Чацвер, 14 Верасень 2023 16:22

1 чэрвеня 2023 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Любоў Паўлаўны Аляксандравай (1953), журналіста, паэтэсы

Любоў Паўлаўна Аляксандрава (Мікіцюк) нарадзілася 1чэрвеня 1953 г. у в. Андронава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзед, Цiмафей Філіпавіч Сахарчук, у час нямецка-фашысцкай акупацыі дапамагаў партызанам, бабуля, Ганна Сямёнаўна, загiнула ў 1942 г. Бацька Любы, Павел Мікалаевіч Мікіцюк, на фронце быў з 1944 г., вярнуўся інвалідам, узнагароджаны медалямі «За взятие Берлина», «За победу в Великой Отечественной войне». Маці, Лізавета Цімафееўна, была сувязной партызанскага атрада імя Чапаева.

Сям’я пераехала ў г. Брэст, дзе Люба закончыла сярэднюю школу № 7. З дзяцінства любіла чытаць. Прачытала ў газеце пра Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве і задумала там вучыцца. Пасля школы працавала на фабрыках і заводах – зарабляла рабочы стаж для паступлення ў інстытут.

У 1973–1978 гг. вучылася ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага на аддзяленні «Паэзія». Удзельнічала ў семінары паэзіі Сяргея Васільевіча Смірнова. Інстытут размешчаны на Цвярскім бульвары, побач з Пушкінскай плошчай – у самым цэнтры Масквы. Спалучэнне гістарычнага месца, таленавітай моладзі і масцітых майстроў пяра садзейнічала духоўнаму росту.

Па заканчэнні ВНУ Любоў Аляксандрава 25 гадоў працавала рэдактарам у Брэсцкім абласным камітэце тэлерадыёвяшчання, у рэдакцыі навін абласнога радыё, у маладзёжнай рэдакцыі. Паралельна вяла радыёчасопіс «Літаратурная Брэстчына». Узнагароджана граматай Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (2000).

Аб’ём вяшчання абласнога радыё складаў у суткі 1 гадзіну 20 хвілін. У сетцы вяшчання значнае месца займалі інфармацыйныя праграмы. Слухачам былі добра вядомы праграмы «Закон і мы», «Літаратурная Брэстчына», «Вера. Надзея. Любоў», «Суботні калейдаскоп», «Маладзёжная». Багаты творчы патэнцыял абласнога радыё даваў магчымасць ажыццяўляць поўнамаштабнае асвятленне ўсіх граняў жыцця Брэстчыны.

З 2004 г. Л. П. Аляксандрава працавала ў газете «Брестский курьер», друкавалася пад псеўданімам «Любоў Паўлава». Пісала на розныя тэмы, але на першым месцы былі тэмы культуры і мастацтва: пра музычныя і тэатральныя фестывалі, спектаклі, канцэрты, мастацкія выставы, творчыя вечары, а таксама тэмы адукацыі, экалогіі, людскіх лёсаў. У 2010 г. Любоў Паўлаўна стала адным з пераможцаў журналісцкага конкурсу «Лепшая публікацыя аб «Горкаўцы», які быў аб’яўлены абласной бібліятэкай імя М. Горкага. У 2011 г. публікацыі «Брестского курьера» на тэмы культуры былі адзначаны дыпломам аблвыканкама на абласным конкурсе СМІ.

У 2014 г. выйшла кніга вершаў Любові Аляксандравай «Стихи разных лет». Вершы, якія сабраны ў кнізе, – адлюстраванне яе асабістай духоўнай біяграфіі, у якой імгненні лёсу ў спектры адчуванняў – і радасных, і сумных – пераліліся ў дакладную і тонкую слоўную вязь. Любоў і боль, прырода ў розных яе праяўленнях, складанасць чалавечых узаемаадносін, гісторыя роду і края – усё гэта стварае лейтматыў кнігі.

Муж, Мікалай Аляксеевіч Аляксандраў, закончыў Літаратуры інстытут імя А. М. Горкага (1978), журналіст, паэт, працаваў у газеце «Заря» (1980–1990), заснавальнік і галоўны рэдактар газеты «Брестский курьер» (1990–2018), аўтар кніг «Кварта» (2002), «Долгий путь в Китеж» (2009), «Беларусь на перекрестке уникальных судеб» (2020), «Вечерняя пристань» (2021).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя

М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела

краязнаўства

 

Творы Л. П. Аляксандравай

1.Стихи разных лет : [стихи] / Любовь Александрова ; [редактор Н. Александров]. – Брест : Альтернатива, 2014. – 80 с.

2.Радыё : [з гісторыі Брэсцкага абласнога радыё] / Л. П. Аляксандрава // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 598–599.

3.Гуляев, В. В. Художественный музей в Брестской крепости отмечает своё 15-летие / Василий Васильевич Гуляев ; интервью подготовила Любовь Павлова // Брестский курьер. 2017. 18 мая (№ 21). С. 8.

4.Запечатленный ангел Нилы Горчанюк в поисках свободы и любви / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2017. 16 февраля (№ 8). С. 24.

5.Ковалеский, С. Баритон Станислав Ковалевский : творческая судьба нашего земляка сложилась в Одессе / Станислав Ковалевский ; [записала] Любовь Павлова // Брестский курьер. 2017. 26 января (№ 5). С. 8.

6.«Дорога к храму» Тамары Денисовой собрала единомышленников : [о выставке работ художницы в музее «Спасенные художественные ценности»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2016. 4 февраля (№ 6). С. 11.

7.Гайдученя, Л. Лукаш Гайдученя: «В Бресте на Рождество музыка соединяет землю с небом» / Лукаш Гайдученя ; беседовала Любовь Павлова // Брестский курьер. 2016. 14 января (№ 3). С. 3.

8.Две яркие точки — личности Бреста на небосводе изобразительного искусства : [о художниках Николае Кузьмиче и Льве Алимове] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 3 декабря (№ 49). С. 10.

9.Закржевский, В. Виталий Закржевский: «Взять гитару в руки меня подвиг фестиваль туристской песни» / Виталий Закржевский ; записала Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 24 сентября (№ 39). С. 21.

10.Дед Миколай отправился в рай, а его «деревянный народ» остаётся с нами : [о народном мастере РБ Н. В. Тарасюке из д. Стойлы Пружанского района] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 29 января (№ 5). С. 24.

11.Жизнь на солнечной стороне художницы Татьяны Потворовой / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2013. 26 декабрпя (№ 52). С. 10.

12.Годы, роли и судьбы в фотообъективе истории : [открытие фотовыставки Сергея Уксусова «Театральный репортаж» в Брестском драматическом театре] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2013. 28 марта (№ 13). С. 21.

13.Воронко, Г. Храм Пересвета и Осляби освящен на территории Брестской погрангруппы / Георгий Воронко ; [беседовала] Любовь Павлова // Брестский курьер. 2013. 21 февраля ( № 8). С. 32.

14.Я просто музыкант-многостаночник : [о заслуженном работнике культуры Беларуси, композиторе Сергее Любчуке] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2010. 29 апреля (№ 18). С. 10.

15.Высокая печать белорусской книжной культуры : [о творческом вечере книговеда Н. Н. Николаева из Санкт-Петербурга в Брестской областной библиотеке] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2010. 15 апреля (№ 16). С. 10.

16.Дом, где музыка живет семь десятилетий : [70-летию Брестской музыкальной школы № 1] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2009. 19 ноября (№ 47). С. 32.

17.Хранитель древностей города Каменца продолжает свою миссию : [в Каменецкой районной библиотеке им. В. Игнатовского – презентация выставки по мотивам книги краеведа Георгия Мусевича «Народ, который жил среди нас»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2008. 13 ноября (№ 46). С. 20.

18.«Белая вежа» на фестивальном экваторе : [о международном театральном фестивале «Белая вежа»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2008. 18 сентября (№ 38). С. 8–9.

19.Гуляева, С. И. Свет передается потомкам / Светлана Иосифовна Гуляева ; беседовала Любовь Павлова // Брестский курьер. 2007. 16 августа (№ 33). С. 8.

20.Живет и дышит былое в военно-историческом музее имени А. В. Суворова : [музею 60 лет] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2006. 28 сентября (№ 39). С. 10.

21.«Живые с мертвыми – для славы мертвых нет» : 4 марта исполнилось бы 85 лет брестскому художнику Эдуарду Куфко / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2006. 2 марта (№ 9). С. 2.

22.Игумнова, А. Песнь бескорыстная – сама себе хвала, когда поет брестская копелла мальчиков и юношей / А. Игумнова ; беседовала Любовь Павлова // Брестский курьер. 2006. 5 января. С. 8.

23.Хоменчук, Н. Н. Разорённые гнёзда… : вспоминают дети «раскулаченных» крестьян Западной Беларуси / Нина Николаевна Хоменчук ; публикация Л. Павловой // Брестский курьер. 2005. 17 ноября (№ 47). С. 9.

24.Кузьмич, Н. Николай Кузьмич: «Чудес не бывает без труда» / Николай Петрович Кузьмич ; беседовала Любовь Павлова // Брестский курьер. 2005. 29 июня (№ 27). С. 8.

25.История оркестра в лицах и звуках : [уникальным концертом отметили 55-летие оркестра русских народных. инструментов в Брестском музыкальном колледже] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2005. 26 мая. С. 23.

26.Бодрый и добрый юбилей художника Петра Данелия / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2005. 27 января. С. 1.

 

Аб жыцці і творчасці Л. П. Аляксандравай

1.Александров, Н. А. Ростовская тетрадь. Армейские письма жене (1978–1980 гг.) / Николай Александров // Долгий путь в Китеж / Николай Александров. Брест, 2009. С. 200–350.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 204 разоў