Аўторак, 12 Снежань 2023 16:44

25 сакавіка 2023 г. — 60 гадоў з дня нараджэння архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана (Леў Данілавіч Хама; 1963), архіерэя Рускай праваслаўнай царквы

Архіепіскап Іаан (пры нараджэнні Леў Данілавіч Хама) нарадзіўся 25 сакавіка 1963 г. у в. Калбаевічы Самбiрскага раёна Львоўскай вобласці Украінскай ССР. Закончыў сярэднюю школу. Служыў у Савецкай арміі (1982–1984). Закончыў Маскоўскую духоўную семінарыю (1989) і экстэрнам – Маскоўскую духоўную акадэмію (1993).

 

З 1990 г. Леў Хама працаваў у Мінскім епархіяльным упраўленні. 15 снежня 1992 г. прыняў манаскі пострыг з імем Іаан у гонар прападобнага Іаана Дамаскіна. З ліпеня 1992 г. – выкладчык на кафедрах сектазнаўства і літургікі Мінскай духоўнай семінарыі. 3 студзеня 1993 г. рукапаложаны ў сан іерадыякана, 20 чэрвеня – у сан іераманаха з назначэннем свяшчэнніка Дамовай царквы ў гонар Сабора Беларускіх святых пры Мінскім епархіяльным упраўленні.

З ліпеня 1994 г. з’яўляўся сакратаром Мінскага епархіяльнага ўпраўлення і настаяцелем Дамовай царквы. 9 чэрвеня 1995 г. прысуджана вучоная ступень кандыдата багаслоўя за дысертацыю «Святой праведный Иоанн Кронштадский и его духовное наследие». Вясной 1995 г. узведзены ў сан ігумена, 4 снежня – у сан архімандрыта.

З верасня 2001 г. – дацэнт кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі. У Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы 30 сакавіка 2002 г. прыняў архіерэйскі сан. Чын быў здзейснены мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, у саслужэнні сонму архіерэяў, якія прадстаўлялі Рускую, Беларускую, Украінскую і Польскую праваслаўныя цэрквы. 31 сакавіка архімандрыт Іаан стаў епіскапам Барысаўскім, вікарыем Мінскай епархіі.

7 кастрычніка 2002 г. на пасяджэнні Святога Сінода Беларускага экзархата прынята рашэнне аб назначэнні епіскапа Барысаўскага Іаана, вікарыя Мінскай епархіі, на Брэсцкую епіскапскую кафедру.

Брэсцкая і Кобрынская епархія Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы ўключае Брэсцкае гарадское благачынне і 8 раёнаў Брэсцкай вобласці, якія адпавядаюць благачынным акругам епархіі: Брэсцкі, Бярозаўскі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Кобрынскі, Маларыцкі і Пружанскі. На 1 студзеня 2003 г. у епархіі існавалі 163 прыходы (143 храмы), 3 манастыры (Афансьеўскі мужчынскі ў Брэсце (адкрыты ў 1996 г.), Праабражэнская мужчынская пустынь у сяле Хмелева Жабінкаўскага раёна (1999), Ражства Прасвятой Багародзіцы жаночы ў Брэсцкай крэпасці (2002)). У 2010 г. прынята рашэнне аб адраджэнні ў Кобрыне Спаскага жаночага манастыра, які ўзгадваецца з 1465 г. На 2018 г. у епархіі было 203 прыходы. Штогод будуюцца і асвячаюцца новыя храмы.

Кафедральны горад епархіі – Брэст. Асноўнымі храмамі для служэння архіепіскапа Іаана з’яўляюцца кафедральны сабор у імя Сімяона Столпніка ў Брэсце і Аляксандра-Неўскі кафедральны сабор у Кобрыне. У Сімяонаўскім саборы знаходзіцца часцінкі мошчаў Афанасія Брэсцкага, Гаўрыіла Беластоцкага, Мікалая Цудатворца, Серафіма Сароўскага, Сергія Раданежскага, Марыі Егіпецкай, Яфрэма Сірына, Георгія Хазевіта, Еўфрасінні Полацкай. У Аляксандра-Неўскім саборы – благавернага князя Аляксандра Неўскага. Асабліва пачытаюцца ў епархіі іконы Божай Маці «Плачущая» ў Аляксандра-Неўскім саборы г. Пружаны, «Скоропослушница» ў храме сяла Дарапеевічы Маларыцкага раёна, спісак з Чантахоўскай іконы Божай Маці ў Спаса-Праабражэнскім храме сяла Хмелева Жабінкаўскага раёна і інш.

У епархіі шырока вядзецца сацыяльная работа. Дабрачыннасць з’яўляецца галоўным накірункам дзейнасці брацтва «Падзвіжнік», створанага ў 1997 г. пры епархіяльным упраўленні. Вядзецца місіянерская і духоўна-асветніцкая работа сярод моладзі, праводзяцца сустрэчы з прызыўнікамі і ваеннаслужачымі. Пры многіх храмах створаны сястрыцтвы, якія апякаюць інвалідаў і састарэлых. У епархіі З 1998 г. выдаецца газета «Духовный вестник», з 1999 г. – штоквартальнік «Брестские епархиальные ведомости».

У чэрвені 2015 г. у рамках урачыстасцей, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі, Брэсцкую епархію наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Епіскап Іаан 20 лістапада 2016 г. быў узведзены ў сан архіепіскапа ў храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве.

Архіепіскап Іаан узнагароджаны ордэнамі святога благавернага князя Данііла Маскоўскага ІІІ ступені (1998), святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ІІІ ступені Польскай праваслаўнай царквы (2000), Крыжа Еўфрасінні Полацкай (2002), Кірылы Тураўскага (2007), памятным знакам «2000 лет христианству» (2000), Ганаровай граматай Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь (2001), Ганаровай граматай Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь (2005), памятным нагрудным знакам «За мужество и любовь к Отечеству» (2015) і інш.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Иоанн / А. Н. Свирид // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 243.
  2. Брестская православная епархия / А. Н. Свирид // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 242–243.
  3. Брестская православная епархия // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 163.
  4. Брестская епархия в 1990–2020 гг.: приходская жизнь, монастыри и церковно-общественные связи : диссертация на соискание ученой степени магистра богословия по специальности «Богословие» / диакон Александр Макар ; науч. рук. канд. богословия протодиакон Павел Бубнов. – Минск, 2023. – 93 л.
  5. Иоанн. Православие – традиционная и культурообразующая религия приграничья Беларуси, России, Польши / Иоанн, архиепископ Брестский и Кобринский, кандидат богословия // Традиции духовной и материальной культуры Пограничья : сборник материалов Международной научной конференции. Брест, 13–16 ноября 2016 года / УО «Брестский государственный университет имени А. С. Пушкина». Брест, 2017. С. 7–10. 
  6. Приветствие епископа Брестского и Кобринского Иоанна участникам Международной научно-практической конференции «Традиции и новации: культура, общество, личность», проходящей в рамках ХХIV региональных Рождественских чтений // Традиции и новации: культура, общество, личность : сборник трудов Международной научно-практической конференции в рамках ХХIV региональных Рождественских чтений, посвященных 550-летию с момента первого упоминания Кобринского Спасского монастыря. Брест, 16 ноября 2015 года / УО «Брестский государственный университет имени А. С. Пушкина». Брест, 2016. С. 6–8.
  7. Иоанн. Учение святого праведного Иоанна Кронштадтского о Евхаристии / Иоанн, архимандрит // Труды Минской духовной академии. 2002. № 1. С. 45–59.
  8. Гребенников, О. Благословение добром, миром и мужеством : [архиепископ Брестский и Кобринский Иоанн передал военнослужащим Брестской пограничной группы им. Ф. Э. Дзержинского иконы Архангела Михаила и святого великомученика Пантелеймона] / Олег Гребенников // Заря. 2023. 27 апреля. С. 19.
  9. Родионова, И. Визит архиерея : [владыка Иоанн посетил СШ № 3 г. Белоозерска] / Ирина Родионова, Светлана Чехович // Маяк. Береза, 2023. 18 января. С. 5.
  10. Назначен временный управляющий Пинской епархией : [временное управление Пинской епархией поручено архиепископу Брестскому и Кобринскому Иоанну] / подготовила Людмила Ребковец // Полесская правда. Пинск, 2022. 21 мая. С. 2.
  11. Скородумова, М. Архиепископское богослужение в Стригини : [архиепископ Брестский и Кобринский Иоанн совершил Божественную литургию в кладбищенском храме святого апостола и евангелиста Иоанна Богослова в аг. Стригинь] / Мария Скородумова // Маяк. Берёза, 2022. 18 мая. С. 8.
  12. Архиерейское богослужение в праздник Введения во храм Пресвятой Богородицы : [архиепископ Брестский и Кобринский Иоанн совершил Божественную литургию во Введенском храме г. Кобрина] // Кобрин-информ. 2021. 9 декабря (№ 49). С. 13.
  13. Архиепископ Иоанн совершил молебное пение на начало строительства главного храма монастыря Всемилостивого Спаса в г. Кобрине // Кобрин-информ. 2021. 11 ноября (№ 45). С. 11. 
  14. Мшар, Е. История Брестской епархии / Евгений Мшар // Духовный вестник. 2020. № 3. С. 1–2.
  15. Семенюк, О. В Бресте почтили память Афанасия Брестского : [епископ Иоанн возглавил крестный ход, который последовал от Симеоновского кафедрального собора к Афанасьевскому мужскому монастырю] / Ольга Семенюк // Брестские епархиальные ведомости. 2016. № 3. С. 54–55.
  16. Епископ Брестский и Кобринский Иоанн освятил храм в аг. Хидры : [храм в честь Предтечи и Крестителя Господня Иоанна в Кобринском районе] // Брестские епархиальные ведомости. 2016. № 1. С. 63.
  17. Ахрамовiч, М. Шаноўны госць наведаў Ружаны : [епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан наведаў Петрапаўлаўскую царкву] / М. Ахрамовіч // Раённыя буднi Пружаны. 2007. 16 мая. С. 5.
  18. Преосвященнейший епископ Иоанн благодарит директора областной библиотеки им. М. Горького Данилюк Тамару Павловну : [за прекрасно подготовленную выставку, посвященную Сергию Радонежскому] // Брестские епархиальные ведомости. 2004. № 4. С. 29.
  19. Глущенко, Т. Встретили всем миром : [новый епископ Брестский и Кобринский Иоанн приступил к службе] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2002. 6 ноября. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 344 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Снежань 2023 10:03