Першым дырэктарам школы стаў Аляксандр Маліноўскі, які сфарміраваў педагагічны калектыў. У школе была створана камсамольская арганізацыя, а піянерская дружына пачала змагацца за прысваенне ёй імя А. П. Гайдара, любімага дзіцячага пісьменніка. У чэрвені 1975 г. адбыўся першы выпуск, а ўжо ў 1976 г. школай быў выпушчаны першы залаты медаліст.
Ва ўстанове прадугледжвалася выкладанне шэрагу прадметаў на англійскай мове. Высокі ўзровень выкладання англійскай мовы адразу стаў асаблівасцю шостай школы. Сюды з усяго горада пацягнуліся па веды вучні, якія імкнуліся звязаць сваё жыццё з замежнымі мовамі. У рамках праграмы ўрада ЗША «Акт у падтрымку свабоды» вучань школы Андрэй Панасюк на працягу года навучаўся ў ЗША.
За час свайго існавання ў школе стваралася і ўдасканалівалася вучэбна-матэрыяльная база, кабінеты абсталёўваліся неабходнымі нагляднымі дапаможнікамі, дыдактычнымі матэрыяламі, добраўпарадкоўваўся школьны двор,спартыўная пляцоўка. Вялікі аб’ём работы па добраўпарадкаванні быў зроблены ў 2009 г. у рамках правядзення рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Тады былі заменены вокны, будынак набыў сучасны выгляд. У апошнія гады з дзяржаўнай падтрымкай былі абсталяваны два камп’ютарныя класы, новыя кабінеты фізікі і хіміі.
За дасягнутыя поспехі ў рабоце з падрастаючым пакаленнем школа неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі Міністэрства адукацыі. У 1996–1997 навучальным годзе СШ № 6 заняла ІІ месца па выніках гарадскога конкурсу на лепшую школу.
Цяпер у школе навучаюцца 1067 дзяцей. Вучні годна адстойваюць гонар школы на алімпіядах па вучэбных прадметах, навукова-практычных канферэнцыях, розных конкурсах. У 2022–2023 навучальным годзе на раённым этапе навучэнцы школы атрымалі сем дыпломаў, у тым ліку па хіміі, біялогіі, фізіцы, матэматыцы, беларускай мове, два пахвальныя водгукі па хіміі і англійскай мове.З 36 выпускнікоў 2022–2023 навучальнага года 83% паступілі ў ВНУ і ССНУ.Навучэнец Юрый Філіпаў – лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
На высокім узроўні пастаўлена навукова-даследчая дзейнасць. Настаўнікі матэматыкі – бацька і сын – Якаў Якаўлевіч і Віктар Якаўлевіч Лагвіновічы са сваімі вучнямі не раз станавіліся пераможцамі конкурсаў даследчага характару на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Створаны па іх ініцыятыве ў 2019 г. навігацыйна-турыстычны інтэрнет-партал «Пазнай Кобрын» з’яўляецца самым маштабным праектам Рэспублікі Беларусь аб асобным рэгіёне.
Школа актыўна падтрымлівае праектную дзейнасць, у тым ліку экалагічнага напрамку. У 2012 г. далучылася да ініцыятывы «Сетка зялёных школ у Беларусі», а ўжо ў 2013 г. атрымала статус «Зялёная школа».У 2021 г. школа ў чарговы раз пацвердзіла свой «зялёны» статус дыпломам II ступені.
Насычанае жыццё ў членаў піянерскай і камсамольскай арганізацый школы.Піянеры (дружына «Брыганцiна» iмя Нюры Кiжаватавай) на чале з педагогамі-арганізатарамі актыўна падтрымліваюць усе ініцыятывы, некалькі гадоў запар займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў раёне сярод піянерскіх арганізацый. У 2022 г. «брсэмаўцы» стварылі лепшы TikTok «Валанцёр года», лепшым валанцёрскім атрадам прызнаны валанцёрскі атрад школы «БлагоДарю».
Леанід Мікалаевіч Адачук (1978–1984), Віталій Панцялеевіч Майсяюк (1984–2000), Любоў Васільеўна Тур (2000–2008), Вадзім Канстанцінавіч Чуйко (2008–2013) – кожны з кіраўнікоў у свой час рабіў усё для аўтарытэту ўстановы. З 2013 г. дырэктарам школы становіцца Ігар Мікалаевіч Ліхута.
Працоўны калектыў налічвае 123 чалавек, з іх 81 педагог з вышэйшай ці першай кваліфікацыйнай катэгорыяй. Многа педагагічных дынастый, а таксама педагогаў – былых вучняў. Са сцен установы выйшла шмат пакаленняў дастойных грамадзян краіны. 11 лістапада 2023 г. сябры школы сабраліся адзначыць яе 50-годдзе.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бiблiятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г. Кобрына» (1973) – 50 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 104–105.
- Дубина, Л. Сеять разумное, доброе, вечное… : [СШ № 6 г. Кобрина отмечает 50-летие со дня образования] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2023. 11 лістапада. С. 13.
- Кондрашук, Н. Признание на республиканском уровне : [совместные усилия Кобринского военно-исторического музея им. А. В. Суворова и разработчиков «Познай Кобрин» (СШ № 6) увенчались признанием на республиканском уровне] / Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2022. 20 января (№ 3). С. 4.
- Лагвіновіч, В. Пазнай Кобрын : [аб праекце «Пазнай Кобрын», які рэалізуецца настаўнікамі і вучнямі СШ № 6 г. Кобрына] / Віктар Лагвіновіч // Настаўніцкая газета. 2022. 7 чэрвеня. С. 15.
- Ефтифеева, Н. К святыням родного края : [в рамках всебелорусской молодежной экспедиции «Маршрутами памяти. Маршрутами единства» учащиеся СШ № 6 совершили велопоход с целью знакомства с объектами религиозной культуры Кобринщины] / Наталья Ефтифеева // Кобрин-информ. 2021. 23 сентября (№ 38). С. 2.
- Бакун, Е. Программист – профессия будушего? : [учащийся СШ № 6 г. Кобрина Ю. Филиппов – лауреат специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке талантливой молодежи] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2020. 30 снежня. С. 6.
- Волк, Ю. Они знают! : [ученица СШ № 6 Галина Енич и ученик гимназии Александр Ларионец из г. Кобрина вышли в суперфинал проекта Белтелерадиокомпании «Я знаю!»] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2020. 16 апреля (№ 16). С. 3.
- Лагвіновіч, В. Пазнай Кобрын : [энтузіясты з г. Кобрына запусцілі некамерцыйны турыстычны праект «Пазнай Кобрын»] / Віктар Лагвіновіч // Настаўніцкая газета. 2020. 5 лістапада. С. 13.
- Савчук, М. Мой выбор – жить с позитивом! : [в ГУО «Средняя школа № 6 г. Кобрина» прошла акция «Мой выбор – жить с позитивом!»] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2019. 2 мая (№ 18). С. 2.
- Пальто, К. Сквозь сердце военные песни прошли : [в СШ № 6 прошел конкурс военно-патриотической песни] / Ксения Пальто // Кобрынскі веснік. 2017. 15 сакавіка. С. 8.
- Тимошук, А. В мире цифр и алгоритмов : [имя учителя информатики СШ № 6 г. Кобрина В. Логвиновича широко известно в Беларуси] / Анна Тимошук // Кобрынскі веснік. 2017. 22 лютага. С. 4.
- Успех кобринчанки на престижном научном форуме : [в числе финалистов научно-инженерного конкурса учащихся «Белорусская научно-техническая ярмарка» – ученица СШ № 6 Е. Бандерук] // Кобрынскі веснік. 2017. 29 сакавіка. С. 3.
- Вашкелевіч, Н. Навізна ідэй і выніковасць : [настаўнікі СШ № 6 г. Кобрына В. і Я. Лагвіновічы атрымалі дыплом на ХI Рэспубліканскім конкурсе «Камп`ютар. Адукацыя. Інтэрнэт»] / Надзея Вашкелевіч // Настаўніцкая газета. 2016. 26 мая. С. 3.
- Вовк, Ю. В научное далёко я начинаю путь : [учащийся СШ № 6 Владимир Гонгало занимает призовые места на различных республиканских и международных конкурсах] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2016. 10 марта. С. 4.
- Дубина, Л. В шаге от почетного трофея : [кобринчане Виктор и Яков Логвиновичи в числе победителей конкурса на лучший интернет-ресурс национального сегмента сети Интернет (сайт «Туристический Кобрин»)] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2016. 4 мая. С. 1.
- Дубоўская, В. Праца з дзецьмі – у радасць : [В. Лагвіновіч, магістр фізіка-матэматычных навук, настаўнік матэматыкі СШ № 6 г. Кобрына] / Вольга Дубоўская // Настаўніцкая газета. 2016. 7 ліпеня. С. 8.
- Емельянова, А. Творчество – часть жизни : [в СШ № 6 работает объединение по интересам по рукоделию под руководством О. Клейниковой] / Анастасия Емельянова // Кобрынскі веснік. 2016. 27 ліпеня. С. 5.
- Казакова, А. Стартап года – 2015 : [в финале республиканского конкурса стартап- и бизнес-проектов «Стартап года – 2015» выступали учителя математики СШ № 6 Виктор и Яков Логвиновичи] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2016. 7 января. С. 3.
- Казакова, А. Экспресс ООН – 70 : [учитель математики СШ № 6 В. Я. Логвинович является одним из авторов проекта, победившим в числе лучших на конкурсе App4Education американской ИТ-компании] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2016. 28 января. С. 4.
- «Oscar» получил «Оскара» : [диплом І степени присужден работе учителей математики кобринской СШ № 6 Виктора и Якова Логвиновичей на республиканском конкурсе «Компьютер. Образование. Интернет»] // Вечерний Брест. 2016. 25 мая. С. 7.
- Тимошук, А. Компьютерный талант из Кобрина : [юный информатик, ученик 11 класса СШ № 6 Владимир Гонгало принимает участие в различных престижных научных конкурсах республики и стран СНГ] / Анна Тимошук // Кобрынскі веснік. 2016. 30 студзеня. С. 1–2.
- Турызм і інтэрнэт : [сайт «Турыстычны Кобрын», які распрацавалі настаўнікі Лагвіновічы і вучань Уладзімір Гангала з СШ № 6, атрымаў прызавое месца на Міжнародным форуме «ТІБО-2016»] // Народная трыбуна. 2016. 6 мая. С. 3.
- Хрустальны шар : [навучэнец СШ № 6 Уладзімір Гангала атрымаў прэстыжную ўзнагароду на Балтыйскім міжнародным навукова-інжынерным конкурсе ў Санкт-Пецярбургу] // Народная трыбуна. 2016. 19 лютага. С. 3.
- Белов, Д. Если дело по душе : [Виктор Жукович, преподаватель физики и информатики СШ № 6 – дипломант различных конкурсов, в т. ч. профессионального мастерства, аспирант БГПУ им. М. Танка] / Дмитрий Белов // Кобрынскi веснiк. 2015. 24 студзеня. С. 1–2.
- Казакова, А. Наши в Варшаве : [в Варшавской Международной математической конференции участвовал и выступал с докладом преподаватель СШ № 6, аспирант Виктор Логвинович] / Анна Казакова, Яков Логвинович // Кобрин-информ. 2015.16 июля. С. 5.
- Казакова, А. Победителями стали : [креативные создатели сайта «Туристический Кобрин» СШ № 6 оказались в числе победителей в туристическом конкурсе «Познай Беларусь»] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2015. 12 ноября. С. 2.
- Казакова, А. Покоритель вершин : [об ученике 10 кл. СШ № 6 В. Гонгало, победителе конкурсов исследовательских работ различного уровня] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2015. 28 мая. С. 5.
- Лесик, И. Не просто математик : [Я. Я. Логвинович, учитель математики в СШ № 6 - создатель сайта «Туристический Кобрин» и основатель интеллектуального движения на Кобринщине] / Ирина Лесик ; фото автора и из архива семьи Логвиновича // Кобрынскi веснiк. 2015. 8 лiпеня. С. 8.
- Орлова, И. Тысячи идей одного года : [проект «Туристический Кобрин» ученика СШ № 6 будет представлять Кобринщину на республиканском этапе конкурса «Сто идей для Беларуси»] / Ирина Орлова // Заря. 2015. 24 декабря. С. 6.
- Премия спецфонда : [премией спецфонда Президента Республики Беларусь по социальной поддержке одаренной молодежи поощрен В. Гангало, ученик СШ № 6] // Кобрин-информ. 2015. 16 июля. С. 3.
- Высокая оценка знаний : [десятиклассник СШ № 6 Роман Лецуе стал победителем третьего этапа олимпиады по физике, организованном Санкт-Петербургским университетом] // Кобрин-информ. 2014. 20 марта. С. 3 : фото.
- Грэчка, І. Кобрын рэальны, Кобрын віртуальны : [настаўнікі матэматыкі СШ № 6 Я. Я. і В.Я. Лагвіновічы стварылі сайт турыстычнай накіраванасці] / Ігар Грэчка // Настаўніцкая газета. 2014. 14 чэрвеня. С.18–19.
- Елизарова, Ж. Главное в учителе – целостность образа : [об учителе математики из СШ №6 Я. Я. Логвиновиче, создателе сайта «Туристический Кобрин»] / Жанна Елизарова // Кобрин-информ. 2014. 2 октября. С.4-5.
- Литвинович, Е. Лучшие сайты создают ... учителя : [кобринчанин с солидным педагогическим стажем Я. Логвинович - тому пример] / Евгений Литвинович // Заря. 2014. 4 октября. С. 4
- Бялоў, Д. Школа, дзе вучаць беражлівасці : [на базе СШ № 6 адбыўся семінар па праграме «Зялёныя школы», якая з'яўляецца адным з накірункаў праекта Еўрасаюза і ПРААН па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2013. 30 сакавіка. С. 4.
- Белов, Д. Чище, эффективнее, рациональнее : [на базе СШ № 6 учащиеся «Зелёных школ» подготовили выставку поделок из вторсырья и провели мастер-класс по их изготовлению] // Кобрынскi веснiк. 2012. 21 лістапада. C. 3.
- Бялоў, Д. Першыя крокі ў навуку : [аб навукова-практычнай канферэнцыі ў СШ № 6] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2010. 31 сакавіка. C. 2.
- Курига, Е. У обновлённой школы новый директор : [Вадзім Канстанцінавіч Чуйко – дырэктар СШ № 6] / Елена Курига // Кобрин-информ. 2008. 4 сентября. C. 2.
- Сушко, Э. А. Обучение чтению: новый подход : [диссертационное исследование педагога-психолога СШ № 6 г. Кобрина Э. Сушко] / Э. А. Сушко // Пачатковая школа. 2007. № 2. C. 9–13.
- Хільчук, М. Год у Амерыцы : [інтэрвью з вучнем СШ № 6 А. Панасюком, які вярнуўся з ЗША, дзе на працягу года вучыўся ў амерыканскай школе] / Іарыя Хільчук // Кобрынскі веснік. 1995. 1 ліпеня. С. 2.
- Васюк, Н. Прызнанне – вучыць дзяцей : [аб настаўніцы СШ № 6 Г. І. Падайка] / Наталля Васюк // Кобрынскі веснік. 1991. 5 кастрычніка. С. 2.