Серада, 29 Лістапад 2023 16:20

1 сакавіка 2023 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Васільевіча Ліса (1958), дзяржаўнага дзеяча

 

Анатоль Васільевіч Ліс нарадзіўся 1 сакавіка 1958 г. у в. Раўкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1975 г. працаваў газаэлектразваршчыкам на аўтабазе № 5 у г. Скідзелі, служыў у Савецкай арміі (1976–1978).

У 1983 г. Анатоль Ліс закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльснасці «механізацыя сельскай гаспадаркі». Працаваў галоўным інжынерам калгаса «Кастрычнік» Слонімскага раёна, старшым майстрам Скідзельскага СПТУ-199, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага райкама КПБ, сакратаром парткама і намеснікам старшыні калгаса «Кастрычнік» Гродзенскага раёна. У 1991 г. закончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага ўпраўлення пры ЦК КПБ па спецыяльнасці «паліталогія». З 1996 г. па 2005 г. – старшыня Навагрудскага райвыканкама.

 

Затым два гады быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі па заканадаўству і судзебна-прававых пытаннях. У 2007 г. закончыў магістратуру Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Да 2009 г. – старшыня Мазырскага райвыканкама, затым працаваў намеснікам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакальнога асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

У лютым 2013 г. А. В. Ліс назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці. З 1 сакавіка 2014 г. – намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 27 снежня 2014 г. па 26 студзеня 2021 г. А. В. Ліс з’яўляўся старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. 22 студзеня 2015 г. назначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

На перыяд работы Анатоля Васільевіча старшынёй аблвыканкама прыпала падрыхтоўка і правядзенне святкавання 1000-годдзя г. Брэста. У план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы былі ўключаны 117 аб’ектаў, з іх 81 аб’ект капітальнага рамонту жыллёвага фонду. Да юбілея абласнога цэнтра быў пабудаваны шэраг аб’ектаў – тэатр лялек, аўтавакзал, Кобрынскі пуцеправод, станцыя хуткай медыцынскай дапамогі, будынкі абласной пракуратуры і налогавай інспекцыі, маладзёжны патрыятычны цэнтр у крэпасці і інш., праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі (вул. Арджанікідзэ, бульвар Касманаўтаў, Набярэжная імя Ф. Скарыны і інш.). Самым значным па аб’ёму было будаўніцтва Заходняга абходу, які вырашыў праблемы праезду аўтатранспарту па заходняй частцы горада. Святочныя мерапрыемствы ў гонар 1000-годдзя Брэста прайшлі 6–8 верасня 2019 г.

З сакавіка 2022 г. А. В. Ліс – Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі.

А. В. Ліс узнагароджаны ордэнамі Пашаны (2020), святога князя Уладзіміра, медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Лис Анатолий Васильевич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 9.
  2. Лис, А. В. Анатолий Лис: Социальные расходы бюджета – это вложения в человека, в наше будущее / Анатолий Лис ; [беседовала] Валентина Козлович // Янаўскі край. Іванава, 2021. 6 студзеня (№ 1). С. 6.
  3. Ліс, А. В. Анатоль Ліс: «Выдаткаваць сродкі з бюджэту, правесці за іх добраўпарадкаванне  важна, але не менш важна выйсці на суботнік, пасадзіць дрэва, вырасціць кветкі, прыбраць двор» / Анатоль Ліс ; [інтэрв'ю вяла] Святлана Яскевіч // Звязда. 2020. 24 снежня. С. 1, 45.
  4. Кветров, В. «Прежде чем сделать, надо подумать» : [о встрече председателя облисполкома А. Лиса с преподавателями и студентами БрГУ им. А. С. Пушкина] / Владимир Кветров // Заря. 2020. 2 сентября. С. 3.
  5. Орлова, И. А. «Бедным никогда не будет тот, кто любит и умеет работать» : [о визите председателя облисполкома А. В. Лиса в г. Пинск] / Ирина Орлова, Елена Климушко // Заря. 2020. 1 августа. С. 4.
  6. Козлович, В. Анатолий Лис принимал граждан в Ганцевичах / Валентина Козлович // Сельская газета. 2020. 18 января. С. 22.
  7. Ліс, А. В. Брэсцкі напрамак інвестыцый, ІТ-тэхналогій і аграрнай вытворчасці / Анатоль Ліс ; [гутарыла] Святлана Яскевіч // Звязда. 2019. 4 снежня. С. 45.
  8. Василевский, В. Анатолий Лис: «Жизнь в Бресте после 1000-летия не остановится!» / Виктор Василевский // Брестский вестник. 2019. 29 августа (№ 35). С. 4.
  9. Митюков, А. Разговор на актуальные темы : [о встрече председателя Брестского облисполкома А. В. Лиса с представителями региональных СМИ] / Александр Митюков // СБ. Беларусь сегодня. 2019. 23 августа. С. 2.
  10. Гришковец, В. Диалог в университете : [о встрече председателя облисполкома А. В. Лиса со студентами Полесского государственного университета] / Валерий Гришковец // Заря. 2017. 4 мая. С. 3.
  11. Дебиш, А. Что волнует молодежь? : [о встрече председателя облисполкома А. В. Лиса со студентами БрГУ им. А. С. Пушкина] / Алена Дебиш // Заря. 2017. 7 марта. С. 3.
  12. Василевский, В. Экономика с положительной динамикой : [пресс-конференция председателя облисполкома А. В. Лиса] / Виктор Василевкий // Брестский вестник. 2017. 26 января (№ 4). С. 4.
  13. Яскевіч, С. Дажынкі як сацыяльны праект : прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця на бягучы год назваў кіраўнік Брэстчыны Анатоль Ліс / Святлана Яскевіч // Звязда. 2017. 24 студзеня. С. 2.
  14. Литвинович, Е. Диалог и его эффективность : первый в наступившем году прием граждан председатель облисполкома Анатолий Лис провел в Брестском горисполкоме / Евгений Литвинович // Заря. 2016. 9 января. С. 1, 3.
  15. Литвинович, Е. Диалог на пользу людям : [«прямая линия» с председателем облисполкома А. В. Лисом] / Евгений Литвинович // Заря. 2015. 24 ноября. С. 1, 3.
  16. Шубич, М. К сохранению стабильности и порядка : [в г. Ивацевичи прошла встреча с А. В. Лисом, доверенным лицом кандидата в Президенты Республики Беларусь А. Г. Лукашенко] / Михаил Шубич // Заря. 2015. 10 октября. С. 4.
  17. Шубич, М. Каким должен быть идеальный студент? : [председатель облисполкома А. В. Лис провел встречу со студентами и преподавателями Барановичского государственного университета] / Михаил Шубич // Заря. 2015. 6 октября. С. 2.
  18. Курец, А. Разговор, который важен для всех : [итоги «прямой линии» по социальным вопросам с председателем Брестского облисполкома А. В. Лисом] / Александр Курец // СБ. Беларусь сегодня. 2015. 25 августа. С. 4.
  19. Мазіна, Г. Пра якасць, каштоўнасці і Перамогу : 4 мая кіраўнік Брэстчыны Анатоль Ліс правёў прэс-канферэнцыю для кіраўнікоў рэгіянальных СМІ / Галіна Мазіна // Народная трыбуна. 2015. 8 мая (№ 19). С. 2.
  20. Литвинович, Е. О приватизации и не только... : [рабочая поездка председателя облисполкома А. В. Лиса в Пружанский район] / Евгений Литвинович // Заря. 2015. 4 апреля. С. 1, 3.
  21. Анатолий Лис: «Неразрешимых проблем нет. но ужиматься, сокращаться придется» : [пресс-конференция председателя облисполкома А. В. Лиса, задачи работы на 2015 г.] / подготовил Виктор Марчук // Брестская газета. 2015. 20 марта (№ 12). С. 1, 6.
  22. Яскевіч, С. Пра спорт, ямы на вуліцы ды пашу для трох кароў : [вінікі «прамой лініі» старшыні Брэсцкага аблвыканкама А. В. Ліса] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2015. 20 студзеня. С. 3.
  23. Василевский, В. Анатолий Лис – новый председатель Брестского облисполкома / Виктор Василевский // Брестский вестник. 2015. 1 января (№ 1). С. 2.
  24. Анатолий Лис стал новым губернатором Брестчины // Брестский курьер. 2015. 1 января (№ 1). С. 3.
  25. Логвинович, А. Анатолий Лис – председатель Брестского облисполкома / Александр Логвинович // Заря. 2014. 31 декабря. С. 3.
  26. Лис, А. В. «Стабильно работающее и эффективное производство  главный источник всех благ» : еседа с председателем Новогрудского райисполкома] / А. В. Лис ; записал Сергей Курило // Гродзенская праўда. 2004. 4 верасня. C. 3.
  27. Саласюк, В. И «лежащий» район можно поставить на ноги, когда есть голова и расчет, расчет и характер : [о перспективах Новогрудского района, который возглавил А. Лис] / В. Саласюк // Советская Белоруссия. 1998. 14 мая. С. 5.

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 424 разоў Апошняя змена Серада, 29 Лістапад 2023 16:49