Пятніца, 11 Жнівень 2023 15:50

13 жніўня 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Леаніда Платонавіча Прымачука (1943), вучонага-матэматыка, кандыдата фізіка-матэматычных навук

Леанід Платонавіч Прымачук нарадзіўся 13 жніўня 1943 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Бацька, Платон Канстанцінавіч, працаваў цесляром, маці, Ганна Максімаўна, даяркай у калгасе. Усе дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю, сталі людзьмі дастойнымі і паважанымі. Яго старэйшы брат Іван Платонавіч — гісторык, эканаміст, прафесар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.

Дзяцінства Леаніда Прымачука прыпала на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Вучыўся у пачатковай школе ў в. Мацы, потым у сярэдняй школе ў в. Стрыгава, што за 3 км ад роднай вёскі. Яшчэ ў школьныя гады супрацоўнічаў з раённай газетай «Камуністычная праца» (цяпер «Кобрынскі веснік») і хацеў стаць журналістам, рыхтаваўся паступаць у ВНУ па гэтай спецыяльнасці. Але ў сілу шэрагу абставінаў лёс склаўся інакш.

Пасля заканчэння сярэдняй школы Леанід Прымачук паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. У 1960–1965 гг. — студэнт матэматычнага факультэта БДУ, аднаго з самых элітных факультэтаў беларускіх ВНУ. У 1965 г. паступіў у аспірантуру БДУ. Кандыдацкую дысертацыю «О разрешимости краевых задач со сдвигом» абараніў у 1970 г. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1970). У 1973 г. яму прысвоена вучонае званне дацэнта.

З 1967 г. па 2008 г. Л. П. Прымачук працаваў у БДУ на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, асістэнта кафедры матэматычнага аналізу, намесніка дэкана матэматычнага (з 1975 г. — механіка-матэматычнага) факультэта. Удзельнічаў у падрыхтоўцы нацыянальных кадраў некаторых краін Афрыкі. У 1973–1976 гг. чытаў лекцыі ў адным з універсітэтаў Алжыра, у 1981–1984 гг. — дзяржаўным універсітэце г. Уагадугу, сталіцы Верхняй Вольты (з 1984 г. — Буркіна-Фасо). Больш за 10 гадоў (1985–1996) працаваў дэканам механіка-матэматычнага факультэта БДУ.

Л. П. Прымачук з’яўляецца спецыялістам у галіне даследавання краявых задач тэорыі аналітычных функцый. Неаднаразова выступаў з дакладамі на міжнародных канферэнцыях і кангрэсах. Дацэнт кафедры тэорыі функцый БДУ. Апублікаваў звыш 50 навуковых і навукова-метадычных работ. Нягледзячы на паважаны ўзрост, Леанід Платонавіч працягвае навуковую працу.

Узнагароджаны Граматай (1983) і Ганаровай граматай Міністэрства выйшэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1987), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» (2003), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1993, 2008). Прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай

бiблiятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела

абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы Л. П. Прымачука

1.Бровка, Н. В. Математический анализ. Функции многих переменных и дифференциальные формы : учебное пособине / Н. В. Бровка, Л. П. Примачук. – Минск : БГУ, 2010. – 351 с. : ил. – (Классическое университетское издание).

2.Бровка, Н. В. Замена переменных в дифференциальных выражениях : практикум [для студентов вузов] / Н. В. Бровка, Л. П. Примачук. – Минск : БГПУ, 2005. – 44 с.

3.Дифференциальные формы : учебно-методическое пособие для механико-математического факультета специальности Н.01.01.00 ― «Математика» : в 2 ч. / Л. П. Примачук, Н. В. Бровка, А. Э. Малевич ; Белорусский государственный университет, Механико-математический факультет. – Минск, 1999–2000.

4.О разрешимости краевых задач со сдвигом : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : специальность 01.002 Функциональный анализ и теория функций / Леонид Платонович Примачук ; Белорусский государственный университет им. В. И. Ленина. – Минск, 1969. – 12 с.

5.Рогозин, С. В. Факторизация рациональных матриц функций второго порядка / С. В. Рогозин, Л. П. Примачук, М. В. Дубатовская // Аналитические методы анализа и дифференциальных уравнений : материалы 10-го междунар. семинара. 13–17 сентября 2021 г., Минск. Минск, 2021. С. 76–77.

6.Трехэлементная краевая задача на окружности с рациональным коэффициентом / Л. П. Примачук, С. В. Рогозин, М. В. Дубатовская // Аналитические методы анализа и дифференциальных уравнений : материалы междунар. семинара. 17–21 сентября 2018 г., Минск. Минск, 2018. С. 69.

7.Бровка, Н. В. О краевой задаче с сопряжением на единичной окружности / Н. В. Бровка, Л. П. Примачук // Аналитические методы анализа и дифференциальных уравнений : тезисы докладов междунар. науч. семинара. 11–14 сентября 2012 г., Минск. Минск, 2012. С. 16.

 

Аб жыцці і дзейнасці Л. П. Прымачука

1.Прымачук Леанід Платонавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 440.

2.Абламейко, С. В. Математика и математики БГУ и Беларуси: 100 лет развития / С. В. Абламейко, М. А. Журавков. – Минск : БГУ, 2021. – 255 с. : ил. – Из содерж.: Л. П. Примачук. С. 57, 58.

3.Знаменитые земляки // Открытое акционерное общество «Стригово» / [автор текста Е. Жук ; главный редактор В. Шпарло ; фото А. Рыбачука, Г. Козловского]. Брест, 2021. С. 20–21.

4.Прымачук Леанід Платонавіч // Малая радзіма вялікіх людзей : інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік да 460-годдзя з часу першага згадвання ў гістарычных крыніцах в. Мацы Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2023. С. 23.

5.Прымачук Леанід Платонавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020. С. 122–123.

6.80 гадоў з дня нараджэння Л. П. Прымачука (1943) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 72.

7.Известные люди. Примачук Леонид Платонович // Азбука моей малой родины : 505-летию Стригово посвящается / ГУК «Стриговская публичная библиотека», ГУО «Стриговский детский сад – средняя школа», ГУК «Стриговский центр культуры и досуга» ; под ред. С. Д. Курачук. Кобрин, 2018. С. 12.

8.Вядомыя землякі. Прымачук Леанід Платонавіч : [выпускнік Стрыгаўскай сярэдняй школы] // Скрозь памяць стагоддзяў : інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік да 500-годдзя з часу першага згадвання ў пісьмовых крыніцах в. Стрыгава, в. Балоты Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2013. С. 20.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 366 разоў