Пятніца, 06 Кастрычнік 2023 16:06

1 кастрычніка 2023 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Віталя Сцяпанавіча Ракуця (1928–2012), вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, хірурга, прафесара

 

Віталь Сцяпанавіч Ракуць нарадзіўся 1 кастрычніка 1928 г. у в. Падлессе Ляхавіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька Сцяпан Антонавіч і маці Алена былі простымі сялянамі, мелі траіх дзяцей, жылі на хутары каля в. Рамашкі. Жылі вельмі бедна, браты хадзілі на працу ў калгас, пілілі алешнік, каб разлічыцца з даўгамі.

Старэйшы брат Віталя Аляксей рана загінуў – патануў у балоце каля в. Свяціца. Сястра Надзея Сцяпанаўна выйшла замуж, нарадзіла двое дзяцей: хлопчыка і дзяўчынку. Яе дачка Ніна вывучылася на доктара. Брат Іван быў інвалідам, жыў у в. Падлессе. Віталь Ракуць вучыўся ў сярэдняй школе № 1 г. Ляхавічы.

Рашэнне стаць доктарам прыняў самастойна і ў 1947 г. паступіў на ўрачэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1953 г., пасля заканчэння інстытута, працягваў вучобу ў клінічнай ардынатуры на кафедры акушэрства і гінекалогіі гэтага ж інстытута, якім загадваў у той час вядомы акушэр-гінеколаг Леанід Сямёнавіч Персіянінаў. Пасля заканчэння клінічнай ардынатуры ў 1953–1954 г. працаваў у Нясвіжскім радзільным доме ўрачом-ардынатарам. З 1957 г. па 1961 г. працаваў асістэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага медінстытута.

У 1960 г. Віталь Сцяпанавіч паспяхова абараніў кандыдатскую дысертацыю «Восстановление жизненных функций организма при асфиксии внутриартериальным введением комплекса лекарственных веществ».

Далейшая працоўная дзейнасць  была непасрэдна звязана з Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытутам, дзе ў 1961 г. В. С. Ракуць быў абраны  на пасаду дацэнта кафедры акушэрства і гінекалогіі, а з 1967 г. узначаліў гэту кафедру. У 1976 г. паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю «Артериальная гипотония у беременных и рожениц (вопросы патогенеза, клиника, диагностика, лечение)». У 1977 г. яму было прысвоена навуковае званне прафесара.

Віталь Сцяпанавіч – выдатны клініцыст, хірург. Ён паспяхова асвойваў новыя метады лячэння хворых, абучаў хірургічнаму майстэрству сваіх вучняў. Майстэрства гутаркі Віталя Сцяпанавіча з хворымі вызывала асаблівую павагу вучняў і калег па працы. В. С. Ракуць з’яўляўся выдатным педагогам. Яго лекцыі ўтрымлівалі цікавую інфармацыю, былі даступны для разумення. Пад кіраўніцтвам прафесара В. С. Ракуця абаронена 16 дысертацый, з іх 3 – на саісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук.

Навуковыя інтарэсы В. С. Ракуця былі шырокія: цяжарнасць і роды пры артэрыяльнай гіпатаніі; гестоз; невыношванне цяжарнасці; кесарава сячэнне; нетрадыцыйныя метады лячэння; лазератэрапія. Яны былі накіраваны на паляпшэнне аховы здароўя маці і дзіцяці, яны выкладзены ў  больш чым 180 навуковых працах, у тым ліку 1 манаграфіі, 4 метадычных рэкамендацыях па розным лячэбным і педагагічным пытаннях. Пад рэдакцыяй Віталя Сцяпанавіча выдадзена 2 тэматычных зборніка навуковых прац. Атрымаў 3 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы і больш за 20 – на рацыяналізатарскія прапановы, накіраваныя на ўдасканаленне акушэрска-гінекалагічнай дапамогі жанчынам. В. С. Ракуць неаднаразова выступаў з бліскучымі дакладамі на з’ездах, канферэнцыях, семінарах у Беларусі, краінах СНД, а таксама ў Германіі, Польшчы, Венгрыі.

Пры вялікай прафесійнай загружанасці Віталь Сцяпанавіч выконваў значную грамадскую работу. Ён неаднаразова абіраўся дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. З 1967 г. старшыня абласнога таварыства акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў. На працягу многіх гадоў быў членам праўлення Усесаюзнага і Рэспубліканскага навуковага таварыства акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў. «Доктар ад Бога» – менавіта такім і з’яўляўся прафесар кафедры акушэрства і гінекалогіі Віталь Сцяпанавіч Ракуць.

Акрамя медыцыны сярод захапленняў была таксама і музыка. Шэсць гадоў Віталь Сцяпанавіч займаўся ў харавым і інструментальным ансамблі «Мужской курсовой ансамбль».

Неаднаразова быў адзначаны граматамі Міністэрства аховы здароўя БССР і Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. Узнагароджаны медалём «За доблестный труд», яму прысвоена званне «Выдатнік аховы здароўя».

В. С. Ракуць памёр 15 студзеня 2012 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы.

Зелянко Таццяна Уладзіміраўна, заг. сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў

 

 

Працы В.С. Ракуця

  1. 50 лет кафедре акушерства и гинекологии : [ГрГМУ] / Т.Ю. Егорова, В.С. Ракуть, Л.В. Гутикова //Журнал Гродненского государственного медицинского университета. 2011. № 4. С. 112113.
  2. Актуальные вопросы перинатологии : материалы научно-практической конференции с международным участием, посвящённой 60-летию Гродненского областного клиническогородильного дома, Гродно, 2425 ноября 2005 года / редколлегия : П.В. Гарелик (председатель) и др. – Гродно : Гр ГМУ, 2005. 471 с.
  3. Актуальные вопросы урогинекологии : сборник докладов областной научно-практической конференции, 2021 декабря 2001 г. / [редколлегия : М.В. Кажина (отв.ред. ) и др.]. – Гродно : Гродненский медицинский университет, 2002. – 83 с.
  4. Аутовакцинотерапия при хронических воспалительных заболеваниях половых органов женщин : учебно-методическое пособие для лечебно-прафилактического факультета / В.С. Ракуть ; Гродненский государственный медицинский университет, Кафедра акушерства и гинекологии. – Гродно : ГрГМУ, 2002. 23, [1] с.
  5. Сборник докладов областного обучающего семинара врачей акушер-гинекологов, урологов и дермато-венерологов «Инфекции передоваемые половым путём: возможности диагностики и лечения на современном этапе», 2122.06.2000 г. / гл. ред. В.С. Ракуть. – Гродно : ГГМУ, [Б. г. (2001)]. – 86 с.
  6. Сборник научных работ сотрудников клиники акушерства, гинекологии и неонатологии / редкол.: В.С. Ракуть (отв.ред.) и др. – Гродно : Гродн. гос. мед. ин-т., 1997. – 167 с.
  7. Профилактика послеродовых гнойно-септических заболеваний путём стимуляции неспецифического иммунитета : (информационное письмо) / В.С. Ракуть; Министерство здравоохранения Белорусской ССР, Управление лечебно-профилактической помощи детям и матерям Минздрава  БССР. – Минск : [Б.и.], 1984. 3 с.
  8. Артериальная гипотония у беременных и рожениц / В.С. Ракуть. – Минск : Беларусь, 1981. – 108, [2] c.
  9. Дискоординация родовой деятельности : (клиника, диагностика, терапия и профилактика) : (методические рекомендации) / В.С. Ракуть ; Министерство здравоохранения БССР, Управление лечебно-профилактической помощи детям и матерям. – Минск : [Б.и.], 1977. – 8, [2] c.
  10. Артериальная гипотония у беременных и рожениц : (14.00.01) : (Вопросы патогенеза, клиника, диагностика, лечение) : автореферат диссертации… доктора медицинских наук / В.С. Ракуть ; Всесоюз. науч.-исслед. ин-т акушерства и гинекологии. – Москва, 1976. 32 с.
  11. Восстановление жизненных функций организма при асфиксии внутриартериальным введением комплекса лекарственных веществ : автореферат диссертации… кандидата медицинских наук / В.С. Ракуть. – Минск, 1960. – 12, [2] с.

 

 

Аб жыцці і дзейнасці В.С. Ракуця

  1. Ракуць Віталь Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 285.
  2. Ракуть Виталий Степанович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 302.
  3. Ракуть Виталий Степанович //Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 396.
  4. Ракуть Виталий Степанович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. Гродно, 2008. С. 4445.
  5. Памяти профессора Ракутя В.С. // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. 2012. № 1. С. 109.
  6. Мы – из школы Виталия Ракутя : [к 80-летию профессора В.С. Ракутя] // Медицинский вестник. 2008. 9 октября. С. 4.
  7. Гузень, Е. Прирождённый доктор : [о профессоре В.С. Ракуте] / Елена Гузень // Гродзенская праўда. 2008. 13 верасня. С. 4.
  8. Виталий Степанович Ракуть: (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение. 1998. № 12. С. 52.
  9. У истоков жизни : к 70-летию со дня рождения и 45-летию врачебной, научной и педагогической деятельности заведующего кафедрой акушерства и гинекологии ГрМИ, доктора медицинских наук, профессора В. С. Ракутя // Гродзенская праўда. 1998. 1 кастрычніка.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 315 разоў Апошняя змена Пятніца, 06 Кастрычнік 2023 16:10