Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў гэтам доме на першым паверху жыў палкоўнік Васіль Афанасьевіч Зотаў (1911–1985), франтавік, першы дырэктар брэсцкай гасцініцы «Беларусь» (адкрыта ў 1971 г.). У 2005 г. у музеі яму прысвяцілі выстаўку. Пасля капітальнай рэканструкцыі асабняка на двух паверхах былі створаны 4 залы агульнай экспазіцыйнай плошчай 199 кв. м.
Музейны фонд складае больш за 4 тысяч прадметаў. У пастаянна дзеючай экспазіцыі прадстаўлена больш за 800 экспанатаў, якія расказваюць аб гісторыі горада ад старажытнасці да савецкага перыяду. Многія экспанаты – сапраўдныя рарытэты: клад з солідамі, якія адчаканены на Брэсцкім манетным двары ў другой палове ХVII ст.; унікальны гадзіннік майстра Іагана Готфрыда Шміта, датаваны 1767 г.; закладная дошка і шкатулка з манетамі, устаноўленыя ў падмурак першага будынка Брэст-Літоўскай крэпасці 1 чэрвеня 1936 г.; зброя, гістарычныя фотаздымкі, карты, дакументы.
Фонды музея папаўняюцца прадметамі, якія прыносяць у дар жыхары горада, краязнаўцы. Некаторыя экспанаты былі заказаны музеем у мастакоў. Так з’явілася карціна Анастасіі Фяцісавай «Сярэдневечны Брэст». Дзякуючы спонсарскай дапамозе прадпрыемстваў і арганізацый удалося ажыццявіць праект абнаўлення і інавацыйнага ўдасканалення экспазіцыі – з’явіліся інтэрактыўныя мультымедыйныя інсталяцыі, сенсарны стол і іншае абсталяванне. 24 мая 2022 г. у музеі адбылася акцыя «Фундатары Брэста...», прысвечаная спонсарам – удзельнiкам дабрачыннага фонду «Брест. 1000 лет».
У дзень святкавання 1000-годдзя г. Брэста (6 верасня 2019 г.) Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ўрачыста на пл. Леніна перадаў экземпляр Брэсцкай Бібліі (1563), які быў набыты на сродкі мецэнатаў. Унікальнае выданне беражліва захоўваецца ў музейным фондзе, дэманструецца толькі па асаблівых выпадках. У снежні 2021 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Брэсцкую Біблію паказалі на выстаўцы «Тот самый подарок к 1000-летию».
Намаганнямі Ганаровага консула Францыі ў г. Брэсце Леаніда Уладзіміравіча Стаецкага музей атрымаў дзве работы прадстаўніка Парыжскай школы жывапісу Якава Балглея (1891–1934), ураджэнца Брэст-Літоўска, 18 старажытных нямецкіх гравюр. Пры ўдзеле Генеральнага косульства Расійскай Федерацыі ў г. Брэсце ад Расiйскай нацыянальнай бiблiятэкi да дня горада «Бярэсце-2023» музею перадалі ў дар копiі дзесяцi нумароў брэсцкай газеты «Наша Заря» 1912 г.
Супрацоўнікі музея праводзяць больш за 300 экскурсій штогод, арганізуюць часовыя выстаўкі з уласных збораў і фондаў іншых музеяў, прыватных калекцый, а таксама мноства тэматычных выязных выставак. Удзельнічаюць у культурна-асветніцкай акцыі «Ноч музеяў».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя
М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела
краязнаўства
1.Музей города Бреста // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 388–393.
2.Новікава, Т. М. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей / Т. М. Новікава, В. І. Фядосік // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 611–612.
3.Чернатов, В. М. Застройка улицы Леваневского : [г. Брест] / В. М. Чернатов, А. Н. Кулагин // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 66.
4.Гетман, И. Первый экземпляр : [о презентации копий десяти номеров брестской газеты «Наша Заря» 1912 г. в музее истории г. Бреста] / Игорь Гетман // Заря. 2023. 2 августа. С. 5.
5.Мощик, С. От осады до горсада : [о работе музея истории г. Бреста] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2022. 3 июня (№ 22). С. 3.
6.Литвинович, Е. Музей рад тебе, меценат! : [о честовании спонсоров и меценатов музея истории г. Бреста] / Евгений Литвинович // Заря. 2022. 28 мая. С. 10.
7.Два этажа для истории : музей истории г. Бреста расширит свои площади за счет соседнего здания суда // Брестский вестник. 2020. 30 января (№ 5). С. 7.
8.Мощик, С. Волшебство Святого Писания : [в музее истории г. Бреста выставили оригинал Брестской Библии (1563)] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2020. 17 января (№ 3). С. 1–2.
9.Лешкевич, М. В. Возвращение реликвии : [о презентации подлинного экземпляра Брестской Библии (1563) в музее истории г. Бреста] / Марина Лешкевич // Заря. 2020. 15 января (№ 5). С. 2.
10.Козлович, В. Возвращение символа : [о презентации подлинного издания Брестской Библии (1563) в музее истории г. Бреста] / Валентина Козлович // СБ. Беларусь сегодня. 2020. 15 января (№ 8). С. 7.
11.Рубашевский, Ю. Суд – истории : [музей истории г. Бреста может получить новое здание] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2018. 7 декабря (№ 49). С. 3.
12.Ковальская, О. Меноры и скитания. Страницы Брестской Библии : [в музее истории г. Бреста открыли выставку «Брестскя Библия. Что хранят её страницы»] / Ольга Ковальская // Брестский вестник. 2018. 6 декабря (№ 49). С. 7.
13.Соколовская, Е. Уникальность страниц Брестской Библии : [в музее истории г. Бреста открыли выставку «Брестскя Библия. Что хранят её страницы...»] / Елена Соколовская // Заря. 2018. 5 декабря. С. 5.
14.Томчук, С. А. История в надёжных руках / Светлана Томчук ; [беседовала] Ольга Ковальская // Брестский вестник. 2018. 27 июля (№ 30). С. 7.
15.Казловіч, В. Цыферблат кахання : [аб экспанаце музея гісторыі г. Брэста – гадзінніку, які адзначыў 250-годдзе] / Валянціна Казловіч // Рэспубліка. 2017. 21 снежня. С. 16.
16.Гребенников, О. «Влюбленные» предметы : [в музее истории Бреста прошла презентация выставки «Вариации на тему любви...»] / Олег Гребенников // Заря. 2017. 21 декабря. С. 20.
17.Литвинович, Е. Артефакты старого города : в музее истории Бреста открылась выставка «Исторические планы города Бреста начала ХІХ века» / Евгений Литвинович // Заря. 2016. 19 мая. С. 4.
18.12 исторических планов : в Музее истории города Бреста открылась выставка «Исторические планы города Бреста начала ХІХ века» // Брестскимй курьер. 2016. 19 мая (№ 21). С. 2.
19.Алейникова, Н. 18 немецких гравюр переданы в дар Музею истории города / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2016. 14 апреля (№ 16). С. 24.
20.Гапеева, Т. В дар Бресту передали две картины Якова Балглея / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2015. 2 октября (№ 40). С. 8.
21.Соколовская, Е. Балглей в оригинале : [в музее истории г. Бреста два подлинника картин Якова Балглея] / Елена Соколовская // Заря. 2015. 1 октября. С. 6.
22.Седнев, А. Балглей вернулся навсегда : Почётный консул Франции подарил Бресту работы нашего знаменитого земляка, художника Парижской школы / Александр Седнев // Вечерний Брест. 2015. 30 сентября. С. 1–2.
23.Корнелюк, Г. Лики святых из Аликанте : [о передаче картин испанской художницы Х. М. Гарсиа музею истории г. Бреста] / Галина Корнелюк // Брестский вестник. 2015. 30 июля (№ 31). С. 7.
24.Сацута, А. Іспанскі падарунак : мастачка Хасефа Меса Гарсія перадала музею гісторыі г. Брэста 40 сваіх карцін / Алёна Сацута // Літаратура и мастацтва. 2015. 24 ліпеня (№ 29). С. 10.
25.Гармель, Е. О моде расскажут гравюры : [об открытии выставки гравюр «Шик и романтика старины» в музее истории г. Бреста] / Елена Гармель // Заря. 2015. 21 мая. С. 13.
26.Глущенко, Т. Встреча под часами : [музей истории Бреста провёл экскурсию по ул. Советской для всех желающих] / Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2014. 21 мая (№ 39). С. 8.
27.Федоренко, Ю. Сокровищница Бреста : [о музее истории г. Бреста] / Ю. Федоренко // Железнодорожник Белоруссии. 2010. 27 января. С. 5.
28.Чухно, Н. Новая традиция рождается в музейных стенах : [об итогах конкурса школьников «Я – брестчанин», организованного музеем истории г. Бреста] / Наталья Чухно // Брестский курьер. 2009. 22 октября (№ 43). С. 3.
29.Томчук, С. А. Настоящее быстро становится прошлым / Светлана Алексеевна Томчук ; беседовал Владимир Петровский // Брестский вестник. 2008. 24 июля. С. 11.
30.Тамчук, С. А. Гiсторыя працягваецца : [пра фонды музея гісторыі г. Брэста] / Святлана Тамчук ; гутарыў Аляксандр Лагвiновiч // Народная трыбуна. 1999. 15 мая.