Панядзелак, 28 Жнівень 2023 15:08

19 сакавіка 2023 г. – 70 гадоў з дня прэм’еры спектакля «Брэсцкая крэпасць» (1953) Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя ЛКСМБ

Брэсцкая крэпасць стала сімвалам мужнасці савецкіх воінаў на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Беларускі драматург Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч (1907–1987) у 1949 г. напісаў п’есу ў 3-х актах 8-мі карцінах «Цытадэль славы», якая распавядала аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 г. Гэта быў адзін з першых мастацкіх твораў аб героях-абаронцах крэпасці. П’еса была пастаўлена рэжысёрам Канстанцінам Мікалаевічам Саннікавым у Беларускім драматычным тэатры імя Я. Купалы. Прэм’ера – 4 кастрычніка 1950 г. Аднак спектакль аказаўся незаўважаны крытыкамі і гледачамі, праз некалькі прадстаўленняў зняты з рэпертуару.

Дырэктар Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя Ленінскага камсамола Беларусі Леанід Паўлавіч Валчэцкі (1913–1991) угаварыў драматурга прыехаць у Брэст і пераасэнсаваць яго п’есу. Прыцягнуў да супрацоўніцтва з тэатрам вайсковых кансультантаў, літаратараў, гісторыкаў, удзельнікаў абароны крэпасці. Вакол спектакля была створана атмасфера агульнай зацікаўленасці ў поспеху. Калектыў разам з рэжысёрам Аляксандрам Васілевічам Міронскім (1899–1955) натхнёна працаваў над варыянтамі сцэн, эпізодаў, персанажаў. Так нарадзіўся знакаміты спектакль «Брэсцкая крэпасць».

Сцэнаграфія М. Смародкіна. У ролях: Калеснікаў – М. Абрамаў, Калеснікава – Г. Качаткова, Ермашоў – М. Маркін, Ю. Арынянскі; Зорына – С. Іванова, Т. Канавалава, Н. Абрамава, Н. Ганчарэнка; Пінчук – Ю. Уласаў, В. Клунны; Малышаў – В. Сусленікаў, І. Кузняцоў, Г. Волкаў; Рагулін – А. Ілюшын, камандзіры Дораш – Е. Гарсель, А. Дудараў і Селіванаў – В. Грачынскі, Кукушкін – Б. Уксусаў, Даша – Т. Заранок, Траўбэ – С. Юркевіч, Хельм – К. Жукаў, А. Самараў.

Прэм’ера адбылася 19 сакавіка 1953 г. Гераічная драма ў 4-х актах 9-ці карцінах пастаўлена рамантычна ўзнёсла, з напружаным унутраным дзеяннем, яркімі характарамі. Яго было складана выконваць у тэхнічным плане: было задзейнічана шмат дэкарацый, якія мяняліся без занавесу, на вачах у гледачоў, праходзілі розныя дзействы: узрывы, кананада, пажар. Спектакль цёпла, з апладысментамі прымалі гледачы, ён стаў падзеяй у тэатральным жыцці рэспублікі і творчасці калектыву тэатра.

Тэатр ездзіў з гэтым спектаклем па розных гарадах Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы (Беласток, Люблiн i iнш.), паглядзелі спектакль больш за 350 тысяч гледачоў. 4 студзеня 1959 г. адбыўся 300-ы паказ спектакля, пасля якога гледачы і артысты сустрэліся з удзельнікамі абароны крэпасці: А. Д. Раманавым, П. П. Кашкаровым, В. А. Аляксандравым і інш.

17–18 верасня 1960 г. спектакль «Брэсцкая крэпасць» быў паказаны на сцэне Крамлёўскага тэатра ў Маскве. За паказ адказваў Юрый Андрэевіч Арынянскі (1906–1989), які ў 1958–1965 гг. быў галоўным рэжысёрам Брэсцкага тэатра. 20 верасня тэлевізійны запіс спектакля дэманстраваўся на Цэнтральным тэлебачанні.

У 1967 г. адбыўся 600-ы паказ спектакля «Брэсцкая крэпасць». 8 красавіка 1967 г. шэраг работнікаў тэатра быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР: Максім Абрамаў, Аляксандра Асторына, Юрый Уласаў, Георгій Волкаў, Леанід Валчэцкі, Таццяна Заранок, Антон Збарамірскі, Ганна Качаткова, Уладзімір Лісоўскі, Барыс Уксусаў, Усевалад Шапавалаў.

27 кастрычніка 1967 г. ЦК УЛКСМ прысудзіў прэмію Ленінскага камсамола калектыву Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя ЛКСМБ за спектакль «Брэсцкая крэпасць». На адрас тэатра паступілі шматлікія віншавальныя пісьмы, паштоўкі, тэлеграмы з розных куткоў СССР.

У 1968 г. народны артыст БССР Георгій Андрэевіч Волкаў (1922–2000), які ў 1965–1979 гг. быў галоўным рэжысёрам Брэсцкага драмтэатра, паставіў адноўленую версію гераічнай драмы пад назвай «Людзі і камяні». У 1972 г. Г. А. Волкаў паставіў адноўлены спектакль «Брэсцкая крэпасць» з новымі выканаўцамі. Мастак А. Марозаў, музыка М. Русiна. 20 сакавіка 1983 г. спектакль зноў прайшоў на сцэне тэатра. Усяго за час свайго жыцця спектакль прайшоў на сцэне 935 разоў.

Да пастаноўкі п’есы К. Л. Губарэвіча звярталіся і іншыя тэатры. У канцы 1954 г. «Брэсцкая крэпасць» была пастаўлена ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР рэжысёрам В. Фёдаравым. Спектакль быў вырашаны ў героіка-трагедыйным жанры. У 1955 г. быў паказаны ў Маскве на Дэкадзе беларускага мастацтва і літаратуры. Пад назвай «Цытадэль славы» яе паставілі ў Чувашскім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1953), Сыктыўкарскім аб’яднаным драматычным тэатры (1953), Валынскім украінскім абласным драматычным тэатры імя Т. Шаўчэнкі (Луцк, 1954), Петрапаўлаўскім абласным тэатры драмы імя М. Пагодзіна (1970).

Імя аўтара п’есы «Брэсцкая крэпасць» добра вядома ў Брэсце. У 2009 г. яго імя нададзена СШ № 12 г. Брэста. 1 верасня 2011 г. на будынку школы імя К. Л. Губарэвіча ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар драматурга. У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці сабраны экспанаты аб ім. У студзені 2023 г. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя ЛКСМБ аб’явіў конкурс «Сердце Брестской крепости», прымеркаваны да 70-годдзя пастаноўкі п’есы К. Л. Губарэвіча на сцэне тэатра.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя

М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела

краязнаўства

 

1.«Брэсцкая крэпасць» : [аб п’есе К. Губарэвіча] // Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. Т. 1. С. 165.

2.Губарэвіч Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2012. Т. 3. С. 292.

3.Губарэвіч Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) / Б. І. Бур’ян // Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. Т. 1. С. 321–322.

4.Смольский, Р. Б. На сцене – бессмертие подвига : Белорусский театр о Великой Отечественной войне. Эволюция художественных принципов в осмыслении героических характеров / Р. Б. Смольский. – Минск : Наука и техника, 1982. – 183 с.: ил. – Из содерж.: «Брэсцкая крэпасць». С. 82–87.

5.Кастусь Губарэвіч: вехі творчасці / уклад. А. Лявонава (Губарэвіч). – Мiнск : Кнiгазбор, 2007. – 303 с. : iл.

6.Губарэвіч, К. Брэсцкая крэпасць / Кастусь Губарэвіч // Паядынак : зб. п’ес аб Вялікай Айчынай вайне : [для сярэд. і ст. шк. узросту / аўт. прадм. В. І. Маслоўкі ; склад. Г. С. Пармон]. Мінск, 1997. С. 78–120.

7.Губарэвіч, К. Брэсцкая крэпасць (Людзі і каменне) : гераічная драма ў дзвюх частках / Кастусь Губарэвіч. – Мінск : Беларусь, 1972. – 82 с.

8.Брэсцкі тэатр драмы і музыкі / Р. М. Бакіевіч // Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. С. 169–179.

9.Волчецкий, Л. П. Годы, спектакли, роли… : очерк о творческой деятельности Брестского областного драматического театра имени Ленинского комсомола Белоруссии / Леонид Волчецкий. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1974. – 172 с.; [6] л. ил. – Из содерж.: [Спектакль «Брестская крепость»]. С. 5–8, 37–59.

10.Брэсцкi драматычны тэатр : 50 гадоў. 1944–1994 / [укл. З. I. Дудзюк]. – Гродна, 1995. – 64 с. : іл.

11.Сухаревич, О. Спектакль, поставленный 953 раза / Ольга Сухаревич // Архівы і справаводства. 2023. № 2. С. 101–106.

12.Потолков, Ю. Молитва Пречистой Родине : [об истории спектакля «Брестская крепость»] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2018. 22 марта (№ 12). С. 23.

13.Потолков, Ю. Подвиг драматургов : [о пьесах К. Губаревича «Брестская крепость» и Сэмюэля Беккета «В ожидании Годо»] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2018. 8 февраля (№ 6). С. 23.

14.Потолков, Ю. В. Театральный спектакль как средство воспитания в учреждении образования : [о спектакле «Брестская крепость»] / Ю. В. Потолков // Адукацыя і выхаванне. 2017. № 11. С. 67–70.

15.Потолков, Ю. Седой мальчишка Брест : [об истории спектакля «Брестская крепость»] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2017. 27 июля (№ 30). С. 20.

16.Потолков, Ю. Премьера 1953 года : [об истории спектакля «Брестская крепость»] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2017. 20 июля (№ 29). С. 23.

17.Квартальная, И. Имени Губаревича : [о присвоении СШ № 12 г. Бреста имени драматурга К. Л. Губаревича] / Ирина Квартальная // Заря. 2009. 28 марта. С. 8.

18.Юдицкий, А. Большое искусство – вечно! : [о спектакле «Брестская крепость»] / Александр Юдицкий // Заря. 2008. 15 апреля. С. 4.

19.Капачова, А. «Неадкрытыя астравы» Брэсцкай крэпасці : [55 год спектаклю «Брэсцкая крэпасць»] / Алена Капачова // Культура. 2008. 10–16 мая. С. 7.

20.Юдицкий, А. Большое искусство – вечно! : [о спектакле «Брестская крепость»] / Александр Юдицкий // Заря. 2008. 15 апреля. С. 4.

21.Гоманкова, Н. Огонь из сердец высекает Эпоха : спектаклю «Брестская крепость» исполняется 55 лет / Наталья Гоманкова // Вечерний Брест. 2008. 28 марта. С. 8.

22.Ручкина, Е. Четыре поколения «Брестской крепости» : [о вечере к 55-летию спектакля «Брестская крепость» в СШ № 12 г. Бреста] / Екатерина Ручкина // Брестский вестник. 2008. 27 марта. С. 3.

23.Волкович, А. Юбилейный блеск не вправе заслонять правду истории : [о вечере, посвящённом юбилею пьесы К. Губаревича «Брестская крепость», в СШ № 12 г. Бреста] / Александр Волкович // Брестский курьер. 2008. 27 марта (№ 13). С. 25.

24.Юдицкий, А. Константин Губаревич и его «Брестская крепость» / Александр Юдицкий // Заря. 2008. 15 марта. С. 5.

25.Митюков, А. «Всем тем, которых забывать нельзя» : [о творческой встрече к 55-летию спектакля «Брестская крепость» по пьесе К. Губаревича в СШ № 12 г. Бреста] / Александр Митюков // Заря. 2008. 25 марта. С. 3.

26.Губаревич, В. Спектакль, переживший десятилетия : [к 100-летию со дня рождения драматурга К. Л. Губаревича, автора пьесы «Брестская крепость»] / Владимир Губаревич // Заря. 2006. 16 декабря. С. 8.

27.Белоусов, В. Первооткрывателя велено забыть? : [о драматурге К. Л. Губаревиче, авторе пьес «Брестская крепость», «Брестский мир»] / Владимир Белоусов // Вечерний Брест. 2005. 9 декабря. С. 4.

28.Павлова, Л. «Я крепость…» : история одного спектакля / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2004. 23 сентября. С. 8–9.

29.Бакиевич, Г. Юбиляр – «Брестская крепость» : [30 лет назад началась сценическая жизнь героической драмы К. Губаревича] / Григорий Бакиевич // Заря. 1983. 22 марта.

30.Арлова, Т. Зноў у страі : [п’еса К. Губарэвіча «Брэсцкая крэпасць» у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ] / Таццяна Арлова // Літаратура і мастацтва. 1979. 26 студзеня. С. 8–9.

31.Бакиевич, Г. Правдой жизни, силой искусства : [к 25-летию премьеры спектакля «Брестская крепость»] / Г. Бакиевич // Заря. 1978. 21 марта.

32.Бляхер, А. Юбилей спектакля : [«Брестская крепость». К 750-му показу в Брестском абласным драмтеатре им. ЛКСМБ] / А. Бляхер // Сельская газета. 1973. 21 марта.

33.Бакиевич, Г. «Брестская крепость» в 700-й раз / Григорий Бакиевич // Театр. Москва, 1973. № 5.

34.Бакиевич, Г. 700 встреч с героями : [спектакль «Брестская крепость»] / Г. Бакиевич // Заря. 1972. 27 ноября.

35.Аграноўская, Э. У грозным 41-м… : [пра новую пастаноўку спектакля «Брэсцкая крэпасць» рэжысёрам Г. Волкавым] / Э. Аграноўская // Лiтаратура і мастацтва. 1972. 5 мая. С. 7.

36.Павлов, В. На сцене – «Брестская крепость» : [о спектакле в постановке режиссёра Г. Волкова] / В. Павлов // Заря. 1972. 25 марта.

37.Ходцева, Т. Новая встреча с героями : [о спектакле «Брестская крепость» с новым составом актёров; режиссёр Г. Волков] / Т. Ходцева // Заря. 1969. 5 апреля.

38.Камшалаў А. Імя Ленінскага камсамола : [аб лаўрэатах прэміі, у т. л. Брэсцкім драмтэатры імя ЛКСМБ] / Аляксандр Камшалаў // Чырвоная змена. 1967. 3 лістапада.

39.Аб прысуджэнні прэмій Ленінскага камсамола 1967 года за творы літаратуры і мастацтва // Чырвоная змена. 1967. 29 кастрычніка.

40.О присуждении премий Ленинского комсомола 1967 года за произведения литературы и искусства // Комсомольская правда. 1967. 29 октября.

41.Волчецкий, Л. Герои, шагнувшие за рампу : [о спектакле «Брестская крепость»] / Л. Волчецкий // Комсомольсая правда. 1967. 26 октября.

42.О награждении Грамотой Верховного Совета Белорусской ССР работников Брестского областного драматического театра имени ЛКСМ Белоруссии : Указ Президиума Верховного Совета БССР // Заря. 1967. 9 апреля.

43.Кречетова, Р. Верность долгу : «Брестская крепость» на сцэне Кремлевского театра / Р. Кречетова // Советская культура. 1960. 27 сентября.

44.Фрэйдзін, У. «Брэсцкая крэпасць» – на сцэне Крамлёўскага тэатра / У. Фрэйдзін // Зара. 1960. 11 верасня.

45.Самовіч, В. «Брэсцкая крэпасць» : [рэцэнзія на спектакль] / В. Самовіч // Чырвоная змена. 1953. 22 красавіка.

46.Рамановіч, Я. Душэўная прыгажосць савецкіх людзей : [рэцэнзія на спектакль «Брэсцкая крэпасць»] / Я. Рамановіч // Звязда. 1953. 16 красавіка.

47.Брестская крепость : новая постановка театра имени Ленинского комсомола Белоруссии : [подборка материалов; фото В. Германа] // Заря. 1953. 22 марта.

 

 

 

Чытаць 509 разоў