Аўторак, 12 Верасень 2023 16:13

31 сакавіка 2023 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Юрыя Вітольдавіча Шулейкі (1968), дзяржаўнага дзеяча

Юрый Вітольдавіч Шулейка нарадзіўся 31 сакавіка 1968 г. у г. п. Казлоўшчына Дзятлавіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька, Вітольд Балеслававіч Шулейка, працаваў майстрам-настаўнікам у мясцовым прафесійна-тэхнічным вучылішчы, вучыў карыстацца трактарам. Маці, Ядзвіга Уладзіміраўна, працавала бухгалтарам.

Юрый Шулейка служыў у Савецкай арміі (1986–1988). Па закончэнні Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1992) пачаў працаваць на Гродзенскім масакамбінаце – майстрам па рамонту тэхналагічнага абсталявання, выконваў абавязкі галоўнага энергетыка. З 1994 г. – начальнік мяснога цэха сельгаспрадпрыемства «Абухава» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1996 г. – намеснік дырэктара – начальнік перапрацоўчага комплексу Зэльвенскай цеплаэлектрасеткі. У хуткім часе вярнуўся на Гродзенскі мясакамбінат, да 2005 г. працаваў на пасадзе начальніка аддзела механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў. Закончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002).

У 2005 г. Ю. В. Шулейка назначаны дырэктарам Лідскага мясакамбіната, у 2007 г. – генеральным дырэктарам абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Гродзенскія мясамалочныя прадукты», у 2008 г. – генеральным дырэктарам дзяржаўнага аб’яднання «Гроднамясамалпром». 27 сакавіка 2012 г. стаў першым намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама, у 2013 г. – намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

12 ліпеня 2017 г. Ю. В. Шулейка назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Гомельскай вобласці. Курыраваў пытанні прамысловага комплексу вобласці, якасці і канкурэнтназдольнасці прадукцыі прамысловасці і інш.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка 26 студзеня 2021 г. назначыў Ю. В. Шулейку старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. 1 лютага на пазачарговай сесіі Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў ён зацверджаны на пасадзе старшыні аблвыканкама.

Старшыня аблвыканкама ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама, размяркоўвае абавязкі паміж першым намеснікам, намеснікамі старшыні і ўпраўляючым справамі аблвыканкама, каардынуе іх дзейнасць, прымае кадравыя рашэнні. Курыруе пытанні гарадскіх, раённых выканкамаў, рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі, тэрытарыяльнай і грамадзянскай абароны.

Узначальвае камісію аблвыканкама па прысваенню класаў дзяржаўным служачым; камісію аблвыканкама пра супрацьдзеянню карупцыі; камісію па атэстацыі старшынь гарадскіх і раённых выканкамаў, глаў адміністрацый раёнаў г. Брэста, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў аблвыканкама; камісію па супрацьдзеянню экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам у Брэсцкай вобласці; савет па кардынацыі дзейнасці адміністрацыйных, праваахоўчых органаў, воінскіх і пагранічных падраздзяленняў і таможанных службаў.

Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Брэсцкім абласным Саветам дэпутатаў; Брэсцкім абласным судом і эканамічным судом Брэсцкай вобласці; ваенным камісарыятам Брэсцкай вобласці і ваеннымі часцямі; дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі; Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, пракуратурай Брэсцкай вобласці; таможаннымі і пагранічнымі органамі; упраўленнем Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці; упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення аблвыканкама; галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама; галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама; галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама; упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама; аддзела па абароне дзяржаўных сакрэтаў, мабілізацыйнай работы і пытаннях абароны аблвыканкама.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя

М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела

краязнаўства

 

1.Шулейко, Ю. В. «За всеми рекордами страды – профессионализм и старание» / Ю. В. Шулейко ; беседовал Александр Курец // Сельская газета. 2023. 7 сентября. С. 1, 6.

2.Яскевіч, С. Пасадзіць сваё дрэва : [пра акцыю «Тыдзень лесу» ў Мухавецкім лясніцтве Брэсцкага лясгаса, у якой прыняў удзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Ю. В. Шулейка] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2023. 12 красавіка. С. 3.

3.Литвинович, Е. То, что важно для всех : [состоялось очередное заседание Брестского облисполкома] / Евгений Литвинович // Заря. 2023. 29 апреля. С. 2.

4.Светава, Я. Снегапады, велікагрузы, звароты-падзякі : [старшыня Брэсцкага аблвыканкама Ю. В. Шулейка прыняў званкі ад 30 жыхароў вобласці] / Яна Светава // Звязда. 2022. 20 снежня. С. 3.

5.Литвинович, Е. Родина начинается с порядка : [об очередном заседании Брестского облисполкома] / Евгений Литвинович // Заря. 2022. 24 сентября. С. 3.

6.Дылюк, Т. Юрий Шулейко посетил Телеханы с рабочим визитом / Татьяна Дылюк // Івацэвіцкі веснік. 2022. 6 жніўня. С. 1–2.

7.Пупач, Г. Визит губернатора в район. Вне плана / Галина Пупач // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2022. 6 жніўня. С. 2.

8.Ракуть, Е. «Встреча с губернатором прошла на все 100!» / Елена Ракуть // Наш край. Барановичи, 2022. 30 июля. С. 3.

9.Шулейко, Ю. В. Брестчина: новый импульс развития / [Юрий Шулейко] ; беседовал Игорь Гетман // Маяк. Берёза, 2022. 6 июля. С. 4–5.

10.Шулейко, Ю. В. Юрий Шулейко: «С июля – августа рассчитываем на восстановление экономического роста» / Юрий Шулейко ; беседовал Игорь Гетман // Заря. 2022. 2 июля. С. 4–5.

11.Прикота, В. О наследии белорусов и трудолюбивой стране : [председатель Брестского облисполкома Ю. В. Шулейко провел урок памяти в Мокранской средней школе Малоритского района] / Виктория Прикота // Заря. 2022. 12 мая. С. 3.

12.Орлова, И. Отчет председателя : [доклад Ю. Шулейко об итогах социально-экономического развития Брестской области за прошлый год и задачах на текущий] / Ирина Орлова // Заря. 2022. 2 апреля. С. 6.

13.Свиридович, О. «В основе обновленной Конституции – мир и будущее наших детей» : [Ю. В. Шулейко встретился с коллективом ОАО «Брестский мясокомбинат»] / Ольга Свиридович // Заря. 2022. 12 февраля. С. 3.

14.Логвинович, А. Сделано много, но и немало еще предстоит : [председатель Брестского облисполкома Ю. В. Шулейко встретился с руководителями региональных средств массовой информации] / Александр Логвинович // Заря. 2021. 29 декабря. С. 3.

15.Свиридович, О. В гости к Деду Морозу : [новогодний благотворительный праздник в Беловежской пуще с участием губернатора Ю. В. Шулейко собрал 250 детей] / Ольга Свиридович // Заря. 2021. 18 декабря. С. 3.

16.Орлова, И. Разговор о насущном : [прямая телефонная линия с главой области Ю. В. Шулейко] / Ирина Орлова // Заря. 2021. 1 сентября. С. 2.

17.Дылюк, Т. Губернатор Брестской области Юрий Шулейко встретился с представителями СМИ в мемориальном комплексе партизанской славы «Хованщина» / Татьяна Дылюк // Івацэвіцкі веснік. 2021. 15 мая. С. 1.

18.Свиридович, О. О COVID-19, экономике, госсимволах... : [Ю. В. Шулейко встретился с журналистами Брестчины] / Ольга Свиридович // Заря. 2021. 15 мая. С. 4–5.

19.Гумина, С. Работа есть. Поможем трудоустроиться : [председатель Брестского облисполкома Ю. В. Шулейко провел прямую телефонную линию] / Светлана Гумина // Сельская газета. 2021. 30 марта. С. 3.

20.Ребковец, Л. Губернатор посетил Логишин / Людмила Ребковец // Полесская правда. Пинск, 2021. 13 марта. С. 1.

21.Логвинович, А. Новый губернатор вступил в должность : [Ю. В. Шулейко] / Александр Логвинович // Заря. 2021. 3 февраля. С. 1–2.

22.Козлович, В. Задачи ясны и выполнимы : [об утверждении в должности председателя Брестского облисполкома Ю. В. Шулейко] / Валентина Козлович // СБ. Беларусь сегодня. 2021. 2 февраля. С. 6.

23.Яскевіч, С. Новы кіраўнік Брэстчыны : [аб прызначэнні на пасаду старшыні Брэсцкага аблвыканкама Ю. В. Шулейкі] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2021. 2 лютага. С. 3.

24.Грибанов, В. На Брестчине – новый руководитель региона : [Ю. В. Шулейко] / Владислав Грибанов // Брестский вестник. 2021. 28 января (№ 4). С. 1–2.

25.Брестчину возглавил Юрий Шулейко / БелТА // Заря. 2021. 27 января. С. 1

26.Крят, Д. Кадровый день у Президента : [о назначениях на руководящие посты, в т. ч. о назначении Ю. В. Шулейко председателем Брестского олблисполкома] / Дмитрий Крят, Варвара Морозова // Рэспубліка. 2021. 27 студзеня. С. 2–3.

27.Мядзведзева, В. Кадравы дзень у Прэзідэнта : [аб прызначэнні на адказныя пасады, у т. л. аб прызначэнні Ю. В. Шулейкі старшынёй Брэсцкага аблвыканкама] / Вольга Мядзведзева // Звязда. 2021. 27 студзеня. С. 2.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 358 разоў