Панядзелак, 18 Сакавік 2013 11:16

Студзень 2013 г. – 50 гадоў з часу пабудовы (1963) аўтавакзала ў г. Брэсце

Сучасны будынак Брэсцкага аўтавакзала быў узведзены ў студзенi 1963 года па вулiцы Адама Мiцкевiча, 35. На новым месцы аўтавакзал пачаў працаваць 3 лютага 1963 года.

{gcontent}У параўнанні са старым аўтавакзалам, які знаходзіўся на вуліцы Маскоўскай, тут палепшыліся ўмовы для пасажыраў. Павялічылася колькасць кас, паявiлася каса аэрапорта. Меліся тры пакоі адпачынку і пакой для пасажыраў з дзяцьмі. Працавалі кніжны кіёск і буфет. У новым будынку таксама знаходзіўся цэнтр службы руху пасажырскага аўтатранспарта аблаўтатрэста, што дазваляла больш якасна арганізаваць работу аўтобуснага парка. Штодня ад аўтавакзала адпраўляліся 82 аўтобусы, абслугоўваліся 47 маршрутаў.

У цяперашнi час у будынку аўтавакзала размешчаны зала чакання i касавая зала, камеры захоўвання рэчаў, пункт абмена валют, аптэчны i ветэрынарны кiёскi, кавярня. На прылягаючай тэрыторыi ёсць павiльёны па продажу газет i часопiсаў, сувенiраў i кандытарскiх вырабаў i iнш.

З 2000 года на аўтавакзале ўкаранена аўтаматызаваная сiстэма, што павысiла якасць i хуткасць абслугоўвання даведачнай службы i касiраў.

З 2013 года “Аўтавакзал г. Брэста” з’яўляецца фiлiялам адкрытага акцыянернага таварыства “Брэстаблаўтатранс”.

Геаграфія абслугоўвання Брэсцкага аўтавакзала вельмі шырокая: каля 50-цi міжгародных і больш за 200 прыгарадных маршрутаў. Аўтобусы штодня адпраўляюцца з аўтавакзала і звязваюць абласны цэнтр з ўсімі раёнамі Брэстчыны, з Мiнскам, Гродна i iншымi буйнымi гарадамi Беларусi. Дзейнiчаюць 25 мiжнародных рэйсаў у Расiю, Польшчу, Украiну, Германiю, Францыю i iншыя краiны.

Плануецца да канца 2015 года пабудаваць новы аўтавакзал па вулiцы Арджанiкiдзе побач з чыгуначным вакзалам.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

{/gcontent}

  1. Трибулева, Е. “Он один такой был самостоятельный” : [о вхождении Брестского автовокзала в ОАО “Брестоблавтотранс”] / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2013. 25 янв.
  2. Жук, Е. Девиз прост: быть в нужном месте в нужное время / Елена Жук // Вечерний Брест. 2010. 2 апр. С. 6.
  3. Пай, Д. Время экономить… время : Так считают в Брестском автобусном парке № 1 / Дмитрий Пай // Вечерний Брест. 2006. 27 окт. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2225 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 12:54