Чацвер, 14 Верасень 2023 16:27

16 верасня 2023 г. – 55 гадоў з дня нараджэння мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна (Віталь Іванавіч Тупека; 1968), Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

Віталь Іванавіч Тупека нарадзіўся 16 верасня 1968 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Летнія канікулы праводзіў на радзіме сваёй маці ў в. Велямічы Столінскага раёна. Бабуля Ганна Фёдараўна Гушча вадзіла Віталя ў царкву, заклала асновы праваслаўных традыцый. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 г. Лунінца (1985) Віталь Тупека паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна на факультэт «Радыяфізіка і электроніка». У 1987–1989 гг. праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі, затым працягнуў вучобу ў ВНУ. У чэрвені 1992 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці «інжынер-радыяфізік».

У жніўні 1992 г. Віталь Тупека паступіў на першы курс Мінскай духоўнай семінарыі. Пасля заканчэння трэцяга курса ў 1994 г. падаў прашэнне і быў прыняты ў лік браціі Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра. 16 снежня 1994 г. у Свята-Успенскім саборы намеснікам манастыра архімандрытам Гурыем (цяпер архіепіскап Навагрудскі і Лідскі) па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пастрыжаны ў манаства з імем Веніямін у гонар свяшчэннамучаніка Веніяміна, мітрапаліта Петраградскага і Гдоўскага.

9 студзеня 1995 г. мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам за Бажэственнай літургіяй у Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра Веніямін (Тупека) хіратанісаны ў іерадыякана, а 13 лютага 1995 г. – у іераманаха. 20 чэрвеня 1996 г. прызначаны на пасаду скарбніка манастыра. У гэтым жа годзе пасля заканчэння Мінскай духоўнай семінарыі паступіў на першы курс Мінскай духоўнай акадэміі і прызначаны на пасаду выкладчыка Мінскай духоўнай семінарыі. У 1999 г. скончыў навучанне ў духоўнай акадэміі з вучонай ступенню «кандыдат багаслоўя».

14 снежня 1999 г. Веніямін (Тупека) узведзены ў сан ігумена. 12 студзеня 2005 г. прызначаны на пасаду благачыннага Жыровіцкага манастыра. 20 мая 2006 г. узведзены ў сан архімандрыта. У складзе дэлегацыі Мінскай епархіі прымаў удзел у Памесным Саборы Рускай Праваслаўнай Царквы 27–29 студзеня 2009 г. 1 ліпеня 2009 г. вызвалены ад пасады благачыннага Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра і прызначаны на пасаду намесніка Свята-Благавешчанскага Лядзенскага мужчынскага манастыра Мінскай епархіі.

20 сакавіка 2010 г. у крыжовым храме Патрыяршай рэзідэнцыі ў маскоўскім Данілавым манастыры Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў чын нарачэння намесніка Благавешчанскага мужчынскага манастыра г. Мінска архімандрыта Веніяміна (Тупека) у епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі.

21 сакавіка 2010 г. Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў у кафедральным саборным Храме Хрыста Збавіцеля хіратонію архімандрыта Веніяміна (Тупека) у епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі. Рашэннем Сінода 4 чэрвеня 2010 г. прызначаны старшынёй Выдавецкага Савета Беларускай Праваслаўнай Царквы. 23 кастрычніка 2014 г. прызначаны кіруючым архіерэем новастворанай Барысаўскай кафедры з тытулам Барысаўскага і Мар'інгорскага. З 30 студзеня 2017 г. уваходзіць у склад камісіі па багаслоўі і багаслоўскай адукацыі Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.

25 жніўня 2020 г. Веніямін (Тупека) прызначаны Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, з захаваннем за ім часовага кіравання Барысаўскай епархіяй. 6 верасня 2020 г. узведзены ў сан мітрапаліта Патрыярхам Кірылам у храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве. 9 чэрвеня 2021 г. яму даручана часовае Кіраванне Слуцкай епархіяй.

Узнагароджаны царкоўнымі ўзнагародамі: ордэнамі Свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені (2009), Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай (2013), прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені (2018), медалямі прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага I ступені (2018), праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, II ступені. Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2015).

 

Матырыал падрыхтаваны ў 2023 г. Лунінецкай цэнтральнай раёнай

бібліятэкай. Бушыла Іна Васільеўна, гал. бібліёграф аддзела абслуговання і

інфармыцыі

 

1.Молитвенник за Беларусь : Епископ Борисовский и Марьиногорский Вениамин (Виталий Иванович Тупеко) – первый уроженец Лунинца, избранный архиереем // Милая малая родина, вечная наша любовь… : (к 570-летию города Лунинца, 80-летию Лунинецкого района и районной газеты «Лунінецкія навіны»). Минск : Белтаможиздат, 2019. С. 138–144.

2.Вениамин (Тупеко Виталий Иванович ; епископ). Я готов... Жизнь и подвиг священномученика Иоанна Восторгова / епископ Вениамин (Тупеко). – Минск : Четыре четверти, 2018. – 182 с.

3.Вениамин. Состоялись торжества, посвященные 850-летию представления преподобной Евфросинии, игумении и княжны Полоцкой / Вениамин, митрополит Минский и Заславский // Царкоўнае слова. 2023. 9 чэрвеня (№ 23). С. 1.

4.Веніямін. Мітрапаліт Веніямін: «Слова – гэта дар, якім чалавек надзелены ад Бога» / мітрапаліт Веніямін ; пытанні задавала Ларыса Цімошык // Звязда. 2023. 23 мая. С. 1, 5.

5.Вениамин. Пасхальное послание митрополита Минского и Заславского Вениамина, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, архипастырям, священнослужителям, монахам и всем верным чадам Белорусской Православной Церкви / Вениамин, митрополит Минский и Заславский // Царкоўнае слова. 2023. 14 красавіка (№ 15). С. 3.

6.Вениамин. Пасха – это возрождение и спасение всего человечества / Вениамин ; беседовала Ольга Деменчук // Союзное государство. 2023. № 4. С. 20–26.

7.Вениамин. Добрые плоды сотрудничества / Вениамин, митрополит Минский и Заславский // Царкоўнае слова. 2023. 17 лютага (№ 7). С. 3.

8.Вениамин. Шаги навстречу Богу никогда не остаются без ответа / Вениамин, митрополит Минский и Заславский ; беседовала Христина Глушко // СБ. Беларусь сегодня. 2023. 8 февраля. С. 8–10.

9.Гиль, С. Владыка Вениамин – в Барановичах / Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2023. 11 января (№ 2). С. 4.

10.Глобальные вызовы современности и духовный выбор человека // Царкоўнае слова. 2022. 2 снежня (№ 48). С. 10–11.

11.День белорусской письменности // Царкоўнае слова. 2022. 9 верасня (№ 36). С. 4–5.

12.Празднование 1030-летия православия в Заславле // Царкоўнае слова. 2022. 5 жніўня (№ 31). С. 3–4.

13.Свістуновіч, П. Увага, спагада і міласэрнасць / Павел Свістуновіч // Лунінецкія навіны. 2022. 19 студзеня. С. 2.

14.Вениамин. Рождественское послание митрополита Минского и Заславского Вениамина, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, архипастырям, священнослужителям, монахам и всем верным чадам Белорусской Православной Церкви / Вениамин, митрополит Минский и Заславский // Царкоўнае слова. 2022. 7 студзеня (№ 1). С. 3.

15.Обращение Патриаршего Экзарха всея Беларуси в связи с осложнением эпидемиологической ситуации на территории Республики Беларусь // Царкоўнае слова. 2021. 15 кастрычніка (№ 42). С. 5.

16.Лавренкова, Ю. Минск встречает святыню / Юлия Лавренкова // Царкоўнае слова. 2021. 6 жніўня (№ 32). С. 4–5.

17.Вениамин. Братьям жить вместе! / Вениамин, митрополит Минский и Заславский ; беседовали Елена Овчаренко, Валерий Чумаков // Союзное государство. 2021. № 7. С. 74–79.

18.Заседание Синода Белорусской Православной Церкви // Царкоўнае слова. 2021. 18 чэрвеня (№ 25). С. 4.

19.Лавренкова, Ю. Культурный и духовный диалог / Юлия Лавренкова // Царкоўнае слова. 2021. 28 мая (№ 22). С. 6–7.

20.Состоялся архипастырский визит Патриаршего Экзарха в город Кобрин // Кобрин-информ. 2021. 27 мая (№ 21). С. 13.

21.Конопацкая, Т. Волонтер – это доброволец / Татьяна  Конопацкая // Царкоўнае слова. 2021. 19 сакавіка. (№ 12). С. 12–13.

22.Вениамин. Единением и любовью спасемся / Вениамин, митрополит Минский и Заславский ; беседовала Екатерина Дубинская // Беларуская думка. 2021. № 4. С. 14–19.

23.Канапацкая, Т. Кветкі для Божай Маці / Таццяна Канапацкая // Лунінецкія навіны. 2021. 26 лютага. С. 6.

24.Ражджэственскае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і ўсім верным дзецям Беларускай Праваслаўнай Царквы // Царкоўнае слова. 2021. 1 студзеня (№ 1). С. 3.

25.Вениамин. Единением и любовью спасемся : выступление на VI Всебелорусском народном собрании в Минске / Вениамин, митрополит Минский и Заславский // Царкоўнае слова. 2021. 19 лютага (№ 8). С. 4.

26.Веніямін. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін: «Залог існавання нашага грамадства – рабіць дабро» / Веніямін (Тупека) ; [гутарыў] Уладзімір Субат // Сельская газета. 2020. 5 декабря. С. 8–9.

27.Веніямін. Мітрапаліт Веньямін: «Нам усім неабходна прасіць у Бога мудрасці і разваліжвасці» / Веньямін (Тупека) ; [гутарыла] Вольга Мядзведзева // Звязда. 2020. 5 снежня. С. 1, 4–5.

28.Вениамин. О чем сегодня молятся белорусы / Вениамин, митрополит Минский и Заславский ; беседовала Лариса Коршун // Союзное государство. 2020. № 11. С. 10–12.

29.Машлякевич, И. Детство Экзарха – в Велемичах / Ирина Машлякевич // Навіны Палесся. Столін, 2020. 30 кастрычніка. С. 6.

30.Вениамин. Сейчас совершается духовная борьба за наше отечество / Вениамин, митрополит Минский и Заславский / Вениамин, митрополит Минский и Заславский // Духовный вестник. 2020. № 9. С. 2.

31.Вениамин. «Не предполагали, что здесь может быть такое» : [о ситуации в республике и позиции Церкви] / Вениамин [Виталий Иванович Тупеко ; беседовал Константин Придыбайло] // Царкоўнае слова. 2020. 18 верасня (№ 38). С. 6–8.

32.Епископ Вениамин возведен в сан Митрополита / Патриархия.ru // Царкоўнае слова. 2020. 11 верасня (№ 37). С. 4–5.

33.Митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси // Воскресный листок. 2020. Сентябрь (№ 1). С. 3.

34.Епископ Вениамин, избранный митрополитом Минским и Заславским, Патриаршим Экзархом всея Беларуси : (в миру Виталий Иванович Тупеко) // Царкоўнае слова. 2020. 4 верасня (№ 36). С. 5.

35.Наш зямляк епіскап Веніямін (Тупека) назначаны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым экзархам усяе Беларусі // Лунінецкія навіны. 2020. 28 жніўня. С. 1.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 371 разоў