Рэспублікі Беларусь.

У 1999, 2006 і 2017 гг. М. В. Цурканаў быў прызнаны «Чалавекам года» ў галіне культуры. Па выніках творчай работы за 2007 г. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца «Палескія зоры» быў занесены на гарадскую Дошку Гонару.

Званне «Ганаровы грамадзянін горада Пінска» Міхаілу Васільевічу прысвоена ў 2013 г. за асабісты ўклад у развіццё і прапаганду мастацкай самадзейнасці ў горадзе, шматгадовую добрасумленную працу па захаванню нацыянальных традыцый беларускага народа, высокі прафесіяналізм у працы.

Міхаіл Васільевіч умеў гадаваць таленты. Калі ў 2017 г. рашыў пакінуць работу і выйсці на пенсію, перадаў кіраўніцтва калектывам маладому музыканту Сяргею Пятровічу Паддубнаму, выпускніку Пінскага вучылішча мастацтваў.

10 лютага 2022 г. Міхаіла Васільевіча Цурканава не стала.

У канцы мая 2022 г. у Пінскім гарадскім Доме культуры адбыўся канцэрт ансамбля «Палескія зоры», прысвечаны памяці яго стваральніка і мастацкага кіраўніка М. В. Цурканава. Міхаіл Цурканаў і яго ансамбль — самыя яркія з’явы ў культурным жыцці Пінска. «Палескія зоры», якія запаліліся сорак пяць гадоў назад, вытрымалі іспыт часам і застаюцца візітоўкай самадзейнай мастацкай творчасці пінчукоў, па-ранейшаму зіхацяць на палескім небасхіле. Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь народнаму ансамблю песні і танца «Палескія зоры» прысвоена імя М. В. Цурканава.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Пінскай цэнтральнай гарадской

бібліятэкай. Каваленка, Я. У., бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1.Цурканов Михаил Васильевич // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах Пинщины / [автор-составитель И. А. Кибак]. Минск : Тонпик, 2004. С. 145–146.

2.Цурканаў, М. В. Эх, Палясяначка! : песеннік / [сл. і муз.] Міхась Цурканаў ; [прадмова ад аўтара]. – Пінск : Пінская рэгіянальная друкарня, 2015. – 64, [2] с.

3.Цурканаў, М. В. Мы з табой палешукі : песеннік / Міхась Цурканаў. – Пінск : Пінская рэгіянальная друкарня, 2015. – 71, [2] с.

4.Цурканаў, М. В. Палескія зоры / [сл. і муз.] Міхаіл Васільевіч Цурканаў. – Брэст : Выдавецкі дом С. Лаўрова, 2000. – 14, [1] с.

5.Чырвоная каліна : зборнік твораў самадзейных кампазітараў Брэстчыны / ДзУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр». – Брэст : Альтернатива, 2012. – 46 с. – Са зместу: Люблю да слёз : «Вярба зноў свае косы расплятае...» / музыка І. Гвоздіка ; словы М. Цурканава ; Спявай жа, Беларусь : «Дзе зерне сеецца, там будзе ўраджай...» / музыка І. Гвоздзіка ; словы М. Цурканава.

6.Спявай, Берасцейшчына! : зборнік твораў самадзейных кампазітараў Брэстчыны / ДзУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр» ; [укладальнік Каржук С. В.]. – Брэст : Альтернатива, 2011. – 24 с. – Са зместу: Ой, кума-кума : «Зайшоў у хату куманёк, кліча куму у садок...» / музыка А. Палухіна ; словы М. Цурканава.

7.Ансамбль песні і танца «Палескія зоры» // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 527.

8.Ильенков, В. На полесском небосклоне сиять его «Зорям» всегда / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2023. 10 лютага (№ 6). С. 15.

9.Остановилось сердце мастера : [некролог М. В. Цурканову] / подготовила Людмила Ребковец // Полесская правда. Пинск, 2022. 12 февраля (№ 12). С. 3.

10.Цурканов Михаил Васильевич (05.02.1943—10.02.2022) : [некролог] / Пинский городской исполнительный комитет, Пинский городской Совет депутатов // Пінскі веснік. 2022. 11 лютага (№ 6). С. 12.

11.Ильенков, В. Рожденный под созвездием культуры : [Почетный гражданин г. Пинска, основатель народного ансамбля песни и танца «Полесские зори» М. В. Цурканов отметил 75-летие] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2018. 23 лютага (№ 16). С. 3.

12.Гришковец, В. В кругу друзей : [Почетный гражданин Пинска, основатель народного ансамбля песни и танца «Полесские зори» М. В. Цурканов отметил 75-летие] / Валерий Гришковец // Заря. 2018. 17 февраля. С. 8.

13.Дзенісовіч, І. Спявай і танцуй, Палессе! : [заслужаны ансамбль песні і танца «Палескія зоры»] / Ірына Дзенісовіч // Пінскі веснік. 2017. 2 чэрвеня. С. 12.

14.Ісаева, І. Найвышэйшая адзнака — «Палескім зорам» : [заслужаны ансамбль песні і танца «Палескія зоры» прызнаны лепшым на фестывалі ў Польшчы] / Ірына Ісаева // Полесская правда. Пинск, 2016. 13 августа. С. 11.

15.Гришковец, В. «Полесские зори» зажигают! : [заслуженный ансамбль песни и танца «Полесские зори» отметил 40-летие] / Валерий Гришковец // Заря. 2016. 4 июня. С. 7.

16.Ильенков, В. Немеркнущие «Зори...» : [40-летие отметил заслуженный ансамбль песни и танца "Полесские зори"] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2016. 24 мая. С. 6.

17.Гришковец, В. Когда поет душа... : [Михаил Цурканов издал три сборника песен] / Валерий Гришковец // Заря. 2016. 21 января. С. 20.

18.Гришковец, В. «Полесские зори» загорелись ярче : [заслуженный ансамбль песни и танца из Пинска признан лучшим на фестивале в Польше] / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 11 августа. С. 2.

19.Почетные граждане Пинска : [Цурканов Михаил Васильевич] // Варяг- пресс. Пинск, 2015. 6 марта (№ 10). С. 4.

20.Ильенков, В. Виват, волшебник танца! : [70-летие М. В. Цурканова и решение о присвоении ему звания «Почетный гражданин г. Пинска»] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2013. 1 кастрычніка. С. 1.

21.Гришковец, В. Почетному полку прибыло : [руководитель народного ансамбля песни и танца «Полесские зори» М. В. Цурканов удостоен звания «Почетный гражданин г. Пинска»] / Валерий Гришковец // Заря. 2013. 3 сентября. С. 2.

22.Гришковец, В. «Полесские зори» Михаила Цурканова : [о руководителе заслуженного любительского коллектива Республики Беларусь народного ансамбля песни и танца «Полесские зори» М. В. Цурканове] / Валерий Гришковец // Заря. 2013. 16 февраля. С. 8.

23.Ильенков, В. Кто «Зори...» зажигает? / В. Ильенков // Пінскі веснік. 2013. 12 лютага. С. 1–2.

24.Куницкий, П. Зори как вехи / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2013. 8 февраля. С. 5.

25.Гришковец, В. Яркий свет «Полесских зорь» / Валерий Гришковец // Заря. 2007. 14 июня. С. 8.

26.Шчарбакова, Т. «Зор» васiльковы вянок : [да 30-годдзя ансамбля песні і танца «Палескія зоры» Пінскага ГДК] / Тамара Шчарбакова // Пiнскi веснiк. 2007. 26 студзеня. С. 3.

27.Квитинская, Л. Костер песни и танца / Людмила Квитинская // Полесская правда. Пинск, 2007. 24 января.

28.Цурканаў, М. В. Ззяйце ж, «Палескiя зоры»! / Мiхаiл Васiльевiч Цурканаў ; гутарыла Алена Капачова // Культура. 2006. 14–20 студзеня. С. 12.

29.Цурканаў, М. В. «Палескiя зоры» – з ганаровым званнем! / Мiхаiл Васiльевiч Цурканаў ; гутарыла Алена Капачова // Народная трыбуна. 2005. 19 лiстапада.

30.Цурканов, М. В. Удивительный свет «Полесских зорь» / Михаил Васильевич Цурканов ; беседовала Светлана Побединская // Пiнскі веснік. 2005. 7 кастрычніка. С. 4.

31.Андреева, Н. «Зори» становятся все ярче / Надежда Андреева // Мясцовы час. Пiнск, 2005. 30 чэрвеня. С. 6.

32.Надеждин, Т. Новая высота «Полесских зорь» / Тимофей Надеждин // Мясцовы час. Пiнск, 2004. 19 жніўня. С. 2.

33.Шестакова, Н. «Полесские зори» вновь покоряют Европу / Н. Шестакова // Полесская правда. 2003. 26 ноября. С. 1.

34.Ильенков, В. Маэстро танца : [М. В. Цурканов] / Вячеслав Ильенков // Заря. 2003. 20 февраля. С. 5.

35.Ильенков, В. Маэстро : [художественному руководителю ансамбля песни и танца «Полесские зори» М. В. Цурканову исполняется 60 лет] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2003. 7 лютага. С. 1.

 

 

Чытаць 273 разоў