Аўторак, 26 Снежань 2023 10:06

16 снежня 2023 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця маёнтка Дзеда Мароза (2003), турыстычнага аб’екта ў НП «Белавежская пушча»

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» занесены ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА ў 1992 г. Гэта ўнікальны запаведны лес Еўропы, які ахоўваецца з ХІV ст., сапраўдны цуд свету. Па колькасці відаў раслін і жывёл парк не мае сабе роўных у Еўропе. У пушчы самая буйная ў свеце папуляцыя зуброў.

 

НП «Белавежская пушча», цэнтральны ўваход у які размешчаны ў в. Камянюкі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, прыцягвае ўвагу многіх турыстаў. У ліпені 2003 г. парк наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, які параіў прыдумаць нейкую атракцыю, каб была цікавая дзецям. Ідэй было шмат, вырашылі знайсці добрага чараўніка, да якога б прыязджалі цэлымі сем’ямі.

Ужо ў верасні 2003 г. з’явілася даручэнне Прэзідэнта аб будаўніцтве маёнтка Дзеда Мароза. Месца для яго знайшлі на былым зубрагадавальніку, выдзелілі амаль 15 га. Праекціроўшчыкам і прарабам будоўлі быў генеральны дырэктар нацыянальнага парка Мікалай Мікалаевіч Бамбіза. Літаральна за тры месяцы асноўная маса пабудоў была ўзведзена.

Разьбяры пад кіраўніцтвам майстра з Жыткавіцкага раёна Аляксандра Лявонцьевіча Масла выканалі драўляныя скульптуры, упрыгожылі ажурнай разьбой дом Дзеда Мароза і церам Снягуркі, уязную браму, Скарбніцу, Чароўны млын. Пазней тут дабудавалі домік Бабы Карготы, майстэрню Матухны Зімы (2013), Музей лядовага побыту (2013), Чароўную пасеку і іншыя аб’екты.

16 снежня 2003 г. маёнтак Дзеда Мароза прыняў першых наведвальнікаў. Першым Дзедам Марозам стаў навуковы супрацоўнік парка, кандыдат біялагічных навук Вячаслаў Васільевіч Семакоў (1938–2009). З таго часу чараўнік круглы год сустракае гасцей, чытае дасланыя яму лісты і адказвае на іх (штогод поштальён прыносіць да 20 тысяч лістоў з розных краін, нават з Кітая), падтрымлівае парадак у сваіх уладаннях. Для кожнай пары году ў яго ёсць рознае адзенне. У 2019 г. у маёнтку ўстаноўлены бясплатны доступ сувязі Wi-Fi. У 2020 г., калі былі абмежаванні зносін з-за кавіду, Дзед Мароз асвоіў інтэрнэт і стаў віншаваць дзяцей па відэасувязі.

Ля ўваходу у маёнтак размешчаны гандлёвыя рады з сувенірамі, можна пачаставаць стравы беларускай кухні. Для адпачынку абсталяваны бяседкі. На паляне Дванаццаці месяцаў госці могуць паведаміць свайму месяцу жаданне і яно абавязкова збудзецца. Да 2014 г. у маёнтку расла самая высокая і самая старая ў свеце 150-гадовая 43-мятровая ёлка, але яна засохла. Побач расце другая, 40-мятровая, яе шышкі таксама выконваюць самыя заветныя жаданні.

Арганізацыйна маёнтак уваходзіць ў склад аддзела турызму, маркетынгу і рэкламы НП «Белавежская пушча». З 2008 г. загадвае маёнткам Людміла Парафенюк. За мінулыя гады маёнтак памяняўся, можна прыехаць і знайсці штосьці новае, цікавае. Работнікі ўдасканальваюць экскурсійныя і забаўляльныя праграмы, улічваюць пажаданні наведвальнікаў.

У снежні 2013 г. у маёнтку была падпісана дамова аб стварэнні казачнага саюза Беларусі і Расіі, закладзена міжнародная «казачная вярста», дзе ўказаны накірункі і адлегласць да месцаў пражывання герояў казак і былін. У снежні 2018 г. адкрылі першы ў свеце помнік Новаму году. У маёнтку праходзяць традыцыйныя народныя святы: Калядкі, Масленіца, Купалле, а таксама сустрэчы Снягуркі напачатку зімы і праводзіны яе напрыканцы зімы, фестываль творчасцi «Агні зімы».

Маёнтак беларускага Дзеда Мароза з’яўляецца вядомым турыстычным брэндам Беларусі. Штогод маёнтак наведваюць каля 150 тысяч чалавек. У кнізе ганаровых гасцей ёсць і аўтограф расійскага прэзідэнта Д. Мядзведзева, які тут пабываў у 2008 г. У 2013 г. тут прынялі мільённага госця. Цяпер у пікавыя дні ў маёнтку прымаюць да 5–7 тысяч чалавек, а ўсяго за перыяд дзейнасці яго наведалі каля 2 мільёнаў турыстаў з больш чым 100 краін. З 2021 г. дзеці i дарослыя з цэнтра краіны прыязджаюць да Дзеда Мароза на спецыяльным турыстычным навагоднім цягніку Мінск – Брэст, ад Брэста да пушчы – аўтобусамі.

15 снежня 2023 г. у маёнтку Дзеда Мароза быў дадзены старт рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». 16 снежня на святкаванне 20-годдзя маёнтка прыехалі казачныя персанажы з Беларусі і Расіі, у тым ліку галоўны расійскі Дзед Мароз з Вялікага Усцюга.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Семаков, В. В. Дед Мороз и его родня : очерки / В. Семаков, Н. Бамбиза. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 2008. – 79 с. : ил.
  2. Бамбиза, Н. Н. Поместье белорусского Деда Мороза / Н. Н. Бамбиза. – Брест : Альтернатива, 2007. – 16 с. : ил.
  3. Путеводитель по туристическим маршрутам региона Беловежской пущи. – Минск : Харвест, 2009. – 160 с. : ил.
  4. На Деда Мороза надейся, а сам не плошай : [о работе Деда Мороза в Беловежской пуще] / по материалам БЕЛТА // 7 дней. 2023. 21–27 декабря (№ 51). С. 26.
  5. Курец, А. В стране под патронатом Президента идет акция «Наши дети» : [о старте благотворительной акции «Наши дети» в поместье Деда Мороза в Беловежской пуще] / Александр Курец // СБ. Беларусь сегодня. 2023. 16 декабря. С. 1, 6–7.
  6. Свиридович, О. Марафон добра и радости : [о старте благотворительной акции «Наши дети» в поместье Деда Мороза в Беловежской пуще] / Ольга Свиридович // Заря. 2023. 16 декабря. С. 4.
  7. Яскевіч, С. Калі ласка, у белавежскую казку! : [аб святочнай сустрэчы Снягуркі, якая вярнулася ў памесце Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2022. 6 снежня. С. 1, 3.
  8. Малицкая, И. В гостях у внучки Деда Мороза, или Как поверить в чудо : [о поместье Деда Мороза в Беловежской пуще] / Ирина Малицкая // Служба спасения. 2022. № 12. С. 92–95.
  9. В Беловежскую пущу к Дедушке / по материалам БЕЛТА // 7 дней. 2022. 1–7 декабря (№ 48). С. 11.
  10. Козлович, В. Самые главные слова : [о выполнении детских желаний Дедом Морозом из Беловежской пущи] / Валентина Козлович // Рэспубліка. 2021. 31 снежня. С. 15.
  11. Дед Мороз: «Исполняю только те желания, которые меняют жизнь к лучшему» : [беседа с Дедом Морозом из Беловежской пущи] / [Дед Мороз ; беседовала] Ирина Малицкая // Служба спасения. 2021. № 12. С. 76–79.
  12. Свиридович, О. В гости к Деду Морозу : [о новогоднем благотворительном празднике в Беловежской пуще с участием губернатора Ю. Шулейко] / Ольга Свиридович // Заря. 2021. 18 декабря. С. 3.
  13. Козлович, В. Эти волшебные дни : [в поместье Деда Мороза в Беловежской пуще в рамках благотворительной акции «Наши дети» была проведена областная ёлка] / Валентина Козлович // Рэспубліка. 2021. 18 снежня. С. 9.
  14. Митюков, А. Лети, лети, Снегурка! : [о путешествии детей в усадьбу Деда Мороза в Беловежской пуще на новогоднем экспрессе Минск – Брест] / Александр Митюков // Транспортный вестник. 2021. 6 января (№ 1). С. 6–7.
  15. Гарбаценка, І. Дзядуля з віртуальнай казкі : [аб сеансах відэасувязі Дзеда Мароза з Белавежскай пушчы, які віншуе дзяцей з Новым годам] / Іна Гарбаценка // Рэспубліка. 2020. 24 снежня. С. 10–11.
  16. Яскевич, С. От Камчатки до Беловежья : [об инициаторе создания в НП «Беловежская пуща» усадьбы Деда Мороза биологе В. В. Семакове, который был первым исполнителем роли сказочного персонажа] / Светлана Яскевич // Звязда. 2020. 15 снежня. С. 7. (Союз Евразия ; № 24).
  17. Митюков, А. Волшебная сила легенды : [о деятельности резиденции белорусского Деда Мороза в Беловежской пуще] / Александр Митюков // СБ. Беларусь сегодня. 2020. 30 мая. С. 9.
  18. Новікава, А. Што трэба, каб выканаць усе пажаданні беларусаў? : пра гэта ведаюць Дзед Мароз і яго жонка Матухна Зіма / Ангеліна Новікава // Звязда. 2019. 31 снежня. С. 10.
  19. Сахарук, Т. Дед Мороз: «В год исполняется около 1000 загаданных желаний» : [к 15-летию поместья Деда Мороза в Беловежской пуще] / Татьяна Сахарук // Вечерний Брест. 2018. 14 декабря (№ 50). С. 5.
  20. Митюкова, Н. Подарок для волшебника : в Беловежской пуще отпраздновали 15-летие Поместья белорусского Деда Мороза / Нина Митюкова // Заря. 2018. 12 декабря. С. 4.
  21. Яценюк, С. В гостях у волшебника : как живет белорусский Дед Мороз / Светлана Яценюк // Вечерний Брест. 2016. 30 декабря. С. 6.
  22. Кисляк, В. Хозяин сказочного поместья : [беседа с актёром который исполняет роль Деда Мороза в Беловежской пуще] / Владимир Кисляк // 7 Дней. 2015. 31 декабря (№ 53). С. 9.
  23. Соколовская, Е. Здравствуй, Матушка Зима! : [о встрече Снегурочки и Матушки Зимы в поместье Деда Мороза в Беловежской пуще] / Елена Соколовская // Заря. 2015. 8 декабря. С. 2.
  24. Гапеева, Т. У Деда Мороза отпуска нет! : [о работе поместья Деда Мороза в Беловежской пуще] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2015. 20 февраля (№ 8). С. 6.
  25. Главная ёлка пошла под топор в Беловежской пуще // Брестский курьер. 2014. 21 августа (№ 34). С. 2.
  26. Литвинович, Е. Сказка к нам приходит : [поместью Деда Мороза в Беловежской пуще исполнилось десять лет] / Евгений Литвинович // Заря. 2013. 17 декабря. С. 4.
  27. Волков, С. Попасть в сказку : [Йоулупукки собирается приехать в Беловежскую пущу на празднование 10-летия поместья белорусского Деда Мороза] / Сергей Волков // Заря. 2013. 19 ноября. С. 2.
  28. Трибулева, Е. Пущанский Дед Мороз готовится отметить 10-летие своего поместья / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2013. 27 сентября. С. 5.
  29. Бачай, В. Завея сцежкi замяла: вярнулiся Снягурка i Зiма : [пра свята сустрэчы Снягуркi ў сядзiбе Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы] / Валянцiна Бачай // Навiны Камянеччыны. 2010. 8 снежня.
  30. Скуратава, Т. Дзе жывеш ты, Дзед Мароз? : [пра кнігу В. Семакова і М. Бамбізы «Дед Мороз и его родня»] // Навiны Камянеччыны. 2009. 6 студзеня. С. 4.
  31. Семаков, В. В. Ученый и сказочник / Вячеслав Васильевич Семаков ; беседовал Пётр Сутько // Заря. 2008. 27 ноября. С. 6.
  32. Скуратова, Т. Праздник – в подарок : [подарок губернатора Брестской области лучшим ученикам школ в поместье Деда Мороза] / Т. Скуратова // Белорусская лесная газета. 2008. 10 студзеня. С. 4.
  33. Трибулева, Е. В пуще сменился Дед Мороз / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2005. 28 декабря. С. 8–9.
  34. Петров, П. Снежная сказка : [о поместье Деда Мороза в Беловежской пуще] / Петр Петров // Заря. 2005. 27 декабря. С. 1.
  35. Семаков, В. Помните, где живет сказка, или Всё ли может Дед Мороз? / Вячеслав Семаков // Заря. 2004. 27 марта. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 340 разоў Апошняя змена Серада, 27 Снежань 2023 10:43