Серада, 30 Жнівень 2023 14:27

2023 г. – 55 гадоў з часу стварэння Кобрынскага ПТВ № 102 будаўнікоў (УА «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж»; 1968)

Установа адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж» мае багатую гісторыю. Навучальная ўстанова неаднаразова рэарганізоўвалася і мяняла назвы, але ўвесь час была накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў для будаўнічай галіны краіны і рэгіёна.

Кобрынскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 102 будаўнікоў было створана ў кастрычніку 1968 г. на базе трэста «Брэстсельбуд». Размясцілася ПТВ № 102 у інтэрнаце былога ПМК-70 на пл. Леніна. Першы набор склаў усяго 88 чалавек. Спачатку навучанне вялося па простых будаўнічых спецыяльнасцях: маляр, муляр, тынкоўшчык, цясляр. Першы выпуск навучэнцаў адбыўся ў снежні 1969 г. 

Легендарнай славай абвеяны ўспаміны з далёкіх 1970-х, калі поўныя энтузіязму педагогі і навучэнцы сваімі сіламі будавалі навучальныя карпусы і «прабівалі» фінансаванне на будаўніцтва новага комплексу па вул. Дзяржынскага. У перыяд з 1972 г. па 1982 г. былі пабудаваны вытворчыя майстэрні, спартыўная і актавая залы, аформлены кабінеты і інтэрнат. Новае развіццё вучылішча атрымала з пераездам у 1982 г. у навучальна-вытворчы корпус па вул. Дзяржынскага, 54. У старых карпусах размясцілася тэхнічнае вучылішча № 156 народных мастацкіх промыслаў.

Набор павялічыўся да 220 чалавек у год. З'явілася магчымасць рыхтаваць навучэнцаў па больш складаных будаўнічых спецыяльнасцях з атрыманнем сярэдняй адукацыі. У студзені 1985 г. уведзены ў эксплуатацыю новы інтэрнат на 395 месцаў. 20 красавіка 1985 г. пастановай калегіі Дзяржкамітэта БССР па прафтэхадукацыі ўстанове прысвоена званне «Вучылішча высокай культуры». У 1991 г. вучылішча ўзнагароджана пераходным Чырвоным Сцягам Дзяржаўнага камітэта БССР па прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

29 ліпеня 1997 г. вучылішча перайменавана ў вышэйшае прафесійна-тэхнічнае вучылішча будаўнікоў, і навучанне стала шматузроўневым. У 2003 г. перайменавана ва УА «Кобрынскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў».

На падставе рашэння галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ад 19 жніўня 2013 г. № 577 зменена назва ўстановы адукацыі на Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж. У сакавіку 2014 г. у склад новай навучальнай установы ў якасці аддзялення мастацкіх рамёстваў і дрэваапрацоўкі ўвайшоў Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж (рашэнне галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама № 827 ад 27.11.2013 г.).

Сёння 667 навучэнцаў вучацца на ўзроўнях, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі – 440 і сярэдняй спецыяльнай адукацыі – 227, 250 – выпускаецца штогод. Падрыхтоўка навучэнцаў ідзе па 19 спецыяльнасцях – як на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай, так і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Навучэнцы і педагогі каледжа паказваюць высокую прафесіянальную падрыхтоўку, займаючы прызавыя месцы на алімпіядах, спаборніцтвах, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах прафесіянальнага майстэрства, мастацкай самадзейнай творчасці. Сярод навучэнцаў каледжа ёсць лаўрэаты прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Работы вучняў штогод экспануюцца на фестывалі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Беларускі вянок», рэспубліканскай выставе-кірмашы «Горад майстроў» і іншых прэстыжных фестывалях і выставах у Беларусі і за мяжой.

Каледж гучыць у рэспубліцы як інавацыйная пляцоўка, гатовая да апрабацыі і ўкаранення новых праектаў і адукацыйных праграм. Высокакваліфікаваныя педагогі і майстры сваёй творчай працай забяспечылі паспяховы ход эксперыменту па стварэнні сістэмы бесперапыннай прафесійнай адукацыі, які дазваляе ў сценах каледжа атрымаць працоўную кваліфікацыю і працягнуць адукацыю на другой ступені, каб у далейшым паступіць у ВНУ. Такім правам штогод карыстаюцца каля 50 выпускнікоў першай ступені. Сярод іх заўсёды ёсць тыя, хто потым вяртаецца ў каледж у якасці майстроў і выкладчыкаў. У каледжы працуюць і педагогі, у якіх за плячыма вялікі вопыт, і маладыя супрацоўнікі, якія вучацца на іх прыкладзе.

Ва ўстанове ёсць усе ўмовы для вучобы, працы, занятак спортам і адпачынку як навучэнцаў, так і працаўнікоў каледжа. Для тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі навучэнцаў абсталявана 23 вучэбныя кабінеты, 7 навучальных майстэрняў. Дзейнічаюць гурткі і клубы па інтарэсах, спартыўныя секцыі. Ёсць інтэрнат, бібліятэка, чытальная і спартыўная залы, дыскаклуб, музей і выставачныя залы, дзе сабраны лепшыя працы навучэнцаў, выпускнікоў і выкладчыкаў.

Асноўным паказчыкам работы ўстановы з’яўляецца працаўладкаванне яго выпускнікоў і станоўчыя водгукі аб якасці іх падрыхтоўкі. За гады існавання каледжа падрыхтавана больш за 8 тысяч кваліфікаваных спецыялістаў па будаўнічых спецыяльнасцях. У раёне няма такой арганізацыі, дзе б ні працавалі выпускнікі каледжа.

У гісторыю ўстановы ўпісаны слаўныя імёны кіраўнікоў, дзякуючы якім каледж набыў рэспубліканскую вядомасць: Пятра Лявонцьевіча Сазаненкі, першага дырэктара і заснавальніка вучылішча (лістапад 1968 – ліпень 1976); Антона Васільевіча Букача, заслужанага настаўніка Беларускай ССР (ліпень 1976 – сакавік 1982); Эдуарда Рыгоравіча Галушкі (сакавік 1982 – сакавік 1988), пад кіраўніцтвам якога ў студзені 1985 г. быў уведзены ў строй новы інтэрнат па вул. Дзяржынскага; Міхаіла Львовіча Гольцмана (красавік 1988 – чэрвень 2013), выдатніка прафтэхадукацыі, дзякуючы намаганням якога ўстанова атрымала статус вышэйшай; Васілія Мікалаевіча Дземідовіча (ліпень 2013 – 2016), пад кіраўніцтвам якога будаўнікі і мастакі пачалі навучацца ў адной установе. З 11 кастрычніка 2016 г. дырэктарам каледжа прызначаны Аляксандр Пятровіч Юшчук.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бiблiятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1.Рысь, А. М. Кобрынскае вышэйшае прафесійнае вучылішча будаўнікоў / А. М. Рысь // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 413.

2.Установе адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж» (1968) – 55 гадоў // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 104.

3.Бакун, Е. Мастер года-2023 – кобринчанка Алла Прокурат : [мастер по специальности «художественно-оформительские работы и дизайн интерьера» Кобринского политехнического колледжа А. Прокурат – победитель областного конкурса «Мастер года»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 29 красавіка. С. 9.

4.Белов, Д. Весело и познавательно : масштабная квиз-игра прошла в Кобринском государственном политехническом колледже / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 1 красавіка. С. 9.

5.Бакун, Е. Все профессии важны : [в УО «Кобринский государственный политехнический колледж» прошел День открытых дверей] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 25 сакавіка. С. 9.

6.Белов, Д. Воспитывать героев : [о руководителе по военно-патриотическому воспитанию Кобринского политехнического колледжа К. Меньшикове] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 22 лютага. С. 1, 3.

7.Белов, Д. Чтобы помнили : в Кобринском ГПК почтили память погибших в Афганистане / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 22 лютага. С. 5.

8.Бакун, Е. Творить благо – девиз неравнодушных : [о деятельности волонтеров отряда «#БЛАГОТВОРИ» Кобринского политехнического колледжа] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 21 студзеня. С. 9.

9.Дело мастера боится : [на базе УО «Кобринский государственный политехнический колледж» прошел областной конкурс профмастерства по профессии «Монтажник санитарно-технических систем и оборудования»] // Кобрынскі веснік. 2023. 14 чэрвеня. С. 5.

10.Бакун, Е. На уроке с Президентом : [учащийся Кобринского политехнического колледжа Федор Бых принял участие в открытом уроке, который провел в Минске Президент Республики Беларусь А. Г. Лукашенко] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 7 верасня. С. 2.

11.Елизарова, Ж. На пути к профессии : [в Кобринском ГПК началась вступительная кампания на 2022–2023 учебный год] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 22 чэрвеня. С. 4.

12.Яскевіч, С. Рабочыя рукі робат не заменіць : [аб дзейнасці Кобрынскага палітэхнічнага каледжа, дзе рыхтуюць будаўнікоў, дрэваапрацоўшчыкаў, майстроў мастацкіх рамёстваў] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2022. 5 студзеня. С. 6.

13.Грышкевіч, С. Майстры на ўсе рукі : [пра фінал абласнога конкурсу майстроў вытворчага навучання «Майстар года – 2021», які прайшоў у Брэсцкім дзяржаўным каледжы сувязі і Кобрынскім дзяржаўным політэхнічным каледжы] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2022. 4 студзеня. С. 5.

14.Белов, Д. Учиться и быть востребованным : [в Кобринском ГПК началась очередная вступительная кампания] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2021. 21 ліпеня. С. 5.

15.Вовк, Ю. Лучший каменщик области живет в Кобрине : [учащийся Кобринского ГПК В. Крусь стал победителем областного конкурса профессионального мастерства] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2021. 8 апреля (№ 14). С. 3.

16.Белов, Д. Кобринские каменщики – лучшие! : [учащийся Кобринского ГПК В. Крусь занял I место в областном конкурсе профессионального мастерства по профессии «каменщик»] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2021. 24 сакавіка. С. 6.

17.Грышкевіч, С. Вызначылі лепшых муляроў : [навучэнец Кобрынскага політэхнічнага каледжа Валянцін Крусь – пераможца абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства навучэнцаў і майстроў вытворчага навучання па прафесіі муляра] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2021. 23 сакавіка. С. 4.

18.Елизарова, Ж. Здесь учатся жизни : [о политехническом коледже] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2020. 24 кастрычніка. С. 9.

19.Елизарова, Ж. Профтех – всему начало : [политехнический колледж] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 4 снежня. С. 4.

20.Елизарова, Ж. Симбиоз мастерства и творчества : [Кобринский политехнический колледж отмечает полувековой юбилей] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2018. 24 кастрычніка. С. 1–2.

21.Грышкевіч, С. Удасканальваць падрыхтоўку кадраў ва ўмовах інавацыйнага развіцця рэгіена : [Кобрынскі політэхнічны каледж рыхтуе рабочых і спецыялістаў, ажыццяўляе перападрыхтоўку рабочых кадраў] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2017. 12 верасня. С. 5.

22.Бакун, Е. Когда работа и учеба в радость : [учащиеся Кобринского политехнического колледжа – активные участники и достойные победители многих районных, областных и республиканских конкурсов] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2017. 4 студзеня. С. 4.

23.Бурдыка, В. І вучаць, і выхоўваюць : [педагагічны калектыў Кобрынскага політэхнічнага каледжа на 80% укамплектаваны ўласнымі выпускнікамі] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 1 ліпеня. С. 11.

24.Савчук, М. Конкурс, как праздник профмастерства : [учащиеся Кобринского политехнического колледжа завоевали золотую и серебряную награды на Республиканском конкурсе профессио-нального мастерства «WorldSkills Belarus – 2016»] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2016. 2 июня. С. 2.

25.Бялоў, Дз. Калі ў душы жыве мастак... : [жыццёвы і працоўны шлях дырэктара Кобрынскага політэхнічнага каледжа В. Дземідовіча] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2016. 9 красавіка. С. 1, 3.

26.Тимошук, А. Точный расчёт будущих зодчих : [учащиеся Кобринского ГПК стали лучшими на областной олимпиаде по строительству] / Анна Тимошук // Кобрынскі веснік. 2016. 3 лютага. С. 3.

27.Дубина, Л. Василий Демидович: «Объединение нас обогатило» / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2015. 2 снежня. С. 3.

28.Белов, Д. Воспитывать созидателей / Дмитрий Белов // Кобрынскi веснiк. 2014. 3 снежня. С. 3.

29.Бялоў, Дз. Вучоба павінна быць цікавай : [Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж – установа, аб’яднаўшая былыя каледжы – мастацкі і будаўнікоў] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2014. 12 сакавiка. С. 3.

30.Жук, Е. В программе – два события : [в Кобринском колледже строителей – республиканский семинар и день рождения учебного заведения] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2008. 29 октября. C. 3.

31.С днём рождения, колледж! : [Кобринскому профессионально-техническому колледжу – 40 лет] // Заря. 2008.  23 октября. C. 17.

32.Колледжу строителей – 35 лет // Кобрин-информ. 2003. 23 октября. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 234 разоў Апошняя змена Серада, 30 Жнівень 2023 14:54