Чацвер, 07 Верасень 2023 14:59

2023 г. — 70 гадоў з часу заснавання Кобрынскага дзіцячага дома (Дзяржаўная ўстанова спецыяльнай адукацыі «Спецыяльны дзіцячы сад № 1 г. Кобрына»; 1953)

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў у горадах і вёсках засталося шмат дзяцей-сірот. У жніўні 1944 г., згодна з рашэннем Брэсцкага аблвыканкама, для дзяцей загінуўшых воінаў і партызан, якія пражывалі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, быў арганізаваны Кобрынскі спецыяльны дзіцячы дом № 1. На працягу 1944–1953 гг. у ім выхоўваліся дзеці-сіроты, якія засталіся без бацькоў.

23 верасня 1953 г. перайменаваны ў Кобрынскі дашкольны дзіцячы дом № 1. Установа адкрылася для дзяцей-сірот і дзяцей ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў, якія засталіся без бацькоўскай апекі. Дзіцячы дом быў прызначаны выключна для дашкольнікаў, спецыялізаваўся на рабоце з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Спачатку ён размяшчаўся ў трох будынках па вул. Матросава і ў адным — па вул. Савецкай. У 1968 г. пабудаваны новы будынак па вул. Спартыўнай, 59. Дырэктарам на момант заснавання была Зінаіда Сцяпанаўна Буракова, якую ў 1974 г. змяніла С. І. Клімава.

У 1982 г. дзіцячы дом узначаліла Ала Пятроўна Селівонік. Менавіта ў перыяд яе кіраўніцтва праведзена рэканструкцыя будынка. З'явіліся не толькі новыя залы, але і набылі сучасны выгляд кухня, пральня, лазня. Упершыню ў горадзе ў дашкольнай установе адкрыўся басейн у памяшканні і на вуліцы. У дзяцей з'явілася больш магчымасцей для развіцця творчых здольнасцей і заняткаў спортам. Ва ўстанове дзейнічалі сем груп: пяць груп працавала па праграме выхавання і навучання дашкольнікаў з інтэлектуальнай недастатковасцю і дзве групы — па праграме выхавання і навучання дашкольнікаў з затрымкай псіхічнага развіцця. 

За дзесяцігоддзі ў Кобрынскім дзіцячым доме былі створаны неабходныя ўмовы, каб дашкольнікі атрымлівалі паўнавартаснае выхаванне. Каб дапамагаць дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, патрэбны былі перш за ўсё добрыя спецыялісты і адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе. Калектыў дзіцячага дома прайшоў доўгі шлях прафесійнага станаўлення, назапашвання педагагічнага вопыту, павышэння якасці работы і творчага пошуку. Выхавацелі Вера Міхайлаўна Раманава, Зінаіда Васільеўна Старавойтава, Ганна Кірылаўна Дзмітрыева, няня Соф’я Лявонцьеўна Япінская адпрацавалі з дзецьмі па трыццаць і болей гадоў. З 1 ліпеня 2015 г. калектыў узначаліла Наталля Аляксандраўна Дудко, таленавіты педагог, энтузіяст і творчы чалавек, якая ўвасобіла ў жыццё мноства творчых ідэй.

Дзякуючы сацыяльнай палітыцы дзяржавы, неабходнасць у існаванні дзіцячага дома знікла — дзеці-сіроты сталі максімальна ўладкоўвацца на сямейныя формы выхавання. Засталася выдатная інфраструктура, салідная матэрыяльна-тэхнічная база і прафесіянальны калектыў. Каб выкарыстаць усё гэта найбольш эфектыўна, у ліпені 2019 г. Кобрынскім райвыканкамам прынята рашэнне перапрафіляваць дзіцячы дом.

З 7 жніўня 2019 г. на базе ўжо былога дзіцячага дома працуе дзяржаўная ўстанова спецыяльнай адукацыі «Спецыяльны дзіцячы сад № 1 г. Кобрына», дзе акцэнт зроблены на лагапедычную дапамогу. Існуючая матэрыяльна-тэхнічная база дазволіла перавесці спецыяльныя групы для дзяцей, якія мелі патрэбу ў карэкцыі маўлення, з дашкольных устаноў горада ў будынак цяпер ужо спецыяльнага дзіцячага сада (больш за 100 юных кобрынчан). У сваю чаргу гэта дало магчымасць павялічыць колькасць месцаў у гарадскіх дзіцячых садах.

Яшчэ да адкрыцця новай установы ў будынку замянілі вокны і дзверы, зрабілі касметычны рамонт у памяшканнях пяці груп, абнавілі мэблю і тэхналагічнае абсталяванне ў харчблоку, абнавілі дваровае абсталяванне. Былі арганізаваны яшчэ дзве групы і два кабінеты дэфектолага.

Сёння ў садзе функцыянуе сем груп. Тут займаюцца з дзецьмі, якія маюць цяжкія парушэнні маўлення, уключаючы тых, хто не размаўляе ўвогуле. Для адукацыйна-выхаваўчага працэсу ёсць усё неабходнае, у тым ліку музычная зала з сучасным абсталяваннем, спартыўная зала з трэнажорамі, басейн. Адукацыйны працэс ажыццяўляюць 25 педагогаў, прафесіяналаў сваёй справы; практычна ва ўсіх педагогаў вышэйшая ці першая катэгорыя. За кожнай групай замацаваны настаўнік-дэфектолаг, які штодзённа праводзіць заняткі ў групах і індывідуальна.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай

бiблiятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела

абслугоўвання і інфармацыі

 

1.Костюк, Н. В. Детдомовские рассказы : сборник : [автор проработала в Кобринском детском доме более 25 лет] / Наталья Костюк. – 2-е изд. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2010. – 127 с. : ил.

2.Дзяржаўнай установе адукацыі «Кобрынскі дзіцячы дом» («Спецыяльны дзіцячы сад № 1 г. Кобрына»; 1953) – 70 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 107.

3.Дудко, Н. Наталья Дудко: «Специальный детский сад в Кобрине востребован» / [Наталья Дудко ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 10 декабря (№ 50). С. 4.

4.Бялоў, Д. Каб гаворка лілася звонка : [у спецыяльным дзіцячым садзе № 1 г. Кобрына вучацца 103 выхаванцы] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2020. 1 ліпеня. С. 6.

5.Савчук, М. Кобринский детский дом реорганизован в специальный детский сад / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2019. 22 августа (№ 34). С. 2.

6.День открытых дверей : [в Кобринском детском доме] // Духовный вестник. 2018. № 6. С. 7.

7.Савчук, М. Дорогою добра : [Кобринскому детскому дому – 65 лет] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2018. 24 мая. С. 2.

8.Грышкевіч, С. З любоўю і павагай да спадчыны : [у Кобрынскім дзіцячым доме выхоўваюць у дзяцей павагу і цікавасць да нацыянальнай культуры] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2018. 24 красавіка. С. 4.

9.Савчук, М. Волонтеры в детском доме / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2018. 15 февраля. С. 2

10.Елизарова, Ж. Слово, которое лечит : [чтобы работать в детском доме нужно быть добрым, открытым и морально сильным человеком] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2018. 10 лютага. С. 9.

11.Савчук, М. Мастер-классы от педагогов детского дома : [Кобринский детский дом – единственный детский дом в Брестской области, в котором воспитываются дети дошкольники с особенностями психофизического развития] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2017. 23 марта. С. 4.

12.Жуковіч, Л. «Сваёй працай паказваць прыклад іншым» : [для дзяцей-сірот Кобрынскага дзіцячага дома шмат гадоў апекуном з`яўляецца Брэсцкая раённая арганізацыя ГА «БСЖ»] / Людміла Жуковіч ; [гутарыла Хрысціна Хілько] // Алеся. 2016. № 8. С. 12–14.

13.Богданова, К. Говорят и показывают дети : [состоялся благотворительный телемарафон «От сердца к сердцу» в помощь Кобринскому детскому дому] / Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2016. 3 июня. С. 6.

14.Курбат, Л. Сардэчны тэлемарафон : [адбыўся дабрачынны тэлемарафон «Ад сэрца да сэрца» ў дапамогу Кобрынскаму дзіцячаму дому] / Лідзія Курбат // Народная трыбуна. 2016. 3 чэрвеня. С. 3.

15.Грышкевіч, С. Як дома : [аб рабоце Кобрынскага дзіцячага дома, які дзейнічае з 1953 г.] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2016. 2 чэрвеня. С. 5.

16.Бойко, А. Останется ли «Сказка» былью? : [реорганизация учреждений образования грозит закрытием Кобринского детского дома] / Анна Бойко // Вечерний Брест. 2016. 1 июня. С. 6.

17.Тимошук, А. Добрым волшебником может стать каждый : [для воспитанников ГУО «Кобринский детский дом» волонтеры организовали акцию «Подарим сказку малышам»] / Анна Тимошук // Кобрынскі веснік. 2016. 2 студзеня. С. 12.

18.Дудко, Н. А. Наталья Дудко: «Мы стараемся каждый день для наших деток сделать праздником» / Наталья Дудко ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2015. 17 декабря. С. 5.

19.Кандрашук, Н. Тут немагчыма заставацца абыякавым : [з 1 ліпеня на пасаду дырэктара Кобрынскага дзіцячага дома назначана Наталля Дудко] / Наталля Кандрашук // Кобрынскі веснік. 2015. 26 жніўня. С. 3.

20.Дудко, Н. А. Подарите детскому дому кусочек счастья / Наталья Александровна Дудко, [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2015. 6 августа. С. 2.

21.Сергеев, И. Чужих детей не бывает : [в рамках акции «Наши дети» Кобринский детский дом посетили представители исполнительной власти во главе с губернатором К. А. Сумаром] / Иван Сергеев // Заря. 2013. 24 декабря. С. 4.

22.Пашкович, Л. Заветное желание – своя семья : [Кобринский детский дом отметил свой 60-летний юбилей] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2013. 25 мая. С. 3.

23.Хокимова, А. Свой дом : [об усыновлении детей из Кобринского детского дома] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2011. 15 апреля. C. 5.

24.Юдицкий, А. «Детдомовские рассказы» : [издан сборник «Детдомовские рассказы» Н. Костюк, проработавшей в Кобринском детском доме более четверти века] / Александр Юдицкий // Заря. 2011. 3 февраля. C. 20.

25.Малицкая, И. Чужих детей не бывает / Ирина Малицкая // Заря. 2010. 9 сентября. C. 18.

26.Данилова, Е. Пусть мама меня непременно найдёт / Елена Данилова // Заря. 2009. 21 мая. C. 6.

27.И подарки, и внимание : [о благотворительной акции в Кобринском детском доме] // Заря. 2009. 10 января. C. 2.

28.Волков, С. Подарки от шефов : [Кобринский детский дом отметил свой 55-летний юбилей] / Сергей Волков // Заря. 2008. 9 сентября. C. 4.

29.Детскому дому – 55! // Кобрынскi веснiк. 2008. 13 верасня. C. 8.

30.Васюк, Н. 55 – это отлично! : [Кобринскому детскому дому – 55] / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2008. 11 сентября. C. 18.

31.Селивоник, А. «Прежде всего здесь нужно быть мамой» / Алла Селивоник ; [записала] Эмма Дзюрич // Заря. 2007. 26 апреля. C. 6–7.

32.Костюк, Н. Детдомовские рассказы : Тяжелый случай / Наталья Костюк ; [предисловие А. Крейдича] // Нёман. 2004. № 11. С. 64–77.

33.Кобяк, Э. Неужто очерствели наши души? / Эдуард Кобяк // Беларуская думка. 2000. № 6. С. 146–148.

34.Кореневская, А. Большая семья под старыми кленами / А. Кореневская // Белорусскяа нива. 1996. 15 октября.

35.Бородина, О. Сказки казенного дома / О. Бородина // Заря. 1996. 30 июня.

36.Забалоцкая, Л. Карамелька пад падушку / Л. Забалоцкая // Пралеска. 1993. № 10. С. 24–29.

37.Хільчук, М. Сустрэча праз гады : [пра свята з нагоды 40-годдзя Кобрынскага дзіцячага дома, на якое прыехалі былыя выхаванцы] / М. Хільчук // Кобрынскі веснік. 1993. 4 верасня. С. 2.

38.Хільчук, М. Ён стаў для многіх родным домам / М. Хільчук // Кобрынскі веснік. 1993. 3 красавіка.

39.Вялікая радня : фотарэпартаж // Работніца і сялянка. 1989. № 2. С. 5.

40.Крейдич, М. Весенние заморозки / М. Крейдич // Заря. 1988. 19 апреля.

41.Манаева, Д. Свет и печаль доброго дома / Д. Манаева // Советская Белоруссия. 1988. 11 марта.

42.Хільчук, М. Дом трывогі і надзей / М. Хільчук // Кобрынскі веснік. 1987. 20 жніўня. С. 2.

43.Лачымаў, М. У дзень нараджэння : [аб дырэктары Кобрынскага дзіцячага дома З. С. Бураковай] / М. Лачымаў // Работніца і сялянка. 1970. № 7. С. 5–6.

44.Панасюк, М. Кедравая галінка : [аб дырэктары Кобрынскага дзіцячага дома З. С. Бураковай] / Мікола Панасюк // Звязда. 1970. 27 чэрвеня.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 260 разоў